Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🤍❤️🤍 Дзень салідарнасці з Беларуссю па ўсім свеце

У сераду, 9 жніўня, беларусы ўсяго свету далучаюцца да Дня салідарнасці з Беларуссю з нагоды трэцяй гадавіны пратэстаў і ладзяць акцыі салідарнасці.

Тбілісі, 17.00

📍Месца збору: амбасада Беларусі, 18 Крцанісі, Тбілісі

Батумі, 19.00

📍Месца збору: плошча Еўропы, Батумі

Варшава, 18.00

📍Месца збору: каля Parku Praskiego, каля Parafi Katedralnej pw. Św. Michała Archanioła i Św. Floriana Męczennik.

Познань, 18.00

📍Месца збору: Plac Adama Mickiewicza, Познань

Лодзь, з 18.00 да 19.00

📍Месца: Piotrkowska 155 (пляцоўка паміж "Старбаксам" і алеяй Міцкевіча), Лодзь

Гданьск, 18.00

📍Месца збору: ля фантана Няптуна, Гданьск

Мюнхен, 19.00

📍Месца збору: Bavaria Biergarten, Theresienhöhe 15, Мюнхен

Брэмен, 19.00

📍Месца збору: Theater am Goetheplatz, Брэмен

Франкфурт-на-Майне, 18.00

📍Месца збору: Römerberg, Франкфурт-на-Майне

Уроцлаў, 18.30

📍Месца збору: pl. Wolności 1, Уроцлаў

Тэль-Авіў, 19.00

📍Месца збору: плошча Габіма, Тэль-Авіў

Н'ю-Ёрк, 13.00

📍Месца збору: Ralph Bunche Park, 1st Ave. &, E 43nd St, New York

Рыга, 19.00

📍Месца збору: Нацыянальная бібліятэка Латвіі, Mūkusalas iela 3, Рыга

Прага, 18.00

📍Месца: унізе Václavské náměstí на скрыжаванні з вуліцай Na Příkopě, Прага

👉Падрабязней пра акцыі да Дня салідарнасці чытайце тут.

❗️Усе акцыі салідарнасці праводзяцца па мясцовым часе.

Бярыце сцягі ды плакаты і далучайцеся!

Каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія імпрэзы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Сёння Дзень нараджэння беларускай паэткі, пісьменніцы і грамадскай дзяячкі Ларысы Геніюш

Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная,
Збожжа палеткі, істужкі дарог,
Неба цвітучае, радасць вянчальная,
Скарбам схаваная ў буйных лясох.

Войнамі спалена, недругам знішчана,
Рукі заломіш, праводзіш «гасцей»
І зноў уздымаешся над папялішчамі –
Й далей загон твой на славу цвіце.

Вечна пакутная, вечна гаротная,
Сцятая – зноў адрастаеш з камля,
Вечна жывучая і несмяротная
Ты, беларуская наша Зямля!

Прапануем таксама паслухаць верш «Сэрца, зямля мая...» Ларысы Геніюш, які чытае беларуская пісьменніца, паэтка, рэдактарка, перакладчыца Віка Трэнас, у межах Міжнароднага паэтычнага флэш-моба #незагаснуцьзоркіўнебе, які зладзілі творцы з усяго свету да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана распачынае прыём заявак

💥Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за лепшыя пераклады на беларускую мову, абвесціла пачатак прыёму заявак.

Сёлета ўзнагароду атрымаюць найлепшыя пераклады, выдадзеныя ў 2021 і 2022 гадах.

Журы вызначыць лаўрэатаў прэміі ў трох намінацыях:

«Пераклад прозы»,

«Пераклад паэзіі»,

«Пераклад дзіцячай кнігі».

Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня ўключна.

Як падаць заяўку? 👉Чытайце тут. Без VPN можна чытаць тут.
З’явіўся новы беларускі мерч «Горад палітзняволеных». Частка грошай ад продажу пойдзе сваякам вязняў

💬Год таму мы пераасэнсавалі мазаікі «Менск — горад мастацтва» і «Менск — горад навукі». Гэтыя мазаікі вы маглі бачыць на сценах жылых дамоў каля метро «Усход» у Менску...

Сёння мы глядзім на ўсё гэта інакш.

Сёння героі і гераіні Беларусі — гэта палізняволеныя. Іх зараз у нашай краіне больш за 1700! Іх выявы мы і памясцілі на мазаіку «Горада палітзняволенных».

❗️30% ад продажу кожнай футболкі пойдзе сваякам палітзняволеных на перадачы і аплату адвакацкай дапамогі.

👉Падрабязней пра новы беларускі мерч і дзе можна набыць футболкі, чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.
🎨Мастацтва, што выйшла на вуліцы

Час перамен, барацьбы старога з новым, барацьбы супраць гвалту, падману і фальшы, час грамадзянскага ўздыму заўжды выводзіў наперад мастацтва — у самых розных праявах.

❗️Такім быў і 2020 год.

Што праўда, «выбарны» 2020 год ад пачатку быў прасякнуты ў тым ліку арт-актывізмам — паспрыяў кавід ці, хутчэй, стаўленне дзяржавы да пандэміі.

А летам-восенню 2020-га кожны нязгодны з дзеяннямі ўлады мог стаць мастаком, перформерам, акцыяністам, арт-актывістам...

Можна ўспомніць і супольную творчасць — ды хоць бы сцягі раёнаў на маршах пратэсту ці самаарганізаваную выставу ў цэнтры Мінска з фатаграфіямі збітых сілавікамі людзей, безліч графіці, калажаў, мемаў у сеціве.

❗️Мастацтва стала часткай руху пратэсту.

👉У гадавіну выбараў узгадваем арт-пратэст і яго самых яскравых мастакоў. Без VPN чытаць можна тут.
🎬13 фільмаў, здольных патлумачыць феномен 2020 года

З усёй шматграннай беларускай гісторыі наша кіно падрабязна адлюстравала толькі два перыяды: Другую сусветную вайну і палітычны крызіс 2020 года.

❗️І калі за першы напрамак цалкам адказная дзяржава, то за другую — грамадская супольнасць і вольныя творцы, натхнёныя і ўзбуджаныя пачаткам новай, пакуль што незразумелай і непрадказальнай эпохі ў жыцці краіны.

Праз тры гады з моманту тых прэзідэнцкіх выбараў і першых маршаў пратэсту паспела выйсці некалькі дзясяткаў дакументальных фільмаў, журналісцкіх рэпартажаў і інтэрв’ю рознай якасці і глыбіні прапрацоўкі.

Кінакрытык Тарас Тарналіцкі распавядае на budzma.org пра найбольш вартыя ўвагі мастацкія творы, прысвечаныя рэфлексіі яшчэ вельмі актуальных і балючых падзей.

❗️Большасць з іх немагчыма адшукаць у адкрытым доступе па розных прычынах: праз бяспеку людзей, якія трапілі ў кадр, і няскончаную фестывальную гісторыю.

👉Падборка фільмаў пра беларускія пратэсты 2020-га года. Без VPN адкрыецца тут.
10 жніўня 1929 г. нарадзіўся Алесь Ставер

З’явіўся на свет будучы паэт у сялянскай сям'і ў вёсцы Маргавіца, што ў цяперашнім Докшыцкіма раёне. У час вайны страціў бацьку і братоў, а сам быў вывезены ў Нямеччыну. Вярнуўся адтуль толькі ў верасні 1945 года.

У 1949 годзе скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча, а ў 1954-м — скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў на розных пасадах ва ўстановах культуры і адукацыі. Ад 1962 года сябра Саюза пісьменнікаў.

Публікавацца пачаў з восені 1949 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Ластаўкі перад дажджом», «Жураўлі ляцяць…», «Лірнік», «Мой край беларускі». У 1969 годзе апублікаваў аўтабіяграфічны раман «Пад канвоем».

Калі пасля атрымання незалежнасці ў 1991 годзе паўстала пытанне аб дзяржаўным гімне, Алесь Ставер напісаў верш «Вякамі стваралі мы нашу дзяржаву».

Загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Мінску.
Ігнат Даніловіч: адданы гісторык, які марыў пра адраджэнне сваёй дзяржавы

10 жніўня 1787 году нарадзіўся гісторык права і археограф, адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў Вялікага Княства Літоўскага.

Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара з Падляшша.

У 25 год скончыў Віленскі ўніверсітэт са ступенню магістра права, што адпавядае сучаснаму кандыдату навук.

У зборах канцлера Румянцава знайшоў збор законаў Казіміра Ягелончыка.

Чытаў лекцыі філаматам, быў звольнены з пасады і атрымаў забарону жыць на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, якая не будзе знятая да канца жыцця гісторыка.

Апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута Вялікага Княства Літоўскага, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута 1529 году.

👉Падрабязней пра гэтыя і іншыя цікавыя факты з жыцця і дзейнасці Ігната Даніловіча чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
🎭Тэатральная прадзюсарка Вольга Кулікоўская: «Самая вялікая мая мара — яшчэ раз зайграць «Тутэйшых» з тым самым складам з верасня 2020 года»

Яна прыйшла працаваць у Купалаўскі ў 2017 годзе і адразу стала кіраўніком аддзела піяру. Дакладней, стварала яго з нуля, акунаючыся з галавой у да гэтага невядомы ёй тэатральны свет.

А ў 2020 годзе разам з большасцю трупы Вольга Кулікоўская звольнілася.

❗️Сыходзіла тады, як і ўсе — у нікуды.

Зрэшты, амаль адразу яна прапанавала купалаўцам працягваць.

▫️Як прайшлі першыя месяцы працы ў Купалаўскім?
▫️Ці сочыць за творчасцю купалаўцаў Павел Латушка?
▫️Як праходзіць фестываль Inex-fest?
▫️Ці ёсць надзея, што ў Варшаве з'явіцца будынак беларускага незалежнага тэатра? (спойлер: ёсць, ужо збіраюць подпісы пад петыцыяй)
▫️Ці не крыўдна, што авацыі дастаюцца выканаўцам, а менеджар заўжды застаецца за кадрам?

👉Пагаварылі пра гэта ў вялікай гутарцы з Вольгай Кулікоўскай.
Чытайце інтэрв’ю па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
💥Распачаўся прыём заявак на прэмію Гедройця

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у XII сезоне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

📚Традыцыйна журы вызначыць тры найлепшыя кнігі ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе.

❗️Падавацца на прэмію маюць права і лаўрэаты мінулых гадоў, а ў конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара.

👉Падрабязней пра тое, як паўдзельнічаць у конкурсе, чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
🎸Ёсць што паслухаць: агляд апошніх рэлізаў беларускіх музыкаў

#гітарамулявіна» зноў выходзіць у свет, каб распавесці вам пра рэлізы беларускіх музыкаў, якія вы выпадкова маглі згубіць у віры падзей ці забыцца на іх у маркотных буднях.

Сёння будзем:

🎸шукаць сэнс і закохвацца ў зялёныя вочы,

🎸слухаць якасны індзі-поп на манеру Білі Айліш,

🎸і канечне, знойдзем, пад які рок-трэк пасумаваць.

🤔Песні-жальбы — гэта ж так па-беларуску... ці не?

👉Хадзем высвятляць! Без VPN чытаць можна тут.
💥Выйшла новая кніга Сяргея Календы. Дзіцячыя гісторыі пра хлопчыка Томчыка можна будзе прачытаць на 2 мовах — беларускай і англійскай

👶📚👧Каляровая, з прыгожымі малюнкамі і ў духу Мантэсоры — такой атрымалася новая кніга Сяргея Календы «Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy».

Зборнік вершаў у прозе выйшаў у беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher.

💬Кніжку варта пачытаць, бо яна не стандартная, як і ўсё ў Календы — ён ідзе сваёй дарогай, не азіраючыся. І робіць так, як ён бачыць. Ён не дае мараляў, ацэнак, і гэта такая цікавая пазіцыя! Найперш, пазіцыя даверу з боку дзіцяці...

👉Падрабязней пра кнігу і дзе яе можна набыць ужо зараз
чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.

📍Чытайце яшчэ: Сяргей Календа: Краўдфандынг у новых для беларусаў умовах — няпростая штука
🧛Тэст: Хто вы з беларускіх нячысцікаў?

Згодна з беларускімі міфамі казачныя істоты насяляюць любое месца, куды б вы не пайшлі. У лазні вас чакае лазнік, у лесе можна напаткаць вужынага караля, а каля возера нават цмока.

А якой міфічнай істотай былі б вы?😊

👉Адкажыце на 10 простых пытанняў і вызначце, якая міфічная істота вам бліжэй. Без VPN адкрыецца тут.
Курс на Захад! Круты паварот беларускай гісторыі

Калі расіец пачынае мерацца з беларусам цывілізацыяй, то меркай у дыскусіі выступаюць еўрапейскія тэхналогіі (створаныя ў Заходняй Еўропе, або перанятыя адтуль):

🔻кнігадрук,

🔻архітэктура,

🔻традыцыя прыгожага пісьменства і г. д.

Дыскусія непазбежна пераходзіць па плоскасць гісторыі.

❗️І тут нават не надта абазнаны ў гісторыі беларус знаходзіць важкія аргументы на сваю карысць.

🤔Якія менавіта?

👉Пра 7 аргументаў на карысць таго, што Беларусь — гэта Еўропа, распавядаем у артыкуле. Без VPN чытаць можна тут.
11 жніўня 1127 г. першая згадка Гародні

Згадваецца ўпершыню наш старажытны горад у пісьмовых крыніцах пад назвай Горадзен. Само паселішча вядомае з XI стагоддзя, а ўжо ў пачатку XII ст. яно стала сталіцай Гарадзенскага княства.

Ужо 1270-х гадах Гарадзенскае княства ўваходзіць у склад ВКЛ. Гародня робіцца буйным цэнтрам гэтага дзяржаўнага ўтварэння. У пачатку XIV ст. тут княжыць Давыд Гарадзенскі, сын Даўмонта і блізкі паплечнік Гедзіміна. Ён паспяхова дае рады крыжацкай навале. А ў 1392 годзе сюды фактычна пераносіць сваю сталіцу Вітаўт Вялікі, які валодаў горадам з 1376 года. Сапраўднай рэзідэнцыяй стала Гародня і для ўладара РП Стэфана Баторыя, за што горад і цяпер нярэдка называюць «каралеўскім».

Традыцыйна прынятыя некалькі формаў назвы горада: Гродна, Гародня, Горадня. І што цікава: бацькам апошняй формы, Горадня, можам смела лічыць Вацлава Ластоўскага. Бо менавіта ён у газеце «Наша Ніва» ў 1915 годзе назваў так гэты горад. З націскам над літарай «о» ў першым складзе, каб запаміналася.
❗️Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 12-13 жніўня

🤗 Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам.

На гэтых выходных вас чакаюць:

Баль у Гомелі

Фэсты

Прэзентацыя спеўніка

Фем-стэндап

Беларускія кінапаказы ды шмат іншых цікавостак.

👉 Афіша імпрэз на 12-13 жніўня

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!».
💥У Вільні прайшоў «пляжны» канцэрт J:Морс. Паглядзіце, як гэта было (шмат фота)

Акустычны канцэрт гурта J:Морс адбыўся ў чацвер, 10 жніўня, у віленскім клубе Paviljonas.

Клуб быў не тое каб набіты бітком, але з улікам сядзячага ці, як назваў яго лідар гурта Уладзімір Пугач, «пляжнага» фармату канцэрта, вольных месцаў таксама практычна не было.

🤗Сядзелі гледачы сапраўды, як на пляжы, не на крэслах, а наўпрост на падлозе.

👉Як гэта было? Глядзіце тут. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.