Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🏆 ДОБРЫЯ НАВІНЫ АД «ШАНІ-АГРАПРАДУКТ»: ЁСЦЬ НОВЫЯ ТЫСЯЧНІКІ!

🚜 У ААТ «Шані-аграпрадукт»
працягваецца ўшаноўванне экіпажаў-тысячнікаў.

👪 Да іх ліку далучылася і моладзь. Маладзёжны экіпаж у складзе камбайнера Рамана Карачуна і памочніка Ігара Ціханчука намалаціў больш за 1000 тон. На жніве маладыя камбайнеры не адстаюць ад больш вопытных, праяўляючы працавітасць, старанне і майстэрства.

💐 Сплаў вопыту і маладосці – выдатны тандэм у працы! Напярэдадні павіншавалі экіпаж «тысячнікаў» на чале з вопытным камбайнерам Георгіем Касьянам і памочнікам Дзянісам Канановічам.

🧍‍♂️ Яшчэ адзін прадстаўнік моладзі, які паказвае дастойныя вынікі, вадзіцель Раман Трус. Ён перавёз больш за тысячу тон збожжа.
📚 КНІГА З ГІСТОРЫЯЙ І ФОТАЗДЫМКАМІ ПРУЖАН У РАМКАХ ПРАЕКТА «БАЦЬКАЎШЧЫНА» ВЫЙДЗЕ СЁЛЕТА

✍️ «Бацькаўшчына» – так называецца гістарычны праект пра розныя куткі Беларусі пісьменніка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава.

📖 У Брэсцкім аблвыканкаме ён прэзентаваў цыкл, прысвечаны раёнам нашага рэгіёна. Пачатак праекту быў пакладзены ў 2004 годзе, калі Уладзімір Ліхадзедаў разам з журналістамі газеты «Советская Белоруссия» пачалі расказваць пра гісторыю краіны, дапаўняючы тэксты гістарычным фотаматэрыялам, і публікавалі яго ў газеце. Сам Уладзімір Ліхадзедаў за гэту работу быў узнагароджаны Прэміяй Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».

❗️ На старонках кніг гісторыі Брэста, Пінска, Бярозы, Кобрына і Пружан у фатаграфіях. Кожнае выданне ўнікальнае, змяшчае рэдкія здымкі, па якіх можна зразумець, чым жылі гарады ў мінулым. Прэзентацыя новых кніг, у тым ліку пра Пружаны, адбудзецца ў Пінску 17 верасня, у Дзень народнага адзінства.

🎦 ПАДРАБЯЗНЕЙ ГЛЯДЗІЦЕ Ў СЮЖЭЦЕ.
📰 ЧЫТАЙЦЕ Ў РАЁННАЙ ГАЗЕЦЕ 13 ЖНІЎНЯ

🟢 Ураджай на ўсе 100 тысяч тон! Запаветны рубеж пакарыла Пружаншчына.

🟢 Тэма тыдня. Прэзідэнт правёў пасяджэнне Саўміна.

🟢 Віншаванні паважанаму чалавеку. Іван Алякумаў адзначыў дзень нараджэння.

🟢 На пастаянным кантролі райвыканкама. Алена Хатулева расказала пра звароты грамадзян.

🟢 Да Дня будаўніка. Інтэрв’ю з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Гукам і дырэктарам упраўлення капітальнага будаўніцтва Аляксандрам Мацявіным.

🟢 Ахова працы. Семінар па ўкараненні канцэпцыі «нулявога траўматызму» прайшоў у электрасетках.

🟢 Робяць справу – бачаць вынік. Чым займаюцца работнікі станцыі хімізацыі.

🟢 Вёсачка родная мая. Чадзель: любоў і «Каханачка».

🟢 Мы сэрцам дакрануліся да гісторыі... Ганна Хадаровіч – пра паездку ў Косава.

🟢 Схаваная ў лясах Сухопальшчыны. Якую расліну знайшлі там?

🗞️ Навіны адным радком, адразу два рэцэпты на Біс. Праграма ТБ, гараскоп, рэклама, віншаванні, спачуванні, аб’явы, афіша.

📬 Падпісвайцеся на «Раённыя будні» і будзьце разам з намі!
🌞 Добрай раніцы!

🎉 Шчаслівых і насычаных выхадных усім нашым падпісчыкам!
Forwarded from BEREZA.BY
📸 ФОТОФАКТ. В д. Высокое Березовского района проходит экофестиваль «Споровские сенокосы – 2022».

🌿 Дан старт соревнованиям косцов. В XV чемпионате по ручному сенокошению принимают участие 19 команд, в том числе одна женская и одна из России. В состав каждой команды косцов входят 2 участника, которым необходимо прокосить полосу шириной 3 метра и длиной 100 метров.
💐 ВІНШАВАННІ ПАВАЖАНАМУ ЧАЛАВЕКУ

З імем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка Курскай бітвы Івана Міхайлавіча Алякумава чытачы нашай газеты, канечне, знаёмы. Не так даўно, 6 жніўня, гэты паважаны чалавек адзначыў свой 98-ы дзень нараджэння.

⬇️ Падрабязнасці ⬇️
http://www.budni.by/?p=54628
📸 ФОТАФАКТ. ПАГЛЯДЗІЦЕ, ЯК ПРАХОДЗІЦЬ ЭКАФЕСТЫВАЛЬ «СПОРАЎСКІЯ СЕНАКОСЫ»

📍 Традыцыйнае мерапрыемства шмат гадоў запар праводзіцца ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна.

Сёлета яго праграма таксама вельмі насычаная. Безумоўна, галоўныя яе пункты – чэмпіянат па ручным сенакашэнні і футбол на балоце. Але гэта далёка не ўсё. Проста паглядзіце на фотаздымкі!

🗞️ Імі з намі дзеліцца галоўны рэдактар «Раённых будняў» Віктар Ільюшчанка. Ён адправіўся на мерапрыемства, таму эмоцыі і ўражанні абавязкова будуць на старонках газеты. Сачыце за выпускамі!
А ВОСЬ І ЧЭМПІЯНАТ ПА РУЧНЫМ СЕНАКАШЭННІ!

😯 Нагадаем, што праводзіцца ён у пятнаццаты раз.


📄 У спісе ўдзельнікаў – мужчыны і жанчыны, хлопцы і дзяўчаты, вопытныя касцы і навічкі.

💪 Свае сілы вырашыў паспрабаваць і намеснік Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Армен Марцірасян (другі справа на фота).