БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
🔴 Альгерд Бахарэвіч пра беларусаў унутры краіны і за мяжой: «Адзіным, што нас яшчэ зьвязвае, застаецца беларуская мова»

Ці можа беларуская літаратура нешта такое сказаць свету, чаго не змогуць палітыкі, журналістыка, дыпламатыя? Што дае пісьменніку дыстанцыя ад краіны — і чаго яна яго пазбаўляе? Як вымяраецца сапраўдны поспех кнігі?

🗣 Паразмаўлялі пра гэта з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам, а таксама пра яго новы раман «Падземныя пераходы», які выходзіць у выдавецтве «Янушкевіч». Сёння якраз стартуе продаж рамана.

Размова цалкам тут. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Forwarded from Белсат
«Працэсы ўзаемадзеяння Місіі і АПК пабудаваныя на 20 %». Чаму Святлана Шаціліна сышла з пасады кіраўніцы Місіі дэмсілаў ва Украіне?

Яна заявіла, што яе бачанне працы Місіі і падыходы Офісу Святланы Ціханоўскай і АПК істотна разыходзіліся.

«Белсат» паразмаўляў са Святланай Шацілінай пра тое, што адбываецца з беларускімі дэмсіламі ва Украіне і за яе межамі, і чаму паміж гэтымі групамі няма даверу.

🔗 Чытайце вялікае інтэрв’ю

📌 Чытаць з Беларусі → па спасылцы
😢1
І подарував запонки...
😁3
Ціханоўская заклікала дыпламатаў краін ЕС не змяншаць ціск на Лукашэнку да сістэмных зменаў у Беларусі

На неабходнасць захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі і рызыку далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны звярнула ўвагу дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас брыфінгу для дыпламатаў 17 краін Еўрасаюза ў Вільнюсе.

Ціханоўская прадставіла вынікі канферэнцыі дэмсіл “Новая Беларусь”, якая адбылася ў жніўні ў Варшаве, распавяла пра працу па вызваленні палітвязняў і супрацоўніцтва з Украінай.

“Мы не павінны забываць, што <…> рэпрэсіі працягваюцца. Таму мы просім нашых еўрапейскіх партнёраў захаваць ціск і не змякчаць яго, пакуль мы не ўбачым сістэмных змен. Мы не павінны паддавацца шантажу Лукашэнкі ў адносінах да ЕС”, — адзначыла Ціханоўская.


Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 pixabay.com
3👍1
Forwarded from Наша Ніва
Вадзім Кабанчук расказаў, што трэба рабіць, калі Расія ўцягне Беларусь у вайну

Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук папярэджвае: рызыка поўнамаштабнага ўцягвання Беларусі ў расійска-ўкраінскую вайну паступова расце. Але што рабіць беларусам, як дэмакратычным сілам, так і людзям у Беларусі, калі краіну паспрабуюць уцягнуць у вайну? Ці ёсць шанец паўстання беларускага войска? Пра гэта і не толькі Кабанчук расказаў у размове з @belsat.

https://nashaniva.com/403839

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403839
👍2🤡1
Арцьом Шрайбман про конфлікт Сяргея Тихановського з білоруськими незалежними медіа

https://youtu.be/sF-V7iAPHmE?si=tk5643qHE5cWWHi5
👍2
Forwarded from Наша Ніва
⚡️Лукашэнка тэрмінова ратуе сваю ўладу: вялікая памылка і дзіўныя новыя паплечнікі

Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка ўсё часцей задумваецца пра тое, што будзе пасля яго. І ён ужо паспрабаваў розныя стратэгіі. Многія чыноўнікі былі публічна абвешчаныя патэнцыйнымі пераемнікамі, але ніводны з іх так і не наблізіўся да ўлады. Апошні рэферэндум даў надзвычайныя паўнамоцтвы Усебеларускаму народнаму сходу, але ніхто не толкам так і не зразумеў, навошта патрэбны гэты орган і што ён мусіць рабіць. Але ж нядаўна Лукашэнка прыдумаў і новы спосаб, як утрымаць уладу і захаваць лукашызм.

У новым сюжэце мы расказваем, як ён спрабуе канчаткова вярнуць Беларусь у мінулае. Калі і з чаго пачынаўся гэты працэс, якую дзяржаву ён разглядае ў якасці прыкладу, а таксама які нечаканы персанаж спрабуе Лукашэнку ў гэтым дапамагчы?

https://youtu.be/cg0-Ixev800
👍1
Про Білорусь, Україну та наш регіон
🤔1
Forwarded from Historyja
Бітва пад Оршай

Мастак: Міхаіл Басалыга
👍3🙏2
Спэцыяльны пасланьнік Трампа Джон Коўл плянуе зноў наведаць Беларусь. Гэта адбудзецца 14 верасьня.

Пра гэта паведамляе вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзьве інфармаваныя крыніцы.
👍3🙏1
Forwarded from Белсат
☝️Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня

Гэта абвесціў Лукашэнка сёння, 11 верасня. Самазванец назваў дату візіту, разважаючы пра стасункі з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. Паводле яго, паміж Менскам і Вашынгтонам застаецца «куча пытанняў», аднак цэнтральнае месца ў перамовах займае вызваленне палітвязняў.

«Усё зацыклілася на палітвязнях, як іх называюць. Ды бог з вамі, бярыце. Бярыце. Усе перажывалі, можа, нехта з вас: ах, Ціханоўскага адпусцілі. І дзе Сярожа? Знайсці не можам. Ён нікому не патрэбны. І ўжо, гляджу, тая крычала: «Аддайце мужа». Аддалі – з мужам не жыве. Але зноў жа, гэта іхная справа. Я не хачу ўлазіць у гэтыя сямейныя стасункі. Я проста як прыклад прыводжу. Таму хочаце – калі ласка».


Раней крыніцы «Белсату» паведамлялі, што амерыканскі пасланнік будзе ў Беларусі 14 верасня. І падчас новага візіту могуць вызваліць каля 200 палітвязняў. ☝️
👍1
Без незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў нашым рэгіёне

«Не будзе трывалай бяспекі ў Цэнтральнай Еўропе, пакуль Беларусь застаецца пад расійскім ваенным і палітычным кантролем. Беларусь — гэта не перыферыя рэгіёна, а адзін з ключавых элементаў яго будучай архітэктуры бяспекі», — падкрэсліў спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падчас XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы на панэльнай дыскусіі «Цэнтральная Еўропа — стратэгічная роля рэгіёна ў фарміраванні архітэктуры бяспекі».

У панэльнай дыскусіі таксама ўзялі ўдзел кіраўнік румынскай грамадскай арганізацыі Asociația Lupii Tricolori Адрыян Бэзэван, дырэктарка прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Польшчы Катажына Смык, генеральны дырэктар венгерскай кансалтынгавай кампаніі Caroberto Advisory Міхай Рашончы-Ковач і былы намеснік дырэктара Дэпартамента Цэнтральнай Еўропы МЗС Чэхіі Марцін Свароўскі.

Падчас дыскусіі Арцём Брухан адзначыў, што пасля 2020 года Лукашэнка фактычна абмяняў частку дзяржаўнага суверэнітэту на гарантыю захавання ўласнай улады, а пасля 2022 года гэта залежнасць набыла яшчэ і прамое ваеннае вымярэнне. Дзеля ўтрымання ўлады рэжым аддаў Крамлю ваенны, палітычны, эканамічны, энергетычны, інфармацыйны і культурны суверэнітэт Беларусі.

«Аднак гэты працэс не з'яўляецца незваротным. Беларусь дагэтуль мае ўласныя дзяржаўныя інстытуты, грамадства, нацыянальную ідэнтычнасць і моцнае імкненне грамадзян да незалежнасці», — падкрэсліў спікер КР.

Каб Беларусь мела дэмакратычную перспектыву, важна інвеставаць у беларускае грамадства:

«Вы інвестуеце ва ўласную абарону і абарончыя праекты, і гэта, безумоўна, вельмі важна. Але не менш важна інвеставаць у тое, каб Беларусь стала часткай бяспекі рэгіёна, а не крыніцай пагрозы.

«Будучыня Беларусі — гэта пытанне не толькі свободы беларусаў. Гэта пытанне бяспекі Польшчы, Украіны, краін Балтыі і ўсёй Еўропы. Без незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў нашым рэгіёне»
, — падкрэсліў Арцём Брухан.
👍2