Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Веліч і немач Грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі

Апошнія прэтэнзіі БПЦ МП зноў звярнулі ўвагу на праблему ўніятаў у Беларусі. Магчыма, на тле зацягвання краіны пад Расію рыхтуецца «канчатковае рашэнне ўніяцкага пытання»...

🤷‍♀️«Козыры», якімі гэтым разам крылі праваслаўныя ў размове з апостальскім нунцыем, не такія ўжо і козыры...

Забаўна. Калі праваслаўныя з некім і варагавалі, то акурат з той Уніяцкай царквой 1596 года выпуску. За абрад і, канечне ж, царкоўную маёмасць. Менавіта тады канфесійнае супрацьстаянне было «на павышаных танах», з-за чаго і быў закатаваны Язафат Кунцэвіч.

У выніку той гісторыі праваслаўная царква ў прынцыпе знікла з ВКЛ, бо парафіі з вернікамі і святыні перайшлі ўніятам.

🤔Але якія прэтэнзіі да новапаўсталай царквы 1990-х, як сцвярджаюць у БПЦ?

☝️Ніводнага праваслаўнага храма яны ў праваслаўных не забралі. Уся маёмасць уніятаў пасля 1839-га перайшла праваслаўным.

У чым праблема?

👉Працяг чытайце па спасылцы.

Глядзіце яшчэ:
Унія: раскол ці еднасць?
Уладзімір Някляеў: Пакуль не пазбавімся ад нелюбові да свайго, не дапамогуць нам стаць нацыяй ніякія канстытуцыі і законы

На свой дзень народзінаў паэт Уладзімір Някляеў прэзентаваў у Кракаве новую дзвюхмоўную кнігу «Сам».

💬На прэзентацыя пыталі, чаму такая назва? Адказваў, што сам кнігу напісаў, дык і назваў «Сам». Не будзеш жа публіцы, пераважна польскай (кніга дзвюхмоўная), распавядаць, што ніколі на маёй памяці не былі мы гэтак самі па сабе, як цяпер. І назва «Сам» — як бы ключ да ўсёй кнігі. І да ўсяго нашага жыцця...

🔻Што ў самой кнізе — і што схавана ў яе назве?

🔻Што паэта здзіўляе ў 77 год?

🔻Чаму паэт не любіць пытанне «Як ваша здароўе?»

🔻Чаму зараз жыве ў Польшчы?

🔻Што, на думку паэта, найперш мусім мы зрабіць, каб наш беларускі крабель не патануў?

👉Гутарку з паэтам пра новую кнігу і не толькі чытайце тут.
Змагаўся за свабоду Украіны дзеля будучыні Беларусі. Сёння споўнілася б 50 гадоў беларускаму патрыёту Міраславу Лазоўскаму

Сёньня споўнілася б 50 гадоў Міраславу Лазоўскаму (пазыўны «Мыш»), які загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам. Міраслаў кіраваў эвакуацыяй параненых байцоў, прыкрываў іх, выносіў зброю. Вядома, што ён ішоў апошнім у групе і зусім троху не дайшоў да камандна-назіральнага пункту.

Міраслаў змагаўся за свабоду Украіны дзеля будучыні Беларусі, бясьпекі й міру ва ўсім нашым рэгіёне.

Для Міраслава Беларусь заўсёды была на першым месцы.

👉Кім быў Міраслаў Лазоўскі і чаму немагчыма вымерыць ягоны ўнёсак у беларускі нацыянальны рух чытайце тут.

📍Чытайце яшчэ:
Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
Беларуская «тэрапеўтычная» настолка «Я ніколі не» выйшла ў свет

🤘Выдавецтва Gutenberg Publisher аб’яўляе, што настольная гульня «Я ніколі не» вось-вось з’явіцца ў Вільні, Варшаве, Уроцлаве.

📨Замовы праз сайт ужо высылаюць па свеце.

💬Гульня — гэта 110 картак, на якіх напісаны і намаляваны нейкія знакавыя дэталі, нейкія дробязі жыццёвыя, пра якія ведае кожны чалавек, які жыве ці жыў у Беларусі...

👉Падрабязней пра гульню і дзе яе можна набыць чытайце
тут.

📍Чытайце яшчэ: «Я ніколі не... Зразумеюць толькі беларусы». У Gutenberg Publisher зрабілі тэрапеўтычную настолку выключна для беларусаў
Трапіў у высылку за ўдзел у тайных суполках, а памёр з газетай «Русский мир» у руках. Бурлівы лёс прафесара Юзэфа Кавалеўскага

🔻Адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расійскай імперыі.

🔻Быў удзельнікам тайных суполак, з-за якіх яго выслалі з Вільні ў далёкую Казань.

🔻Сярод паплечнікаў меў рэпутацыю «кніжнага чарвяка».

🔻Пасля высылкі ў Казань пачаў вывучаць татарскую, арабскую і персідскую мовы.

🔻Падчас паўстання 1863–1864 гадоў значную частку архіва (11 з 14 экспедыцыйных дзённікаў) Юзэфа Кавалеўскага знішчылі расійскія салдаты.

🔻Памёр на працоўным месцы з газетай «Русский мир» у руках.

👉Падрабязней пра бурлівы лёс сябра Адама Міцкевіча і Яна Чачота, навукоўцы сусветнага ўзроўню, прафесара Юзэфа Кавалеўскага чытайце тут.
🔥 З’явіўся новы выпуск падкаста «Малус»

Ніхто не можа прадбачыць, што звыклая дробязь паўсядзённага жыцця ў пэўны момант здольная накіраваць яго ў іншы бок. Але ці можна назваць нечым звыклым ліст прыяцеля, які адышоў у іншы свет, ды перад гэтым хацеў сказаць штосьці важнае на паперы? Але што?..

🎤 Агучыла: Крысціна Дробыш

🎧 Праслухаць новы выпуск падкаста «Малус» — «Нешта, нехта, недзе, неяк, некалі, раптам» можна на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.
🔱На раскопках пад Мінскам знайшлі яшчэ адзін Трызуб князя Ізяслава

Яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава, сына Рагнеды і Уладзіміра, знайшлі на археалагічным комплексе на рацэ Менка.

👉Падрабязнасці па спасылцы.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
11 ліпеня 1705 г. адбылася бойня у Сафійскім саборы ў Полацку

Падчас Паўночнай вайны расійскія войскі занялі Полацк. Заўважым, што гэта былі саюзнікі караля РП у змаганні са шведамі. У горад над Дзвіною прыбыў Пётр Першы. Расійцы паводзілі сябе як гаспадары, таму вырашылі перадаць уніяцкі храм мясцовым праваслаўным. Апошнія адмовіліся, баючыся канфлікту пасля адыходу расійскіх войскаў.

11 ліпеня ў святыню завітаў сам Пётр. Версіі далейшых падзеяў разыходзяцца. Ці то манахі-базыляне не далі цару ключоў ад царскіх варотаў. Ці то спрэчка ўзнікла праз абраз Язафата Кунцэвіча. Ці то манахаў хацелі арыштаваць, а тыя аказалі супраціў. Дакументы з архіву Кабінета Пятра дадаюць, што базыляне «справакавалі» гнеў манарха...

Крыніцы аднадушныя ў іншым: цар асабіста забіў чатырох манахаў. Іхныя целы былі патопленыя ў Дзвіне. Не пашчасціла і сабору. У прытворы храма расійцы размясцілі парахавы склад, які выбухнуў 1 траўня 1710 года: Сафія была зруйнаваная. Уніяты аднавілі храм толькі ў 1750-я ў стылі віленскага барока.
Праграму культурнага імпартазамяшчэння запусцяць у Беларусі з 2024 года

💬Цяпер распрацоўваецца і будзе рэалізоўвацца ў 2024-2026 гадах. Гэта праграма культурнага імпартазамяшчэння. Калісьці вельмі смешна гучала «75% беларускай музыкі», але мы да гэтага ідзем і стараемся. Такія ж, скажам, праекты і крокі па пратэкцыянісцкіх адносінах да беларускай музыкі, песні, літаратуры, кіно, тэатра будуць рабіцца ва ўсіх сферах, — сказала начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Мінкульта Ірына Дрыга.

👉Падрабязней чытайце тут.
🎵Народнае прызнанне і забыццё: «Купалінка» і лёс яе аўтараў

«Купалінка, Купалінка, цёмная ночка...».

☝️Гэтая песня вядомая практычна кожнаму беларусу, і пры гэтым шматлікія лічаць яе народнай, хоць гэта і так, і не так адначасова.

🔻Як «Купалінка» з народнага спеву стала аўтарскай, а потым зноў пайшла ў народ?

🔻Як да песні прыйшла папулярнасць?

🔻Што сталася з аўтарамі знакамітай беларускай песні?

🔻І ўрэшце хто такая «Купалінка»?

👉Адказы на гэтыя і іншыя пытанні тут.
#штотамдзеецца: Як беларусы ў твітары перасварыліся з-за Вольскага і пачалі музычны флэшмоб

🤗Сочыце за анлайн-тусоўкамі беларусаў? Калі не, то мо і дарма — там бывае весела.

☝️Не паспелі заціхнуць кволыя ўздыхі пра Міндоўга і літоўцаў, якія «крадуць нашу гісторыю», як твітарская бурбалка ажывілася новай тэмай.

Ці трэба ведаць, хто такі Вольскі?

Чым мераць значнасць і ролі?

А каго нельга не ведаць?

А раз на тое пайшло, а што слухаюць беларусы?

😊Выглядае як тыповая твітарская забава, але сапраўды ёсць некалькі цікавых момантаў на абдумаць.

👉Дзелімся (і заадно беражом вашую псіхіку — выбралі самае цікавае).
«Неўзабаве я ў Варшаве» — эмігранцкі рэліз ад Эжэна Кюры з гурта «Wagon Buffet»

Эжэн Кюры, ён жа «YAUGEN», ён жа Яўген Курыльчык — баяніст, клавішнік, вакаліст вядомы сваім сольным акустык-фолк праектам, удзелам у фолк-гурце «Harmonic Style Project» i поп-кабарэ «Wagon Buffet» выдаў свой эмігранцкі трэк «Неўзабаве я ў Варшаве», які ад сёння можна пачуць на стрымінгах.

З гэтай нагоды пра:

🔻музыку,

🔻натхненне

🔻і планы на будучыню

паразмаўлялі з Яўгенам.

🎧Паслухаць трэк «Неўзабаве я ў Варшаве» можна тут.

📍Чытайце яшчэ: Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ беларускіх трэкаў ад Яўгена Курыльчыка
За кратамі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Пра гэта паведамляе яго жонка Яніна Дэмух.

«Сёння ноччу у рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», — напісала яна на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У снежні 2022 года мастака, асуджанага на 5 гадоў зняволення, этапавалі ў турму № 1 у Гродна. Перад тым яго 5 месяцаў трымалі ў памяшканні крытага тыпу ў калоніі «Воўчыя норы».

🕯Ушанаване памяці Алеся Пушкіна ў Вільні

Сёння (11.07.2023) а 19 ля амбасады (Vilnius, Mindaugo g. 13).
Прыносьце свечкі і кветкі.

🕯 Паніхіда за спачын Алеся Пушкіна ў Вільні

У сераду, 12 ліпеня, беларуская царква ў Вільні служыць паніхіду за спачын Алеся Пушкіна.

Прыходзьце на малітву памяці.

📆 Дата: 12 ліпеня
Час: 18.00 (час мясцовы)
📍Месца: беларуская царква ў Вільні, Bokšto g. 4, Вільня

https://budzma.org/news/pry-nyavysvetlenykh-abstavinakh-pamyer.html
«Ён трапіў у шпіталь 10 ліпеня». Што вядома пра апошнія месяцы і тыдні жыцьця Алеся Пушкіна

11 ліпеня стала вядома пра сьмерць палітзьняволенага мастака ў лякарні Горадні. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Алесь Пушкін знаходзіўся ў горадзенскай бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі пад аховай міліцэйскага канвою.

💬Алеся моцна прэсавалі ў «Воўчых норах» супрацоўнікі калёніі. Таму што ён не ад сьвету гэтага, ён творчы чалавек...

💬... канвою беларуская мова не падабалася, а Алесь не хацеў пераходзіць на расейскую зь імі...

💬У калёніі выжываюць людзі такія, больш хітрыя...

👉Пра апошнія месяцы і тыдні жыцьця Алеся Пушкіна чытайце
па спасылцы.
Акцыя памяці Алеся Пушкіна праходзіць ля беларускай амбасады ў Вільні. Беларусы выйшлі да амбасады з кветкамі і партрэтамі мастака