БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
Пратэрмінаваныя пашпарты: як Офіс Ціханоўскай дамагаецца рашэнняў для беларусаў за мяжой? 

Міжнародны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае сістэмную працу над праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Пра тое, як вядуцца перамовы з урадамі розных краінаў і якіх вынікаў ужо ўдалося дасягнуць, распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

📌 Праца вядзецца адразу ў двух кірунках
1. Агульнаеўрапейскі. Дзякуючы Люксембургскім рашэнням былі выпрацаваныя рэкамендацыі для краінаў Рады Еўропы адносна легалізацыі беларусаў, у тым ліку тых, хто мае пратэрмінаваныя пашпарты.
2. Індывідуальная праца з кожнай краінай. Бо кожная мае свае механізмы легалізацыі: у Літве і Польшчы дзейнічаюць сістэмныя рашэнні, у іншых краінах выкарыстоўваюцца пашпарты замежніка або іншыя формы легалізацыі.

📌 Кейс за кейсам — разам з дыяспарай
Каманда Офіса супрацоўнічае з беларускімі дыяспарамі, заклікае іх уздымаць праблему праз мясцовыя інстытуты — амбудсменаў, праваабарончыя структуры і нацыянальныя органы ўлады. Адначасова пытанне прасоўваецца і на палітычным узроўні.

А якія вынікі? У Іспаніі беларускія пашпарты — як дзеючыя, так і пратэрмінаваныя — прызнаюцца для шэрагу адміністрацыйных працэдур. Цяпер ёсць важны вынік і ў Швецыі: Міграцыйная служба афіцыйна прызнала, што вяртанне ў Беларусь дзеля атрымання новага пашпарта можа быць небяспечным і весці да палітычна матываванага пераследу. Гэта дазваляе беларусам у Швецыі прэтэндаваць на пашпарт іншаземца, а ў асобных выпадках — падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта.

Важна разумець, што такія рашэнні не з’яўляюцца хутка. Кожны такі кейс — гэта месяцы, а часам і гады сустрэч, перамоваў, збору доказаў і працы з дзяржаўнымі інстытуцыямі. Праца працягваецца і з іншымі краінамі. Кожнае такое рашэнне стварае прэцэдэнт і дадатковы аргумент для перамоваў з наступнымі дзяржавамі.

📌 Чаму гэта так складана?
Рашэнні па дакументах часта прымаюць не міністэрствы замежных справаў, а МУС, міністэрствы юстыцыі або іншыя профільныя ведамствы. Акрамя таго, краіны павінны пераканацца, што чалавек сапраўды не можа бяспечна вярнуцца ў Беларусь, таму працэс патрабуе дадатковых праверак. Менавіта таму неабходная праца адразу на некалькіх узроўнях — палітычным, экспертным і адміністрацыйным.

Дзяніс Кучынскі:
«Рэжым Лукашэнкі стварыў пастку не толькі для беларусаў і беларусак, але і для ўрадаў іншых краінаў, якія цяпер вымушаныя шукаць прававыя механізмы для вырашэння гэтай праблемы.

Пытанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў рэгулярна ўздымаецца падчас сустрэч Святланы Ціханоўскай з міністрамі дзяржаваў. Паралельна перамовы працягваюцца на працоўным узроўні — менавіта так удалося дасягнуць прагрэсу ў Іспаніі.

Таму поспех магчымы толькі праз сумесныя намаганні — дзяржаўных органаў, парламентарыяў, міжнародных партнёраў і беларускіх дыяспар. Менавіта такая сінергія дапамагае знаходзіць рашэнні і адкрывае шлях да новых змен».
👍5
Режим лукашенка остаточно скинув маску «миротворця», інтегрувавши білорусь у військову машину рф. Країна не лише надала свою територію для агресії проти України, а й активно мілітаризує власне суспільство та відкрито сприяє поповненню лав російської армії гарматним м'ясом із білоруськими паспортами.

🔹Доказом залучення мінська у війну стала поява першого вербувального ресурсу в національній доменній зоні. Сайт відкрито закликає громадян білорусі підписувати контракти з міністерством оборони рф для участі в «сво» проти України.
Зауважимо, що реєстрація в національному домені верхнього рівня контролюється оперативно-аналітичним центром при президенті рб – спецслужбою, що відповідає за захист держтаємниць.


👉За проєктом стоїть російське кадрове агентство «братский синдикат», яке обіцяє білорусам одноразову виплату у $28 тисяч та щомісячне забезпечення понад $3,1 тис.
Вербувальники обіцяють гроші за розстріл цивільних і позицій, доплати за «добові в наступі», «кілометри просування» та знищену українську техніку.

Хоча згідно з кримінальним кодексом рб за найманство та участь у збройних конфліктах за кордоном загрожує до 10 років в'язниці, на практиці білоруська феміда «не помічає» співвітчизників у лавах зс рф, караючи лише тих, хто воював у складі ПВК. Станом на 2026 рік через російську армію вже пройшли майже 2,9 тисячі білоруських громадян, з яких щонайменше 440 загинули.

▪️Паралельно з торгівлею власними громадянами білоруський режим готує до війни майбутні покоління. міністерство освіти рб оголосило про кардинальні зміни в шкільній програмі з «допризовної підготовки» на 2026/2027 навчальний рік. Тепер десятикласників цілеспрямовано вчать веденню сучасної війни: юнаки обов'язково проходитимуть курс із керування безпілотниками, а дівчата опановуватимуть практичні навички тактичної медицини.

📌Навчальний процес остаточно виводять із класів на бази військових частин мвс, держприкордонкомітету та міноборони білорусі, де школярі проходять 10-денні польові збори. Заявлена мета мінпросвіти – «відійти від теорії до конкретних навичок у реальних умовах» та масштабувати досвід силових відомств на всю країну. На тлі активної інтеграції з російським оборонпромом це означає лише одне: білоруські школи перетворюють на первинну ланку конвеєра з підготовки кадрів для майбутніх збройних ескалацій.
1👍1
Forwarded from Белсат
Лукашэнка павіншаваў украінцаў з Днём Незалежнасці

«Наши нации связывают вековые традиции, память про общие победы и тяжелые испытания»

Самаабвешчаны заявіў, што будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў захаваюць адвечныя сяброўскія і роднасныя сувязі, а Менск і Кіеў адновяць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.

«Гостеприимная Беларусь всегда открыта для каждого украинца, который приходит с добрыми намерениями», – дадаў Лукашэнка.

Сёлетняе віншаванне было прысвечана «народу Украіны», а не прэзідэнту. Апошні раз Лукашэнка віншаваў Зяленскага са святам у 2020-м.
🤡9🤮4👍1
Віншаванне Спікера Каардынацыйнай Рады з Днём Незалежнасці Украіны

Ужо больш за чатыры гады ўкраінскі народ штодня даказвае сваю непахісную прагу да незалежнасці сваёй краіны.

Ад імя Каардынацыйнай рады віншую украінскі народ з Днём Незалежнасці і жадаю перамогі ў гэтай вайне з агрэсіўнай імперыяй.

На працягу ўсяго гэтага шляху беларусы разам з вамі. Яны валанцёраць, данацяць, ваююць на баку Украіны і сядзяць за кратамі за сваю салідарнасць. Мы разумеем: у часы беспрынцыпнага ціску імперскага суседа без незалежнай Украіны не будзе незалежнай Беларусі, не будзе вольнай і бяспечнай Еўропы.

Мы бачым, што гэта разумеюць і ўкраінская ўлада, і ўкраінскі народ. Гэта разумеюць і дыктатары, якія з дапамогай прапаганды спрабуюць нас раз’яднаць. Але гэта немагчыма, бо мы разумеем што ў нас агульныя каштоўнасці — свабоды, незалежнасці і дэмакратыі.

Жадаем вам моцы, сілаў і хутчэйшай перамогі!

Слава Украіне!
9👍4
База від Ярослава Чорногора
💯15🙏4👍1
Forwarded from Наша Ніва
«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай

Украінскі прэзідэнт перадрукаваў на сваёй старонцы ў Х віншаванне Святланы Ціханоўскай з Днём незалежнасці Украіны і пракаментаваў яго.

https://nashaniva.com/403087

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403087
👍7
Рашэнне Праўлення БАЖ па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

25 жніўня 2026 адбылося паседжанне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.

Падрабязнасці

без впн

❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
👍5🤔1
Forwarded from Наша Ніва
«Такіх клоўнаў назбіралася мноства». Ціханоўскі пайшоў у фэйсбук адказваць беларусам

«Я магу рабіць усё што заўгодна. А некаторыя толькі брахаць і смярдзець».

https://nashaniva.com/403238

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403238
🤮2🤡1
🔴 Альгерд Бахарэвіч пра беларусаў унутры краіны і за мяжой: «Адзіным, што нас яшчэ зьвязвае, застаецца беларуская мова»

Ці можа беларуская літаратура нешта такое сказаць свету, чаго не змогуць палітыкі, журналістыка, дыпламатыя? Што дае пісьменніку дыстанцыя ад краіны — і чаго яна яго пазбаўляе? Як вымяраецца сапраўдны поспех кнігі?

🗣 Паразмаўлялі пра гэта з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам, а таксама пра яго новы раман «Падземныя пераходы», які выходзіць у выдавецтве «Янушкевіч». Сёння якраз стартуе продаж рамана.

Размова цалкам тут. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Forwarded from Белсат
«Працэсы ўзаемадзеяння Місіі і АПК пабудаваныя на 20 %». Чаму Святлана Шаціліна сышла з пасады кіраўніцы Місіі дэмсілаў ва Украіне?

Яна заявіла, што яе бачанне працы Місіі і падыходы Офісу Святланы Ціханоўскай і АПК істотна разыходзіліся.

«Белсат» паразмаўляў са Святланай Шацілінай пра тое, што адбываецца з беларускімі дэмсіламі ва Украіне і за яе межамі, і чаму паміж гэтымі групамі няма даверу.

🔗 Чытайце вялікае інтэрв’ю

📌 Чытаць з Беларусі → па спасылцы
😢1
І подарував запонки...
😁3