Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🎉 У адным шэрагу з аднаўленнем незалежнасці. 30 год таму ў Мінску прайшоў Першы з’езд беларусаў свету

8 ліпеня 1993 года ў Мінску ў будынку Тэатра оперы і балета пачаў працу Першы з’езд беларусаў свету.

Беларусы замежжа, якія доўгі час ўспрымаліся дзяржавай як калабаранты і здраднікі змаглі нарэшце прыехаць на Радзіму.

Як атрымалася ў часы без інтэрнэту і мабільнай сувязі сабраць такую вялікую колькасць людзей з розных куткоў свету?
Як праходзіла падрыхтоўка да з’езда?
Хто ўзяў на сябе фінансаванне?
Якое значэнне меў той З'езд?

⚡️ Распавядаем у артыкуле.

Сваімі ўспамінамі падзялілася ўзельніца тых падзей, кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына» з 2009-га па 2021 год Алена Макоўская.
Культурная ініцыятыва CreateCulture Group запускае чэлендж для відэа-аматараў «Кліпень48» 🎬

Да 18 ліпеня музыкам, якія хочуць прымаць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам — зарэгістравацца.

На пачатку чэленджа арганізатаркі рандомным метадам размяркуюць і скантактуюць паміж сабой музыкаў і прадакшн-каманды, і...праз 48 гадзін будуць чакаць вынікаў! 😉

📌 Падрабязна прачытаць пра правілы і як падаць заяўкі можна на сайце.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
9 ліпеня 1906 г. адбыўся з’езд настаўнікаў у Мікалаеўшчыне

«...У гадзін 12 ночы раптам уляцеў ураднік у кватэру настаўніка і з крыкам "ні з месца", як каршун, наляцеў на наш пратакол. Следам уварваліся сюды паліцэйскія стражнікі на чале з прыставам. Закамандавалі падняць рукі ўгору і пайшлі трасці нашы кішэні і шукаць па ўсіх кутках крамолы».

Так вынікі з’езду падсумаваў Якуб Колас, адзін з удзельнікаў. Праз ягоную асобу мы і памятаем з’езд настаўнікаў Мінскай губерні. Падзея адбывалася на фоне першай расійскай рэвалюцыі. Настаўнікі сабраліся, каб абмеркаваць свае справы: бясплатнае навучанне, пашырэнне асветы і беларускай мовы.

З’езд скончыўся пагромам. Нехта паведаміў царскаму начальству, якое пільна сачыла за любымі праявамі іншадумства. Галоўным доказам стаў пратакол з’езду: пад удар трапілі тыя, чые прозвішчы там стаялі. Нехта паспеў эміграваць да суда, большасці забаранілі займацца педагагічнай дзейнасцю, а Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) трапіў за краты — у Пішчалаўскі замак у Мінску.
«Што ў табе існага, бедны мой, звадны мой век?». Верш ад Насты Кудасавай

Што ў табе існага, бедны мой, звадны мой век?
Бег напярэймы па коўзкай хлусні галалёдзіц?
Дзесьці, забыты, знікае ў віры чалавек.
Гасне – чужы – чалавек, чалавек адыходзіць...
Ён залягае маўчаннем у зморшчынках дрэў,
боль яго бачны цяпер толькі попаўзням шэрым,
сад знелюдзелы яго ў сваё сэрца бярэ,
лапячы прорвы жывой абрыкосавай верай.
Сад яму з цёплага вецця арэлі пляце –
лётаць і дыхаць зямлі мірыядамі сепій…
Дзесьці, забыты ў людзей, занядбаны ў людзей,
ціха расце чалавек. Яму парасткам – лепей.
«Пацалуй свінню у лыч...» ды іншыя сродкі змагання з хваробамі ў старадаўняй Беларусі

Раней людзі не верылі, што чалавек мог захварэць проста так, лічылі, што хваробы насылаюць злыя сілы.

👀 Што за традыцыя ахвяраў хваробе? Якія хваробы былі? Як іх уяўлялі?

🔺 Чытайце па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сапраўдны беларускі Вудсток на Падляшшы!

З 14 па 15 ліпеня ва ўрочышчы Барык ля Гарадка (Падляшскае ваяводства) у трэці раз пройдзе Фестываль Абуджаных TUTAKA 2023.

TUTAKA — гэта музычны фэст,
🔻майстар-класы,
🔻дыскусіі,
🔻кінапаказы,
🔻спартовыя і тэатральныя мерапрыемствы
🔻усебеларускі пікнік у разгар лета ў маляўнічым лесе побач з возерам!

💥 Уваход вольны!


📹 Відэа ад цік-ток канала vy_toki
📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі😉

▪️Лявон Вольскі: Сюрпрызаў ня будзе? Ці Чаканьне дастала?
У аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся!» на budzma.org Лявон Вольскі разважае пра беларускую рэчаіснасць, змены ў грамадстве і што нам усім патрэбна, каб прыйсці да Перамогі.

▪️Гайд па беларускіх месцах у Тбілісі. Расказваем, якія цікавыя месцы беларусы самі стварылі для сябе ў Тбілісі. Як будуюць тут сваё жыццё, ладзяць бізнес і адпачынак.

▪️«Рабіць тое, у што верыш і што ўмееш. Захаваць сябе і беларускасць». Інтэрв'ю з лідарам гурта J:Морс Уладзімірам Пугачам

🎼Музыка, дарагое віно і рэха хаўсу. Тры музычныя зборнікі, у якіх вы можаце знайсці сябе
У рубрыцы «Гітара Мулявіна» распавядаем пра сінтвэйв, хаўс і крыху пра эксперыменты, без якіх сучасная беларуская музыка проста не мела б развіцця.

⛵️Полацкае княства — марская дзяржава
Якімі былі межы Полацкай дзяржавы і як яна атрымала выхад да мора? Як былі заснаваныя і чым жылі полацкія замкі на шляху да мора? Што паставіла пад пагрозу полацкую дамінацыю ў рэгіёне?

Тэст: як добра вы ведаеце творчасць Янкі Купалы?

▪️У адным шэрагу з аднаўленнем незалежнасці. 30 год таму ў Мінску прайшоў Першы з’езд беларусаў свету. Як атрымалася ў часы без інтэрнэту і мабільнай сувязі сабраць беларусаў з розных куткоў свету? У якой атмасфеы праходзіў З'езд і якія яго вынікі? Сваімі ўспамінамі падзялілася ўзельніца тых падзей, кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына» з 2009-га па 2021 год Алена Макоўская.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
10 ліпеня 1917 г. адбылася прэм’ера п’есы «Раскіданае гняздо»

У гэты дзень 106 гадоў таму Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».

Таварыства паўстала з ініцыятывы такіх вядомых беларускіх дзеячаў, як Фларыян Ждановіч, Ігнат Буйніцкі і Усевалад Фальскі ў Мінску і дзейнічала з красавіка 1917 года да сярэдзіны 1920-га.
Сам твор Янка Купала скончыў пісаць яшэ ўвосень 1913 года. Але разумеючы, што пры царскім рэжыме п’еса наўрад ці можа пабачыць свет праз сэнсы, якія былі закладзеныя ў ёй, нават і не спрабаваў яе апублікаваць.

Паставіў «Раскіданае гняздо» на сцэне Фларыян Ждановіч, які потым амаль без зменаў перанясе яе з Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ў Беларускі дзяржаўны тэатр (сённяшні Купалаўскі), дзе прэм’ера «Раскіданага гнязда» адбудзецца 14 красавіка 1921 года.
«Родная мова»: Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) чытае верш Пімена Панчанкі

Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю #незагаснуцьзоркіўнебе.

🚩Сёння ў знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі актор, тэлевядоўца, блогер Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) чытае верш Пімена Панчанкі «Родная мова».

➡️ Глядзіце па спасылцы.

⚡️Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы.
Веліч і немач Грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі

Апошнія прэтэнзіі БПЦ МП зноў звярнулі ўвагу на праблему ўніятаў у Беларусі. Магчыма, на тле зацягвання краіны пад Расію рыхтуецца «канчатковае рашэнне ўніяцкага пытання»...

🤷‍♀️«Козыры», якімі гэтым разам крылі праваслаўныя ў размове з апостальскім нунцыем, не такія ўжо і козыры...

Забаўна. Калі праваслаўныя з некім і варагавалі, то акурат з той Уніяцкай царквой 1596 года выпуску. За абрад і, канечне ж, царкоўную маёмасць. Менавіта тады канфесійнае супрацьстаянне было «на павышаных танах», з-за чаго і быў закатаваны Язафат Кунцэвіч.

У выніку той гісторыі праваслаўная царква ў прынцыпе знікла з ВКЛ, бо парафіі з вернікамі і святыні перайшлі ўніятам.

🤔Але якія прэтэнзіі да новапаўсталай царквы 1990-х, як сцвярджаюць у БПЦ?

☝️Ніводнага праваслаўнага храма яны ў праваслаўных не забралі. Уся маёмасць уніятаў пасля 1839-га перайшла праваслаўным.

У чым праблема?

👉Працяг чытайце па спасылцы.

Глядзіце яшчэ:
Унія: раскол ці еднасць?
Уладзімір Някляеў: Пакуль не пазбавімся ад нелюбові да свайго, не дапамогуць нам стаць нацыяй ніякія канстытуцыі і законы

На свой дзень народзінаў паэт Уладзімір Някляеў прэзентаваў у Кракаве новую дзвюхмоўную кнігу «Сам».

💬На прэзентацыя пыталі, чаму такая назва? Адказваў, што сам кнігу напісаў, дык і назваў «Сам». Не будзеш жа публіцы, пераважна польскай (кніга дзвюхмоўная), распавядаць, што ніколі на маёй памяці не былі мы гэтак самі па сабе, як цяпер. І назва «Сам» — як бы ключ да ўсёй кнігі. І да ўсяго нашага жыцця...

🔻Што ў самой кнізе — і што схавана ў яе назве?

🔻Што паэта здзіўляе ў 77 год?

🔻Чаму паэт не любіць пытанне «Як ваша здароўе?»

🔻Чаму зараз жыве ў Польшчы?

🔻Што, на думку паэта, найперш мусім мы зрабіць, каб наш беларускі крабель не патануў?

👉Гутарку з паэтам пра новую кнігу і не толькі чытайце тут.
Змагаўся за свабоду Украіны дзеля будучыні Беларусі. Сёння споўнілася б 50 гадоў беларускаму патрыёту Міраславу Лазоўскаму

Сёньня споўнілася б 50 гадоў Міраславу Лазоўскаму (пазыўны «Мыш»), які загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам. Міраслаў кіраваў эвакуацыяй параненых байцоў, прыкрываў іх, выносіў зброю. Вядома, што ён ішоў апошнім у групе і зусім троху не дайшоў да камандна-назіральнага пункту.

Міраслаў змагаўся за свабоду Украіны дзеля будучыні Беларусі, бясьпекі й міру ва ўсім нашым рэгіёне.

Для Міраслава Беларусь заўсёды была на першым месцы.

👉Кім быў Міраслаў Лазоўскі і чаму немагчыма вымерыць ягоны ўнёсак у беларускі нацыянальны рух чытайце тут.

📍Чытайце яшчэ:
Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
Беларуская «тэрапеўтычная» настолка «Я ніколі не» выйшла ў свет

🤘Выдавецтва Gutenberg Publisher аб’яўляе, што настольная гульня «Я ніколі не» вось-вось з’явіцца ў Вільні, Варшаве, Уроцлаве.

📨Замовы праз сайт ужо высылаюць па свеце.

💬Гульня — гэта 110 картак, на якіх напісаны і намаляваны нейкія знакавыя дэталі, нейкія дробязі жыццёвыя, пра якія ведае кожны чалавек, які жыве ці жыў у Беларусі...

👉Падрабязней пра гульню і дзе яе можна набыць чытайце
тут.

📍Чытайце яшчэ: «Я ніколі не... Зразумеюць толькі беларусы». У Gutenberg Publisher зрабілі тэрапеўтычную настолку выключна для беларусаў