БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
Forwarded from Historyja
Бітва пад Оршай

Мастак: Міхаіл Басалыга
👍3🙏2
Спэцыяльны пасланьнік Трампа Джон Коўл плянуе зноў наведаць Беларусь. Гэта адбудзецца 14 верасьня.

Пра гэта паведамляе вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзьве інфармаваныя крыніцы.
👍3🙏1
Forwarded from Белсат
☝️Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня

Гэта абвесціў Лукашэнка сёння, 11 верасня. Самазванец назваў дату візіту, разважаючы пра стасункі з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. Паводле яго, паміж Менскам і Вашынгтонам застаецца «куча пытанняў», аднак цэнтральнае месца ў перамовах займае вызваленне палітвязняў.

«Усё зацыклілася на палітвязнях, як іх называюць. Ды бог з вамі, бярыце. Бярыце. Усе перажывалі, можа, нехта з вас: ах, Ціханоўскага адпусцілі. І дзе Сярожа? Знайсці не можам. Ён нікому не патрэбны. І ўжо, гляджу, тая крычала: «Аддайце мужа». Аддалі – з мужам не жыве. Але зноў жа, гэта іхная справа. Я не хачу ўлазіць у гэтыя сямейныя стасункі. Я проста як прыклад прыводжу. Таму хочаце – калі ласка».


Раней крыніцы «Белсату» паведамлялі, што амерыканскі пасланнік будзе ў Беларусі 14 верасня. І падчас новага візіту могуць вызваліць каля 200 палітвязняў. ☝️
👍1
Без незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў нашым рэгіёне

«Не будзе трывалай бяспекі ў Цэнтральнай Еўропе, пакуль Беларусь застаецца пад расійскім ваенным і палітычным кантролем. Беларусь — гэта не перыферыя рэгіёна, а адзін з ключавых элементаў яго будучай архітэктуры бяспекі», — падкрэсліў спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падчас XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы на панэльнай дыскусіі «Цэнтральная Еўропа — стратэгічная роля рэгіёна ў фарміраванні архітэктуры бяспекі».

У панэльнай дыскусіі таксама ўзялі ўдзел кіраўнік румынскай грамадскай арганізацыі Asociația Lupii Tricolori Адрыян Бэзэван, дырэктарка прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Польшчы Катажына Смык, генеральны дырэктар венгерскай кансалтынгавай кампаніі Caroberto Advisory Міхай Рашончы-Ковач і былы намеснік дырэктара Дэпартамента Цэнтральнай Еўропы МЗС Чэхіі Марцін Свароўскі.

Падчас дыскусіі Арцём Брухан адзначыў, што пасля 2020 года Лукашэнка фактычна абмяняў частку дзяржаўнага суверэнітэту на гарантыю захавання ўласнай улады, а пасля 2022 года гэта залежнасць набыла яшчэ і прамое ваеннае вымярэнне. Дзеля ўтрымання ўлады рэжым аддаў Крамлю ваенны, палітычны, эканамічны, энергетычны, інфармацыйны і культурны суверэнітэт Беларусі.

«Аднак гэты працэс не з'яўляецца незваротным. Беларусь дагэтуль мае ўласныя дзяржаўныя інстытуты, грамадства, нацыянальную ідэнтычнасць і моцнае імкненне грамадзян да незалежнасці», — падкрэсліў спікер КР.

Каб Беларусь мела дэмакратычную перспектыву, важна інвеставаць у беларускае грамадства:

«Вы інвестуеце ва ўласную абарону і абарончыя праекты, і гэта, безумоўна, вельмі важна. Але не менш важна інвеставаць у тое, каб Беларусь стала часткай бяспекі рэгіёна, а не крыніцай пагрозы.

«Будучыня Беларусі — гэта пытанне не толькі свободы беларусаў. Гэта пытанне бяспекі Польшчы, Украіны, краін Балтыі і ўсёй Еўропы. Без незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў нашым рэгіёне»
, — падкрэсліў Арцём Брухан.
👍2
Каардынацыйная Рада і дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны абмеркавалі сыстэмнае супрацоўніцтва

Адбылася сустрэча працоўнай групы Каардынацыйнай Рады па ўзаемадзеяньні з Украінай з прадстаўнікамі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня Вярхоўнай Рады Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь».

Украінскі бок прадстаўлялі народныя дэпутаты Ўкраіны Вадзім Галайчук, Ігар Гузь і Мікіта Патураеў. Да сустрэчы таксама далучыўся пасол з асаблівых даручэньняў Міністэрства замежных справаў Украіны Яраслаў Чорногор, які адказвае за ўзаемадзеяньне зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Ад беларускага боку ўдзел у сустрэчы ўзялі Дзьмітрый Шчыгельскі, Юрась Зянковіч, Вадзім Кабанчук, Вольга Зазулінская, Мікіта Сямяненка і Павал Мар’еўскі. У сустрэчы таксама ўзяў удзел Сьпікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.

Асноўнай тэмай стала стварэньне сыстэмнага фармату ўзаемадзеяньня паміж працоўнай групай КР і міжфракцыйным аб’яднаньнем Вярхоўнай Рады. Бакі абмеркавалі магчымасьці рэгулярных кантактаў, каардынацыі пазыцыяў і рэалізацыі супольных ініцыятываў.

Асобная ўвага была нададзеная супрацоўніцтву на міжнародных парлямэнцкіх пляцоўках, у тым ліку ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы.

Таксама былі разгледжаныя заканадаўчыя ініцыятывы Вярхоўнай Рады Ўкраіны, зьвязаныя зь Беларусьсю, і магчымыя напрамкі далейшага беларуска-ўкраінскага палітычнага ўзаемадзеяньня.

Сыстэмны дыялёг з украінскімі парлямэнтарыямі мае асаблівае значэньне ва ўмовах вайны Расеі супраць Украіны і глыбокай залежнасьці рэжыму Лукашэнкі ад Расеі ў сфэры бясьпекі. Незалежная і дэмакратычная Беларусь адпавядае ня толькі нацыянальным інтарэсам беларусаў, але і доўгатэрміновым інтарэсам бясьпекі Ўкраіны і ўсяго рэгіёну.

Каардынацыйная Рада разглядае разьвіцьцё непасрэдных сувязяў з Вярхоўнай Радай Украіны як адзін з практычных мэханізмаў умацаваньня беларускай міжнароднай суб’ектнасьці і беларуска-ўкраінскага партнэрства.
👍2🙏2
Несподівана, але показова ілюстрація поточної ситуації у білоруських демсилах
😁2
Forwarded from Пул Первого
📣 Лукашенко:
С большим интересом наше общество воспринимает ваши визиты. А соседи и прочие лидеры государств внимательно следят за нашей встречей.

«Как вы видите, наша компания немного расширилась, я попросил приехать премьер-министра, руководителя нашего правительства, чтобы он подробно мог доложить о результатах наших прошлых контактов на практике».
👍1
Forwarded from Белсат
🫡 Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам і былым палітвязням Ціханам «Францам» Клюкачам

Ён загінуў яшчэ 9 траўня 2026 года на Ліманскім кірунку падчас баявога задання.

13 верасня пабрацімы з 60-й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе развітанне з Францам. Ціхан – герой і светлы воін украінскай ды беларускай нацыяў. Таму пад скляпеннямі развітання гучалі Малітва ўкраінскага нацыяналіста і Зарок беларускага ваяра, гімн Украіны і святая «Пагоня»

піша пра ягонае пахаванне БДК.

Ціхан Клюкач правёў 1.5 года ў калоніі агульнага рэжыму па палітычным артыкуле. А выйшаўшы вясною 2022 году, з'ехаў ва Украіну, дзе далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў.
😢9🫡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каму схлусіў Лукашэнка?

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма палітвязьняў, амэрыканскаму дыплямату, якога некалі самаго затрымлівалі ў Менску падчас акцыі на Дзень Волі.

Расказваем, хто гэта такі.
Forwarded from Пул Первого
⚡️⚡️⚡️ Коул: «Беларусь и США на переговорах достигли большого прогресса».
 
Работа американской делегации в Беларуси завершена.
Первые итоги - от спецпосланника США по Беларуси Джона Коула 👆🏼
 
Коул: США снимут санкции с "Лакокраски" и "Беллесбумпрома"

"В качестве жеста доброй воли Беларусь освободит 25 человек. Соединенные Штаты в свою очередь снимут санкции с двух белорусских компаний - "Лакокраска" и "Беллесбумпром", - заявил спецпосланник США.
Білорусь звільнить 25 політвʼязнів унаслідок переговорів із США. Про це повідомляє DW у Білорусі з посиланням на спецпосланця Трампа Коула.

У відповідь на звільнення Сполучені Штати скасують санкції проти двох білоруських компаній — «Лакокраска» та «Беллесбумпром».
Коўл разлічвае зноў наведаць Беларусь праз месяц — Reuters

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл разлічвае зноў наведаць Мінск "прыкладна праз месяц" і "спадзяецца дамагчыся вызвалення "яшчэ сотняў зняволеных".

"Спадзяюся, сотні. Не ведаю. Вось на што я спадзяюся, — цытуе яго інфармагенцтва. — Я ўпэўнены, што мы даможамся значна большага".


Сёння па выніках перамоў у Мінску Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызвалена 25 палітзняволеных, у тым ліку асуджаныя па "справе БелаПАН" Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў і Ірына Злобіна. Яны вывезеныя ў Літву.

☝️Коўл анансаваў зняцце санкцый ЗША з канцэрна "Беллесбумпрам" і прадпрыемства "Лакафарба".

Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Джон Коўл на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам 15 верасня ў Мінску. Фота: прэс-служба Лукашэнкі
🙏2