ПАДБОРКА РЭЦЭПТАЎ ЛЕТНІХ СТРАЎ ад Будзьма, каб перажыць спёку і адчуваць лёгкасць🤍
🍥Літоўскі халаднік. Ммм, бамбічна!
🍥Халодны шчавельнік. Чаргаваць з халадніком!
🍥Юшка са шчупакоў. Смак паходаў, вандровак, лета на Нёмане!
🍥Летнія салаты: мізэрыя, сыры, зялёны.хуткія і смачныя салаты нашых продкаў.
🍥Яйкі пашот па-беларуску на сняданак. Лёгка, сытна, выкшталцона
🍥Квасоліха з лісічкамі. Нью! Прыгожа, смачна, карысна, без мяса
🍥Старадаўнія закускі для гасцей на свежым паветры. Змятуць імгненна!
🍥Варэнікі або перогі з бульбай. Вясёлы занятак і вячэра з асалодай для ўсё кампаніі
🍥“Сhampignons de Paris” як у часы Панятоўскага. Яшчэ ніколі шампіньёны не былі такімі смачнымі!
🍥Наліснікі кручаныя з тварагом. Ніхто не адмовіцца незалежна ад надвор’я
🍥Шарлот з клубніцамі. Ачмурэнны дэсерт!
🍥Летнія напоі: квас, узвар, клубнічна-вяршковы. З асалодай натоліш смагу!
👉Больш рэцэптаў нашых традыцыйных страў па спасылцы

Не толькі двухфактарка. Памятка пра тое, як карыстацца тэлеграмам крыху бяспечней
❓Наколькі проста ідэнтыфікаваць чалавека ў тэлеграме?
❓Што рабіць, каб ускладніць аператыўнікам гэтую задачу?
❓Якія дадзеныя могуць збіраць тэлеграм-боты? Ці можа карыстальнік хаця б прыблізна ацаніць бяспечнасць бота?
❓Ці можна ідэнтэыфікаваць асобу карыстальніка па ID у тэлеграме?
➡️Тлумачаць эксперты па лічбавай бяспецы.
Тут - без VPN

6 жніўня 1517 г. Францыск Скарына выдаў «Псалтыр»
У гэты дзень у 1517 г. у Празе Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу пад назвай «Псалтыр».
Мы не ведаем дакладнай даты ні нараджэння, ні смерці нашага кнігадрукара. Нарадзіўся ён недзе каля 1490 года, памёр недзе каля 1552 года. Затое маем дакладную дату завяршэння ім першай друкаванай кнігі:
«Завершаны Псалтыр з Божай дапамогай. На загад і руплівасцю абранага мужа, у лекарскіх навуках доктара Францыска, Скарынавага сына, з Полацка. У Старым месце Пражскім. У год ад Нараджэння Божага тысяча пяцьсот сямнаццаты, у шосты дзень месяца жніўня».
У 1520 годзе Скарына перабіраецца Вільню. Там гэты выхадзец з Полацка адкрывае друкарню і распачынае кнігадрукаванне.
Скарына друкаваў свае кнігі на царкоўнаславянскай мове з невялікай колькасцю лексічных адзінак беларускага паходжання, а вось аўтарскія прадмовы да іх напісаныя ім на старабеларускай мове.
Чытайце яшчэ: Як Францыск быў Георгіем Скарынам. Гістарычныя цікавосткі пра Францыска Скарыну

Археолагі знайшлі ўнікальныя артэфакты полацкіх князёў
Двухтыднёвая археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі на беразе возера Чарсцвяды Ушацкага раёна зноў аказалася паспяховай. Знойдзеныя артэфакты, верагодна, належалі полацкім князям.
➡️Падрабязнасці па спасылцы.

Мастак Уладзіслаў Бохан: «Людзям у нас падабаецца пакутаваць»
У варшаўскім Шматкультурным цэнтры прайшла выстава беларускіх мастакоў-анархістаў. Сярод твораў — карціны з красамоўнымі назвамі «Сістэма любіць цішыню», «Сем колаў Беларусі», «Па кім званіць апошні званок», «Дом узорнага ўтрымання».
Мы паразмаўлялі з адным з творцаў Уладзіславам Боханам пра яго мастацтва і бачанне сітуацыі ў Беларусі, а таксама спыталі пра ўражанні ад выставы наведвальніц Аліну Коўшык і Крысціну Шыянок.
💬Аліна Коўшык: «Нельга сказаць, што гэта выстава можа спадабацца, але яна дазваляе задумацца над існасцю таго, што адбываецца ў нашай краіне амаль трыццаты год, а то і болей, калі мы зазірнем глыбей у камунізм. Асэнсаванне мастаком гэтых падзей вельмі ўражвае»
➡️Што хацеў сваімі творамі сказаць Уладзіслаў Бохан і ў чым каштоўнасць выставы, чытайце па спасылцы.
Тут — без VPN

«І нас укрыюць верасы...»
Назва гэтай расліны паэтычная настолькі, што яе выкарыстоўвалі ў якасці псеўданіма і часта згадвалі ў вершах айчынныя творцы. Ад яе ж утварылася назва першага восеньскага месяца — верас.
Чытайце пра гісторыю расліны ў беларускай літаратуры па спасылцы. Тут – без VPN.

Якімі былі беларускія лякарні Сярэднявечча
Як старадаўнія лякарні былі ўладкаваныя, як царква стварыла, а потым страціла іх, і як яны працавалі без дактароў?
🚩У Гродне лепш, чым у Парыжы
Першакласным для свайго часу быў шпіталь на 60 ложкаў пры Гродзенскай медыцынскай школе ў 1775 — 1781 гадах. Там у кожнага хворага меўся свой ложак. А ў той перыяд нават у цэнтральнай лякарні Парыжа «Гатэль Д’е» хворыя ляжалі на падлозе на саломе ці ў лепшым выпадку мясціліся па тры чалавекі на адным ложку ў велізарных залах.
Палаты ў гродненскім шпіталі былі разлічаныя кожная на некалькі ложкаў, іх памяшканні часта праветрывалі.
➡️Гісторыю беларускіх лякарняў Сярэднявечча чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN

Беларусы запусцілі новы брэнд адзення Rabi Pilna — са словамі Кастуся Каліноўскага
Пакуль што ў калекцыі праекта, што паўстаў у Вільні, толькі цішоткі з цытатамі Кастуся Каліноўскага з «Мужыцкай праўды» і «Лістоў з-пад шыбеніцы».
Чытайце пра новы праект па спасылцы. Тут – без VPN.

📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ
Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў і відэа, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі.
▪️«Згубіць свабоду — гэта абсурд»: як жыве беларуская творчая суполка ў Познані
Размова з адной з заснавальніц творчай прасторы MY ў Познані Настай Валасевіч і бармэнам Мікітам Бубашкіным.
▪️«Усё далёка ня страчана». Лявон Вольскі пра веру ў людзей
У аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся!» на budzma.org Лявон Вольскі піша пра вынікі нядаўнега марафону салідарнасці, які паказаў, што «беларусы — трывалыя, разумныя, сьмелыя й рашучыя. І шчодрыя». Жыццесцвярджальны тэкст ад Лявона Вольскага.
▪️Ануфрый Петрашкевіч: гувернёр Ігната Дамейкі і архівіст, дзякуючы якому мы ведаем аб філаматах
▪️«Трава з ХІІ ст. зялёная і пахне...» Неспадзяванкі беларускіх археолагаў
Якія найбольш каштоўныя артэфакты знаходзяць беларускія археолагі? Якім чынам праз стагоддзі захаваліся ў зямлі артэфакты з арганічных матэрыялаў? Распавядаем у артыкуле.
▪️Скандал у Варшаве. Будзе два Беларускія моладзевыя хабы?
Каб разабрацца ў сітуацыі, якая склалася вакол Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве, карэспандэнтка budzma.org Алена Ляшкевіч пагаварыла з абодвума бакамі канфлікта.
📚Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзіць беларускую частку класіфікацыі.
Што гэта значыць? Тлумачыць бібліятэкар Ігар Іваноў
❓Тэст: Пазнай выканаўцу па радкох з трэка
Прайдзі тэст і правер сваё веданне трэкаў беларускіх музыкаў.
▶️Хто спаліў Хатынь?
Хатынь — спаленая карнікамі ў 1943 годзе беларуская вёска — стала сімвалам народнага болю часоў вайны. Але ці ўсё проста ў гэтай гісторыі? Разбіраемся ў новым выпуску відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

7 жніўня 1932 г. нарадзіўся Адам Мальдзіс
З’явіўся слынны дзеяч беларускай культуры на свет у сялянскай сям’і ў вёсцы Расолы на Астравеччыне.
У 1956 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Па сканчэнні ўніверсітэта тры гады працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча». Затым паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры пры Акадэміі Навук БССР. Меў званне доктара філалагічных навук.
Публікавацца пачаў у 1954 годзе. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII–XIX стагоддзяў, асаблівую ўвагу надаваў беларуска-польскім і беларуска-літоўскім літаратурным сувязям. Аўтар некалькіх дзясяткаў кніг.
Ладзіў росшукі ў айчынных і замежных архівах усяго, што тычылася беларускай культуры яшчэ за савецкім часам. Адшукаў знакаміты «Полацкі сшытак» з музыкай эпохі Барока. Кансультаваў Уладзіміра Караткевіча на адпаведнасць гістарычным рэаліям.
Чытайце яшчэ: «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Цікавыя факты пра Адама Мальдзіса

«Месяц». У гурта «Nochy» выйшла новая песня
💬Песьня пра самае недасяжнае і схаванае ўнутры ад усіх. Пра сваю другую палову, якая сацьмела ад убачанага змроку апавядаецца праз алегорыю з месяцам, у якога з Зямлі бачна толькі адзін бок. Лірыка і шырокая прастора з кантраставым фіналам. Начны трэк са сваёй асаблівай атмасферай.
- Калі-небудзь усё гэта скончыцца і калі знойдзеце другую палову сябе, то абдыміце яе моцна.
https://youtu.be/kDpPzizh_oQ

YouTube
NOCHY - Месяц
Песьня пра самае недасяжнае і схаванае ўнутры ад усіх. Пра сваю другую палову, якая сацьмела ад убачанага змроку апавядаецца праз алегорыю з месяцам, у якога з Зямлі бачна толькі адзін бок.
Слухаць песьню:
https://bfan.link/mesyac
Lyrics: Yuliya Petrash…
Слухаць песьню:
https://bfan.link/mesyac
Lyrics: Yuliya Petrash…
🤗У Лондане ўжо год працуе беларускае выдавецтва. Якія вынікі працы і выдавецкія планы
📚Год таму, 6 жніўня 2022 года, у Лондане з’явілася выдавецтва «Скарына», якое паставіла сабе за мэту працягваць традыцыю беларускага эмігранцкага кнігадруку, адлюстроўваць, умацоўваць творчы патэнцыял беларускага замежжа ды будаваць плённую супрацу з творцамі ў Беларусі.
🔻Наколькі атрымалася рэалізаваць гэтую мэту?
🔻Якія кнігі выйдуць у выдавецтве ў бліжэйшы час?
👉Адказы на гэтыя і іншыя пытанні тут. Чытаць без VPN можна тут.

🧐У атачэнні вады, альбо Пра што спрачаліся ў Спораве
Аграгарадок Спорава ў Бярозаўскім раёне ў наш час — месца прыцягнення падарожнікаў з розных куткоў Беларусі і нават замежжа. На жнівеньскі фестываль «Спораўскія сенакосы» заўсёды прыбывае багата гасцей. На ім можна паўдзельнічаць у чэмпіянаце па касьбе альбо ў турніры па футболе на балоце...
✅Ці праўда, што раней да вёскі Спорава нельга было даехаць і дайсці?
✅А каб накасіць сена ці пасеяць бульбу, вяскоўцам даводзілася пераплываць возера?
✅Ці праўда, што Спораўскае возера было як мора, па якім хадзілі караблі, капітаны якіх ніяк не маглі падзяліць прыстань?
✅Чаму сімвалам Спорава стала рыба?
✅Чаму менавіта тут можна паслухаць самую рэдкую пеўчую птушку Еўропы — вяртлявую чаротаўку?
👉Пра гэтыя і іншыя сакрэты, якія хавае ў сабе рыбацкая вёска, чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
📍Чытайце яшчэ: Маршрут на выходныя: вандруем па Палессі

«Тэатр — гэта і ёсць выгнанне»: размова з рэжысёркай Палінай Дабравольскай пра кошт спектакля і «сядзенне на адной тэме»
❓Якім ёсць беларускі тэатр сёння? Ці варта за ім увогуле сачыць? Як гэта — рабіць тэатр у выгнанні? У якіх умовах працуюць беларускія творцы і з якімі складанасцямі сутыкаюцца?
Пагаварылі пра гэта з рэжысёркай Палінай Дабравольскай, а таксама пра яе спектакль «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне замест мяча»
💬Паліна Дабравольская: «Гэта проста праблема сістэмы і таго, што тэатр не патрэбны нікому, акрамя нас — тых, хто гэтым мастацтвам хоча займацца. Можа, мне пашчасціла, і мне заўсёды ў рукі ляцяць нейкія ідэі і праекты. Але ёсць розніца паміж тым, каб нічога не рабіць і хаяць усё навокал, або рабіць усё магчымае і таксама хаяць сістэму. Вось я з апошніх».
➡️Чытайце інтэрв'ю па спасылцы.