Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.15K subscribers
27.2K photos
2.07K videos
3 files
9.65K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
📍 ПРУЖАНШЧЫНА Ў ФАКТАХ. А вы ведалі, што Ліноўская СШ носіць пачэсны статус Школы міру, а яе вучні і педагогі робяць добрыя справы

❤️У рамках Тыдня Дабра ў Ліноўскай сярэдняй школе прайшла валанцёрская акцыя «Ад сэрца да сэрца».

🎁 Вучні і педагогі школы прынялі ўдзел у зборы школьных прылад, кніг, цацак для дзяцей з ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна».

📱 Адміністрацыя школы праз афіцыйны Instagram-акаўнт установы адукацыі выказала вялікую падзяку вучням, бацькам і педагогам, якія не засталіся абыякавымі і прынялі актыўны ўдзел у акцыі.

#нашелучшее
#нашалепшае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📍 «ПРАМУЮ ТЭЛЕФОННУЮ ЛІНІЮ» 23 ЛІСТАПАДА ПРАВЯДЗЕ СЯРГЕЙ ГУК

📆 У суботу, 23 лістапада, правядзе «прамую тэлефонную лінію» намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Гук Сяргей Міхайлавіч.

🏗️ Ён курыруе пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва.

📞 Звяртайцеся з 9.00 да 12.00 гадзін па нумары 4-15-04.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🗳️🇧🇾 #выборы2025: сустрэчу з працоўным калектывам філіяла «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» праводзіць начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гаманчук

📍 Пра гэта паведамляе Пружанскі райвыканкам.

🇧🇾 Тэма сустрэчы: «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас».

#выборы_2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️ Спіс з 35 забароненых да распаўсюджвання ў Беларусі друкаваных выданняў размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі

📖 Усе гэтыя выданні могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны. Да такой высновы прыйшла Рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.

⚡️ У выпадку выяўлення фактаў распаўсюджвання друкаваных выданняў, уключаных у вышэйназваны спіс, Міністэрства інфармацыі ў адпаведнасці з абзацам 13 пункта 2 артыкула 33 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 8-З «Аб выдавецкай справе» будзе спыняць тэрмін дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюджвальніка друкаваных выданняў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📰 ЧЫТАЙЦЕ Ў «РАЁННЫХ БУДНЯХ» Ў СУБОТУ, 23 ЛІСТАПАДА

🌷 Высаджваем цюльпаны і думаем пра навагодні сезон. Чым зараз заняты работнікі Пружанскага КУВП «Камунальнік» і што ў планах.

📖 Вершы, напісаныя сэрцам. Паэтычны зборнік «Чыстая музыка неба» прэзентавалі ў Пружанах.

✍️ Быць у курсе спраў сваёй краіны. Член Савета Рэспублікі Аляксандр Пішч працаваў у Шаняўскім сельсавеце.

🇧🇾 Ганаруся, што жыву ў Беларусі. Адзіны дзень інфармавання ў райвыканкаме.

⁉️ Гасцінна вітаем на пружанскай зямлі. Што трэба зрабіць яшчэ для павелічэння турыстычнага патэнцыялу Пружаншчыны.

🗑 Барацьба за звалкамі працягваецца... Карэспандэнты сочаць за сітуацыяй.

🥚 Якасная праца, такое і жыццё. Завіталі на Аранчыцкую птушкафабрыку і расказваем пра інжынера па якасці Тамару Хільковіч.

📍 85 фактаў з жыцця раёна. Год 1950-ы.

Духоўнае. У Чапялях асвяцілі новы праваслаўны крыж.

🔷 Экскурсія на ПМК-21 прайшла для вучняў СШ № 5.

📸 Восеньскія фотаэцюды ад Кацярыны Масік. Новая падборка.

📰 А яшчэ старонка «Закон і грамадства», навіны адным радком. Праграма ТБ, гараскоп, надвор’е, віншаванні і многае іншае.

📭 Не забудзьцеся падпісацца на «раёнку», каб быць з намі ў снежні і заўсёды!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Добрай раніцы!

🐈 Субота і Дзень уставання з той нагі сёння. Нам здаецца, гэта не проста супадзенне! А яшчэ гэтыя выхадныя, па факце, апошнія паўнацэнна восеньскія, бо ўжо ў наступную нядзелю на календары будзе снежань.

😍 Таму і мы радуем вас пакуль што восеньскімі фота, жадаем, каб выхадныя запомніліся выключна прыемнымі падзеямі і, самае галоўнае, каб вы добра адпачылі. Тым жа, хто працуе, таксама перадаём прывітанне і жадаем плённага і ў той жа час прыемнага дня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌾 Сёння адбудзецца святочнае мерапрыемства ў Кляпацкім СДК

📍 Сёння, 23 лістапада ў Кляпацкім СДК пройдзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Час пачатку: 13:00.

Уваход вольны.
Сёння адбудзецца святочнае мерапрыемства ў Ружанскім ЦКіВЧ

🌾 Сёння, 23 лістапада ў Ружанскім ЦКіВЧ пройдзе святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Час пачатку: 14:00.

Уваход вольны.
🎉 Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з днём нараджэння

🇧🇾🇻🇪 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з днём нараджэння.

«У Беларусі цябе ведаюць як сапраўднага патрыёта Венесуэлы, які праводзіць узважаную палітыку, накіраваную на далейшае развіццё дзяржавы і рост дабрабыту яе народа, – гаворыцца ў віншаванні. – Вынікі паспяхова праведзеных 28 ліпеня 2024 года прэзідэнцкіх выбараў прадэманстравалі ўсяму свету значны аўтарытэт тваёй асобы сярод венесуэльцаў».

📣 Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што пад кіраўніцтвам Нікаласа Мадуры краіна будзе актыўна рухацца наперад па шляху паслядоўнага эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.
⁉️ А вы ведалі, што Брэсцкая вобласць лідзіруе ў краіне па плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб'ектаў?

🔹Колькасць асабліва ахоўных зон складае больш за 15% ад агульнай тэрыторыі вобласці.

#нашелучшее
#нашалепшае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 БЕЛАРУСЬ У ФАКТАХ. А вы ведалі, што ў Беларусі адна з самых нізкіх цэн у свеце на нафтапрадукты?

Акцэнт на гэтым зрабіў старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Ілья Ікан на ўрачыстым сходзе з нагоды 60-годдзя ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

☝️ Як звярнуў увагу кіраўнік канцэрна, «Гомельтранснафта Дружба» пастаўляе не толькі нафту, але яшчэ і якаснае паліва – бензін і дызель.

#нашелучшее
#нашалепшае