Будзьма беларусамі!
2.48K subscribers
22.9K photos
302 videos
8 files
17.4K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
16 ліпеня 1990 г. памёр Мікалай Арэхва

Легендарны дзеяч КПЗБ, рэвалюцыянер і палітвязень пайшоў у лепшы свет на 88-м годзе жыцця у Мінску. Паспеў убачыць перабудову, раскол Варшаўскага блоку, пачатак краху СССР. Не дажыў года да незалежнай Беларусі. Апошнія дзесяцігоддзі былі для яго часам успамінаў: ён быў ці не адзіным удзельнікам і летапісцам КПЗБ. «Апошні з магіканаў».

Нарадзіўся ў 1902-м на Ашмяншчыне. Ваяваў у Грамадзянскую вайну супраць Юдзеніча. Пасля — камсамол, ЦВК БССР. Як «заходніка» Арэхву паслалі працаваць у падполлі Заходняй Беларусі. Узначальваў Краёвы сакратарыят ЦК КПЗБ. Быў арыштаваны дэфензівай, адседзеў пяць гадоў.

Цягам Другой сусветнай — у Войску польскім. Пасля вайны яго паслалі на новую працу — у кіраўніцтва наваствораных органаў дзяржбяспекі савецкай Польшчы. Вопыт заходнебеларускага падполля і турмы прыдаліся: цяпер ён быў на іншым баку супрацьстаяння. Ужо на пенсіі Арэхва займаўся гісторыяй КПЗБ.
Праект audiobooks.by абвясціў конкурс, пераможцы якога атрымаюць падарункавыя карты на платныя аўдыякнігі

🤘Праекту audiobooks.by спаўняецца два гады і з гэтай нагоды абвешчаны конкурс, пераможцы якога атрымаюць ад праекта падарункавыя карты на платныя аўдыякнігі.

Падрабязней пра тое:

🔻як прыняць удзел у конкурсе

🔻як будуць абірацца пераможцы

чытайце тут. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📍Чытайце яшчэ: Стваральнік сайта audiobooks.by Мікіта Белаглазаў: Беларуская культура — мая. І для мяне гэта важна
Мой родны кут: краязнаўства і яго роля ў горадзе

🔻Хто займаецца краязнаўствам?

🔻Калі краязнаўцы пераўтвараюцца ў палітычных актывістаў?

🔻Навошта чыноўнікам пытацца парады краязнаўцаў?

🔻Хто нясе адказнасць за гісторыка-культурную спадчыну ў горадзе?

🔻Ці можна займацца вывучэннем горада, калі не жывеш у гэтым горадзе?

👉Адказы на гэтыя і іншыя пытанні тут. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Чым вядомы Даўгінаўскі тракт, якому прысвяціў свой верш Янка Купала?

З цэнтра Мінска дакладна на поўнач вядзе вуліца пад назовам Даўгінаўскі тракт, якая за кальцавой дарогай плаўна пераходзіць у шашу Р58. У сваю чаргу гэтая шаша з'яўляецца мадэрнізаваным і значна шырэйшым гістарычным Даўгінаўскім трактам.

Падрабязней пра:

🔻чатыры стагоддзі гісторыі тракта

🔻сяброўства паміж Уладзімірам Самойлам і Янкам Купалам, якое ў лёсе апошняга адыграла немалаважную ролю

🔻верш Янкі Купалы «Па Даўгінаўскім гасьцінцы»

🔻савецка-польскую дзяржаўную мяжу, якая ў 1921 годзе падзяліла Беларусь на часткі і ў трох месцах перарэзала Даўгінаўскі тракт

🔻пешы пераход з Вільні, які доўжыўся чатыры месяцы, Ядвігіна Ш.

👉чытайце тут. Чытаць без VPN можна тут.
📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ/ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў і відэа, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі😉

▪️«Яны забілі яго». Лявон Вольскі пра Алеся Пушкіна і свой асабісты спіс ахвяраў. Чытаць без VPN можна тут.

▪️Трапіў у высылку за ўдзел у тайных суполках, а памёр з газетай «Русский мир» у руках. Бурлівы лёс прафесара Юзэфа Кавалеўскага. Тут адкрыецца без VPN.

▪️Веліч і немач Грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі. А тут без VPN.

▪️#штотамдзеецца: Як беларусы ў твітары перасварыліся з-за Вольскага і пачалі музычны флэшмоб
Без VPN чытаць можна тут.

▪️Нас застанецца мала. Мы станемся іншымі або — лішнімі. Што чакае беларусаў наперадзе? Чытаць без VPN можна тут.

▪️«Мы не чуем галасы з Беларусі». Наталка Харытанюк пра беларушчыну ў выгнанні, новыя кнігі і масты, якія перакінуцца ў Беларусь. Тут адкрыецца без VPN.

▶️Чаму Расію лічаць пераемніцай Залатой Арды? Новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
17 ліпеня 1399 г. памерла каралева Ядвіга, жонка Ягайлы

На момант смерці Ядвізе было 25 гадоў. Яна памерла ў выніку нешчаслівых родаў, так і не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў.

У 11 гадоў «заключыла» Крэўскую унію паміж Польшчай і ВКЛ. У 12 — «выйшла замуж» за немаладога ліцвінскага князя Ягайлу.

Зразумела, што і унія, і дынастычны шлюб былі рашэннем элітаў, якія стаялі за дзяўчынай. Яе місіяй пасля шлюбу было нараджэнне дзяцей, але і тое скончылася бядою.

Ёй прыпісваюць шэраг дабрачынных праектаў: дапамагла студэнтам з ВКЛ бясплатна вучыцца ў Празе, свае сродкі ў запавеце перадала Кракаўскай акадэміі.

У кантэксце нашай гісторыі Ядвіга стала для Ягайлы жывой прыступкай на ягоным шляху да польскага трона. Асабісты поспех стаў прычынай варажнечы з братам — князем Вітаўтам. Крэўская унія аказалася нібы ўдалым тактычным саюзам, але і нагодай для пазнейшага апалячвання і перацягвання нашай шляхты на бок Кароны. Ва ўсім гэтым Ядвіга была толькі пешкай.
«Бывай»: Андрэй Хадановіч чытае верш Аркадзя Куляшова

Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю #незагаснуцьзоркіўнебе.

🚩Сёння ў знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч чытае верш Аркадзя Куляшова «Бывай».

➡️ Глядзіце па спасылцы.

⚡️Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы.
У Гарадку абмяркоўваюць назву сквера, дзе стаіць скульптура героя паэмы «Тарас на Парнасе»

У межах падрыхтоўкі да святкавання ХХХ Дня беларускага пісьменства ў г. Гарадку запрашаюцца жыхары Гарадоцкага раёна да удзелу ў абмеркаванні пытання аб прысваенні наймення гарадскому скверу па вуліцы Савецкая, дзе ўсталяваны помнік галоўнаму герою паэмы Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе».

☝️Удзельнікі абмеркавання могуць альбо прапанаваць уласную назву, альбо зрабіць выбар паміж прапанаванымі варыянтамі ад мясцовых уладаў:

🔻«Літаратурны сквер»

🔻«Літаратурная альтанка»

🔻«Ля Парнаса»

🔻«Вераніцынскі парк»

🔻«Парк ХХХ Дня беларускага пісьменства».

👉Падрабязней чытайце тут. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
«Мэта — не даць дзецям страціць у сабе беларускае»: школа для маленькіх беларусаў адкрылася ў Познані

Суботняя беларуская афлайн-школа для дзяцей рознага ўзросту адкрылася ў Познані 14 ліпеня.

💬Мэта школы — даць магчымасць нашым дзецям у Познані не страціць у сабе беларускае, а камусьці — і развіць яго з нуля.

Гледзячы на тое, як зараз русіфікуецца і выкручваецца адукацыя ў Беларусі, нельга сядзець склаўшы рукі. Школа будзе цудоўным месцам для аб’яднання беларусаў Познані.

☝️Заняткі пачнуцца ў верасні, але ўжо зараз у беларускую школу запісалі сваіх дзетак 40 бацькоў.

👉Падрабязней пра адкрыццё, мэты, задачы і прынцып працы школы чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
У Варшаве пачынаюцца заняткі па мужчынскіх традыцыйных спевах

Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з’яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы пра яе ведаем вельмі мала.

🤗У той час, калі жанчыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар:

🔻маладзецкія,
🔻касарскія,
🔻бяседныя,
🔻лірычныя,
🔻вайсковыя,
🔻сацыяльныя,
🔻жартоўныя песні.

📅Дата: 20 ліпеня

Час: 19:00

📍Месца: Imaguru, Twarda 14/16. Rondo ONZ

☝️Заняткі будзе праводзіць Сяржук Доўгушаў.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

👉Падрабязней чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.
🪡🧵«Калі беларусы прыходзяць вышываць крыжыкам — яны правальваюцца ў пяшчотную яму»

Беларуская рамесніца і дэкаратарка, заснавальніца праекта «Этыка» Вольга займаецца ручной вышыўкай, кастамізацыяй і апсайклінгам рэчаў.

Калі раней «Этыку» ведалі як праект, які дае другое жыццё рэчам, то зараз пра праект згадваюць усё часцей як пра рэчы з вышытым уручную беларускім арнаментам.

Тры месяцы таму Вольга пераехала з Мінска ў Варшаву. Практычна адразу яна пачала рабіць майстар-класы па вышыўцы з беларусамі, а нядаўна арандавала сабе новае працоўнае месца ў студыі.

☝️Апошнія некалькі кашуль «Этыкі» з беларускім арнаментам, вышытым крыжыкам, прадаліся літаральна за 15 хвілін.

Пра тое:

адкуль у дзяўчыны любоў да вышыўкі,

як хобі стала працай і творчым пратэстам

і чаму ствараць у Варшаве прасцей, хоць і ўсё яшчэ балюча,

чытайце тут
. Чытаць без VPN можна тут.
💰Распавядаем гісторыю Каз’янкаўскага скарбу

Гэта сапраўдная дэтэктыўная гісторыя, якая сваімі каранямі сягае ажно ў Х ст.

🔍Ці ўвесь скарб дайшоў да музея? Якая яго гістарычная каштоўнасць? Як парушэння правілаў захоўвання выратавала скарб ад спробы выкрадання?

Чытайце ў картках.

📍Калі вас цікавіць гісторыя грошай на беларускіх замлях, то прапануем пачытаць ЦЫКЛ АРТЫКУЛАЎ Алеся Кіркевіча:

▪️Антычныя манеты ў Беларусі. Як мы сталі часткай глабальнага свету больш за 2000 год таму?

▪️Арабскія дырхемы — «даляры» эпохі вікінгаў

▪️Першыя грошы ВКЛ: маленькія манеты вялікай дзяржавы

▪️XVI стагоддзе. Нашы грошы — самыя прыгожыя ў Еўропе!