Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
▶️ Канец хаўрусу Ягайлы з Ордэнам — пачатак дарогі на Грунвальд

🟦Навошта Вітаўту быў хаўрус з Тэўтонскім ордэнам?
🟦Якую небяспеку нёс такі саюз для Ягайлы?
🟦Як Вялікі князь спрабаваў пераманіць братоў-рыцараў на свой бок і што ім абяцаў?
🟦З якой прычыны дамоўленасці не ўдалося дасягнуць?
🟦Якую дзяржаву Ягайла бачыў новым хаўруснікам супраць Ордэна?

📺 Адказы на гэтыя пытанні ў відэа, якое можна знайсці па спасылцы: https://youtu.be/bmsf8b_lXy4
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👨‍🎨 Язэп Драздовіч. Партрэт Палуты Бадуновай

🌸 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ТОП-12 рэсурсаў для беларускамоўнай адукацыі

❤️‍🔥 Спадабалася відэа, то стаўце лайк і дзяліцеся з сябрамі!

📺 Ну і, вядома ж, падпісвайцеся на _vytoki ў TikTokу.
🎨 У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка «І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні»

У цэнтры ўвагі выставы — аблічча горада праз погляд мастакоў пачатку ХХ стагоддзя і да 1968 года. То-бок, ёсць магчымасць прасачыць, якім творцы — галоўным чынам жывапісцы і графікі — бачылі Мінск да Вялікай Айчыннай вайны, у перыяды разбурэння і аднаўлення, а таксама ў часіны, калі ён ачуўся ад трагедыі.

Што ў экспазіцыі можна назваць унікальным?
👉 Чытайце водгук з выставы па
спасылцы ці па гэтай (адкрыецца без VPN).
🥒 Гатуем простую і смачную страву — дранікі з кабачкоў

Ці ведалі вы, што любімую страву беларусаў — дранікі — можна прыгатаваць не толькі з бульбы, але і з кабачкоў?

Распавядаем, адкуль на беларускіх землях з’явіўся гэты від гародніны і дзелімся рэцэптам кабачковых дранікаў 🙌.

📍 Па
гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
👨‍🎨 Альгерд Малішэўскі. Стары Менск.

🌸 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы!

У гэты дзень у 1514-м годзе войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага перамагло ўтрая большае па колькасці войска Маскоўскай дзяржавы. Тая бітва не спыніла вайну, але яна стала знакавай, бо паказала, на што здольнае войска ВКЛ. Слава пра Аршанскую бітву прагрымела тады на ўсю Еўропу.

Многія беларусы і сёння на справе працягваюць слаўныя традыцыі нашых продкаў, змагаючыся поруч з украінцамі супраць расейскай навалы. Ад 2014 года ва Украіне загінула ўжо больш за 70 беларускіх герояў. Ушануем сёння іх памяць!

Віншуем усіх беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы і зычым у любых абставінах заставацца мужнымі і стойкімі, захоўваць веру ў лепшую будучыню!

Мы стварылі паштоўкі, адмыслова да Дня беларускай вайсковай славы. Спампоўвайце і дзяліцеся з роднымі і сябрамі!
💪 Яскравая і вялікая перамога над усходняй навалай. Распавядаем пра бітву пад Оршай

Бітва, што адбылася на рацэ Крапіўне 8 верасня 1514, на пэзна час спыніла маскоўскае прасоўванне на Захад.

Аршанская бітва была эпізодам серыі войнаў, якія развязалі маскоўскія князі супраць заходніх суседзяў — Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Каралеўства Польскага. Але якім эпізодам!

🔺 Расказваем падрабязнасці па спасылцы. Па гэтай адкрыецца без VPN.

▶️Таксама глядзіце адмысловы выпуск перадачы "Трызуб і Пагоня" — АСТРОЖСКІ. Першая перамога над Масквой.
Моўны актывіст даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць расейскамоўныя шыльды на беларускамоўныя. Што яму адказалі

Моўны актывіст Ігар Случак атрымаў некалькі адказаў. Сярод іх — як станоўчыя, так і адмоўныя, піша Радыё Свабода.

✍️ У Ваўкавыску, Мядзеле, Шклове і Пастаўскім раёне актывісту паабяцалі, што ўсе новыя вулічныя шыльды будуць толькі на беларускай мове.

🔺 Якія яшчэ былі адказы? Чытайце па спасылцы альбо па гэтай (адкрыецца без VPN).
📸 Выпускнік Баўхауса, сябра Андрэ Мальро — фатограф з беларускага мястэчка Мошэ Верабейчык, спадчыну якога адкрываюць у Ізраілі. Хто ён такі?

У Тэль-Авіўскім музеі мастацтваў зараз ладзіцца выставачны праект, прысвечаны спадчыне фатографа, якога лічаць адным з найяскравых прадстаўнікоў авангарднай фатаграфіі. Але імя Мошэ Верабейчыка можна далучыць і да гісторыі беларускай фатаграфіі — бо на яго фотаадбітках можна ўбачыць і краявіды Беларусі, распавядае reform.news.

Творца вырас у Вільне, вучыўся ў Баўхаусе, у Парыжскай школе Ecole Photo Cine, сябраваў з ідэалогам французскай Пятай рэспублікі, пісьменнікам Андрэ Мальро, фатаграфаў польскія гарады, і ў тым ліку жыццё габрэйскай абшчыны ў Польшчы, а ў апошнія гады жыцця спрычыніўся да стварэння кварталу мастакоў у Цфаце.

😮 Чым не гісторыя для кінаўвасаблення?

👉 Чытайце па спасылцы ці па гэтай (без VPN).
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊

🫣 Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

⚔️ Канец хаўрусу Ягайлы з Ордэнам — пачатак дарогі на Грунвальд (ВІДЭА) Навошта Вітаўту быў хаўрус з Тэўтонскім ордэнам? Якую небяспеку нёс такі саюз для Ягайлы? Як Вялікі князь спрабаваў пераманіць братоў-рыцараў на свой бок і што ім абяцаў?

💡 Святлана Курс: «Ніводная бітва не зьяўляецца прайгранай. Беларусь нас пакліча»

Колькі людзей вытрымае Зямля?

🫧 «Вашыя нэрвы ня вартыя такіх выпрабаваньняў, паверце». Лявон Вольскі пра сны і рэальнасць

🍂 Трагічны лёс беларускіх немцаў

🔴 Што норма, а што па-за мяжой — жорсткасць і суворасць звычаяў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Новы выпуск відэапраекта «Сармат» (ВІДЭА) Адкуль гэтыя шалёныя пакаранні: чвартаванне, спаленне жыўцом, саджэнне на палю, валачэнне за коньмі? Як і дзе катавалі злачынцаў, чаму каты пілі? Як каралі гайдамакаў і ўдзельнікаў сялянскіх бунтаў?

🔗 Тэст: пазнай мясціны па фотаздымку пачатку ХХ стагоддзя
👨‍🎨 Сяржук Цімохаў. «Блакітны дзень — як сны начныя»

🌸 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
У Вільні пачынаецца Тыдзень беларускай культуры

З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці пройдзе тыдзень беларускай культуры!

Што ў праграме?

🔵9 верасня, панядзелак: Прэзентацыя кнігі Зьміцера Бартосіка «Забіць Упалмінзага».

🔵10 верасня, аўторак: Дзень шляхетнай культуры (вас чакае міні-лекцыя пра кухню Радзівілаў, а таксама дэгустацыя дэсертаў паводле старадаўніх рэцэптаў).

🔵11 верасня, серада: Лекцыя Сяргея Харэўскага «Спадчына братоў Луцкевічаў» (вы даведаецеся пра гісторыю легендарнага Беларускага музею ў Вільні, яго зборы і экспанаты, лёс і спадчыну).

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM