Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.13K subscribers
26.9K photos
2.05K videos
3 files
9.59K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
❗️ ДЭЛЕГАТ УНС, СТАРШЫНЯ ПРУЖАНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА МІХАІЛ ГРЫШКЕВІЧ: «НАШ НАРОД ЗАЎСЁДЫ БЫЎ, ЁСЦЬ І БУДЗЕ МІРАЛЮБІВЫМ, ГАСЦІННЫМ, АЛЕ НЕЗАЛЕЖНЫМ І ГОРДЫМ»

🔥 Пасля завяршэння VІІ Усебеларускага народнага сходу дэлегаты Пружанскага раёна падзяліліся думкамі аб важнай палітычнай падзеі ў жыцці краіны.

📌 Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама:

— VII Усебеларускі народны сход — на самай справе грандыёзная падзея, якая заклала прыярытэтныя напрамкі ўнутранага і знешняга жыцця Рэспублікі Беларусь. Сабралася сапраўды народнае веча, на якім былі прыняты жыццясцвярджальныя рашэнні. Імі мы будзем кіравацца на працягу ўсяго года. Яркае ўражанне пакінулі выступленні старшыні УНС — нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, які даў зразумець усяму свету, што ніколі Беларусь не прагнецца пад нейчыя «хацелкі». Наш народ заўсёды быў, ёсць і будзе міралюбівым, гасцінным, але незалежным і гордым.
🛵 У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СТАРТАВАЛА РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ ПА ПАПЯРЭДЖАННІ ДТЗ З УДЗЕЛАМ МОТАТРАНСПАРТУ

📌 У мэтах папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму сярод матацыклістаў, прывіццё навыкаў захавання Правілаў дарожнага руху і бяспечных паводзін на дарозе ў перыяд з 27 красавіка па 4 мая будзе праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Матацыкліст!».

🏍️ У гэты перыяд часу будуць працаваць рэйдавыя групы па спыненні грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху вадзіцелямі двухколавых транспартных сродкаў і выяўленні канструктыўна змененых, незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў і мапедаў.
🌄 Добрай раніцы!

📌 Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербную нядзелю.

🌿 Вербная нядзеля – гэта апошняя нядзеля Вялікага посту перад Вялікаднем.

Няхай гэты дзень пройдзе спакойна і цудоўна!
🗒 АФІША Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ НА 28 КРАСАВІКА

Сёння, 28 красавіка:

📌 Кіналекторый з цыкла «Дарога дабра» ў Ружанскім ЦКіВЧ у 15:00.

📌 Дзіцячае свята ў Калазубскім СКБ у 17:00.

📌 Хараўскі СКБ у 14:00 запрашае на майстар-клас роспісу па шкле ад Марыі Кулецкай.
🎉 УРАЧЫСТЫМ МЕРАПРЫЕМСТВАМ АДЗНАЧАЦЬ СВЯТА ПРАЦЫ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

📌 Мерапрыемства рыхтуе раённае аб'яднанне прафсаюзаў сумесна з аддзелам культуры Пружанскага райвыканкама.

🕖 Свята адбудзецца ў аўторак, 30 красавіка, у 14-00 на гарадской плошчы.

❗️ Падчас яго стануць вядомы імёны жыхароў Пружаншчыны, якія па выніках 2023-га года занесены на раённую Дошку гонару.
🎉 КІНАПРЭМ'ЕРА ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ

🎬 2 мая ў кінатэатрах краіны адбудзецца прэм'ера новай кінастужкі «Час вярнуцца» вытворчасці айчыннай кінастудыі «Беларусьфільм».

🇧🇾 Выхад фільма на экраны прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

🎖️ Ваенная драма «Час вярнуцца» заснавана на рэальных падзеях і расказвае пра ўнікальную аперацыю беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз балота. Дзякуючы дадзеным партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога-ляжнёўка, якая дала пэўную тактычную перавагу савецкім войскам у ходзе аперацыі «Баграціён».

🍿 Запрашаем наведаць пружанскі кінатэатр «Спадарожнік», каб убачыць новы кінафільм, прысвечаны гераічным і трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны.

🎥 Прэм'ерны паказ кінстужкі пройдзе 2 мая.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

29 красавіка (панядзелак)

🔺 У в. Чахец з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🛠 28 красавіка - Сусветны дзень аховы працы

📌 Штогод МАП адзначае Сусветны дзень аховы працы, надаючы асаблівую ўвагу якой-небудзь актуальнай тэме, звязанай з бяспекай і гігіенай працы.

🌡 У гэтым годзе цэнтральнай тэмай стаў уплыў змены клімату на бяспеку і гігіену працы.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

29 красавіка (панядзелак)

–Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.14/12.15 на 11.48/11.49,

–№6307 Баранавічы-Ц. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.26/15.27.
🌄 ДОБРАЙ РАНІЦЫ!

📌 З пачаткам новага тыдня.

Няхай ён будзе цудоўны!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 27-28 КРАСАВІКА АД БЕЛТА

📌 Час выбраў нас! Ці гатова Беларусь пастаяць за сябе, чым ганарыцца Прэзідэнт і каго на УНС заклікаў быць «ваўкадавамі».

📌 Перазапуск УНС, новыя міністры, паўночны шлях і падставы для гонару. Вынікі Тыдня Прэзідэнта.

📌 Парушэнне граніцы і спробы вярбоўкі. Кіраўнік ДПК пра становішча і правакацыі на граніцы Беларусі.

📌 Чабатар: Беларусь гатова пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Турцыяй.

📌 Прэзідэнты Зімбабвэ і Кеніі наведалі беларускую экспазіцыю на выставе Zimbabwe International Trade Fair.

📌 Што сёння ўяўляе сабой СЭЗ «Мінск» і які яе ўклад у эканоміку краіны.

📌 МАРГ скарэктавала пералік і формы дакументаў для ўзгаднення цэн на тавары.

📌 Ягораў: у Беларусі распрацоўваюць лічбавую платформу для малога і сярэдняга бізнесу.

📌 ФОТАФАКТ: Праваслаўныя вернікі святкуюць Вербную нядзелю.

📌 «Белавія» адкрыла прамы рэйс Мінск – Махачкала.

📌 Мінадукацыі скарэктавала тэрміны прыёму ў 10-11-я класы гімназій і школ.

📌 Як пытанні аўтарскага права рэгулююцца ў інтэрнэце, расказала спецыяліст.

📌 Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года.

📌 Фурман стала чэмпіёнкай Еўропы па акадэмічным веславанні, Клімовіч заваявала алімпійскую ліцэнзію.

📌 Гнедчык перамагла на трэцім этапе Кубка свету па пяцібор’і ў Венгрыі.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 29 КРАСАВІКА ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 87 км (+220 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
ГАЛОЎНАЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ

📌 «Смалянскіх маладагвардзейцаў» успомнілі падчас мітынгу на брацкай магіле ў в. Круглае (+відэа)

📌 Мужчына, выратаваны 26 сакавіка на пажары ў Мокрым, памёр ва ўстанове аховы здароўя

📌 Тыдзень нулявога траўматызму правялі ў Пружанскім раёне: семінар у «Камунальніку», сустрэча ў Пружанскім РГЗ і лясгасе

📌 Творчая сустрэча з паэткай Аленай Котавай адбылася ў Пружанах

📌 Абласныя спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей» прымаў Водны палац

📌 Дэлегаты ад Пружаншчыны прадставілі наш раён на Усебеларускім народным сходзе

📌 Члены працоўных калектываў раёна сачылі за прамой трансляцыяй VII УНС

📌 Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч падзяліўся меркаваннем пра УНС

📌 Дэлегат УНС Аляксандр Богдан: «У будучым нам давядзецца займацца стратэгічнымі, важнейшымі для краіны пытаннямі»

📌 Член Савета Рэспублікі, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч ставіць у прыярытэт рост дабрабыту жыхароў раёна і развіццё сельгасгаліны

📌 Маладзёжныя кірмашы вакансій адбыліся ў Пружанах і Ружанах

📌 З райваенкамата адпраўлены на тэрміновую ваенную службу першыя грамадзяне

📌 «Пружанскі льнозавод» будзе занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

📌 Семінар па ахове працы правялі на базе ААТ «Ружаны-Агра»

📌 Чатыры ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС працуюць у пружанскай бальніцы

📌 Супрацоўнікі ДАІ правялі акцыю з праверкай таксі і аўтобусаў
🗺 АБМЕЖАВАННІ НА НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ УВЕДЗЕНЫ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

📆 Абмежаванне на наведванне лясоў уведзена ў Пружанскім раёне з 28 красавіка.

⚠️ Прычына гэтага – ІІІ клас пажарнай небяспекі, які ўстанавіўся ў лясах Пружаншчыны.

🌲 Як нагадалі ў Пружанскім лясгасе, пры ўзнікненні ІІІ класа пажарнай небяспекі з-за ўмоў надвор’я ўводзіцца абмежаванне: наведваць лясы нельга толькі ў вызначаны часовы перыяд – з 10.00 да 19.00 гадзін. У больш раннія ці познія гадзіны сонечныя прамяні не настолькі агрэсіўныя, таму верагоднасць узнікнення пажараў у гэты час зніжаецца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌐 БЛІЖЭЙШАЙ НОЧЧУ ІНТЭРНЭТ І ТЭЛЕБАЧАННЕ ZALA У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ МОГУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ З ПЕРАБОЯМІ

🕖 РУП «Белтэлекам» паведамляе, што ноччу, 30 красавіка, з 01.00 да 06.00 гадзін, у Пружанскім раёне будуць праводзіцца работы.

📺 У сувязі з гэтым у абазначаны вышэй час будзе адсутнічаць доступ да паслуг сеткі перадачы дадзеных (byfly, ZALA, VPN, IMS-тэлефанія, Відэакантроль, сетка доступу Home wi-fi, wi-fi) працягласцю да 60 хвілін у асобных абанентаў г. Пружаны і Пружанскага раёна.

📱 Абаненты для выкліку экстраных службаў са скарочанай нумарацыяй 101, 102, 103, 104, 112 могуць выкарыстаць мабільныя тэлефоны.

❗️ У «Белтэлекаме» просяць прабачэння за часовыя нязручнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐐 ЯК СЯМ’Я З ВЁСКІ ВЯЛІКІ ЗОСІН ПРУЖАНСКАГА РАЁНА СПРАЎЛЯЕЦЦА З 60 КОЗАМІ? ГЛЯДЗІЦЕ СЮЖЭТ З ПРАГРАМЫ «Я З ВЁСКІ» ТЭЛЕКАНАЛА «БЕЛАРУСЬ 2»

🔹 Вядучы праекта «Я з вёскі», карэнны мінчанін Вася Чэхаў, прыязджае да герояў праграмы ў вёску, каб зразумець, чаму ўсё больш людзей мяняе жыццё ў горадзе на вёску.

📍 На гэты раз ён прыехаў да беларускай сям'і з вёскі Вялікі Зосін у Пружанскім раёне.

🥛 Тры гады таму ў Руслана і яго жонкі іх было 12 коз, цяпер іх колькасць вырасла да 60-ці. Кожны год яны перапрацоўваюць 18 тон малака. Яны адзіныя жыхары вёскі – вакол нікога, дапамогі прасіць няма ў каго. Як яны жывуць, выхоўваючы пры гэтых дваіх дзяцей?

🟥 Глядзіце сюжэт з праграмы па гэтай спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 ПРЭЗІДЭНТ ЗАСЛУХАЎ ДАКЛАДЫ КОСІНЦА І МІЦКЕВІЧА, ПАСТАВІЎШЫ ЗАДАЧЫ ПА ВЫБУДОЎВАННІ РАБОТЫ УНС

📣 Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка па селектарнай сувязі заслухаў даклад намесніка старшыні УНС Аляксандра Косінца і начальніка сакратарыята Валерыя Міцкевіча.

⚡️ У развіццё першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якое прайшло 24-25 красавіка, беларускі лідар паставіў шэраг задач, акрэсліўшы галоўныя пытанні, над якімі неабходна працаваць у рамках новага канстытуцыйнага органа.

❗️ Па-першае, Аляксандр Лукашэнка даручыў выбудаваць сістэму работы з дэлегатамі УНС па вертыкалі «Старшыня – намеснік – сакратарыят – дэлегаты УНС».

🇧🇾 У склад Сходу ўваходзяць каля 1,2 тыс. дэлегатаў. Гэта людзі самых розных сацыяльных груп, у тым ліку дэпутатаў мясцовых саветаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

‼️ – Сістэма работы з імі павінна быць выбудавана. Не ад сходу да сходу, а на пастаяннай аснове, уключаючы інфармаванне дэлегатаў, зваротную сувязь, графік сустрэч і гэтак далей, – так Прэзідэнт абазначыў адну з галоўных задач.

❗️ Задача нумар двавыбудоўванне структуры для арганізацыі работы УНС. Яна павінна быць мінімальнай, але, безумоўна, эфектыўнай. У сувязі з тым, што асноўны орган, які займаецца арганізацыйнай работай УНС – яго сакратарыят – будзе малалікім, пастаўлена задача арганізаваць сістэму ўзаемадзеяння з дзяржорганамі, губернатарамі, мясцовымі органамі ўлады, суб’ектамі грамадзянскай супольнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM