Будзьма беларусамі!
2.5K subscribers
23.8K photos
359 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙏 Песня «Можно я с тобой?» беларускага спевака AP$ENT набірае мільёны праглядаў і месяц як трымаецца ў трэндах TikTok

🐈 Карыстальнікі TikTok запісваюць каверы, граюць мелодыю песні на розных музычных інструментах і ствараюць мемы.

🗣 Так, спявачка пад нікам MuzManya зрабіла кавер-пераклад папулярнай песні AP$ENT на беларускую мову.

🙇 У каментарыях слухачы просяць AP$ENT зрабіць уласную беларускамоўную версію песні ці запісаць feet з MuzManya.

🎸 AP$ENT (сапраўднае імя Арсень Кісляк) — музыка з Магілёва, які з-за сваёй творчасці быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Сярод яго трэкаў ужо багата песень на роднай мове: «Жыве!», «Цемра», «Mroja», «Kachanne» і іншыя.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выйшла ўнікальная кніга — «Беларускі Дзіцячы Сьпеўнік»

👶 Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабрынах фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг. у розных кутках Беларусі. У спеўніку 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі.

🤩 Сёння — амаль сто гадоў пасля першага выдання — зборнік атрымаў другое жыццё. Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па беларуску, лацінкай і па ангельску.
🎼 Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

😎 Кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць дастаўкай па ўсім свеце, а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, Варшаве і Мінску.

🎉 У бліжэйшым часе плануюцца прэзентацыі ў розных гарадах.
📆 7 красавіка ўсіх запрашаюць на прэзентацыю спеўніка ў Познані.
🤔 Пазнаеце мястэчка па архітэктурнай славутасці?

👍 🚘 У нашай рубрыцы «Вандруем разам!» мы распавядаем пра гісторыю, архітэктурныя ды прыродныя багацці беларускіх гарадоў і мястэчак.

🏡 Гэтым разам прапануем праверыць свае веды ды пазнаць беларускія населеныя пункты па архітэктурных славутасцях.

Пагналі! 🚙 Без VPN адкрыецца тут
Засцянковая шляхта. Паміж Радзівіламі і сялянамі 🤴 Сармат 👨🏻‍🌾

🤲 Большасць шляхты не мела палацаў з паркамі, княскіх тытулаў, не трымала гетманскай булавы ў руцэ.

🛖 Засцянковая, шарачковая, убогая, збяднелая, шляхта-галота... Гісторыя захавала шмат эпітэтаў, але — мала апісанняў. Бо не кожны такі шляхціч умеў нават пісаць!

🗣 Распавядаем, як яны жылі, на што мелі права, у чым адрозніваліся.

💡 Расказвае вядоўца праекта #сармат, акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання Васіль Калач.

▶️ Глядзіце новы выпуск відэапраекта «Сармат» па спасылцы.

Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot.

📍Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Сармат»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
380 год таму памёр дзяржаўны дзеяч ВКЛ Мікалай Сапега

🦊 Паходзіў з магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая, ваяводы віцебскага, і Ганны з Вішнявецкіх.

😎 Абіраўся паслом на соймы і маршалкам Трыбунала ВКЛ. Быў каралеўскім сакратаром. Атрымаў пасаду ваяводы мінскага, а пасля і ваяводы берасцейскага. У 1647 гаду кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза , каб умацаваць пазіцыі Сапегаў у Літве, прызначыў Мікалая Сапегу каштэлянам віленскім.

⛪️ У 1629—1636 гадох пабудаваў у Кодзені касцёл Святой Ганны на ўзор базылікі Святога Пятра ў Рыме. Тамака ж змясціў абраз Маці Божай Гвадэлупскай (пазней абраз Маці Божай Кодзенскай).

🥷 Мікалай Сапега выкраў гэты абраз і таемна вывез яго акруговымі дарогамі ў Кодна, дзе ікона знаходзіцца і дагэтуль. За такія дзеянні Папа Урбан VIII адлучыў нашага героя ад Касцёла. Але дзякуючы таму, што Мікалай Сапега спрыяў распаўсюджанню ўніі на тэрыторыі ВКЛ і выступіў супраць шлюбу Уладзіслава Вазы з пратэстанцкай прынцэсай, яго вярнулі ва ўлонне Царквы.

▪️Памёр у Любліне.
🎨 Міхась Сеўрук. Нацюрморт.

🌱Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

Вы можаце падтрымаць нас, перадаўшы 1,2% сваіх падаткаў у Літве. Пры гэтым уласна Вам гэта не будзе каштаваць анічога!

Падрабязная інструкцыя для тых, хто працуе ў Літве 💸

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
🥞 Куды схадзіць на выходных? ☘️ Падборка цікавых імпрэз на 16-17 сакавіка

🌱 Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.

🍀 Майстар-клас Галіны Рудніцкай па беларускай народнай вышыўцы ў Мінску

🍀 «Вока чарота» з канцэртам у Мінску

🍀 Масленіца ў Дукоры

🍀 Майстар-клас па вырабе саламянай птушкі ў Гомелі

🍀 Майстар-клас па гарлячках у Ветцы

🍀 Прыгожыя і стылёвыя: экскурсія па жаночай Гародні

🍀 Гуканне вясны ў Н’ю-Ёрку

🍀 Кватэрнiк з Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам у Рызе

🍀 Прэзентацыя кнігі Ганны Комар у Вільні

🍀 Акустычны канцэрт Уладзіміра Пугача ў Гаазе

🍀 Паказ фільма «20 дзён у Марыупалі» ў Варшаве

🍀 Святочная прэзентацыя «Дзіцячага сьпеўніка» ў Познані

👉 Афіша імпрэз на выходныя
Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
💣 «Бомба пад дзяржаву». Трыццаць год таму Беларусь прыняла першую Канстытуцыю

📕 15 сакавіка 1994 года 236 дэпутатаў Вярхоўнага Савета прагаласавалі за праект першай Канстытуцыі сучаснай незалежнай Беларусі.

«Салiдарнасць» нагадвае, пра што папярэджвалі прыхільнікі незалежнасці ад пачатку 90-х.

Падрабязней 💡Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN

Што яшчэ пачытаць з гэтай нагоды?

🔺 Як зменяць беларускую канстытуцыю?

🔺 Канстытуцыя: з вялікага паспеху наробіш смеху

🔺 У новай Канстытуцыі трэба напісаць пра беларусаў

🔺 Адбыўся рэферэндум аб змене Канстытуцыі

🔺 Мечыслаў Грыб: “Кожны артыкул дамовы пра Саюзную дзяржаву супярэчыў Канстытуцыі”
🏛 Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адкрывае фотаархівы Рабочай групы ўстановы

🏠 З 15 сакавіка ў помніку архітэктуры «Грамадскі свіран з в. Касарычы» пачынае працаваць часовая выстава «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея».

📷 Выстава пазнаёміць наведвальнікаў з архіўнымі матэрыяламі музея — фотаздымкамі Рабочай групы, якая стаяла ля вытокаў стварэння першага і адзінага ў Беларусі скансэна.

💸 Кошт квіткоў:
для дарослых — 12,00 руб.; студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) — 6,00 руб.; для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 6,00 руб.; для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.

Падрабязней 🛖 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN

📍А каб не прапусціць беларускія выставы ў сваім рэгіёне, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»
🍫 На вырабах «Камунаркі» працягвае з'яўляцца беларуская мова

🗣 Моўны актывіст Ігар Случак паведаміў, што сёлета мінімум на 4 відах прадукцыі з’явіцца беларуская мова. Беларускую мову працягвае пашыраць «Камунарка».

🍬 Летась быў створаны набор цукерак са складам на беларускай мове «Мова кветак» і дададзеныя надпісы па-беларуску на цукеркі «Арахісавыя», «Бярозка» і «Беларускія». Цяпер рэбрэндынг чакае наборы цукерак «Папараць-кветка», «Беларускі сувенір» і набор шакаладу «Беларускія строі»: у гэтым годзе склад на іх будзе напісаны па-беларуску. Таксама будзе перакладзеная інфармацыя пра вытворцу на ўпакоўцы цукерак «Знічка».

🖥 Акрамя таго, сайт «Камунаркі» ўжо мае беларускамоўную версію, якую працягваюць удасканальваць.

✍️ Ігар Случак заклікае пісаць звароты, бо такім чынам прадпрыемствы пашыраюць выкарыстанне беларускай мовы на сваіх прадуктах.
💍 Вясельная мода Беларусі

🏡 У Ракаўскім прадмесці ў філіяле музея Гісторыі горада Мінска, прысвечаным савецкаму перыяду з гісторыі сталіцы, адкрылася незвычайная выстаўка.

👰‍♀️ Яна знаёміць з вясельнай модай і традыцыямі. Суарганізатарамі праекта выступілі Брэсцкі абласны краязнаўчы музей і Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

👩‍❤️‍👨 На выстаўцы можна пабачыць акты і пасведчанні аб заключэнні шлюбу, паштоўкі і запрашэнні, рэчы, звязаныя з абрадам вянчання, ручнікі, куфар з пасагам. Але асновай экспазіцыі сталі жаночыя вясельныя сукенкі 1950–2010-х гадоў. Касцюмаў моцнай паловы прадстаўлена мала, яно і зразумела, такіх рэчаў аб’ектыўна менш захавалася, бо хлопцы ў адрозненні ад дзяўчат свае пінжакі і штаны выкарыстоўвалі напоўніцу — адзявалі на любыя ўрачыстасці, хадзілі ў іх на работу

Падрабязней 🎂 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN
🗣 У Варшаве пачынаюцца курсы па спевах валачобных песень.

👨 Запрашаюцца пакуль толькі мужчыны, узрост і ўзровень падрыхтоўкі не маюць значэння.

👨‍🏫 Заняткі будуць праходзіць па панядзелках цягам 6 тыдняў.
Фіналам стане супольнае святкаванне, правядзенне Валачобнага абраду і святочны выступ.

🎶 Сустрэчы праводзіць вядомы папулярызатар фальклору, спявак і музыка Сяржук Доўгушаў.

Што чакае на занятках:
— знаёмства з унікальным беларускім абрадам, традыцыямі
— спеўныя трэнінгі і навучэнне асновам мужчынскага традыцыйнага гучання, валоданне прыродным гукам і дыханнем
— супольныя спевы валачобных песень з розных рэгіёнаў Беларусі

Для ўдзелу трэба запоўніць форму.
👅 Што такое любецкі лемент?

🧐 Напрыканцы XIX стагоддзя даследчык Яўдакім Раманаў вывучаў таемныя мовы на беларускіх землях. Менавіта ён першым апісаў катрушніцкі лемезень, а да гэтага вывучаў быт і гаворку яшчэ адной групы людзей з Магілёўшчыны — любецкіх жабракоў. Жабракі называлі сябе любкамі, а сваю мову — лементам.

@palatnomedia расказвае, кім былі любецкія жабракі і навошта прыдумалі таемную мову.

📕 У 1890 годзе этнограф Яўдакім Раманаў, які сам паходзіў з Магілёўшчыны, апублікаваў даследаванне пра таемную мову любецкіх жабракоў. Любецкія жабракі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Раманаў адзначаў, што жабраванне не было прафесіяй, якую адмыслова абіралі гэтыя людзі. Гэта была вымушаная мера для заробку грошай. Большасць з іх была людзьмі з інваліднасцю, якія не маглі працаваць, да прыкладу, на зямлі. Часцей за ўсё, яны былі сляпымі, бо раней цяжка працавалі фізічна ці былі не прывітыя ад воспы.

Падрабязней 🤲 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN
🎉 Анлайн-кінатэатр VODBLISK святкуе свой першы Дзень Народзінаў

У святочнай «праграме»: разыгранка, успаміны, якія фільмы з’явіліся на платформе сёлета, і зніжкі на прагляд фільмаў да 75%

📽 Год таму на платформе VODBLISK ўпершыню прадэманстравалі беларускі фільм. Год, як сваім існаваннем VODBLISK наглядна даказвае, што беларускае кіно існуе, і яно разнастайнае і класнае! Беларускае кіно бывае як дакументальным, так і ігравым. Яго здымаюць і рэжысёры, і рэжысёркі. Сярод беларускіх фільмаў ёсць як драмы, гэтак і камедыі, і нават крымінальныя фільмы. Наша кіно паднімае абсалютна розныя тэмы: палітыка, сэкс, каханне, творчасць, узаемадзеянне чалавека і прыроды, булінг у школе, дыскрымінацыя ЛГБТ+, правы жанчын, адрозненні культур, мары і г.д.

Разыгранка працягнецца да 21 сакавіка, пасля чаго выпадковым чынам абяруць пераможцаў. Усе падрабязнасці ўдзелу ў розыгрышы ёсць на старонцы Instagram праекта.

Падрабязней пра скідкі і фільмы ў святочнай «праграме» 🎞 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎹 Фонк па-падляшску, песня пра слёзы маці, расповед аб тым, што такое Куль

🐺 Чаму ваўкі не чытаюць газет? — рытарычна запытваў калісьці Рыгор Барадулін. У нас жа наспела больш складанае пытанне: чаму беларускія артысты такія малавядомыя?

🎸 Спрабуем выправіць гэтую сітуацыю ў аўтарскай рубрыцы «Гітара Мулявіна» на Budzma.org, дзе проста і з густам распавядаем пра беларускую музыку і ўсё, што з ёй звязана.

🎧 Цісні спасылку і глядзі, што дакладна варта мець у сваім плэйлісце! 🔊
Тут адкрыецца без VPN