Будзьма беларусамі!
2.48K subscribers
23.2K photos
329 videos
8 files
17.7K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Лявон Вольскі: Ня трэба спадзявацца на цуд. Гэты цуд ужо адбыўся тры гады таму

Лявон Вольскі ў аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org прыгадвае, як тры гады таму, у жніўні 2020-га, усё незваротна змянілася насуперак несуцяшальным прагнозам і паняверцы. Людзі ўжо не зробяцца ранейшымі і не зойдуць назад «у раку, якая завецца „мнеўсёадномаяхатазкраюяпазапалітыкай“».

💬Сапраўды, выбары ператварыліся ў завядзёнку. Штораз усё праходзіла паводле шаблёну — і ў 2001-м, і ў 2006-м, і ў 2011-м. У кожным з гэтых гадоў былі свае нюансы — адзіныя (ці не) кандыдаты, інтэнсіўнасьць пратэстаў, але схема заставалася нязьменнай. У 2015-м на чарговы фарс наогул ніхто не пайшоў. Нават я, такі ўвесь грамадзкі актывіст.

І за гэтыя дзесяцігоддзі мы настолькі прызвычаіліся да звыклага парадку рэчаў, што я не заўважыў, што ўсё незваротна зьмянілася.

👉Працяг
чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут
🏫«Мы маем права навучаць сваіх дзяцей на роднай мове». У Вільні збіраюць подпісы за адкрыццё яшчэ адной беларускамоўнай школы

Пытанне адукацыі на роднай мове за мяжой — адно з самых балючых для беларускіх эмігрантаў. Вырашаецца яно заўсёды марудна, а дзеці між тым губляюць самае каштоўнае — час.

Вось і тыя, хто сёлета не патрапіў у Вільні ў Скарынаўскую гімназію, свой чарговы навучальны год ізноў правядуць у рускамоўных школах.

Вырашаць праблему ўзялася новая бацькоўская ініцыятыва, і ў Вільні можа з'явіцца яшчэ адна беларускамоўная школа.

❗️Для гэтага беларусам трэба сабраць сотні подпісаў пад адмысловай петыцыяй.

👉Падрабязней пра тое, дзе і калі можна будзе пакінуць свой подпіс за адкрыццё яшчэ адной беларускамоўнай школы ў Вільні, чытайце тут. Без VPN можна чытаць тут.
9 жніўня 1647 г. памёр Жыгімонт Казімір Ваза

Жыгімонт Казімір Ваза — гэта адзіны сын караля Уладзіслава IV Вазы і яго першай жонкі Цэцыліі Рэнаты, названы ў гонар свайго дзеда Жыгімонта III і дзядзькі Яна Казіміра. Пражыў усяго 7 гадоў.

Паколькі ён быў адзіным дзіцем, то з вельмі вялікай верагоднасцю мог бы стаць спадкаемцам Уладзіслава IV. Тым больш, што бацька ўскладаў на яго вялікія надзеі. Ён чакаў, што яго нашчадак, дзякуючы крыві Ягайлы, зможа разлічваць на польскі трон.

Сучасны Жыгімонту Казіміру храніст так апісваў малога:

«…ва ўзросце некалькіх месяцаў пасля сямі гадоў ён ужо добра размаўляў па-польску і па-нямецку, меў значныя пачаткі ў лаціне, aptus і capax (прыдатны і таленавіты) і imago viva parentis (жывы вобраз бацькі)».

Маленькі князь ахвотна апранаўся ў польскі касцюм. Ён абураўся, калі з ім размаўлялі па-нямецку і крычаў: «Я паляк, таму размаўляйце са мной па-польску».

Летам 1647 года хлопчык нечакана захварэў. Пасля пяці дзён пакут і крываўкі ён памёр.
🤍❤️🤍 Дзень салідарнасці з Беларуссю па ўсім свеце

У сераду, 9 жніўня, беларусы ўсяго свету далучаюцца да Дня салідарнасці з Беларуссю з нагоды трэцяй гадавіны пратэстаў і ладзяць акцыі салідарнасці.

Тбілісі, 17.00

📍Месца збору: амбасада Беларусі, 18 Крцанісі, Тбілісі

Батумі, 19.00

📍Месца збору: плошча Еўропы, Батумі

Варшава, 18.00

📍Месца збору: каля Parku Praskiego, каля Parafi Katedralnej pw. Św. Michała Archanioła i Św. Floriana Męczennik.

Познань, 18.00

📍Месца збору: Plac Adama Mickiewicza, Познань

Лодзь, з 18.00 да 19.00

📍Месца: Piotrkowska 155 (пляцоўка паміж "Старбаксам" і алеяй Міцкевіча), Лодзь

Гданьск, 18.00

📍Месца збору: ля фантана Няптуна, Гданьск

Мюнхен, 19.00

📍Месца збору: Bavaria Biergarten, Theresienhöhe 15, Мюнхен

Брэмен, 19.00

📍Месца збору: Theater am Goetheplatz, Брэмен

Франкфурт-на-Майне, 18.00

📍Месца збору: Römerberg, Франкфурт-на-Майне

Уроцлаў, 18.30

📍Месца збору: pl. Wolności 1, Уроцлаў

Тэль-Авіў, 19.00

📍Месца збору: плошча Габіма, Тэль-Авіў

Н'ю-Ёрк, 13.00

📍Месца збору: Ralph Bunche Park, 1st Ave. &, E 43nd St, New York

Рыга, 19.00

📍Месца збору: Нацыянальная бібліятэка Латвіі, Mūkusalas iela 3, Рыга

Прага, 18.00

📍Месца: унізе Václavské náměstí на скрыжаванні з вуліцай Na Příkopě, Прага

👉Падрабязней пра акцыі да Дня салідарнасці чытайце тут.

❗️Усе акцыі салідарнасці праводзяцца па мясцовым часе.

Бярыце сцягі ды плакаты і далучайцеся!

Каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія імпрэзы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Сёння Дзень нараджэння беларускай паэткі, пісьменніцы і грамадскай дзяячкі Ларысы Геніюш

Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная,
Збожжа палеткі, істужкі дарог,
Неба цвітучае, радасць вянчальная,
Скарбам схаваная ў буйных лясох.

Войнамі спалена, недругам знішчана,
Рукі заломіш, праводзіш «гасцей»
І зноў уздымаешся над папялішчамі –
Й далей загон твой на славу цвіце.

Вечна пакутная, вечна гаротная,
Сцятая – зноў адрастаеш з камля,
Вечна жывучая і несмяротная
Ты, беларуская наша Зямля!

Прапануем таксама паслухаць верш «Сэрца, зямля мая...» Ларысы Геніюш, які чытае беларуская пісьменніца, паэтка, рэдактарка, перакладчыца Віка Трэнас, у межах Міжнароднага паэтычнага флэш-моба #незагаснуцьзоркіўнебе, які зладзілі творцы з усяго свету да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана распачынае прыём заявак

💥Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за лепшыя пераклады на беларускую мову, абвесціла пачатак прыёму заявак.

Сёлета ўзнагароду атрымаюць найлепшыя пераклады, выдадзеныя ў 2021 і 2022 гадах.

Журы вызначыць лаўрэатаў прэміі ў трох намінацыях:

«Пераклад прозы»,

«Пераклад паэзіі»,

«Пераклад дзіцячай кнігі».

Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня ўключна.

Як падаць заяўку? 👉Чытайце тут. Без VPN можна чытаць тут.
З’явіўся новы беларускі мерч «Горад палітзняволеных». Частка грошай ад продажу пойдзе сваякам вязняў

💬Год таму мы пераасэнсавалі мазаікі «Менск — горад мастацтва» і «Менск — горад навукі». Гэтыя мазаікі вы маглі бачыць на сценах жылых дамоў каля метро «Усход» у Менску...

Сёння мы глядзім на ўсё гэта інакш.

Сёння героі і гераіні Беларусі — гэта палізняволеныя. Іх зараз у нашай краіне больш за 1700! Іх выявы мы і памясцілі на мазаіку «Горада палітзняволенных».

❗️30% ад продажу кожнай футболкі пойдзе сваякам палітзняволеных на перадачы і аплату адвакацкай дапамогі.

👉Падрабязней пра новы беларускі мерч і дзе можна набыць футболкі, чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.
🎨Мастацтва, што выйшла на вуліцы

Час перамен, барацьбы старога з новым, барацьбы супраць гвалту, падману і фальшы, час грамадзянскага ўздыму заўжды выводзіў наперад мастацтва — у самых розных праявах.

❗️Такім быў і 2020 год.

Што праўда, «выбарны» 2020 год ад пачатку быў прасякнуты ў тым ліку арт-актывізмам — паспрыяў кавід ці, хутчэй, стаўленне дзяржавы да пандэміі.

А летам-восенню 2020-га кожны нязгодны з дзеяннямі ўлады мог стаць мастаком, перформерам, акцыяністам, арт-актывістам...

Можна ўспомніць і супольную творчасць — ды хоць бы сцягі раёнаў на маршах пратэсту ці самаарганізаваную выставу ў цэнтры Мінска з фатаграфіямі збітых сілавікамі людзей, безліч графіці, калажаў, мемаў у сеціве.

❗️Мастацтва стала часткай руху пратэсту.

👉У гадавіну выбараў узгадваем арт-пратэст і яго самых яскравых мастакоў. Без VPN чытаць можна тут.
🎬13 фільмаў, здольных патлумачыць феномен 2020 года

З усёй шматграннай беларускай гісторыі наша кіно падрабязна адлюстравала толькі два перыяды: Другую сусветную вайну і палітычны крызіс 2020 года.

❗️І калі за першы напрамак цалкам адказная дзяржава, то за другую — грамадская супольнасць і вольныя творцы, натхнёныя і ўзбуджаныя пачаткам новай, пакуль што незразумелай і непрадказальнай эпохі ў жыцці краіны.

Праз тры гады з моманту тых прэзідэнцкіх выбараў і першых маршаў пратэсту паспела выйсці некалькі дзясяткаў дакументальных фільмаў, журналісцкіх рэпартажаў і інтэрв’ю рознай якасці і глыбіні прапрацоўкі.

Кінакрытык Тарас Тарналіцкі распавядае на budzma.org пра найбольш вартыя ўвагі мастацкія творы, прысвечаныя рэфлексіі яшчэ вельмі актуальных і балючых падзей.

❗️Большасць з іх немагчыма адшукаць у адкрытым доступе па розных прычынах: праз бяспеку людзей, якія трапілі ў кадр, і няскончаную фестывальную гісторыю.

👉Падборка фільмаў пра беларускія пратэсты 2020-га года. Без VPN адкрыецца тут.
10 жніўня 1929 г. нарадзіўся Алесь Ставер

З’явіўся на свет будучы паэт у сялянскай сям'і ў вёсцы Маргавіца, што ў цяперашнім Докшыцкіма раёне. У час вайны страціў бацьку і братоў, а сам быў вывезены ў Нямеччыну. Вярнуўся адтуль толькі ў верасні 1945 года.

У 1949 годзе скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча, а ў 1954-м — скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў на розных пасадах ва ўстановах культуры і адукацыі. Ад 1962 года сябра Саюза пісьменнікаў.

Публікавацца пачаў з восені 1949 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Ластаўкі перад дажджом», «Жураўлі ляцяць…», «Лірнік», «Мой край беларускі». У 1969 годзе апублікаваў аўтабіяграфічны раман «Пад канвоем».

Калі пасля атрымання незалежнасці ў 1991 годзе паўстала пытанне аб дзяржаўным гімне, Алесь Ставер напісаў верш «Вякамі стваралі мы нашу дзяржаву».

Загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Мінску.
Ігнат Даніловіч: адданы гісторык, які марыў пра адраджэнне сваёй дзяржавы

10 жніўня 1787 году нарадзіўся гісторык права і археограф, адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў Вялікага Княства Літоўскага.

Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара з Падляшша.

У 25 год скончыў Віленскі ўніверсітэт са ступенню магістра права, што адпавядае сучаснаму кандыдату навук.

У зборах канцлера Румянцава знайшоў збор законаў Казіміра Ягелончыка.

Чытаў лекцыі філаматам, быў звольнены з пасады і атрымаў забарону жыць на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, якая не будзе знятая да канца жыцця гісторыка.

Апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута Вялікага Княства Літоўскага, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута 1529 году.

👉Падрабязней пра гэтыя і іншыя цікавыя факты з жыцця і дзейнасці Ігната Даніловіча чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
🎭Тэатральная прадзюсарка Вольга Кулікоўская: «Самая вялікая мая мара — яшчэ раз зайграць «Тутэйшых» з тым самым складам з верасня 2020 года»

Яна прыйшла працаваць у Купалаўскі ў 2017 годзе і адразу стала кіраўніком аддзела піяру. Дакладней, стварала яго з нуля, акунаючыся з галавой у да гэтага невядомы ёй тэатральны свет.

А ў 2020 годзе разам з большасцю трупы Вольга Кулікоўская звольнілася.

❗️Сыходзіла тады, як і ўсе — у нікуды.

Зрэшты, амаль адразу яна прапанавала купалаўцам працягваць.

▫️Як прайшлі першыя месяцы працы ў Купалаўскім?
▫️Ці сочыць за творчасцю купалаўцаў Павел Латушка?
▫️Як праходзіць фестываль Inex-fest?
▫️Ці ёсць надзея, што ў Варшаве з'явіцца будынак беларускага незалежнага тэатра? (спойлер: ёсць, ужо збіраюць подпісы пад петыцыяй)
▫️Ці не крыўдна, што авацыі дастаюцца выканаўцам, а менеджар заўжды застаецца за кадрам?

👉Пагаварылі пра гэта ў вялікай гутарцы з Вольгай Кулікоўскай.
Чытайце інтэрв’ю па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
💥Распачаўся прыём заявак на прэмію Гедройця

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у XII сезоне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

📚Традыцыйна журы вызначыць тры найлепшыя кнігі ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе.

❗️Падавацца на прэмію маюць права і лаўрэаты мінулых гадоў, а ў конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара.

👉Падрабязней пра тое, як паўдзельнічаць у конкурсе, чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
🎸Ёсць што паслухаць: агляд апошніх рэлізаў беларускіх музыкаў

#гітарамулявіна» зноў выходзіць у свет, каб распавесці вам пра рэлізы беларускіх музыкаў, якія вы выпадкова маглі згубіць у віры падзей ці забыцца на іх у маркотных буднях.

Сёння будзем:

🎸шукаць сэнс і закохвацца ў зялёныя вочы,

🎸слухаць якасны індзі-поп на манеру Білі Айліш,

🎸і канечне, знойдзем, пад які рок-трэк пасумаваць.

🤔Песні-жальбы — гэта ж так па-беларуску... ці не?

👉Хадзем высвятляць! Без VPN чытаць можна тут.
💥Выйшла новая кніга Сяргея Календы. Дзіцячыя гісторыі пра хлопчыка Томчыка можна будзе прачытаць на 2 мовах — беларускай і англійскай

👶📚👧Каляровая, з прыгожымі малюнкамі і ў духу Мантэсоры — такой атрымалася новая кніга Сяргея Календы «Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy».

Зборнік вершаў у прозе выйшаў у беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher.

💬Кніжку варта пачытаць, бо яна не стандартная, як і ўсё ў Календы — ён ідзе сваёй дарогай, не азіраючыся. І робіць так, як ён бачыць. Ён не дае мараляў, ацэнак, і гэта такая цікавая пазіцыя! Найперш, пазіцыя даверу з боку дзіцяці...

👉Падрабязней пра кнігу і дзе яе можна набыць ужо зараз
чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.

📍Чытайце яшчэ: Сяргей Календа: Краўдфандынг у новых для беларусаў умовах — няпростая штука
🧛Тэст: Хто вы з беларускіх нячысцікаў?

Згодна з беларускімі міфамі казачныя істоты насяляюць любое месца, куды б вы не пайшлі. У лазні вас чакае лазнік, у лесе можна напаткаць вужынага караля, а каля возера нават цмока.

А якой міфічнай істотай былі б вы?😊

👉Адкажыце на 10 простых пытанняў і вызначце, якая міфічная істота вам бліжэй. Без VPN адкрыецца тут.
Курс на Захад! Круты паварот беларускай гісторыі

Калі расіец пачынае мерацца з беларусам цывілізацыяй, то меркай у дыскусіі выступаюць еўрапейскія тэхналогіі (створаныя ў Заходняй Еўропе, або перанятыя адтуль):

🔻кнігадрук,

🔻архітэктура,

🔻традыцыя прыгожага пісьменства і г. д.

Дыскусія непазбежна пераходзіць па плоскасць гісторыі.

❗️І тут нават не надта абазнаны ў гісторыі беларус знаходзіць важкія аргументы на сваю карысць.

🤔Якія менавіта?

👉Пра 7 аргументаў на карысць таго, што Беларусь — гэта Еўропа, распавядаем у артыкуле. Без VPN чытаць можна тут.