Будзьма беларусамі!
2.52K subscribers
23.6K photos
349 videos
8 files
18.1K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🪡🧵«Калі беларусы прыходзяць вышываць крыжыкам — яны правальваюцца ў пяшчотную яму»

Беларуская рамесніца і дэкаратарка, заснавальніца праекта «Этыка» Вольга займаецца ручной вышыўкай, кастамізацыяй і апсайклінгам рэчаў.

Калі раней «Этыку» ведалі як праект, які дае другое жыццё рэчам, то зараз пра праект згадваюць усё часцей як пра рэчы з вышытым уручную беларускім арнаментам.

Тры месяцы таму Вольга пераехала з Мінска ў Варшаву. Практычна адразу яна пачала рабіць майстар-класы па вышыўцы з беларусамі, а нядаўна арандавала сабе новае працоўнае месца ў студыі.

☝️Апошнія некалькі кашуль «Этыкі» з беларускім арнаментам, вышытым крыжыкам, прадаліся літаральна за 15 хвілін.

Пра тое:

адкуль у дзяўчыны любоў да вышыўкі,

як хобі стала працай і творчым пратэстам

і чаму ствараць у Варшаве прасцей, хоць і ўсё яшчэ балюча,

чытайце тут
. Чытаць без VPN можна тут.
💰Распавядаем гісторыю Каз’янкаўскага скарбу

Гэта сапраўдная дэтэктыўная гісторыя, якая сваімі каранямі сягае ажно ў Х ст.

🔍Ці ўвесь скарб дайшоў да музея? Якая яго гістарычная каштоўнасць? Як парушэння правілаў захоўвання выратавала скарб ад спробы выкрадання?

Чытайце ў картках.

📍Калі вас цікавіць гісторыя грошай на беларускіх замлях, то прапануем пачытаць ЦЫКЛ АРТЫКУЛАЎ Алеся Кіркевіча:

▪️Антычныя манеты ў Беларусі. Як мы сталі часткай глабальнага свету больш за 2000 год таму?

▪️Арабскія дырхемы — «даляры» эпохі вікінгаў

▪️Першыя грошы ВКЛ: маленькія манеты вялікай дзяржавы

▪️XVI стагоддзе. Нашы грошы — самыя прыгожыя ў Еўропе!
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
18 ліпеня 1909 г. нарадзіўся Андрэй Грамыка

«...Мала хто ў сучасным свеце можа параўняцца з ім... у дыпламатыі ён скрупулёзны прафесійны практык, гэта чалавек вялізных здольнасцей і высокага інтэлекту, што валодае ўсімі рысамі дзяржаўнага дзеяча», — так пра Грамыку ў 1974 годзе пісаў дзяржсакратар ЗША Сайрус Вэнс.

Нарадзіўся на Гомельшчыне. Вывучаў у Мінску сельскую гаспадарку. З 1934-га ў Маскве. З 1939-га — у Народным сакратарыяце замежных спраў СССР. У часе вайны быў паслом у Вашынгтоне, адначасова — прадстаўніком на Кубе. Рыхтаваў канферэнцыі ў Ялце і Патсдаме. Удзельнічаў, а пасля кіраваў савецкімі дэлегацыямі на сесіях Генасамблеі ААН.
У рэаліях «халоднай вайны» неаднойчы ўдзельнічаў у працэсах разрадкі, рыхтаваў дакументы па забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў Космасе, перадухіліў вайну паміж Індыяй і Пакістанам. У 1980-я спрабаваў змагацца за пасаду генсека СССР, але прайграў Андропаву. Падтрымаў Гарбачова. Памёр у 1989-м, пахаваны ў Маскве.
🎭«Таварыства пакуты» або «Камедыя Юдзіфі»: самы адважны спектакль Незалежных Купалаўцаў

Новы спектакль «Камедыя Юдзіфі» па п’есе Сяргея Кавалёва прадставілі Незалежныя Купалаўцы 14 ліпеня ў Варшаве. Рэжысёрам выступіў Павел Пасіні, з якім тэатральная група ўжо раней супрацоўнічала на праекце «Дзяды».

💬Гэта непрамая, складаная асацыяцая з вобразам моцных жанчын, на якіх па сутнасці ў Беларусі ў 2020 годзе ўсё трымалася.

🎭Што дала купалаўцам калабарацыя з польскім тэатрам?

🎭У чым сэнс эксперыментаў?

🎭Чым адрозніваецца польская рэжысура і тэатр увогуле?

🎭Ці гатовыя да новай пастаноўкі беларускія гледачы?

👉Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чытайце ў нашым артыкуле. Чытаць без VPN можна тут.
У Вільні адкрываецца выстава «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні

Праект «Вязьмо» даследуе эстэтычную і містычную складовыя беларускіх літар, спрабуе намацаць мяжу, на якой знак пачынае перарастаць у абстрактны ўзор.

☝️Гэты графічны эксперымент прысвечаны трывожнай сувязі з бабулямі, наймагутнейшымі полюсамі радаводаў.

«Вязьмо» не толькі пра любоў і памяць, але таксама пра сузалежнасць, разгубленасць і супярэчлівы досвед. А найперш — пра гаючую сілу ўчаснага вандалізма, бо памяць немагчыма зберагчы, не параніўшы яе.

📅Дата: 21 ліпеня 2023
Час: 18:30
📍Месца: Беларускі Віленскі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20, Вільня)

Выстава працягнецца два месяцы.

👉Падрабязней пра праект «Вязьмо» чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
📚Выйшла кніга пра гісторыю Мінскага турэмнага замка і ўцёкі з яго. Зараз замак — СІЗА № 1 або «Валадарка»

💬«Перад вамі кніга, якая ўводзіць у навуковае абарачэнне новыя дакументы і руйнуе старыя міфы. У тым ліку і пра тое, што «Пішчалаўскі замак» — адна з самых надзейных турмаў свету, з якой яшчэ нікому не ўдавалася ўцячы...

Як часта ў турме мяняліся начальнікі? Як былі пакараныя зняволеныя за ўцёкі і як ахоўнікі? Якія ўцёкі можна назваць класічнымі, а якія самымі недарэчнымі? Якія ўцёкі былі самымі масавымі? Ці былі шчасліўчыкі, якіх не злавілі? Ці былі зняволеныя, якім удалося двойчы ўцячы з мінскай турмы? Адказы на старонках гэтай кнігі»
, — абяцае аўтар кнігі Зміцер Дрозд, гісторык і архівіст.

☝️Кніга выйшла ў выдавецтве Рамана Цымберава накладам усяго ў 99 асобнікаў.

👉Падрабязней пра кнігу і дзе яе можна замовіць чытайце тут. Чытаць без VPN можна тут.