Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
11 жніўня 1127 г. першая згадка Гародні

Згадваецца ўпершыню наш старажытны горад у пісьмовых крыніцах пад назвай Горадзен. Само паселішча вядомае з XI стагоддзя, а ўжо ў пачатку XII ст. яно стала сталіцай Гарадзенскага княства.

Ужо 1270-х гадах Гарадзенскае княства ўваходзіць у склад ВКЛ. Гародня робіцца буйным цэнтрам гэтага дзяржаўнага ўтварэння. У пачатку XIV ст. тут княжыць Давыд Гарадзенскі, сын Даўмонта і блізкі паплечнік Гедзіміна. Ён паспяхова дае рады крыжацкай навале. А ў 1392 годзе сюды фактычна пераносіць сваю сталіцу Вітаўт Вялікі, які валодаў горадам з 1376 года. Сапраўднай рэзідэнцыяй стала Гародня і для ўладара РП Стэфана Баторыя, за што горад і цяпер нярэдка называюць «каралеўскім».

Традыцыйна прынятыя некалькі формаў назвы горада: Гродна, Гародня, Горадня. І што цікава: бацькам апошняй формы, Горадня, можам смела лічыць Вацлава Ластоўскага. Бо менавіта ён у газеце «Наша Ніва» ў 1915 годзе назваў так гэты горад. З націскам над літарай «о» ў першым складзе, каб запаміналася.
❗️Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 12-13 жніўня

🤗 Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам.

На гэтых выходных вас чакаюць:

Баль у Гомелі

Фэсты

Прэзентацыя спеўніка

Фем-стэндап

Беларускія кінапаказы ды шмат іншых цікавостак.

👉 Афіша імпрэз на 12-13 жніўня

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!».
💥У Вільні прайшоў «пляжны» канцэрт J:Морс. Паглядзіце, як гэта было (шмат фота)

Акустычны канцэрт гурта J:Морс адбыўся ў чацвер, 10 жніўня, у віленскім клубе Paviljonas.

Клуб быў не тое каб набіты бітком, але з улікам сядзячага ці, як назваў яго лідар гурта Уладзімір Пугач, «пляжнага» фармату канцэрта, вольных месцаў таксама практычна не было.

🤗Сядзелі гледачы сапраўды, як на пляжы, не на крэслах, а наўпрост на падлозе.

👉Як гэта было? Глядзіце тут. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
📝Спіс школ Мінска і буйных гарадоў, дзе вучаць па-беларуску

Жадаеце каб вашы дзеці атрымлівалі веды ў школе на роднай мове?

👉Вось спіс навучальных устаноў, якія сёлета набіраюць класы з беларускай мовай навучання. Без VPN можна чытаць па гэтай спасылцы.

*Бацькам, якія хочуць вучыць дзяцей па-беларуску, варта звяртацца да адміністрацыяў школ і гімназіяў. Неабходна праглядаць абвесткі на сайтах навучальных устаноў і раённых аддзелаў адукацыі. Заявы на залічэнне ў школы прымаюцца да 15 жніўня. Іх маюць разгледзець да 28 жніўня.

📍Чытайце яшчэ: «Мы маем права навучаць сваіх дзяцей на роднай мове». У Вільні збіраюць подпісы за адкрыццё яшчэ адной беларускамоўнай школы
Delfi зноў апублікуе фільм «Хроніка рэчаіснасці»

Дакументальны фільм «Хроніка рэчаіснасці» рэжысёра Мікалая Мамінава сёння пакажа літоўскае выданне Delfi. Анонс размясцілі з фотаздымкам, на якім відаць твары ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года.

▶️Падрабязней пра фільм і ў чым яго небяспека, чытайце па спасылцы. Тут без VPN.

Чытайце таксама:
Як фатальная памылка аўтараў фільма «Хроніка рэчаіснасці» нагадвае нам, чым сёння жыве Беларусь. Меркаванне Тараса Тарналіцкага
🎭Купалаўцы рыхтуюцца да прэм’еры «Плошчы Перамогі». Фотарэпартаж з рэпетыцыі

💥Прэм’ера «Плошчы Перамогі» адбудзецца ўжо заўтра, 12 жніўня, у межах тэатральнага фестывалю INEX-FEST у Варшаве.

📸Фатографу Аляксандру Валодзіну пашчасціла трапіць на рэпетыцыю спектакля.

👉Паглядзіце, як праходзіць рэпетыцыя, і ацаніце атмасферу і талент тых, хто стварае пастаноўку. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
🔱🔥 Літва і ліцвіны – хто гэта? Этнас, карпарацыя? Продкі беларусаў ці літоўцаў? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Літва, ліцвіны, літоўцы, літвакі, летувісы… лёгка заблытацца?

🔻Як і адкуль з’явілася назва?

🔻Колькі разоў яна мяняла сваё значэнне на працягу апошніх 1000 гадоў?

🔻Урэшце, Вялікае Княства Літоўскае — чыя гэта дзяржава?

🔻Ці можа нехта адзін прэтэндаваць на спадчыну ВКЛ?

Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, Ягайла, Леў Сапега, Януш Радзівіл, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч — усе яны ліцвіны.

❗️Але пад «Літвой» кожны з іх мог разумець нешта сваё. Бо сам тэрмін шырэйшы за імя нацыі, дзяржавы ці тэрыторыі.

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні».
Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
12 жніўня 1936 г. памёр Пятро Мятла

Гэты вядомы заходнебеларускі дзеяч нарадзіўся на Дзісеншчыне ў 1890 годзе. Вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы ў 1906−1910 гадах, потым два наступныя гады на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914−1917 гадах служыў у войску.

Што цікава: Пятро Мятла быў сярод тых юнкераў Аляксееўскага ваеннага вучылішча, якія «выступілі супраць рэвалюцыі і паўстаўшага пралетарыяту». Быў арыштаваны і зняволены ў турму.

З канца 1917 года да 1921 года зноў настаўнічаў. З 1921 года жыў і працаваў у Вільні.

Як і Браніслаў Тарашкевіч, са спадзевам глядзеў у бок Савецкай Беларусі.

Пасля разгрому Грамады ў 1927 годзе быў асуджаны польскімі ўладамі на 12 гадоў турмы. У выніку абмену ў 1930 годзе апынуўся ў Мінску. Арыштаваны ДПУ БССР па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра 1 верасня 1933 года.

Быў асуджаны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў лагераў. Прысуд адбываў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала, дзе і памёр. Рэабілітаваны ў жніўні 1956 года.