Будзьма беларусамі!
2.5K subscribers
23.8K photos
359 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔 «Спадчына яго будзе яшчэ прарастаць дзесяцігоддзі наперад...»

🕯 Увечары 16 мая ў Вільні сабраліся сябры і паплечнікі беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў «Белага Легіёну», камандзіра падраздзялення батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Міраслава «Мыша» Лазоўскага. Год таму Міраслаў загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў ва ўкраінскім Бахмуце.

📍 Вечарына памяці праходзіць у Музеі акупацыі Літвы. Досыць сімвалічна, бо барацьба за сваё і супраць усходняй навалы – гэта і пра Міраслава Лазоўскага. У залі збіраюцца ўдзельнікі вечарыны з Вільні, Беластока, Варшавы.

Падрабязней 🥀 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Гарады і Магдэбургскае права. Як беларусы самі выбіралі сабе ўладу ✊🏻 Трызуб і Пагоня

🔸 Калі беларускія гарады былі «свабоднай эканамічнай зонай»?
🔸 Войт, бурмістр, райцы і лаўнікі — хто гэта?
🔸 Як праходзілі выбары гарадскога самакіравання?
🔸 Якія правы і абавязкі былі ў месцічаў?
🔸 Навошта гараджанам зброя?
🔸 Хто такія «партачы», і чаму яны «партачылі»?
🔸 Хто і калі згарнуў беларускі эканамічны цуд у гарадах?

📷 Некаторыя фотаздымкі, выкарыстаныя ў відэа, маюць ілюстратыўны характар.

💬 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/Y-7_q-1nT84

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🛤 Мястэчка Расна. Што паглядзець?

😔 Ад колішняй велічы сёння, на жаль, мала што засталося. Многія перліны архітэктуры знаходзяцца ў занядбаным стане і папросту разбураюцца — тым больш варта паспяшацца наведаць Расну, пакуль там яшчэ ёсць, што паглядзець. Яна вабіць непаўторнымі ўзгорыстымі краявідамі!

Прапануем наведаць:

📍Касцёл Святога Казіміра;
📍Мікалаеўскую царкву;
📍Сядзібу Спытковых;
📍Вінакурню;
📍Яўрэйскія могілкі.


Паехалі глядзець 🚗 Тут даедзем без VPN.
🖤 Купалаўцы зладзяць у Варшаве дабрачынны паказ тэатральнага праекта

У Дзень палітвязня, Вольныя Купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ тэатральнага праекта «Слова з-за кратаў» у Музеі Вольнай Беларусі. Усе сродкі ад продажу квіткоў будуць перададзеныя ініцыятыве «Палітвязынка» для дапамогі дзецям і сем’ям палітвязняў

📍 Дабрачынны паказ адбудзецца 21 траўня ў 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal 11.

Больш дэталёва і дзе набыць квіткі тут ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
⚡️ Адкрыты прыём заявак на удзел у праграме падтрымкі рэпрэсаваных навукоўцаў

У 2024 годзе SCIENCE AT RISK Emergency Office прапаноўвае чатыры фарматы падтрымкі:

🔺 фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў;
🔺 хуткая аднаразовая падтрымка для тых навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі;
🔺 падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн;
🔺 моўныя курсы.


Хто можа звярнуцца па падтрымку?

Беларускія навукоўцы, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах

Падрабязней 📎 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На дабранач прымаўка

👀 Грэх не схаваеш у мех, не ўтопчаш у балота.
Лес чуе, а поле бачыць
.

🧐 Гэта значыць, што чыесьці ўчынкі сталі ці ўсё адно стануць вядомыя.

#прымаўкі
🎨 Напалеон Орда, Геранёны

🪺Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤘 Гэта кадры з першага канцэрта Irdorath пасля вызвалення з калоніі

Іх даслаў у рэдакцыю чытач «Медыязона. Беларусь», які быў на іх выступе ў Германіі 11 траўня.

🪈 На відэа лідары фолк-групы — Уладзімір і Надзея Калач — упершыню выйшлі на сцэну пасля таго, як вызваліліся з калоніі і пакінулі Беларусь.

Irdorath выступалі на пратэстах 2020 года, а ў 2021-м іх затрымалі. Уладзіміра і Надзею прыгаварылі да 2 гадоў калоніі. Яны выйшлі на волю мінулай вясной, адседзеўшы ўвесь тэрмін.

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв’ю пасля вызвалення.
🤴🤴🏼🤴🏾Каталіцкі абрад «Тры каралі» прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі

🧐 Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 15 траўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці новым аб’ектам спадчыны.

Як паведаміў Мінкульт, у спіс сярод іншага ўвайшоў традыцыйны абрад «Тры каралі», які каталіцкія вернікі праводзяць 6 студзеня ў Лідскім раёне.

Гэта абрад калядавання на каталіцкае свята Аб’яўлення Пана (Тры каралі) 6 студзеня. Рэканструкцыю абраду здзейснілі ў 2016-2022 гадах на падставе этнаграфічных звестак супрацоўнікі Дома культуры ў вёсцы Ваверка, піша Katolik.life.

Падрабязней 👑 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎧 Што паслухаць?

🎼 Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха ў сваім тэлеграм-канале «Беларуская музыка» падзяліўся падборкай музычных альбомаў гэтага тыдня, якія вартыя вашай ўвагі.

◽️ Billie Eilish Hit Me Hard And Soft
◽️ Beth Gibbons Lives Outgrown
◽️ The Lovely Eggs Eggistentialism


👉🏻 Поўны спіс. ❤️ А тут адкрыецца без VPN.
❤️ Мурал са славутай князёўнай з'явіўся ў Слуцку

👨🏻‍🎨 Як адзначае мастак-мураліст зь Менску Канстанцін Пархомчык, у наступныя два месяцы ў Слуцку зьявяцца 8 новых муралаў. Прычым усе зь іх намалюе ён сам. Мастаку з тэхнікай дапамагае брат, які перавозіць канструкцыі ад аднаго дому да другога. Карціну ж Канстанцін стварае сам.

🎨 Ён адзначыў, што ў мурала, які атрымліваецца па выніку, заўсёды ёсьць пэўныя разыходжаньні з арыгінальным малюнкам. Але, на думку жывапісца, яны не павінны складаць больш за 10%. Часам атрымліваецца ўдасканаліць першапачатковы эскіз.

Падрабязней 🔒 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
18 траўня 1972 года нарадзіўся рок-музыка Аляксандр Кулінковіч

Каб ушанаваць памяць музыкі раім завітаць на сённяшні канцэрт у Варшаве.

📍Beer Station Praga (Ul. Ząbkowska 5)
19:30 - 21:30 (час мясцовы)
💸 Уваход — 70 злотых


А таксама чытайце ягонае інтэрв'ю 2013-га года:
Александр Кулінковіч: «Чытайце больш кніг!»

🎸 «Охотник и сайгак», «Переехало комбайном», «Резиновый дом» — гэтыя ды іншыя хіты Neuro Dubel добра ведае пакаленне нулявых і дзесятых, часам не зважаючы на прозвішча ці біяграфію выканаўцы.

👶 Кулінковіч нарадзіўся ў Смалявічах. Казаў пра свае нямецкія ды ўкраінскія карані, што пазней сфармавала ў ім дваісты характар. У 1989-м стварыў легендарны Neuro Dubel — ягоным лідэрам з’яўляўся да самай смерці. Пісаў калонкі для «БелГазеты», часопіса Sexus. Эпізадычна здымаўся ў кіно.

🕯 3 жніўня 2018 году Кулінковіч даслаў SMS барабаншчыку Neuro Dubel, маўляў, блага сябе пачувае і выклікае хуткую. Медыкі ўратаваць музыку не здолелі. Прычынай смерці было абвешчанае «схаванае запаленне лёгкіх».
🥣 Халаднік або халодны летні суп з гародніны

☀️ Набліжаецца лета, а гэта значыць што настала пара гатаваць летнія стравы. У беларускай кулінарнай традыцыі самай папулярнай летняй стравай з’яўляецца халаднік. Нашыя продкі гатавалі яго не толькі на вадзе ці кефіры, але яшчэ і на бярозавым квасе.

Знаёмімся з гісторыяй і рэцэптам стравы! 🥒 Тут адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫗 З чаго правільна піць па-беларуску: тэст ад «Будзьма!»

☕️ Ці дасцё рады вызначыць, як правільна па-беларуску завецца посуд для розных відаў вадкасці? У сённяшнім тэсце прапануем праверыць свае веды ды чарговы раз упэўніцца, наколькі багатая ды разнастайная нашая мова.

Тэст 🥤 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.