Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.15K subscribers
27.5K photos
2.09K videos
3 files
9.74K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🚜 ВОПЫТ, АДКАЗНАСЦЬ І ЛЮБОЎ ДА ЗЯМЛІ

Амаль 40 гадоў працуе механізатарам у ААТ «Мурава» Мікалай Бульчук.

⬇️ Падрабязнасці ⬇️
http://www.budni.by/?p=47863
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🚔 НАРАДЫ ДАІ БУДУЦЬ ДЗЯЖУРЫЦЬ НА ТРАСЕ Р85 У гэтыя выхадныя будзе арганізавана масавае дзяжурства нарадаў ДАІ на трасе Р85 Слонім-Высокае. Разам з пружанскімі інспектарамі патруляванне правядуць іх абласныя калегі. 👮‍♂️ За выкананнем патрабаванняў…
🚔 МАНІТОРЫНГ ДАІ ВЫЯВІЎ ПАРУШЭННІ

Падчас маніторынгу руху на аўтадарозе Р85, які праходзіў на мінулым тыдні, патрулямі ДАІ выяўлена 58 парушэнняў Правілаў дарожнага руху.

🚗 Пераважная большасць вадзіцеляў не выкарыстоўвала рамяні бяспекі (13 выпадкаў), таксама былі затрыманы двое «бяспраўнікаў».

🚴‍♂️🚶‍♂️ Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзевяць веласіпедыстаў і пешаходаў.

🎦 Рэкорд парушэнняў хуткасці зарэгістравала ў гэтыя дні стацыянарная камера каля льнозавода — 37 фактаў, некаторыя вадзіцелі ўмудраліся на гэтым небяспечным участку разагнацца да 120 км у гадзіну.
Паважаныя пасажыры!

🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ па станцыі Аранчыцы

11 лістапада 2021 г. (чацвер)
–Баранавічы-Брэст – змена прыб./адпраўл. – 12:29/12:30,
–Баранавічы-Брэст – змена прыб./адпраўл. – 15:22/15:23,
–Брэст-Баранавічы – змена прыб./адпраўл. – 16:56/16:57.
Міжнародны фестываль-конкурс “Калейдоскоп талантов”, які прайшоў у г.Санкт-Пецярбург (Расія), прынёс чарговую перамогу таленавітым піяністам, пад кіраўніцтвам Таццяны Пятроўны Яўстраценка.

Прафесійнае журы высока ацаніла выступленні вучняў Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацваў.

У намінацыі “Инструментальное исполнительство. Соло” лаўрэатамі першай ступені сталі Аляксандра Чэга і Ганна Валюшка. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, а настаўнік – падзячным лістом фестываля.

Віншуем нашых пераможцаў! Няхай кожная мэта і памкненне абавязкова завяршаюцца перамогамі!
💡 ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ?

11 лістапада (чацвер)

🔺 У в. Бакуны-2 з 9.00 да 16.00 з-за капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ..

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Вітаем вас!

📅 11 дзень 11 месяца сёння, а значыць, гэта дзень вялікіх зніжак! 😄

Аднак задумаемся пра гэта ў абедзенны перапынак ці пасля работы. Пакуль жа ўсім добрага настрою і дня!
🚮🌳 МЕСЯЧНІК ПА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ: РУЖАНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Ружанскі сельвыканкам у межах месячніка па добраўпарадкаванні наводзіць парадак на землях агульнага карыстання ў в. Заполле. Работы выконвае рабочы зялёнага будаўніцтва.

❗️ Нагадаем, што да 29 лістапада 2021 г. праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна. Паўдзельнічаць у ім можа кожны.

Толькі ўсе разам мы зможам зрабіць Пружаншчыну прыгожай, чыстай і прывабнай!
🔥 ХОЛАД + ПЕЧКА = ПАЖАР?

Журналісты «раёнкі», прадстаўнікі Шарашоўскага сельвыканкама і РАНС адправіліся ў супрацьпажарны рэйд. Чытайце пра яго вынікі.

⬇️ Падрабязнасці ⬇️
http://www.budni.by/?p=47958
В Пружанский РОЧС на службу требуются пожарные и водители (кат. "С")
(стаж работы водителем и СЛУЖБА В ВООРУЖЕННЫХ СИЛАХ НЕОБЯЗАТЕЛЬНЫ, но приветствуются).
По всем вопросам обращаться в отдел кадров Пружанского РОЧС (г.Пружаны, ул. Г.Ширмы, 89) или по телефону (801632) 29071 (33)3774775 мтс