Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🎭Сатырычную драму «Ціхары» беларускага пісьменніка Сашы Філіпенка зноў пакажуць у Вільні

Драма паведамляе пра недалёкую будучыню, дзе апакаліпсіс не з’яўляецца падставай для таго, каб спыніць суды над пратэстоўцамі ў Беларусі.

2030 год. Вайна ва Украіне скончылася перамогай Кіева, і вораг націснуў ядзерную кнопку.

❗️Свет разбураны, але ў адным бункеры, як нічога ніколі, адбываецца суд за ўдзел у беларускіх пратэстах 2020 года.

«Ціхары» — не проста ўспаміны, а саціра, прызваная ўсвядоміць мінулае, сустрэцца з сучасным і паглядзець у будучыню праз прызму вайны ва Украіне. Гэта адкрыты выклік да дыялогу на тэмы, якія балюча абмяркоўваць, але ад якіх нельга збегчы.

Ці магчыма размова паміж гвалтаўнікамі і ахвярамі, катамі і абвінавачванымі?

📆Дата: 18 жніўня
Час: 18.30 і 20.30 (час мясцовы)
📍Месца: «Дом легенд», Subačiaus g. 15/2 (уваход з ганка ў тарцы дома).

👉Падрабязней пра п'есу, актораў і дзе можна набыць квіткі, чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
13 сусветных дзеячоў культуры патрабуюць ад Лукашэнкі праўды пра палітвязняў

🗒🖊Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у кампаніі супраць дзейнага на той момант прэзідэнта Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў Беларусі. Гэта злачынства? Ці ў Крымінальным кодэксе для гэтага ёсць нейкія артыкулы? Дыктатар не патрабуе ніякіх законаў для арышту. Выбары — гэта толькі магчымасць паказаць, што галасаваць няма за што. Хто гэтага не прымае, той знікае ў калоніях — адны ў ізалятарах, іншыя ў карцарах...

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.
🤯У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» тэксты Дуніна-Марцінкевіча

Улады Беларусі працягваюць пашыраць літаратурны чорны спіс. На гэты раз пад удар трапілі вершы «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

💬Інфармацыйная прадукцыя ў выглядзе прадмовы Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў «Плывуць вятры», «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай «DUBIA», кнігі з серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, — паведамляе пракуратура Мінска.

👉Падрабязней чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: беларус ад пачатку і да канца
Таццяна Нядбай: «Рэжым працягвае знішчаць беларускую культуру і выцясняе яе з публічнай сферы ў падполле або за мяжу»

💬У сённяшняй сітуацыі, па сведчаннях нашых крыніц, бібліятэкі карыстаюцца малым попытам і па факце не з’яўляюцца цэнтрамі, якія прыцягваюць шырокія масы чытачоў...

Так што напоўненасць бібліятэк прапагандысцкай літаратурай яшчэ не азначае, што гэта будзе мець вялікі ўплыў на шырокую аўдыторыю.

❗️Але разам з тым гэтую тэндэнцыю, безумоўна, нельга ігнараваць і недаацэньваць...

👉Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
разважае пра тое, як паўплывае на грамадства прапагандысцкая літаратура, а таксама да якіх наступстваў прывядзе пранікненне «рускага міру» у беларускія бібліятэкі. Без VPN чытаць можна тут.
🤗Гайд па беларускай Познані: пляцоўкі, ініцыятывы, інфападтрымка

Познань — утульны і спакойны горад на захадзе Польшчы з уражвальным гістарычным цэнтрам, цікавымі музеямі, самабытнымі раёнамі, атмасфернымі рэстарацыямі.

❗️У Познані ёсць тое, чаго не пачуеш у іншых польскіх гарадах, — унікальны дыялект, якім карыстаюцца толькі мясцовыя жыхары.

❗️Познаньцы любяць дранікі гэтак жа моцна, як беларусы — настолькі, што нават адкрылі музей «пыры», што ў перакладзе з познаньскага азначае «бульбы».

Беларуская дыяспара ў Познані нешматлікая, але моцная і дружная — ёсць фундацыі, творчыя прасторы, дабрачынныя ініцыятывы і нават хор, які спявае нашы песні.

🔻З чаго пачаць знаёмства з беларускай Познанню?

🔻Дзе сустрэць землякоў?

👉Расказваем у гайдзе. Без VPN адкрыецца тут.

📍Чытайце яшчэ:

Гайд па беларускім Уроцлаве: пляцоўкі, ініцыятывы, інфападтрымка

Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка

Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
🎭У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Расказваем, дзе і як падпісаць петыцыю

Увесь гэты тыдзень беларусы Варшавы дзеляцца захопленымі водгукамі пра спектакль «Плошча Перамогі».

❗️Аднак не ўсе ведаюць, што сваю прэм’еру Купалаўцы рыхтавалі літаральна на каленях — без уласнай сцэны і памяшкання для рэпетыцый.

💥Пры падтрымцы творчага асяроддзя і шырокіх колаў беларускай публікі фундацыя INEXKULT запусціла петыцыю, у якой просіць вылучыць памяшканне на тэрыторыі Варшавы, дзе мог бы весці сваю дзейнасць БЕЛАРУСКІ ТЭАТР. Новая прастора будзе адкрытая для ўсіх незалежных беларускіх калектываў.

На гэты час вядома, што петыцыю падпісалі ўжо больш за паўтысячы чалавек.

Збор будзе доўжыцца да канца жніўня і магчыма працягнецца ў верасні.

🎭Хто з вядомых беларусаў падтрымаў ужо ініцыятыву?

🎭Як і дзе можна падпісаць петыцыю?

👉Чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна па гэтай спасылцы.

📍Чытайце яшчэ:
Валянціна Гарцуева: «Паспрабуем з Купалаўцамі зрабіць у Варшаве тэатр»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь — краіна герояў

Цэнтр новых ідэй працягвае друкаваць вынікі аналізу матэрыялаў даследавання беларускай ідэнтычнасці 📈.

Шляхам інтэрнэт-апытання вызначаныя дзясятка найбольш уплывовых асоб часоў ВКЛ, топ-5 выбітных асоб часоў БНР, ёсць рэйтынгі дзеячоў іншых перыядаў беларускай гісторыі.

📌 Хто ўвайшоў у ТОП-10 выбітных беларусаў і беларусак усіх часоў?

👉Чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.

📽Відэа цік-ток канала _Vytoki
🎉 Аповесць Евы Вежнавец «‎Па што ідзеш, воўча?»‎ — у шорт-лісце нямецкай літаратурнай прэміі

✍️ «Па што ідзеш, воўча?»‎ бярэ новыя вышыні! Галавакружна! Наша Ева Вежнавец і яе перакладчыца на нямецкую Ціна Вюншман — у шорт-лісце Міжнароднай літаратурнай узнагароды! Гэта нямецкая літаратурная прэмія за замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову. Трапіць у кароткі спіс — ужо неверагодна», — паведамляе «Пфляўмбаўм/Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва».

‼️ Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Берліне.

Чытайце больш па спасылцы.
🔺 Без VPN.
🧩 Тэст: Пазнай мясціны па браме!

Цікавішся гісторыяй роднага краю і любіш вандраваць па Беларусі? Тады гэты тэст для цябе!

Адкажы на пытанні і правер, ці пазнаеш ты мясціны па браме.

🔍 Пачынаем?! 🤗

👉
Без VPN тут.
❗️ Кнігі Геніюш, Аресенневай, Някляева і Арабей — таксама ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Цяпер у ім не толькі вершы Дуніна-Марцінкевіча, а і зборы твораў Уладзіміра Някляева, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсенневай і Лідзіі Арабей.

📌 Поўны спіс выданняў, якія патрапілі ў спіс, глядзіце па спасылцы.
👉 Тут без VPN.
😮 Вы ведалі, што ў знакамітага Канстанціна Міцкевіча было шмат псеўданімаў? Якуб Колас — толькі адзін з самых вядомых

Некаторыя з іх могуць вас здзівіць, рассмяшыць або прымусіць задумацца над імі.

☝️У ранні перыяд творчасці аўтар паэмаў «Новая зямля» і «Сымон-музыка» выкарыстоўваў розныя псеўданімы, якіх можна налічыць больш за дваццаць, аднак практычна ўсе яны малавядомыя і знаёмыя толькі вузкім спецыялістам у галіне літаратуразнаўства.

Пазнаёмімся з некаторымі нікнэймамі класіка літаратуры і адкрыем для сябе свет творчых псеўданімаў знакамітага Якуба Коласа!

🔴 Псеўданімы-жарты, геонімы і фактонімы - знаёмцеся па спасылцы.

Без VPN.
18 жніўня 1891 г. нарадзіўся Краўцоў Макар

У 1910 годзе Макар Касцевіч, а менавіта такое ў яго сапраўднае імя, скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, пасля чаго настаўнічаў на Гарадзеншчыне.

Прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Быў неабыякавы да беларускай справы. Для патрэбаў маладой рэспублікі ў 1919 годзе напісаў той самы «Ваяцкі марш», які меўся адрознівацца ад жалобных народных песняў ці трагічнай лірыкі іншых паэтаў. Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 года.

У міжваенны час жыў у Заходняй Беларусі, друкаваўся, перакладаў, спрабаваў займацца палітыкай. Праз неўтаймаваны характар шмат з кім сварыўся, а Антона Луцкевіча нават выклікаў на дуэль. Пасля верасня 1939-га разам з іншымі беларускімі дзеячамі арыштаваны савецкай уладай. Паводле некаторых звестак, закатаваны ў турме ў Беластоку.
Альгерд Бахарэвіч: «Беларусь — гэта выспа, што вандруе з намі ў часе і ў прасторы»

💬Бо літаратура не дае адказаў і не загойвае раны, літаратура наогул — кепскі абязбольнік. Затое яна — добрая зброя, вечнае паліва для мозгу і найлепшы слоўнік. Сёньня нашая літаратура — важная частка беларускага супраціву.

💬Я чалавек, часам мне вельмі балюча і страшна, як і ўсім нам.

💬Дзяржава можа зьнікнуць і паўстаць наноў, але толькі тады, калі ў яе будзе грунт. Гісторыя дагнала нашу краіну і дала ёй вялікае выпрабаваньне, як расплату за доўгія гады дыктатуры — выгнаньне адных і пакуты іншых, але мы не адны такія ў сьвеце. Літоўцы, латышы, эстонцы, ірляндцы і іншыя нацыі перажылі гэтую разарванасьць.

👉Гутарку з адным з асноўных пісьменнікаў сучаснасці Альгердам Бахарэвічам пра тое, ці надыйшоў сезон беларускай культуры ў выгнанні,
чытайце тут. Без VPN адкрыецца тут.
❗️Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 19-20 жніўня

🤗 Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам.

На гэтых выходных вас чакаюць:

🎷Джаз у Гародні

🎬Фэст нямога кіно ў Брэсце

🌸Васільковы плэнер на лецішчы Быкава

🎭Тэатральныя прэм’еры

⚔️Гістарычныя фестывалі, канцэрты ды шмат іншых цікавостак.

👉 Афіша імпрэз на 19-20 жніўня.

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!».
🎬«Чыстае мастацтва» і «Беларускі вальс». Кінарыфма драмы беларускага жыцця

💬Час іграе супраць беларускага аўтарытарызму і яго жадання спыніць будучыню. Пытанне толькі ў тым, калі зноў прарве гэтую дамбу беларускай цярплівасці, што заўважна патрэскалася.

У канцы лета нарэшце адбыўся анлайн-рэліз дакументальнай іранічнай драмы «Чыстае мастацтва» рэжысёра Максіма Шведа. Стужка пра выяўленчае мастацтва і мастака Захара Кудзіна, які працаваў на вуліцах сталіцы, з’явілася на экранах чатыры гады таму, у адчувальна далёкім ужо 2019 годзе, пакаталася па розных фестывалях, краінах і нават паспела здабыць небывалы інтарэс у сталічных кінатэатрах, якія паказвалі яе цягам месяца.

Гэты невідавочны поспех дакументальнага кіно, які масавы глядач звычайна ігнаруе, апынуўся запраграмаваным.

❗️Бо за назвай пра выяўленчае мастацтва схаваўся шчыры візуальны аповед пра краіну, негалосныя правілы жыцця ў ёй, прагу да свабоды і караючую цэнзуру.

✍️Піша Тарас Тарналіцкі. Без VPN адкрыецца тут.
💥У Варшаве ўпершыню пройдзе Ноч Фатаграфіі. На ёй пакажуць серыю работ беларуса Паўла Савіцкага

📆18 жніўня ў Варшаве ўпершыню пройдзе Ноч Фатаграфіі.

Роўна ў 20.30 у чатырох лакацыях горада запаляцца вялікафарматаныя экраны з праекцыямі фатаграфій.

Падчас імпрэзы можна будзе ўбачыць здымкі як найслыннейшых польскіх фатографаў, так і дэбютантаў.

Агулам — больш за 50 аўтараў, сярод якіх і беларус Павел Савіцкі.

📍Серыю яго работ «Колеры Варшаўскага пратэсту» можна будзе ўбачыць у самым цэнтры горада на Рынку Старога Мяста.

💬Трэба было паказаць, як змяняецца варшаўскае грамадства, як на яго ўплываюць розныя палітычныя працэсы, мігранты і гэтак далей. У выніку мой праект пра сцягі і іх разнастайнасць трапіў у пяцёрку пераможцаў...

Падрабязней пра тое:

як узнікла серыя фотаздымкаў «Колеры Варшаўскага пратэсту»

у чым розніца здымак на беларускіх і польскіх акцыях

якія фотаздымкі з «Колераў Варшаўскага пратэсту» больш за ўсё падабаюцца аўтару

👉чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.