Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
23.8K photos
358 videos
8 files
18.3K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
«Адплывае спакойнае неба...» Памерла Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч.

💬Верш паўстае з нейкай праблемы, якая пачынае мяне раптам мучыць і якую я хачу назваць, акрэсліць для сябе...

Яе называлі паэткай самотнасці і экзістэнцыяльных трывог. У сваіх вершах Надзея Артымовіч стварала непаўторныя пейзажы чалавечай душы і далікатна запрашала чытача да супольнага ўдзелу ў інтэрпрэтацыі свету. Адзін з галоўных матываў яе творчасці быў матыў адзіноты, другі — амаль культавыя адносіны да роднага Бельска.

👉Падрабязней пра жыццё і творчасць Надзеі Артымовіч чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

☝️Гэта будзе вельмі насычаная праграма з літаратурнымі імпрэзамі, выставай пераможцаў конкурсу ART PRADMOVA і нават тэатральнымі паказамі — убачым спектаклі «Плошча Перамогі» па аднайменным рамане Альгерда Бахарэвіча і «Ціхары» паводле Сашы Філіпенкі.

🤘А на фестывальным канцэрце выступяць Iva Sativa, Сяржук Доўгушаў, Пётр Клюеў, NAVIBAND Lіuty sakavik.

📆Дата: з 6 па 9 кастрычніка

📍Месца: Музей вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11

👉Што яшчэ чакае гасцей фестывалю PRADMOVA ў Варшаве? Чытайце тут. Без VPN адкрыецца тут.

📍Чытайце яшчэ: «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
💥У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»

📚Кнігу «На беразе Волі» надрукавалі ў берлінскім выдавецтве Дзмітрыя Строцава Hochroth-Minsk.

💬Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае...

Пад вокладкай новага выдання змясцілася паэтычныя квінтэсэнцыя перажытага за апошнія 3 гады — вершы, якія Хадановіч напісаў у Мінску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве і Гданьску.

Візуальны ўступ да тэкстаў стварыла мастачка Святлана Дземідовіч, вядомая сваёй бліскучай працай для кнігі «Побач» паэткі Насты Кудасавай.

Пачынаецца кніжка вершам «На беразе Волі», што паклала на музыку Вольга Падгайская, а заканчваецца «Навагодняй паштоўкай», якую зрабіла песняй і заспявала Аня Хітрык.

☝️Пагартаць свежае выданне можна будзе ўжо 7 кастрычніка.

Сваю новую кнігу Андрэй Хадановіч разам з Дзмітрыем Строцавым прэзентуе на варшаўскай «Прадмове».

👉Падрабязней пра кнігу чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі

Улады Літвы занепакоены праявамі літвінізму з боку беларускай дыяспары ў краіне. У Сейме Літоўскай Рэспублікі быў праведзены адмысловы круглы стол «Літвінізм»: Паходжанне, уплыў і выклікі для адносін паміж беларусамі і літоўцамі».

▪️Што ж такое літвінізм, ці нясе ён небяспеку літоўцам?

▪️Якія галоўныя аргументы бакоў дыскусіі?

➡️Пра вынікі круглага стала, чытайце па спасылцы.
Без VPN тут.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #сергіевіч #сіповіч
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларус з Лас-Анджелеса трапіў у вулічнае шоу мясцовай музычнай блогеркі і заспяваў песню на беларускай мове

Відэа з ім ужо набрала болей за 1️⃣0️⃣0️⃣ тысяч праглядаў у цік-току.

Шоў блогеркі ўяўляе сабой караоке, дзе можна зарабіць 20 даляраў, калі праспяваеш у мікрафон сваю песню, седзячы ззаду на спецыяльным ровары.

Беларуса завуць Сяргей і ён абраў песню гурта NAVIband - “Гісторыя майго жыцця”.
🖼«Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе

Адкрыццё персанальнай выставы LAZARET беларускай мастачкі Цемры адбудзецца 5 кастрычніка ў пражскай галерэі BESEDER.

☝️Гэта выстава — пра чалавека, пра яго пакуты, павагу да ахвяр і дапамогу адзін аднаму.

Творы Цемры — візуальнае даследаванне траўмы, дзе бінты замяняюць палатно. Бінт як сімвал спагады і эмпатыя людзей адзін да аднаго. Гэты жэст паказвае важнасць спачування і падтрымкі, падкрэсліваючы каштоўнасць гэтых якасцяў у працэсе лекавання.

У сценах LAZARETа будзе паказана калекцыя карцін і арт-аб'ектаў, створаных за апошнія тры гады ў трох краінах: Беларусі, Украіне і Польшчы. Некаторыя з прац, паказаных на выставе, эвакуяваныя з Кіева ў пачатку вайны.

📆Дата: 05 кастрычніка — 9 лістапада

Час адкрыцця выставы: 19:00 (час мясцовы)

📍Месца: Beseder gallery, Lihovarská 12, Прага.

👉Падрабязней пра выставу чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
👑А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый памёр 12 снежня 1586 года, а два яго дактары-італьянцы Сімоній і Бучэла яшчэ шмат гадоў спрачаліся паміж сабой, хто з іх сваім няўменнем лекаваць забіў караля.

☝️Імавернай прычынай смерці Баторыя была даўняя хвароба нырак, якая абвастрылася ад моцнай прастуды.

Але... Кароль памёр... І памёр зусім нечакана — у той самы час, калі ў свеце здабыў імідж магутнага ваяра. Скончыўшы з карысцю для краіны доўгую і цяжкую вайну з Маскоўскім царствам, ён не збіраўся спыняцца, бо надта яму хацелася стаць найвялікшым каталіцкім каралём Еўропы ды яшчэ больш праславіць сябе ў вяках.

А што, калі б Стэфан Баторый тады перамог хваробу?

👉Калі б знайшоўся цудоўны сродак, які вылекаваў бы караля і дазволіў таму кіраваць краінай яшчэ гадоў 20? Без VPN чытайце па спасылцы.

📍Чытайце яшчэ:
Вяртанне Полацка: трыумф Стэфана Баторыя
🎬Ад «Анімаёўкі» да «Евразия.Doc». Як рэпрэсіі і вайна змянілі кінафестывальную мапу Беларусі

Кінафестывальная культура Беларусі сёння добра адлюстроўвае працэсы, якія востра перажывае грамадства апошніх гадоў.

Арганізатары падзей, якія яшчэ праходзяць у краіне, існуюць у двух вымярэннях:

🔻альбо прапагандуюць уладу,

🔻альбо працуюць у партызанскіх умовах.

Тыя, хто эміграваў — узнаўляюць закрытыя праекты ці ствараюць нешта новае.

Яскравы прыклад — прэмія беларускіх кінакрытыкаў «Чырвоны верас», якая аднавіла працу ў сярэдзіне верасня. Але гэта хутчэй выключэнне, якое толькі даказвае агульнае правіла — культурных падзей у публічнай прасторы Беларусі становіцца ўсё меней.

👉Узгадаем, як рэпрэсіі і вайна перакроілі кінафестывальную мапу краіны. Што з падзей на ёй засталося, а што на пэўны час знікла. Без VPN адкрыецца тут.
Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала адной з першых жанчын, якая ўзначаліла ўрад

💬Прызнацца, калі я стаяла пад пякучым сонцам, а вакол скакалі і спявалі ўсе мужчыны племя, я не магла паверыць – няўжо гэта мяне, Голду Мэір з Пінска, Мілоўкі, з Тэль-Авіва, так высока шануюць?

🔹Працавала міністрам працы і сацыяльнай абароны Ізраілю.

🔹Дзякуючы ёй у краіне было сфармавана прагрэсіўнае працоўнае заканадаўства.

🔹Заручалася згодай лідараў заходніх краін на пастаўкі Ізраілю сучасных ракет, танкаў, знішчальнікаў.

🔹З маладосці працавала на знос, не шкадуючы свайго здароўя. Яна перанесла інфаркт, але свайго стаўлення да працы не перагледзела. Моцныя цыгарэты без фільтру былі яе сталымі спадарожнікамі.

👉Падрабязней пра Голду Мэір, жанчыну-легенду, прэм’ер-міністарку Ізраіля, якую называлі мамай усіх яўрэяў, чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📍Першую частку – пра дзяцінства Голды Мэір у Пінску і працу паслом Ізраілю ў СССР – чытайце тут.
💥Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі

Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы.

☝️Віртуозны майстра тайм-мэнэджменту, ён здолеў зрабіць столькі, што хапіла б на некалькі жыццяў.

Ягоную інтэлектуальную спадчыну парадкавалі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.

Яны сталі ўкладальнікамі доўгачаканага тому «Выбранае» айца Льва Гарошкі.

📚Кніга выходзіць у «Бібліятэцы Бацькаўшчыны« (серыя «Cпадчына») пры спрыянні інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.

👉Распавядаем, чаму айца Льва Гарошку можна назваць сапраўдным тытанам беларускай эміграцыі, і якія менавіта тэксты трапілі ў кнігу «Выбранае». Без VPN чытаць можна тут.
Да чаго давялі лібэралізацыя зь беларусызацыяй, альбо Зьмена дэкарацыяў па-беларуску

Неабыякавыя грамадзяне напісалі куды трэба, і вось ужо ў Мінску мяняюць шыльды з лацінкай на кірылічныя.

А што будзе, калі аднойчы гэтыя самыя неабыякавыя грамадзяне гэтаксама напішуць куды трэба, «што ўрокі беларускай мовы і літаратуры ня маюць для дзяцей аніякае практычнае карысьці, адно прышчапляюць (страшна сказаць!) нацыяналізм».

Такім пытаннем задаецца Лявон Вольскі ў рубрыцы #маманежурыся на budzma.org

💬З лацінкавымі шыльдамі сыходзіць эпоха «тыпу-лібэралізацыі» і «тыпу-беларусызацыі», дыктатуры з чалавечым абліччам.

Яна, гэтая «тыпу-беларусызацыя» пачалася ў 2014-м, калі Расея захапіла Крым, і РБшнае начальства перапалохалася: дык гэтак жа можа стацца й з намі! Зойдуць ветлівыя зялёненькія чалавечкі, правядуць рэфэрэндум і – voila! – ты ўжо не прэзыдэнт, а намесьнік губэрнатара Паўночна-Заходняга краю. Намесьнік, бо губэрнатара паставяць «зьверху».

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #вкл #равінскі #калюга #харэўскі
💥Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысёраў атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Гдыні

🎬Дакументальная стужка Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка «Радзіма» атрымала галоўны прыз у міжнароднай секцыі дакументальнага кіно на 15-м Festiwal Filmowy NNW у Гдыне.

Фільм «Радзіма» даследуе гвалт у войску і грамадстве. У кіно распавядаецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яшчэ адна сюжэтная лінія — гэта падзеі 2020 года.

Па словах старшыні журы кінафестывалю Ганны Ферэнс - фільм напружаная драма, якая ў шматслойным апавяданні распавядае пра маральную эрозію людзей, якія апынуліся ў пастцы таталітарызму.

👉Падрабязней чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
Вынікі даследавання: беларусы ў эміграцыі пачынаюць больш размаўляць па-беларуску (інфаграфіка)

Цэнтр дыялогу імя Юльюша Мерашэўскага апублікаваў вынікі даследавання «Беларуская эміграцыя ў Польшчы».

☝️Мы выпісалі для вас самае цікавае.

💬Нягледзячы на тое, што Беларусь уцягнутая ў агрэсію Расіі ва Украіне, большасць апытаных лічаць, што польскі бок захоўвае ў дачыненні да Беларусі сяброўскае стаўленне. Больш за тое, з усіх пяці суседзяў Беларусі менавіта Польшча лічыцца найбольш прыязнай да Беларусі, — адзначаюць аўтары рапарту па выніках даследавання Лукаш Мазуркевіч і Гжэгаж Сыгноўскі.

🔹🔹🔹

Моўнае пытанне

Палова рэспандэнтаў выбрала варыянт запоўніць анлайн анкету, на выніках якой грунтуецца даследаванне, па-беларуску, 34% — па-руску і 16% — па-польску.

👉Працяг па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
«У нейкай ступені і культ Ф. Скарыны можна прачытаць як «літвінізм»... Палітолаг Андрэй Казакевіч пра дыскусію аб «літвінізме»

На пачатку гэтага тыдня ў Сейме Літоўскай Рэспублікі правялі адмысловы круглы стол «Літвінізм»: Паходжанне, уплыў і выклікі для адносін паміж беларусамі і літоўцамі».

💬Я разумею скепсіс часткі гісторыкаў (і не толькі), што «такія дыскусіі нічога не даюць». Можна цалкам добра камунікаваць з літоўскімі калегамі на навуковых канферэнцыях, але камунікатыўна канферэнцыя і дыскусія ў парламенце — гэта розныя рэчы...

Улічваючы тое, што з 19 стагоддзя не было ніводнага беларускага гістарычнага наратыву, які не прысвойваў у той ці іншай ступені спадчыны ВКЛ (цікава чаму), прастора для абмеркавання адкрываецца бясконца шырокая. У нейкай ступені і культ Ф. Скарыны можна прачытаць як «літвінізм», не кажучы ўжо пра М. Гусоўскага з яго Вітаўтам...

👉Палітолаг Андрэй Казакевіч падзяліўся сваімі ўражаннямі аб дыскусіі. Без VPN чытаць можна тут.