Будзьма беларусамі!
2.48K subscribers
23.2K photos
330 videos
8 files
17.7K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
📢 «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі

У яе рамках будуць экспанаваныя вышыўкі, створаныя ўдзельніцамі праекта #FramedinBelarus, і працы Базловай 2020-2023 гадоў, прысвечаныя беларускаму супраціву.

🎊 Адкрыццё выставы запланавана на 7-е кастрычніка ў галерэі Сярэднечэшскага краю (горад Кутна-Гара).

У рамках выставы будуць прадстаўлены 129 вышывак, якія рэпрэзентуюць 8 «народных артыкулаў»: упершыню будзе адначасова выстаўлена трэцяя часта ад усіх створаных прац.

👉 Падрабязней чытайце па спасылцы альбо па гэтай (адкрыецца без VPN).
Генпракуратура завяла шэраг крымінальных спраў супраць Рады БНР, паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Валерый Шуляк.

Раду БНР абвінавачваюць у шэрагу злачынстваў, у тым ліку асабліва цяжкіх, якія нібыта «пасягаюць на інтарэсы Беларусі».

📍Якія абвінавачванні выстаўляць? Распавядаем па спасылцы. Тут чытайце без VPN.
Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі

Этнаспявачка Наста Хмель, вакалістка гуртоў Kriwi і «Джамбібум», зараз, як і многія беларускія творцы, у эміграцыі.

🌱«Вельмі важна рабіць нейкія беларускія кропкі і так злучаць беларускае праз іншыя гарады, іншыя краіны», — кажа Наста.

🌱Як ёй удаецца ствараць гэтыя самыя кропкі і аб’ядноўваць людзей, пра самае балючае і пра тое, што дае надзею, Наста шчыра распавяла ў інтэрв'ю на budzma.org.

💬«Нашыя заўзятары, як магніты, прыцягваюць усіх людзей, і тады адбываецца жывая культура, людзі самі нешта робяць, а не толькі ўспрымаюць — слухаюць ці чытаюць». І гэтыя кропкі потым перанясуцца ў Беларусь, я проста веру, я вельмі веру, што я яшчэ вярнуся»

➡️Чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
3 кастрычніка 1458 г. нарадзіўся каралевіч Казімір

Сын вялікага князя літоўскага і польскага караля Казіміра. Яго адукацыяй займаліся лепшыя педагогі свайга часу. Хатнім настаўнікам быў гісторык Ян Длугаш. У 13-гадовым узросце на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць вугорскі прастол. Пазней меў заняць польскі трон, але палітычныя справы перасталі яго цікавіць.

Казімір пераўтварыўся ў фанатычнага верніка-каталіка. Малітвы і чытанне кніг займалі большасць яго часу. Даў зарок цнатлівасці, таму адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха ІІІ. Зразумела, што такі чалавек не мог кіраваць вялікай і складанай дзяржавай...

Казімір быў хворы на сухоты, ягоны зямны час хутка сыходзіў. Каралевіч часта наведваў Вільню і Гродна, быў вядомы доўгімі начнымі малітвамі, калі на каленях стаяў на прыступках храмаў. Займаўся дабрачыннасцю. Пасля смерці ў 1484 годзе быў залічаны да ліку святых.
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #вкл #хадкевіч #жыбуль
«Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай

Фальклор «остарбайтэраў» — абсалютна недаследаваная тэма. Мы ведаем статыстыку пазганяных у Германію, бачым фота, дакументы.

Але пра што думалі, марылі ці — па чым плакалі гэтыя людзі?

☝️Адказ дае ўнікальны дакумент эпохі.

💬…У бабулі з дзядулем было лецішча пад Астрашыцкім Гарадком. Бабуля памерла, калі я была ў малодшай школе, а калі вучылася ў 8 ці 9 класе, мы паехалі туды. Я пазнаходзіла шмат цікавостак, старыя выкрайкі, дакументы… І гэты сшытак з песнямі. Тады я не разумела, наколькі ён каштоўны. Чытала, перамалёўвала адтуль кветкі. Аказалася, што сшытак бабулі падарыла сяброўка — у сакавіку 1944 года ў Берліне!...

👉Кацярына Ваданосава
распавядае гісторыю сваёй сям'і. Без VPN чытаць можна тут.
Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»

Нарадзілася ў Кіеве, у пяць гадоў яна разам з сям’ёй пераехала ў Пінск.

Пакуль бацька Голды шукаў працу ў ЗША, сям’я жыла ў Пінску ў беднасці і ў страху перад антысемітызмам царскіх улад.

У юнацтве Голда па прыкладзе старэйшай сястры стала актывісткай сіянісцкага руху.

Свайму будучаму мужу паставіла ўльтыматум: ці яны разам пераязджаюць з ЗША ў Палестыну, ці вяселля не будзе.

Была адным з лідараў, якія ўсімі сіламі падтрымлівалі нелегальную міграцыю габрэяў у Палестыну.

14 мая 1948 года Голда Мэір у ліку іншых лідараў яўрэйскага насельніцтва Палестыны падпісала Дэкларацыю незалежнасці Ізраіля.

👉Падрабязней пра Голду Мэір, жанчыну-легенду, прэм’ер-міністарку Ізраіля, якую называлі мамай усіх яўрэяў, чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытаць яшчэ: Героі Варшаўскага гета, ураджэнцы Беларусі: Цывія Любеткін
«Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці

💬Сёння можна да бясконцасці спрачацца пра прычыны таго, чаму мы так і засталіся «на беразе Волі» таго лета. Лета змянілася зімой з рэдкімі адлігамі і траскучымі маразамі. Мабыць, маюць рацыю цвярозыя аналітыкі, якія кажуць, што супраць узброеных да зубоў людажэрных дыктатараў кветачкі апынаюцца слабой зброяй...

У новым выпуску на канале Андрэя Хадановіча вы даведаецеся:

🔻як Андрэй Хадановіч перакладаў зварот Мікіты Моніча да ўзурпатара;

🔻 што агульнага паміж карцінай «Ева» і Святланай Ціханоўскай;

🔻як Дзмітрый Строцаў паслядоўна падтрымліваў Грузію, Украіну і Беларусь у барацьбе супраць расейскага імперыялізму;

🔻 як адбываецца дыялог пакаленняў у тэкстах Насты Кудасавай і Міхала Анемпадыстава;

🔻 чаму ў вершах Уладзя Лянкевіча максімальная канцэнтрацыя болю і нерамантычнага трэшу;

🔻 як пісаўся верш Андрэя Хадановіча «На беразе Волі» па замове кампазітаркі Вольгі Падгайскай.

👉Падрабязней тут. Без VPN адкрыецца тут.
«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень».

Гэты твор ён прысвяціў Міраславу Лазоўскаму — беларускаму ваяру, які загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.

💬У Мінску Міраслаў займаўся культурай, распаўсюджваў кнігі. Я часам сустракаў яго на канцэртах, імпрэзах. Засяроджаны, спакойны ён выглядаў, як шэры моцны камень.

Смерць Міраслава далучылася да іншых беларускіх страт, трывог, пакут. Я не чакаў такой навіны і быў моцна прыгаломшаны...

Для мяне кожны суайчыннік — гэта каштоўны скарб. Я хацеў бы, каб усе беларусы захавалі жыццё і здароўе, але здараюцца такія сітуацыі, калі нехта адзін ахвяруе сабой, каб зберагчы іншых...

👉Падрабязней
чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: Змагаўся за свабоду Украіны дзеля будучыні Беларусі. У памяць пра беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага
«Адплывае спакойнае неба...» Памерла Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч.

💬Верш паўстае з нейкай праблемы, якая пачынае мяне раптам мучыць і якую я хачу назваць, акрэсліць для сябе...

Яе называлі паэткай самотнасці і экзістэнцыяльных трывог. У сваіх вершах Надзея Артымовіч стварала непаўторныя пейзажы чалавечай душы і далікатна запрашала чытача да супольнага ўдзелу ў інтэрпрэтацыі свету. Адзін з галоўных матываў яе творчасці быў матыў адзіноты, другі — амаль культавыя адносіны да роднага Бельска.

👉Падрабязней пра жыццё і творчасць Надзеі Артымовіч чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

☝️Гэта будзе вельмі насычаная праграма з літаратурнымі імпрэзамі, выставай пераможцаў конкурсу ART PRADMOVA і нават тэатральнымі паказамі — убачым спектаклі «Плошча Перамогі» па аднайменным рамане Альгерда Бахарэвіча і «Ціхары» паводле Сашы Філіпенкі.

🤘А на фестывальным канцэрце выступяць Iva Sativa, Сяржук Доўгушаў, Пётр Клюеў, NAVIBAND Lіuty sakavik.

📆Дата: з 6 па 9 кастрычніка

📍Месца: Музей вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11

👉Што яшчэ чакае гасцей фестывалю PRADMOVA ў Варшаве? Чытайце тут. Без VPN адкрыецца тут.

📍Чытайце яшчэ: «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
💥У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»

📚Кнігу «На беразе Волі» надрукавалі ў берлінскім выдавецтве Дзмітрыя Строцава Hochroth-Minsk.

💬Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае...

Пад вокладкай новага выдання змясцілася паэтычныя квінтэсэнцыя перажытага за апошнія 3 гады — вершы, якія Хадановіч напісаў у Мінску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве і Гданьску.

Візуальны ўступ да тэкстаў стварыла мастачка Святлана Дземідовіч, вядомая сваёй бліскучай працай для кнігі «Побач» паэткі Насты Кудасавай.

Пачынаецца кніжка вершам «На беразе Волі», што паклала на музыку Вольга Падгайская, а заканчваецца «Навагодняй паштоўкай», якую зрабіла песняй і заспявала Аня Хітрык.

☝️Пагартаць свежае выданне можна будзе ўжо 7 кастрычніка.

Сваю новую кнігу Андрэй Хадановіч разам з Дзмітрыем Строцавым прэзентуе на варшаўскай «Прадмове».

👉Падрабязней пра кнігу чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі

Улады Літвы занепакоены праявамі літвінізму з боку беларускай дыяспары ў краіне. У Сейме Літоўскай Рэспублікі быў праведзены адмысловы круглы стол «Літвінізм»: Паходжанне, уплыў і выклікі для адносін паміж беларусамі і літоўцамі».

▪️Што ж такое літвінізм, ці нясе ён небяспеку літоўцам?

▪️Якія галоўныя аргументы бакоў дыскусіі?

➡️Пра вынікі круглага стала, чытайце па спасылцы.
Без VPN тут.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #сергіевіч #сіповіч