Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.13K subscribers
26.8K photos
2.04K videos
3 files
9.58K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

14 чэрвеня (аўторак)

🔺 У раёне в. Шакуны і в. Сярэдняе з 8.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Куплін з 8.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У раёне аг. Лыскава і ў в. Груск з 8.30 да 17.30 па прычыне замены проваду паветранай лініі.

🔺 У аг. Роўбіцк з 9.00 да 17.30 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
✍️ ПЕРШЫ ЭТАП УСТУПНАЙ КАМПАНІІ – ЦТ

📄 У Беларусі заўтра, 14 чэрвеня, стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне.

📅 Першы этап уступнай кампаніі працягнецца з 14 чэрвеня па 6 ліпеня. Рэзервовыя дні – 12, 14 і 16 ліпеня.

👪 Для праходжання ЦТ зарэгістраваліся 61 785 абітурыентаў.

🔠 Самы масавы прадмет – руская мова, будуць здаваць больш за 50,3 тыс. абітурыентаў.

🔢 Другі па папулярнасці – матэматыка, будуць здаваць 33,8 тыс. чалавек.

ℹ️ Больш інфармацыіу інфаграфіцы БелТА.
​​📊 МАЙСКІ ТОП ПА ВЕРСІІ ЧЫТАЧОЎ

👨‍💻 За апошні вясновы месяц наш сайт www.budni.by наведала на 1,4 тыс. чалавек больш, чым у красавіку, а іменна 11925 карыстальнікаў. Месяц скончыўся, а значыць, самы час расказаць, што найбольш зацікавіла нашых віртуальных чытачоў.

⬇️ Падрабязнасці ⬇️
http://www.budni.by/?p=53271
👋 Вітаем вас!

🐦 Ці паспяваеце вы заўважаць незвычайнае зранку?

😀 Жадаем, каб сёння вы былі энергічнымі, поўнымі сіл і ўсміхаліся!
⛽️ ЦЭНЫ НА ПАЛІВА ЗНОЎ ПАВЯЛІЧЫЛІСЯ

👛 Кошт аўтамабільнага паліва вырас яшчэ на 2 капейкі.

📍 З сённяшняга дня літр паліва каштуе:

–АІ-92-К5-Еўра – 2,32 руб.,
–АІ-95-К5-Еўра – 2,42 руб.,
–АІ-98-К5-Еўра – 2,64 руб.,
–дызельнае паліва – 2,42 руб.

📅 Нагадаем, што паліва даражэла ў мінулы аўторак, 7 чэрвеня.
🖼️ АДРАЗУ ТРЫ ВЫСТАВЫ, ПРЫМЕРКАВАНЫЯ ДА ГОДА ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ, ПРАХОДЗЯЦЬ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

Усе яны звязаны з тэмамі генацыду і Года гістарычнай памяці.

📌 У невялікай зале музея-сядзібы «Пружанскі палацык» прадстаўлены работы Мошэ Бернштэйна. Выставу назвалі «Дзіцячы погляд з вечнасці». Мастак і паэт нарадзіўся ў 1920-м у Бярозе. Прафесійную адукацыю атрымаў у Мастацкай Акадэміі Вільні. Калі фашысты звазілі яўрэяў у Беластоцкае гета, ён збег і быў эвакуіраваны ў Саратаў.

📌 Дзякуючы сумеснай рабоце пракуратуры раёна, міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судэкспертыз і аддзела культуры нядаўна ўстанавілі раней невядомыя факты. Ім і прысвечана выстава «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання».

📌 Яшчэ адна экспазіцыя адкрыта ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў. Гэта выстава «Незабытыя ахвяры вайны». Сярод іншых экспанатаў – цудам захаваны партрэт цэлай сям’і па прозвішчы Перэс з в. Паўлава, знішчанай фашыстамі.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

15 чэрвеня (серада)

🔺 У раёне в. Шакуны і в. Сярэдняе з 8.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Куплін з 8.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Кацёлкі з 8.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У раёне аг. Лыскава і ў в. Груск з 8.30 да 17.30 па прычыне замены проваду паветранай лініі.

🔺 У в. Белы Лясок з 9.00 да 17.30 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🩸 ДА ДНЯ ДОНАРА. КРОПЛІ КРЫВІ, ШТО РАТУЮЦЬ ЖЫЦЦЁ

📣 Ганаровы донар Алена Нядведская: «Хочацца, каб у нашым грамадстве развівалася культура донарства і разуменне того, хто такія донары».

⬇️ Чытаць матэрыял ⬇️
http://www.budni.by/?p=53303
🔔 ВЫПУСКНЫ ВЕЧАР-2022 У ГІМНАЗІІ

🏫 10 чэрвеня ў гімназіі г. Пружаны, як і ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі раёна і краіны, прайшоў выпускны вечар.

🎒 З лепшай навучальнай установай Пружаншчыны сёлета развіталіся 22 былыя адзінаццацікласнікі.

🎦 Глядзіце наш відэарэпартаж з выпускнога вечара і чытайце матэрыял на сайце.

Падпісвайцеся на YouTube-канал «Раённыя будні» і не шкадуйце 👍.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны pinned «🔔 ВЫПУСКНЫ ВЕЧАР-2022 У ГІМНАЗІІ 🏫 10 чэрвеня ў гімназіі г. Пружаны, як і ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі раёна і краіны, прайшоў выпускны вечар. 🎒 З лепшай навучальнай установай Пружаншчыны сёлета развіталіся 22 былыя адзінаццацікласнікі.…»
👨‍⚖️ ГАЛОЎНЫ СУДОВЫ ВЫКАНАЎЦА КРАІНЫ НАВЕДАЎ АДДЗЕЛ ПРЫМУСОВАГА ВЫКАНАННЯ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА

Дзмітрый Каваленка на мінулым тыдні
наведаў Брэсцкую вобласць.

👮‍♂️ Дзмітрый Уладзіміравіч азнаёміўся з арганізацыяй работы аддзелаў прымусовага выканання Бярозаўскага, Маларыцкага, Пружанскага раёнаў і Маскоўскага раёна г. Брэста.

Падчас паездкі галоўны судвыканаўца таксама пабываў у Брэсцкай крэпасці.
🌲 АБМЕЖАВАННІ НА НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗНЯТЫ

🌧 Напярэдадні ў раёне прайшоў дождж, таму і часовыя абмежаванні на наведванне лясных масіваў з сённяшняга дня адменены.

🗺 Такая інфармацыя ўтрымліваецца на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.

🔗 Аператыўна адсочваць сітуацыю з забаронай і абмежаваннямі на наведванне лесу можна тут.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🎥 ЗНАЁМІМ З ПЕРАМОЖЦАМІ ФОТАКОНКУРСУ «ДЗЕТАЧКІ-КВЕТАЧКІ» Ў НОВЫМ ВІДЭА НА НАШЫМ YOUTUBE-КАНАЛЕ! 👶 Рэдакцыя газеты «Раённыя будні» і магазін «Дзіцячы маркет» напярэдадні Дня абароны дзяцей правялі фотаконкурс «Дзетачкі-кветачкі». 🎁 Яго вынікі мы падвялі…
❗️ ЗНАЁМЦЕСЯ: ПЕРАМОЖЦЫ ФОТАКОНКУРСУ «ДЗЕТАЧКІ-КВЕТАЧКІ»

👪 Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей наша рэдакцыя вырашыла парадаваць сваіх маленькіх чытачоў. Разам з магазінам «Дзіцячы маркет» мы аб’явілі ў групе «УКантакце» фотаконкурс «Дзетачкі-кветачкі». Прызнацца, такой актыўнасці мы нават не маглі ўявіць!

⬇️ Падрабязнасці ⬇️
http://www.budni.by/?p=53279
Добрай раніцы!

🌞 Лета – час яркіх, каляровых фарбаў, таму жадаем атрымліваць асалоду ад кветак.

💪 І няхай у вас сёння таксама атрымаецца ўсё запланаванае.