Будзьма беларусамі!
2.47K subscribers
22.9K photos
305 videos
8 files
17.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
💥Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысёраў атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Гдыні

🎬Дакументальная стужка Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка «Радзіма» атрымала галоўны прыз у міжнароднай секцыі дакументальнага кіно на 15-м Festiwal Filmowy NNW у Гдыне.

Фільм «Радзіма» даследуе гвалт у войску і грамадстве. У кіно распавядаецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яшчэ адна сюжэтная лінія — гэта падзеі 2020 года.

Па словах старшыні журы кінафестывалю Ганны Ферэнс - фільм напружаная драма, якая ў шматслойным апавяданні распавядае пра маральную эрозію людзей, якія апынуліся ў пастцы таталітарызму.

👉Падрабязней чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
Вынікі даследавання: беларусы ў эміграцыі пачынаюць больш размаўляць па-беларуску (інфаграфіка)

Цэнтр дыялогу імя Юльюша Мерашэўскага апублікаваў вынікі даследавання «Беларуская эміграцыя ў Польшчы».

☝️Мы выпісалі для вас самае цікавае.

💬Нягледзячы на тое, што Беларусь уцягнутая ў агрэсію Расіі ва Украіне, большасць апытаных лічаць, што польскі бок захоўвае ў дачыненні да Беларусі сяброўскае стаўленне. Больш за тое, з усіх пяці суседзяў Беларусі менавіта Польшча лічыцца найбольш прыязнай да Беларусі, — адзначаюць аўтары рапарту па выніках даследавання Лукаш Мазуркевіч і Гжэгаж Сыгноўскі.

🔹🔹🔹

Моўнае пытанне

Палова рэспандэнтаў выбрала варыянт запоўніць анлайн анкету, на выніках якой грунтуецца даследаванне, па-беларуску, 34% — па-руску і 16% — па-польску.

👉Працяг па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
«У нейкай ступені і культ Ф. Скарыны можна прачытаць як «літвінізм»... Палітолаг Андрэй Казакевіч пра дыскусію аб «літвінізме»

На пачатку гэтага тыдня ў Сейме Літоўскай Рэспублікі правялі адмысловы круглы стол «Літвінізм»: Паходжанне, уплыў і выклікі для адносін паміж беларусамі і літоўцамі».

💬Я разумею скепсіс часткі гісторыкаў (і не толькі), што «такія дыскусіі нічога не даюць». Можна цалкам добра камунікаваць з літоўскімі калегамі на навуковых канферэнцыях, але камунікатыўна канферэнцыя і дыскусія ў парламенце — гэта розныя рэчы...

Улічваючы тое, што з 19 стагоддзя не было ніводнага беларускага гістарычнага наратыву, які не прысвойваў у той ці іншай ступені спадчыны ВКЛ (цікава чаму), прастора для абмеркавання адкрываецца бясконца шырокая. У нейкай ступені і культ Ф. Скарыны можна прачытаць як «літвінізм», не кажучы ўжо пра М. Гусоўскага з яго Вітаўтам...

👉Палітолаг Андрэй Казакевіч падзяліўся сваімі ўражаннямі аб дыскусіі. Без VPN чытаць можна тут.
💥Магчымасці для беларускіх культурных дзеячаў: пачаўся прыём заявак для праектаў з бюджэтам да 60 тысяч еўраў

🤘Пачаўся чарговы тур прыёму заявак на падтрыманне творчых праектаў і мабільнасці ArtPower Belarus, ён жа апошні для інстытуцыяў, а таксама індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад 5000 да 60 000 еўраў.

💬Гэта конкурс не для тых, хто выехаў. І не конкурс для тых, хто застаўся. Нам падаюць заяўкі творцы як у Беларусі, гэтак і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. І кожная заяўка мае каштоўнасць...

🔻Дэдлайн падачы заявак — 13 лістапада 2023 года.

🔻Старт рэалізацыі праектаў — не раней за 1 лютага 2024 года.

🔻Максімальны магчымы тэрмін завяршэння праекту — 1 лістапада 2024 года.

❗️Вынікі будуць вядомыя ў студзені 2024 года.

👉Як падаць заяўку? Чытайце тут. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤗Распавядаем пра чалавека, які ўвайшоў у гісторыю як першы, хто назваў сябе беларусам.

📍Падрабязней пра яго жыццёвы шлях чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📽Відэа цік-ток канала _Vytoki
Вось якіх жанчын любіў пісьменнік Уладзімір Караткевіч: «Не трэба быць прыгожай, галоўнае — жаноцкай»

Пра тое, што геній беларускай літаратуры быў жывым чалавекам са сваімі слабасцямі і асабістым жыццём, сталі казаць адносна нядаўна. Стымулам да гэтага паслужылі кнігі Дзяніса Марціновіча «"Донжуанскі спіс" Караткевіча» і «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».

Якіх жанчын кахаў аўтар «Каласоў пад сярпом тваім»? Журналісты Сitydog уважліва перачыталі кнігі пра Уладзіміра Караткевіча і выказалі здагадку, якія якасці жанчын маглі зачараваць пісьменніка.

💬Украінскі пісьменнік Мікалай Амельчанка ўспамінаў: «Валодзя быў закаханы не ў прыгажунь. У жанчынах яго больш за ўсё прыцягвалі інтэлект, тонкасць пачуццяў, незвычайная духоўнасць і, канешне ж, сапраўдны талент».

▶️Якія жанчыны натхнялі Караткевіча, чытайце па спасылцы
Тут адкрыецца без VPN
🧩Тэст: пазнай мясціны па гастранамічных брэндах

У нашай рубрыцы «Вандруем разам!» мы распавядаем не толькі пра архітэктурныя ды прыродныя багацці беларускіх гарадоў і мястэчак, але і пра тое, што цікавага там варта пакаштаваць.

😋Сёння прапануем праверыць сваё веданне мясцовых гастранамічных асаблівасцяў ці проста ўзгадаць любімыя рэгіянальныя прысмакі беларусаў. Без VPN тут.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #рэчпаспалітая #булгак #падляшскіямучанікі
🔱Адкуль у беларускага Заслаўя «ўкраінскі» герб

Залаты трызубец на сучасным гербе беларускага Заслаўя ў многіх, напэўна, выклікае наўпроставыя асацыяцыі з галоўным сімвалам Украіны.

☝️Пры гэтым далёка не ўсе ведаюць, што на справе гісторыя абодвух гербаў цесна пераплеценая.

Сучасны герб Заслаўя быў зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 жнiўня 1999-га. У тым жа годзе ён быў зацверджаны рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў.

Апісанне герба гучыць так: у чырвоным полі іспанскага шчыта залаты трызубец.

Трызубец — гэта стылізаваная выява княжацкага знака. Князем гэтым быў Ізяслаў — сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча, і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны.

Пасля няўдалага замаху жонкі князь Уладзімір заснаваў горад Ізяслаўль, куды і выслаў Рагнеду з сынам. Ад бацькі Ізяслаў атрымаў у спадчыну тамгу, родавы знак — пячатку з трызубцам.

👉Працяг чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
❗️Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 7-8 кастрычніка

🤗 Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам.

На гэтых выходных вас чакаюць:

Восеньскі салон у Мінску

Майстар-клас па гарлячках і кубках у Гомелі

PRADMOVA ў Варшаве

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

LAZARET. Персанальная выстава мастачкі Цемры ў Празе

Канцэрты ды шмат іншых цікавостак.

👉 Афіша імпрэз на 7-8 кастрычніка

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!».
🎬Ад «Лістапада» да «Кінемо». Як рэпрэсіі і вайна змянілі кінафестывальную мапу Беларусі. Частка 2

Турбулентныя падзеі апошніх гадоў змянілі не толькі краіну і яе грамадства, але агулам культурную прастору Беларусі.

У другім тэксце Тарас Тарналіцкі згадвае:

🔹які лёс напаткаў большасць незалежных і дзяржаўных кінафестываляў

🔹якія з іх працягваюць дзейнічаць,

🔹а якія часова ці назаўжды сышлі ў нябыт.

👉Падрабязней чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: Ад «Анімаёўкі» да «Евразия.Doc». Як рэпрэсіі і вайна змянілі кінафестывальную мапу Беларусі
💥Ад Літвы да Аўстраліі. З’явілася культурная мапа беларусаў свету

Памятаеце пра карту беларускага бізнесу за мяжой bymapka.me?

🤗Культурная мапа — ад яе стваральнікаў.

Гэтым разам яны вырашылі зрабіць карту, дзе будуць сабраныя культурныя каштоўнасці за межамі Беларусі.

☝️З яе дапамогай можна будзе адшукаць гару Касцюшкі ў Аўстраліі, Падуанскі ўніверсітэт, дзе трымаў экзамен Скарына і нават музеі, якія захоўваюць шэдэўры Марка Шагала.

Падрабязней пра тое:

🔻што ўжо размешчана на мапе

🔻і якую дадатковую опцыю плануе распрацаваць каманда

чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎶«Смяюся, а ў горле ком». Naviband выдалі новы сінгл

Напярэдадні вялікага гастрольнага тура па краінах Еўропы гурт Naviband выдаў сінгл і прома-відэа «Поезд», у якіх настальгуюць па роднай Беларусі.

🚊«Поезд» — гэта перакладзеная на беларускую мову і цалкам перазапісаная песня «Вдаль». Пасля вымушанага ад’езду з Беларусі яна набыла для артыстаў новы сэнс.

💬У сучасных абставінах для нас гэтая песня пра тое, што шмат каму давялося пакінуць свой дом, сесці ў свой умоўны непажаданы цягнік і паехаць у бок невядомасці. Песня пра сум па радзіме, але з надзеяй на лепшае...

Менавіта ў гэтай версіі песня гучыць зараз на канцэртах гурта Naviband, які хутка распачне вялікі еўрапейскі тур.

👉Дзе адбудуцца выступы? Чытайце тут альбо па гэтай спасылцы (без VPN).
☝️Топ-5 «заброшак» Магілёўшчыны, якія вам абавязкова трэба паспець убачыць

Працягваем спазнаваць невядомыя мясціны Магілёўскай вобласці.

🚘Сёння прапануем пазнаёміцца з некалі велічнымі будынкамі Магілёўшчыны:

🔹Касцёлам Святога Мікалая / Антонія Падуанскага

🔸Касцёлам Святога Казіміра

🔹Пустынскім Свята-Успенскім манастыром

🔸Царквой Святога Ануфрыя

🔹Сядзібна-паркавым комплексам Талстых.

😞На жаль, усе гэтыя будынкі зараз знаходзяцца ў закінутым стане ды імкліва разбураюцца.

Раім паспяшацца сюды, пакуль яшчэ магчыма зрабіць маляўнічыя фота ды адчуць непаўторную атмасферу гэтых мясцінаў.

Паехалі!?

Без VPN адкрыецца тут.
👑Як Альгерд і Кейстут разам кіравалі Вялікім княствам?

Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч працягвае на ўласным YouTube-канале распавядаць пра малавядомыя факты з беларускай гісторыі.

💡Новая серыя прысвечана ўзаемаадносінам Альгерда і Кейстута.

🔻Ці быў гэта першы дуумвірат у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага?

🔻Які з братоў быў галоўным і хто афіцыйна лічыўся вялікім князем?

🔻Як Альгерд і Кейстут дзялілі між сабой новаздабытыя землі?

🔻Хто за які кірунак адкаўваў?

🔻Колькі праіснаваў дуумвірат і хто яго спрабаваў разваліць?

▶️Адказы на гэтыя пытанні ў відэа.

📍Гісторыю пра тое, як Альгерд і Кейстут скінулі брата Яўнута з вялікакняжацкага стальца, глядзіце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кажуць, можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада і як працуюць іншыя людзі.

Падаецца, мы знайшлі чацвёртую рэч: можна бясконца глядзець, як пячэцца хлеб 😀

Насамрэч, канешне, мы жартуем. Калі доўга глядзець, то хлеб згарыць:) А вось глядзець відэа, як пячэцца хлеб, можна сапраўды бясконца!

🍞Заўтра пакажам відэарэцэпт выпечкі хлеба. Просты, але смачны!

📍А каб не прапусціць відэа, падпішыцеся на наш ютуб-канал.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma