Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.15K subscribers
27.5K photos
2.09K videos
3 files
9.74K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 29 КРАСАВІКА ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 87 км (+220 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
ГАЛОЎНАЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ

📌 «Смалянскіх маладагвардзейцаў» успомнілі падчас мітынгу на брацкай магіле ў в. Круглае (+відэа)

📌 Мужчына, выратаваны 26 сакавіка на пажары ў Мокрым, памёр ва ўстанове аховы здароўя

📌 Тыдзень нулявога траўматызму правялі ў Пружанскім раёне: семінар у «Камунальніку», сустрэча ў Пружанскім РГЗ і лясгасе

📌 Творчая сустрэча з паэткай Аленай Котавай адбылася ў Пружанах

📌 Абласныя спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей» прымаў Водны палац

📌 Дэлегаты ад Пружаншчыны прадставілі наш раён на Усебеларускім народным сходзе

📌 Члены працоўных калектываў раёна сачылі за прамой трансляцыяй VII УНС

📌 Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч падзяліўся меркаваннем пра УНС

📌 Дэлегат УНС Аляксандр Богдан: «У будучым нам давядзецца займацца стратэгічнымі, важнейшымі для краіны пытаннямі»

📌 Член Савета Рэспублікі, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч ставіць у прыярытэт рост дабрабыту жыхароў раёна і развіццё сельгасгаліны

📌 Маладзёжныя кірмашы вакансій адбыліся ў Пружанах і Ружанах

📌 З райваенкамата адпраўлены на тэрміновую ваенную службу першыя грамадзяне

📌 «Пружанскі льнозавод» будзе занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

📌 Семінар па ахове працы правялі на базе ААТ «Ружаны-Агра»

📌 Чатыры ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС працуюць у пружанскай бальніцы

📌 Супрацоўнікі ДАІ правялі акцыю з праверкай таксі і аўтобусаў
🗺 АБМЕЖАВАННІ НА НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ УВЕДЗЕНЫ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

📆 Абмежаванне на наведванне лясоў уведзена ў Пружанскім раёне з 28 красавіка.

⚠️ Прычына гэтага – ІІІ клас пажарнай небяспекі, які ўстанавіўся ў лясах Пружаншчыны.

🌲 Як нагадалі ў Пружанскім лясгасе, пры ўзнікненні ІІІ класа пажарнай небяспекі з-за ўмоў надвор’я ўводзіцца абмежаванне: наведваць лясы нельга толькі ў вызначаны часовы перыяд – з 10.00 да 19.00 гадзін. У больш раннія ці познія гадзіны сонечныя прамяні не настолькі агрэсіўныя, таму верагоднасць узнікнення пажараў у гэты час зніжаецца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌐 БЛІЖЭЙШАЙ НОЧЧУ ІНТЭРНЭТ І ТЭЛЕБАЧАННЕ ZALA У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ МОГУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ З ПЕРАБОЯМІ

🕖 РУП «Белтэлекам» паведамляе, што ноччу, 30 красавіка, з 01.00 да 06.00 гадзін, у Пружанскім раёне будуць праводзіцца работы.

📺 У сувязі з гэтым у абазначаны вышэй час будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы дадзеных (byfly, ZALA, VPN, IMS-тэлефанія, Відэакантроль, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi) працягласцю да 60 хвілін у асобных абанентаў г. Пружаны і Пружанскага раёна.

📱 Абаненты для выкліку экстраных службаў са скарочанай нумарацыяй 101, 102, 103, 104, 112 могуць выкарыстаць мабільныя тэлефоны.

❗️ У «Белтэлекаме» просяць прабачэння за часовыя нязручнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐐 ЯК СЯМ’Я З ВЁСКІ ВЯЛІКІ ЗОСІН ПРУЖАНСКАГА РАЁНА СПРАЎЛЯЕЦЦА З 60 КОЗАМІ? ГЛЯДЗІЦЕ СЮЖЭТ З ПРАГРАМЫ «Я З ВЁСКІ» ТЭЛЕКАНАЛА «БЕЛАРУСЬ 2»

🔹 Вядучы праекта «Я з вёскі», карэнны мінчанін Вася Чэхаў, прыязджае да герояў праграмы ў вёску, каб зразумець, чаму ўсё больш людзей мяняе жыццё ў горадзе на вёску.

📍 На гэты раз ён прыехаў да беларускай сям'і з вёскі Вялікі Зосін у Пружанскім раёне.

🥛 Тры гады таму ў Руслана і яго жонкі іх было 12 коз, цяпер іх колькасць вырасла да 60-ці. Кожны год яны перапрацоўваюць 18 тон малака. Яны адзіныя жыхары вёскі – вакол нікога, дапамогі прасіць няма ў каго. Як яны жывуць, выхоўваючы пры гэтых дваіх дзяцей?

🟥 Глядзіце сюжэт з праграмы па гэтай спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 ПРЭЗІДЭНТ ЗАСЛУХАЎ ДАКЛАДЫ КОСІНЦА І МІЦКЕВІЧА, ПАСТАВІЎШЫ ЗАДАЧЫ ПА ВЫБУДОЎВАННІ РАБОТЫ УНС

📣 Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка па селектарнай сувязі заслухаў даклад намесніка старшыні УНС Аляксандра Косінца і начальніка сакратарыята Валерыя Міцкевіча.

⚡️ У развіццё першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якое прайшло 24-25 красавіка, беларускі лідар паставіў шэраг задач, акрэсліўшы галоўныя пытанні, над якімі неабходна працаваць у рамках новага канстытуцыйнага органа.

❗️ Па-першае, Аляксандр Лукашэнка даручыў выбудаваць сістэму работы з дэлегатамі УНС па вертыкалі «Старшыня – намеснік – сакратарыят – дэлегаты УНС».

🇧🇾 У склад Сходу ўваходзяць каля 1,2 тыс. дэлегатаў. Гэта людзі самых розных сацыяльных груп, у тым ліку дэпутатаў мясцовых саветаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

‼️ – Сістэма работы з імі павінна быць выбудавана. Не ад сходу да сходу, а на пастаяннай аснове, уключаючы інфармаванне дэлегатаў, зваротную сувязь, графік сустрэч і гэтак далей, – так Прэзідэнт абазначыў адну з галоўных задач.

❗️ Задача нумар двавыбудоўванне структуры для арганізацыі работы УНС. Яна павінна быць мінімальнай, але, безумоўна, эфектыўнай. У сувязі з тым, што асноўны орган, які займаецца арганізацыйнай работай УНС – яго сакратарыят – будзе малалікім, пастаўлена задача арганізаваць сістэму ўзаемадзеяння з дзяржорганамі, губернатарамі, мясцовымі органамі ўлады, суб’ектамі грамадзянскай супольнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾 АЛЯКСАНДР ПІШЧ: «У ПРЫЯРЫТЭТ СТАЎЛЮ РОСТ ДАБРАБЫТУ ЖЫХАРОЎ РАЁНА І РАЗВІЦЦЁ СЕЛЬГАСГАЛІНЫ» 🇧🇾 Быць патрэбным можна па-рознаму: для членаў сям’і, суседзяў, калег па працы. А можна быць добрым і чуйным кіраўніком арганізацыі і нават прымаць удзел у вырашэнні…
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч праводзіць сустрэчу з працоўным калектывам сельгаспрадпрыемства

🇧🇾 Нагадаем, Аляксандр Пішч з’яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Пружанскага і Кобрынскага раёнаў. Ён жа ўваходзіць у склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.Усяго ж #1рэгіён у Савеце Рэспублікі прадстаўляюць 8 чалавек.

✍️ У гэтыя мінуты Аляксандр Пішч сустракаецца з калектывам ААТ «Жураўлінае» не толькі як яго кіраўнік, а як дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, у першым пасяджэнні якога прымаў удзел 24-25 красавіка.

📰 Больш падрабязна раскажам у бліжэйшых нумарах газеты «Раённыя будні».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📹 ЛАЎРЭАТЫ КОНКУРСУ «ЛЕПШЫЯ ТАВАРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» З ПРУЖАНСКАГА РАЁНА СЁННЯ АТРЫМАЛІ ЎЗНАГАРОДЫ Ў КОСАЎСКІМ ПАЛАЦАВА-ПАРКАВЫМ КОМПЛЕКСЕ

⚡️ Сёння ў Косаўскім палацава-паркавым комплексе адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў спаборніцтва, занесеных на Дошку гонару Брэсцкай вобласці, асоб, удастоеных ганаровага звання «Чалавек года Брэстчыны», лаўрэатаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь».

1️⃣🇧🇾 У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова.

🏆 Нагадаем, што лаўрэатамі конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» па выніках 2023 года сталі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і санаторый «Ружанскі».

🔶 Алена Маргунова ўручыла дырэктару ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Аляксандру Лосю дыплом лаўрэата конкурсу ў намінацыі «Харчовыя тавары». Таксама спецыяльную ўзнагароду «Стабільная якасць».

🔶 Дырэктару ААТ «Санаторый «Ружанскі» Уладзіміру Карпечкіну ўручаны дыплом лаўрэата конкурсу ў намінацыі «Паслугі», а таксама спецыяльная ўзнагарода «Выбар спажыўца». Яна прысуджаецца таварам-лаўрэатам, якія набралі найбольшую колькасць галасоў спажыўцоў пры анлайн-галасаванні.

📍 Відэа: «Івацэвіцкі веснік».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

30 красавіка (аўторак)

🔺 У в. Чахец з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Ківачына з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ ЯК УКРАІНСКІЯ СПЕЦСЛУЖБЫ ВЯРБУЮЦЬ БЕЛАРУСКІХ ПАДЛЕТКАЎ? НОВЫ ФІЛЬМ-РАСЛЕДАВАННЕ ТЭЛЕКАНАЛА «АНТ»

🇺🇦 Спецслужбы Украіны не грэбуюць выкарыстоўваць зусім нізкія і подлыя метады для бруднай работы – займаюцца вярбоўкай беларускіх дзяцей. Пераконваючы іх стаць на шлях здрады і тым самым калечачы маладыя жыцці.

◾️ Хто выгадаваў шкоднікаў і чым былі занятыя бацькі, калі іх дзеці прадавалі краіну?
◾️ Як група падлеткаў на чале з украінскай «чырвонай жабай» рыхтавалася ўзарваць Беларусь?
◾️ Хто такія «чорныя салаўі» і што хацелі зрабіць завербаваныя баявыя адзінкі?
◾️ Навошта спецслужбам Украіны нашы дзеці і які ў такога дзяцінства канец?

🟡 ПАДРАБЯЗНАСЦІ ЎЖО СЁННЯ! Глядзіце фільм-расследаванне «ДЗЕЦІ НА ПРЫЦЭЛЕ: ЗАВЕРБАВАНЫЯ ВОРАГАМ» у 21.20 у эфіры «АНТ» і на YouTube-канале.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

30 красавіка (аўторак)

–Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.32/15.33.
☀️ Добрай раніцы!

🌺 Другі дзень працоўнага тыдня, перадсвяточны і скарочаны. А ці не можа гэта не радаваць?

😊 Жадаем, каб нагод для радасці і ўсмешкі сёння, 30 красавіка, было як мага больш. Калі любіце джаз, сёння – тая самая нагода паслухаць кампазіцыі ў гэтым стылі, бо сёння – Міжнародны дзень джазу.

👍 Аўторак абавязкова будзе шчаслівым і плённым! Жадаем гэтага ўсім!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 29 КРАСАВІКА АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка заслухаў даклад Косінца і Міцкевіча, паставіўшы задачы па выбудоўванні работы УНС.

📌 «Яны пойдуць у народ». Косінец расказаў пра бліжэйшыя планы Прэзідыума, Сакратарыята, дэлегатаў УНС.

📌 «У летапіс дзяржаўнага будаўніцтва ўпісана новая яркая старонка». Сергяенка пра УНС.

📌 Лукашэнка накіраваўся на паўднёвы ўсход краіны.

📌 Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб Каардынацыйным савеце СНД у судова-экспертнай дзейнасці.

📌 Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу.

📌 Пагранзаставе «Дзівін» прысвоена імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта Аляксея Лапаціна, адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі.

📌 Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Егіптам аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю.

📌 Прэм’ер-міністр Беларусі здзяйсняе афіцыйны візіт у Егіпет.

📌 Дзяржатамнагляд апублікаваў справаздачу аб стане ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі.

📌 Выплаты да Дня Перамогі атрымалі ўжо амаль 8,2 тыс. чалавек.

📌 Адзіны знак «Дрэва жыцця» ўсталююць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду.

📌 Мінадукацыі вызначыла тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ.

📌 «Адрэналіну не хапала ў жыцці». Навошта ўкраінскія спецслужбы вярбуюць беларускіх падлеткаў.

📌 «Праект раённага маштабу»: тут малако не толькі «белае золата», але і «дэпазіт».

📌 Студэнты Акадэміі кіравання: касманаўт Васілеўская – прыклад мэтанакіраванасці і веры ў сябе.

📌 Павелічэнне тэрміну аховы і прэзумпцыя творчасці. У НЦІУ расказалі пра змяненні ў аўтарскім праве.

📌 Сонечнае і сухое надвор’е прагназуецца ў Беларусі на гэтым тыдні.

📌 «Данбас падзе ў кастрычніку». Якія планы будуе Кіеў і чаму афіцэры ВСУ не вераць у перамогу. Агляд БЕЛТА.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
⚡️ ЯК УКРАІНСКІЯ СПЕЦСЛУЖБЫ ВЯРБУЮЦЬ БЕЛАРУСКІХ ПАДЛЕТКАЎ? НОВЫ ФІЛЬМ-РАСЛЕДАВАННЕ ТЭЛЕКАНАЛА «АНТ» 🇺🇦 Спецслужбы Украіны не грэбуюць выкарыстоўваць зусім нізкія і подлыя метады для бруднай работы – займаюцца вярбоўкай беларускіх дзяцей. Пераконваючы іх стаць…
⚡️ ЯК УКРАІНСКІЯ СПЕЦСЛУЖБЫ ВЯРБУЮЦЬ БЕЛАРУСКІХ ПАДЛЕТКАЎ? НОВЫ ФІЛЬМ-РАСЛЕДАВАННЕ ТЭЛЕКАНАЛА «АНТ»

🇺🇦 Спецслужбы Украіны не грэбуюць выкарыстоўваць зусім нізкія і подлыя метады для бруднай работы – займаюцца вярбоўкай беларускіх дзяцей. Пераконваючы іх стаць на шлях здрады і тым самым калечачы маладыя жыцці.

◾️ Хто выгадаваў шкоднікаў і чым былі занятыя бацькі, калі іх дзеці прадавалі краіну?
◾️ Як група падлеткаў на чале з украінскай «чырвонай жабай» рыхтавалася ўзарваць Беларусь?
◾️ Хто такія «чорныя салаўі» і што хацелі зрабіць завербаваныя баявыя адзінкі?
◾️ Навошта спецслужбам Украіны нашы дзеці і які ў такога дзяцінства канец?

‼️ Глядзіце фільм-расследаванне «ДЗЕЦІ НА ПРЫЦЭЛЕ: ЗАВЕРБАВАНЫЯ ВОРАГАМ»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM