Будзьма беларусамі!
2.49K subscribers
23K photos
312 videos
8 files
17.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Як фатальная памылка аўтараў фільма «Хроніка рэчаіснасці» нагадвае нам, чым сёння жыве Беларусь

Цяпер галоўны кінатрэнд у свеце — гэта спрэчкі вакол «Барбігеймера». Так іранічна называюць два вялікія і зусім не падобныя адзін да аднаго галівудскія блокбастары: казачна-сатырычную камедыю «Барбі» Грэты Гервіг і змрочна-сур’езную драму «Апенгеймер» Крыстафера Нолана. Але беларусам зноў не да міжнароднай кінакультуры.

👆 Яе адсунула ў бок больш сур’езная падзея — няўдалая інтэрнет-прэм’ера дакументальнай стужкі «Хроніка рэчаіснасці» аператара, дакументаліста і фатографа Мікалая Мамінава.

▪️Пра што фільм і што адбылося?
▪️І якая ў гэтай бочцы дзёгцю ёсць кропля мёду?

📍Чытайце тут ці тут (без VPN).
Топ-10 выбітных беларусаў і беларусак усіх часоў

Цэнтр новых ідэй
працягвае друкаваць вынікі аналізу матэрыялаў даследавання беларускай ідэнтычнасці 📈.

Шляхам інтэрнэт-апытання вызначаныя дзясятка найбольш уплывовых асоб часоў ВКЛ, топ-5 выбітных асоб часоў БНР, ёсць рэйтынгі дзеячоў іншых перыядаў беларускай гісторыі.

📌 Што беларусы назвалі гістарычным падмуркам беларускай дзяржаўнасці?
📌 Хто ўвайшоў у ТОП-10 выбітных беларусаў і беларусак усіх часоў?
📌 А каго назвалі ў топ-10 асоб Рэспублікі Беларусь?

🔽🔽🔽

📍 Распавядаем на сайце.
Тут - без VPN.
The New York Times піша пра «смерць пры загадкавых абставінах» мастака-дысідэнта Алеся Пушкіна

Алекс Уільямс
, журналіст NYT, успамінае, што Алесь Пушкін часта правакаваў уладу сваімі творамі, часам удаючы сябе за «бажавольнага».

💭 «Быць бажавольным — гэта вышэйшая форма свабоды ў гэтай краіне», — цытуе выданне Алеся Пушкіна.

🔺 Чытайце цалкам па спасылцы ці па гэтай (без VPN).
27 ліпеня 1990 г. прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР

У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта быў першы рашучы крок на шляху да здабыцця сапраўднай незалежнасці.

Дэкларацыя вызначала поўны дзяржаўны суверэнітэт нашай краіны. Згодна з ёй Беларусь станавілася прававой дзяржавай, «якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу».

Разам з тым сілу канстытуцыйнага закона дэкларацыя набыла толькі праз год — 25 жніўня 1991 года. А ўжо ў канцы таго года ў беларускіх Віскулях кіраўнікамі Беларусі, Украіны і Расіі была дэнансавана дамова 1922 года аб утварэнні СССР.

Адметна, што ў першыя гады пасля атрымання самастойнасці менавіта 27 ліпеня святкаваўся ў Беларусі на дзяржаўным узроўні Дзень незалежнасці. Хаця многім такі падыход не надта падабаўся. Прапаноўваліся даты 25 сакавіка і 25 жніўня.
Падмурак незалежнасці: як прымалі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

У Дэкларацыі ўрачыста абвяшчаўся поўны дзяржаўны суверэнітэт рэспублікі і яе незалежнасць у знешніх зносінах. Гарантаваліся вяршынства яе законаў, самастойнасць і паўната дзяржаўнай улады, а таксама ставілася амбітная мэта — стварэнне прававой дзяржавы. Дзеля гэтага канстатавалася неабходнасць размежавання заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.

📍Чаму ўвогуле з’явілася Дэкларацыя?
📍Хто распрацаваў праект Дэкларацыі?
📍Хто прымаў Дэкларацыю?
📍 Як вызначыліся з датай?

👉 Распавядаем.
Тут - без VPN.
«Усё прапала?!» Феадальная раздробленасць ХІІ ст. Дэградацыя ці прагрэс?

Напрыканцы ХІ стагоддзя на землях усходніх славян пачаўся падзел 🗺 вялікіх дзяржаў-княстваў на меншыя.

⚜️ Якое значэнне ў гэтым працэсе меў з’езд 1097 года ў Любечы, на Чарнігаўшчыне?
⚜️ Чаму ва Украіне паставілі помнік з нагоды 900-годдзя Любечскага з’езда?
⚜️ Па якой прычыне полацкі князь Усяслаў-Чарадзей не браў удзел у гэтым з’ездзе?
⚜️ Як працэс феадальнай раздробленасці ацэньваецца гісторыкамі?

👆Чытайце тут.
А тут можна без VPN.
🔥 Новы літаратурны партал bellit.info: Сабраць усё пра беларускую літаратуру

Рэсурс паўстаў з ініцыятывы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

🔗 «Пішам пра літаратуру ў Беларусі і па-за яе межамі, паведамляем пра навінкі выдавецтваў, акумулюем наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў без адносна да ўзросту і часу нараджэння, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, некрапалістыку, архіўныя дадзеныя), збіраем звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя і базу экранізацый літаратурных твораў».▫️

Усе бакі літаратурнага жыцця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных раздзелах — «Персаналіі», «Бібліятэка», «Медыя», «Аўдыё», «Відэа», «Архіў», «Некропаль».

🔎 Без VPN чытайце тут.
📢 Абвешчана даследаванне для развіцця далейшых праграм нефармальнай адукацыі

DVV International, ассацыяцыя БелБіз і Гётэ-Інстытут ладзяць даследаванне ў рамках праекта Imagine Y.

«Якая тэматыка курсаў і мерапрыемстваў запатрабавана? Якія фарматы нефармальнага навучання найбольш пасуюць беларускай дыяспары? Як павялічыць карысць адукацыйных праектаў?»

👉 Калі вам ад 18 да 35 год, запоўніце, калі ласка, гэтую анкету.

«Мы робім даследаванне каб знайсці адказы на гэтыя пытанні і палепшыць існуючыя адукацыйныя магчымасці для беларускіх маладзёнаў. Дапамажыце нам у гэтым! Мы імкнемся сабраць як мага больш розных меркаванняў, таму кожны адказ будзе вельмі карысным».

🔺 Навіна на сайце (без VPN).
Павел Баркоўскі пра закон «Аб мовах»: Лагічны крок уладаў дзеля таго, каб цалкам зачысціць Беларусь ад усіх праяваў нацыянальнага

Былы выкладчык БДУ — пра змены у законе «Аб мовах», паводле якіх нельга вучыцца на мовах нацыянальных меншасцяў , здымаецца патрабаванне для кіраўнікоў сістэмы адукацыі валодаць беларускай мовай , а таксама прыбіраецца абзац, які рэгламэнтуе механізм выбару мовы навучання ў пэўнай установе адукацыі .

💭 "То бок, калі начальства і раней магло не надта добра ведаць і разумець па-беларуску, дазваляючы сабе адказваць на звароты грамадзян з вялікай колькасцю памылак, што, напэўна, было б недаравальна ў любой іншай сітуацыі, то цяпер іх нават пазбаўляюць гэтага фігавага лістка".

Гутарка цалкам тут.
Без VPN.
«Герой Беларусі, які загінуў у Бахмуце». Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага

Прэм’ера фільма адбылася 27 ліпеня — у Дзень незалежнасці Беларусі, за якую ўсё жыццё змагаўся Міраслаў Лазоўскі.

✍️ «Беларусь — у сэрцы, у думках, ва ўчынках. Усё жыццё. Так было і з Міраславам Лазоўскім. Да свайго апошняга ўздыху, які здарыўся 16 траўня 2023 года пад Бахмутам. Але Генерал Мыш, як яго называлі пабрацімы, аказаўся там, каб абараняць не толькі Украіну, але і будучыню вольнай Беларусі».

👉 Глядзіце па спасылцы.
Тут - без VPN.
🔱🔥 Таямніцы народных песень. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Беларусы ведаюць “Купалінку”, “Бывайце здаровы, жывіце багата” ды яшчэ некалькі песень, якія лічацца народнымі (спойлер: не ўсе яны народныя).

🔻А дзе старажытныя песні?
🔻Ці быў у Беларусі вайсковы фальклор часоў Вялікага Княства Літоўскага?
🔻Што насамрэч схавана ў народных песенных сюжэтах?

🎶 Песні купальскія, жніўныя, валачобныя, рэкруцкія, сіроцкія, галашэнні, застольныя… усё гэта – агромністы скарб нашай нацыянальнай культуры. І ён – жывы!

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🧩 ТЭСТ: Пазнай будынак па фрагменце

Цікавішся гісторыяй роднага краю і любіш вандраваць па Беларусі? Тады гэты тэст для цябе!

Адкажы на пытанні і правер, ці пазнаеш ты будынак па фрагменце фотаздымка.

🔍 Давайце праверым!

👉 тут без VPN
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
28 ліпеня 1897 г. памёр Янка Лучына

Гэты беларускі паэт нарадзіўся ў ліпені 1851 года ў Мінску. Іван Неслухоўскі, а менавіта так звалі творцу насамрэч, належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх.

Вучыўся ў Мінскай класічнай гімназіі. Потым паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў адукацыю па спецыяльнасці інжынера. Пасля вучобы быў накіраваны на працу ў Тыфліс (Сёння гэта Тбілісі), дзе працаваў начальнікам чыгуначных складоў. Менавіта там пазнаёміўся з Максімам Горкім.

Літаратурны дэбют паэта адбыўся ў 1886 годзе ў газеце «Мінскі лісток», а таксама ў польскім часопісе «Kłosy». Першыя творы Лучыны былі напісаныя на польскай і расейскай мове. У 1889 годзе з’явіліся вершы напісаныя па-беларуску, тады ж Неслухоўскі ўзяў сабе і псеўданім Янка Лучына. Праўда, вершаў на беларускай мове з той пары да нас дайшло не так і шмат.

Пражыў Янка Лучына нядоўгае жыццё — усяго 46 гадоў. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

👉Цікавыя факты пра жыццё і творчасць Янкі Лучыны чытайце па спасылцы
«Малітва»: Кацярына Ваданосава чытае верш Наталлі Арсенневай

Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменне Свае хвалы.

Дай спор у працы спакойнай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу, і веліч веры
Ў нашу праўду, у прышласць - дай!

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.

🔴
Глядзіце па спасылцы

Працягваецца марафон салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі #незагаснуцьзоркіўнебе!

➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы.
📣 Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 29-30 ліпеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, Budzma.org падкажа 🤗

Канечне, імпрэзаў паменела — сезон адпачынкаў, але можна і зараз выбраць нешта цікавае ў сваім горадзе і на свой густ!

👉 Афіша імпрэз на 29-30 ліпеня.
Па гэтай спасылцы - без VPN 👈

🔻 А каб не прапусціць 💫 беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!»!
Атрута для мужоў і дыктатараў. Рэцэнзія на нямецкае выданне кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»

У газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung выйшла рэцэнзія Сабіны Беркінг. Аўтарка адзначае, што кніга раскрывае крывавую гісторыю беларускай радзімы аўтара з жаночага пункту гледжання.

✍️ "Еве Вежнавец удалося ўсяго на 150 старонках стварыць літаратурны шэдэўр пра малавядомую і амаль непрыкметную на Захадзе гісторыю сваёй краіны ў дваццатым стагоддзі. Гэта гісторыя крывавых зямель, поўная гвалту, анямення і бязлітаснасці і адначасова гісторыя бунту сродкамі памяці. Аповед і паэтычны, і дасціпна-іранічны, і лірычны, і непасрэдны".

📍 Чытайце тэкст цалкам тут.
(без VPN).
Кацярына Пікірэня: Тое, што мы ствараем і назапашваем па-за Беларуссю, абавязкова спрацуе ў роднай краіне

Выстава «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні днямі адкрылася ў Вільні. Праект «даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар, спрабуе намацаць мяжу, на якой знак пачынае перарастаць у абстрактны ўзор».

💬Кацярына Пікірэня: «Вязьмо» — тыпаграфічная гульня, але гэта таксама мой крык. Яшчэ нясмелы, з ветлівай усмешкай, але ўсё ж такі крык — пра тое, што эстэтыка вывучанага маўчання мусіць быць разбураная і пакаленні мусяць пачаць размаўляць, пачаць вынаходзіць дзейсныя камунікатыўныя формы».

👆 Budzma.org пабывала на адкрыцці выставы і прадстаўляе цікавыя думкі аўтаркі праекта «Вязьмо», якія прагучалі на імпрэзе.

💡 Чаму прысвечаны гэты графічны эксперымент?
💡 Як стваралася «Вязьмо»?
💡 Чым закрываць чорныя дзіркі?

🔺 І пра многае іншае - па спасылцы.
Тут - без VPN.