18 ліпеня 1909 г. нарадзіўся Андрэй Грамыка
«...Мала хто ў сучасным свеце можа параўняцца з ім... у дыпламатыі ён скрупулёзны прафесійны практык, гэта чалавек вялізных здольнасцей і высокага інтэлекту, што валодае ўсімі рысамі дзяржаўнага дзеяча», — так пра Грамыку ў 1974 годзе пісаў дзяржсакратар ЗША Сайрус Вэнс.
Нарадзіўся на Гомельшчыне. Вывучаў у Мінску сельскую гаспадарку. З 1934-га ў Маскве. З 1939-га — у Народным сакратарыяце замежных спраў СССР. У часе вайны быў паслом у Вашынгтоне, адначасова — прадстаўніком на Кубе. Рыхтаваў канферэнцыі ў Ялце і Патсдаме. Удзельнічаў, а пасля кіраваў савецкімі дэлегацыямі на сесіях Генасамблеі ААН.
У рэаліях «халоднай вайны» неаднойчы ўдзельнічаў у працэсах разрадкі, рыхтаваў дакументы па забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў Космасе, перадухіліў вайну паміж Індыяй і Пакістанам. У 1980-я спрабаваў змагацца за пасаду генсека СССР, але прайграў Андропаву. Падтрымаў Гарбачова. Памёр у 1989-м, пахаваны ў Маскве.

🎭«Таварыства пакуты» або «Камедыя Юдзіфі»: самы адважны спектакль Незалежных Купалаўцаў
Новы спектакль «Камедыя Юдзіфі» па п’есе Сяргея Кавалёва прадставілі Незалежныя Купалаўцы 14 ліпеня ў Варшаве. Рэжысёрам выступіў Павел Пасіні, з якім тэатральная група ўжо раней супрацоўнічала на праекце «Дзяды».
💬Гэта непрамая, складаная асацыяцая з вобразам моцных жанчын, на якіх па сутнасці ў Беларусі ў 2020 годзе ўсё трымалася.
🎭Што дала купалаўцам калабарацыя з польскім тэатрам?
🎭У чым сэнс эксперыментаў?
🎭Чым адрозніваецца польская рэжысура і тэатр увогуле?
🎭Ці гатовыя да новай пастаноўкі беларускія гледачы?
👉Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чытайце ў нашым артыкуле. Чытаць без VPN можна тут.

У Вільні адкрываецца выстава «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні
Праект «Вязьмо» даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар, спрабуе намацаць мяжу, на якой знак пачынае перарастаць у абстрактны ўзор.
☝️Гэты графічны эксперымент прысвечаны трывожнай сувязі з бабулямі, наймагутнейшымі полюсамі радаводаў.
«Вязьмо» не толькі пра любоў і памяць, але таксама пра сузалежнасць, разгубленасць і супярэчлівы досвед. А найперш — пра гаючую сілу ўчаснага вандалізма, бо памяць немагчыма зберагчы, не параніўшы яе.
📅Дата: 21 ліпеня 2023
⏰Час: 18:30
📍Месца: Беларускі Віленскі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20, Вільня)
✅Выстава працягнецца два месяцы.
👉Падрабязней пра праект «Вязьмо» чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.

📚Выйшла кніга пра гісторыю Мінскага турэмнага замка і ўцёкі з яго. Зараз замак — СІЗА № 1 або «Валадарка»
💬«Перад вамі кніга, якая ўводзіць у навуковае абарачэнне новыя дакументы і руйнуе старыя міфы. У тым ліку і пра тое, што «Пішчалаўскі замак» — адна з самых надзейных турмаў свету, з якой яшчэ нікому не ўдавалася ўцячы...
Як часта ў турме мяняліся начальнікі? Як былі пакараныя зняволеныя за ўцёкі і як ахоўнікі? Якія ўцёкі можна назваць класічнымі, а якія самымі недарэчнымі? Якія ўцёкі былі самымі масавымі? Ці былі шчасліўчыкі, якіх не злавілі? Ці былі зняволеныя, якім удалося двойчы ўцячы з мінскай турмы? Адказы на старонках гэтай кнігі», — абяцае аўтар кнігі Зміцер Дрозд, гісторык і архівіст.
☝️Кніга выйшла ў выдавецтве Рамана Цымберава накладам усяго ў 99 асобнікаў.
👉Падрабязней пра кнігу і дзе яе можна замовіць чытайце тут. Чытаць без VPN можна тут.

🤗Створаны электронны беларускі голас
На сайце «Беларускі N-корпус» з’явіўся сінтэзатар беларускага маўлення. Ён пакуль працуе ў тэставым рэжыме.
❗️Распрацоўшчыкі «Фанетычнага канвертару і сінтэзу маўлення» шукаюць зараз дыктараў з добрым голасам і правільным фанетычным маўленнем для супрацоўніцтва.
🔻Для чаго гэта ўсё зроблена?
🔻І як працуе электронны беларускі голас?
👉Чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.

Ці варта давяраць вынікам сацыялагічных апытанняў?
☝️Нават самая неверагодная прапаганда трапляе ў масавую свядомасць і з часам можа пераўтварацца ў трэнды...
Інфармацыйная прастора апошнія некалькі дзясяткаў год пераўтварылася ў моцны інструмент па ўздзеянні на масавую свядомасць. Настолькі магутны і ўсеабдымны, што ягоная вартасць для палітыкаў даўно па значнасці пераўзышла сістэму адукацыі ды іншыя падобныя істытуцыі па «выхаванні грамадзянаў».
🔻Ці варта давяраць сацыялагічным апытанням?
🔻Як маніпулююць іх вынікамі?
🔻Як праверыць на наяўнасць верагодных маніпуляцыяў?
👉Расказваем у нашым артыкуле. Чытаць без VPN можна тут.

🤗Як патрапіць у беларускі Праванс
Лавандавыя палі — візітная картка Францыі. Сюды едуць тысячы людзей, гатовыя плаціць сотні еўра проста за магчымасць зрабіць сэлфі або зладзіць фотасесію на фоне прыгожых кветак.
☝️Але сёння можна перанесціся ў Праванс і без «шэнгена» у пашпарце.
💥Лавандавыя палі ўжо ёсць і ў Беларусі.
Спрадвеку лаванду вырошчваюць для нарыхтоўкі лекаў, запраў. Сёння фіялетавая кветка таксама актыўна выкарыстоўваецца чалавекам, але яна стала дадаткова несці дэкаратыўную мэту — у лавандавых палях усё часцей арганізоўваюць сямейныя, дзіцячыя фотаздымкі і love story.
👉Дзе ў нашай краіне мы можам скарыстацца магчымасцю, каб убачыць гэты цуд на ўласныя вочы? Чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.

Лявон Вольскі: ШТО ДАЛЕЙ?
✍️У аўтарскай рубрыцы #маманежурыся на budzma.org Лявон Вольскі піша пра нябачную рысу, да якой мы незаўважна падышлі амаль праз тры гады пасля вядомых падзеяў і пра тое, што нам усім рабіць — тым, хто застаецца ў Беларусі, нягледзячы ні на што, і тым, хто вымушаны быў з’ехаць, каб наблізіць нарэшце тое, чаго мы ўсе чакаем.
💬І вось цяпер мы падыходзім да фінальнае рысы. Што за ўсім гэтым? За паламанымі лёсамі, ахвярамі (у тым ліку, і чалавечымі), гераічнымі ўчынкамі і самаахвярнасьцю?
Няўжо ўсё зноў суцішыцца, заціхне, зьмярцьвее? Няўжо тыя, хто зьехаў, паступова абрастуць новымі знаёмствамі і сябрамі, новай маёмасьцю, новымі мовамі, новым жыцьцём і забудуцца на сваё беларускае жыцьцё як на трывожны (часам і страшны!) сон?...
👉Чытайце па спасылцы.
А па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

☀️ Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️
Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

19 ліпеня 1957 г. памерла Марыя Іваноўская
Кожны літоўскі школьнік ведае сёння выбітную пісьменніцу Ладзіну Пяледу. Пад гэтым псеўданімам пісалі свае творы дзве сястры — Сафія і Марыя з роду Іваноўскіх.
Марыя нарадзілася ў 1872 годзе і была малодшай з сёстраў. Пісала з 17 гадоў — спачатку вершы, потым прозу на польскай мове. Пазней пачала ствараць тэксты на літоўскай мове. Таксама добра ведала і мову беларускую.
У 1898–1926 гадах сёстры пісалі пад агульным псеўданімам Lazdynų Pelėda, літаральна Сава з Ляшчыны. У 1926 годзе Сафія пайшла з жыцця. Пасля смерці сястры Марыя падпісвала ўжо свае творы ўласным імем.
У 1903 годзе, будучы значна старэйшай па ўзросце, Марыя Іваноўская стала жонкай Вацлава Ластоўскага. Але перад Першай сусветнай вайной пара распадзецца. Ад гэтага шлюбу будзе дзве дачкі — Ганна і Стася. Існуе байка, што адна з дачок магла быць купалавай, бо Іваноўская мела рамантычныя стасункі з паэтам.
Памерла Марыя Іваноўская ва ўзросце 85 гадоў у Коўне, дзе і пахаваная.

«Навальніца»: Зміцер Вайцюшкевіч чытае верш Алеся Разанава
Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю #незагаснуцьзоркіўнебе.
🚩Сёння ў знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч чытае верш Алеся Разанава «Навальніца».
➡️ Глядзіце па спасылцы.
⚡️Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.
➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы.

YouTube
НАВАЛЬНІЦА. Зміцер Вайцюшкевіч 🔳 Алесь Разанаў
Зміцер Вайцюшкевіч, спявак і музыка, чытае верш Алеся Разанава "Навальніца".
#незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў
👉 Усе творы https://youtube.com/playlist?list=PLTNXoooE0nRZYo4u2yyRtorzQIYLVi2P7…

☀️У Кракаве адбудзецца вялікі сямейны пікнік «Letucień»
Беларуская дыяспара ў Кракаве чацвёрты год запар арганізоўвае вялікі Пікнік, цяпер з афіцыйнай назвай Letucień.
👨👩👧👦Гэта сямейны фестываль беларускай культуры, поўны розных актыўнасцяў.
📅Дата: 29 ліпеня
⏰Час: 11:00 (час мясцовы)
📍Месца: Park Jordana, Кракаў
💥Уваход на мерапрыемства вольны.
На Пікніку плануюцца:
✅Трохгадзінны канцэрт.
✅DJ-зона.
✅Вялікая дзіцячая пляцоўка з гульнямі, конкурсамі, квестам, майстар-класамі па маляванню і арыгамі, тэатральным заняткам ад Маляваныча
✅Лекцыя пра акторскае мастацтва ад Аляксандра «Маляваныч» Ждановіча.
✅Зона майстар-класаў — маляванне, пляценне, ігра на хангу.
✅Кірмаш.
👉Даведацца больш пра пікнік «Letucień», а таксама паглядзець поўную праграму мерапрыемстваў, якія будуць ладзіцца цягам дня, можна тут. Без VPN адкрыецца тут.

🍞Паэтка, настаўніца Людміла Дунец пячэ хлеб-«наркотык» ва Ушачах — і яго ўраз разбіраюць
💬Гэта было неба і зямля ў параўнанні з тым хлебам, які я рабіла раней. І ўсё, тут я прапала!
Панеслася крывая ў шчаўе, як кажуць у нас на Ушаччыне.
Шукала рэцэпты, карміла закваску, даглядала яе, як дзіцё. І кожны дзень пякла, пякла, пякла...
Пра тое:
🔻як паэтка і настаўніца Людміла Дунец пачала сваю справу — пячы хлеб-«наркотык» ва Ўшачах
🔻што патрэбна для выпечкі смачнага хлеба
🔻ці можа гэта прыносіць прыбытак
🔻чаму вёска, а не горад
🔻хто і што натхняе Людмілу Дунец на стварэнне сапраўднага хлебу
👉чытайце па спасылцы. Без VPN можна чытаць тут.