Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.13K subscribers
26.9K photos
2.04K videos
3 files
9.59K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🌬 МОЦНЫ ВЕЦЕР: ЯК ДЗЕЙНІЧАЦЬ У ВЫПАДКУ ЎЗНІКНЕННЯ ЭКСТРЭМАЛЬНАЙ СІТУАЦЫІ

🌳 Калі знаходзіцеся на вуліцы, трымайцеся далей ад будынкаў, высокіх слупоў, дрэў, электрапровадаў, знайдзіце сховішча (у пад’ездзе, магазіне, кінатэатры, метро, падземным пераходзе, пад мостам).

Як дзейнічаць у іншых сітуацыях? Падкажа інфаграфіка БелТА.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🌲 У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЎВЕДЗЕНА АБМЕЖАВАННЕ НА НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ Такая інфармацыя ўтрымліваецца на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. 📍 Згодна з ёй, абмежаванні ўведзены, пачынаючы з сённяшняга дня. Аналагічныя абмежаванні дзейнічаюць…
🌲⛔️ НАВЕДВАННЕ ЛЕСУ ЗАБАРАНЯЕЦЦА!

📅 У Пружанскім раёне з 14 мая
ўведзена забарона на наведванне лясных масіваў.

👨‍💻 Такая інфармацыя ўтрымліваецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

❗️ Нагадаем, што на мінулым тыдні рашэннем райвыканкама было ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў у Пружанскім раёне. Цяпер жа дзейнічае поўная забарона.

🌳 Аналагічныя меры ўведзены ў 10 з 16 раёнаў Брэсцкай вобласці. У Столінскім пакуль што наведванне лясоў абмежавана.
​​🇧🇾 ГОДУ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

🖼️📸✍️ Выстава «Незабытыя ахвяры вайны» да канца мая працуе ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў.

⬇️ Падрабязнасці ⬇️
http://www.budni.by/?p=52499
🌸 Добрай раніцы!

Поспехаў, натхнення, прыгажосці навокал у гэты аўторак.
⛽️ РОЗНІЧНЫЯ ЦЭНЫ НА АЎТАМАБІЛЬНАЕ ПАЛІВА ПАВЯЛІЧЫЛІСЯ

У гэты аўторак, 17 мая, кошт аўтамабільнага паліва
вырас на 2 капейкі.

Новыя цэны на паліва цяпер такія:

–АІ-92-К5-Еўра – 2,24 руб.,
–АІ-95-К5-Еўра – 2,34 руб.,
–АІ-98-К5-Еўра – 2,56 руб.,
–дызельнае паліва – 2,34 руб.

📅 Мінулы раз кошт паліва падымаўся тыдзень таму, 11 мая.
🥛 КАМПАНІЮ «ПРУЖАНЫ ІНДУСТРЫЯ» ДАЛУЧЫЛІ ДА «ПРУЖАНСКАГА МАЛОЧНАГА КАМБІНАТА»

🏭 У актывы «Пружанскага малочнага камбіната»
дабавілася прадпрыемства «Пружаны Індустрыя».

🖥️ Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце адкрытага акцыянернага таварыства.

🧀 Некаторы час таму кампанія «Пружаны Індустрыя» называлася «Danone Пружаны», і, адпаведна, была адным з актываў кампаніі «Danone» у Рэспубліцы Беларусь.

ℹ️ Цяпер у Беларусі засталіся заводы «Danone» у Мінску і Шклове.
🏆 ЁСЦЬ НА КАГО РАЎНЯЦЦА!

Дырэктары адразу некалькіх сельгаспрадпрыемстваў раёна атрымалі дыпломы абласнога конкурсу «Лепшы кіраўнік».

⬇️ Падрабязнасці ⬇️
http://www.budni.by/?p=52477
👩‍🏫 ДЭФЕКТОЛАГІ ПРАДЭМАНСТРАВАЛІ ВЫКАРЫСТАННЕ СУЧАСНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ ПАДЧАС РАЁННАГА КОНКУРСУ

Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі».

✍️ Для ўдзелу ў вочным туры адабралі 11 работ.

🥇 Лепшай прызнана работа настаўніка-дэфектолага СШ №4 Марыны Зеляняк. Педагог расказала аб выкарыстанні тэхналогіі скрайбінг для пашырэння слоўнікавага запасу вучняў з лёгкай інтэлектуальнай недастатковасцю.

🥈 Дыплом II ступені за работу «Выкарыстанне метаду сінквейну на аснове гульнёвай дапамогі «Чароўны кубік» для развіцця гаворкі дзяцей ранняга ўзросту» атрымала настаўнік-дэфектолаг цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алена Хмялеўская.

🥉 Настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада №10 г. Пружаны Ірына Кузняцова расказала пра выкарыстанне лэпбука як сродка візуалізацыі, за што ўзнагароджана дыпломам III ступені.
Паважаныя пасажыры!

🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ па станцыі Аранчыцы

18 мая 2022 г. (серада)
–№734 Брэст – Мінск-Інстытут Культуры – прыб./адпраўл. – 07:24/07:25 (прызначаны),
–Брэст-Цэнтральны – Баранавічы-Палескія – змена прыб./адпраўл. – 13:43/13:44 (змена прыбыцця ў Баранавічы-Палескія з 15:43 на 15:57),
–№733 Мінск-Брэст – прыб./адпраўл. – 20:19/20:20 (адпраўленне з Мінска – 17:32),
–№735 Мінск-Брэст – прыб./адпраўл. – 21:21/21:22 (адпраўленне з Мінска – 18:27),
–Баранавічы-Палескія – Брэст-Цэнтральны – змена прыб./адпраўл. – 15:34/15:35 (змена прыбыцця ў Брэст-Цэнтральны з 16:42 на 16:52).
📸 ФОТАФАКТ З ШАРАШЭВА

Адна з асаблівасцей, візітовак пасёлка – парк па вул. 1 Мая.

Паглядзіце, як ён змяніўся, якім прыгожым стаў.
ФЕСТЫВАЛЬ, ПРЫСВЕЧАНЫ 100-ГОДДЗЮ ПІЯНЕРСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ, ПРОЙДЗЕ Ў СУБОТУ Ў ПРУЖАНАХ

У суботу, 21 мая, у Пружанах адбудзецца фестываль «#100 піянерскіх гадоў», прысвечаны векавому юбілею піянерскай арганізацыі.

📍 Мерапрыемства адбудзецца на плошчы каля Палаца культуры (г. Пружаны, вул. Савецкая).

🕙 Пачатак у 10.00 гадзін.
МІХАІЛ ГРЫШКЕВІЧ ЗАЦВЕРДЖАНЫ НА ПАСАДЗЕ СТАРШЫНІ ПРУЖАНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

📄 На парадак дня пазачарговай 35-й сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая прайшла сёння, 17 мая, было вынесена пытанне «Аб зацвярджэнні Міхаіла Грышкевіча старшынёй Пружанскага райвыканкама». Пра гэта паведаміў прысутным старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец.

Акрамя дэпутацкага корпуса раёна ў рабоце сесіі прыняў удзел старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка, які затым і прадставіў новага старшыню райвыканкама.

📌 Аднагалосна старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта быў зацверджаны Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч.
🛵 МОТАСЕЗОН АДКРЫТЫ!

🛣️ Байкеры з мотасуполкі «Route Р98» адкрылі мотасезон у Дзень Перамогі.

⬇️ Падрабязнасці ⬇️
http://www.budni.by/?p=52490

📸 Больш фотаздымкаў тут: https://ok.ru/budni/album/940263658888
🕊️ Вітаем!

Добрай, прыгожай, сонечнай раніцы!

Апранайцеся па надвор’і і не хварэйце!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📣 ГУБЕРНАТАР – ПРА НОВЫХ КІРАЎНІКОЎ РАЁНАЎ

📅 Адразу ў трох раёнах Брэстчыны напярэдадні былі зацверджаны новыя старшыні райвыканкамаў.

Меркаваннем пра назначэнні з журналістамі падзяліўся старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.
⚡️У ТРОХ РАЁНАЎ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ – НОВЫЯ СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМАЎ

📌 Напярэдадні старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка прадставіў новых кіраўнікоў Лунінецкага, Кобрынскага і Пружанскага раёнаў дэпутатам раённых саветаў і гаспадарчым актывам. Усіх трох кіраўнікоў зацвердзілі на пасадзе.

📺 Глядзіце сюжэт тэлеканала «Беларусь 4. Брэст».

🎦 Пра сесію ў Пружанскім райвыканкаме і новага кіраўніка раёна – з 3 мінуты 40 секунды.
🌃 «СЦЯЖЫНКАМІ МІКАЛАЯ ТАРАСЮКА» МОЖНА БУДЗЕ ПРАЙСЦІСЯ ПАДЧАС НОЧЫ МУЗЕЯЎ У «ПРУЖАНСКІМ ПАЛАЦЫКУ»

📅 У пятніцу, 20 мая, у 19.00 гадзін, музей-сядзіба Пружанскі палацык запрашае на ноч музеяў «Сцяжынкамі Мікалая Тарасюка».

У праграме:
📌 прэзентацыя творчасці Мікалая Тарасюка;
📌 экскурсія па выставе «Чалавек. Зямля. Дрэва» (творы М. Тарасюка);
📌 адкрыццё выставы ручнікоў «Рукатворны шлях».

Канцэрт з удзелам:
📌 народнага фальклорнага гурта «Бабіна лета» (Ліноўскі СДК);
📌 народнага аматарскага аб’яднання «Смаляначка» (Навасёлкаўскі СДК);
📌 фальклорнага калектыву ДШМ імя Р.Р. Шырмы г. Пружаны.

❗️ 20 мая музей працуе з 14.00, з 18.00 – уваход свабодны.