БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
Навошта патрэбная Каардынацыйная рада. Расказваем пра яе напярэдадні чарговых выбараўhttps://smarturl.click/20QqW

11 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду, якая выконвае функцыі альтэрнатыўнага беларускага парлямэнту.

Аднак першапачаткова Каардынацыйная рада не была выбарнай і мела іншыя функцыі.

Расказваем, як разьвіваўся орган, вакол якога цяпер так шмат самых разнастайных спрэчак. Як яна стваралася і чым займаецца зараз.
👍6😁1
Каментары распрацоўшчыка платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйны савет Паўла Лібера і спікера КР Арцёма Брухана адносна публікацый у СМІ пра кампанію SumSub, якая будзе займацца верыфікацыяй выбарцаў.

Павел Лібер:

«Для выбару правайдара наша каманда шукала сертыфікаваных лідараў рынку, якія пры гэтым адпавядалі б стандарту GDPR.

Кампанія SumSub двойчы запар прызнавалася Gartner лідарам у напрамку KYC, мае больш за 4 тысячы кліентаў і валодае неабходнымі сертыфікатамі бяспекі, што азначае — праходзіць рэгулярныя незалежныя аўдыты.

Сярод кліентаў кампаніі — Vodafone, Duolingo, TransferGo і іншыя. Безумоўна, кампанія актыўна працуе з крыптабіржамі і індустрыяй iGaming, таму што KYC-сэрвісы заўсёды былі запатрабаваныя ў гэтых сферах.

Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лондане. Заснавальнікі сапраўды нарадзіліся ў Расіі, але цяпер з’яўляюцца грамадзянамі Ізраіля. На дадзены момант наша каманда дадаткова правярае любую магчымую сувязь гэтых людзей з расійскімі дзяржаўнымі структурамі.

Да 2021 года кампанія выкарыстоўвала расійскае праграмнае забеспячэнне Smart Engines для распазнавання выяў. Пры гэтым SumSub сцвярджае, што софт выкарыстоўваўся лакальна (on-premise), а дадзеныя захоўваліся на серверах AWS у Германіі, што пацвярджаецца аўдытамі і палітыкамі захоўвання дадзеных.

Пасля пачатку вайны ва Украіне кампанія адмовілася працаваць з Расіяй і Беларуссю і публічна пацвердзіла адмову ад выкарыстання расійскага софту.

Таксама з кампаніяй былі звязаныя два інцыдэнты. Адзін датычыўся ўцечкі з унутранай сістэмы падтрымкі і не закранаў пашпартныя дадзеныя кліентаў. Другі быў звязаны з дзеяннямі партнёра, які выклаў ключ доступу ў адкрыты доступ.

Наша каманда працягвае дадатковую праверку ўсёй інфармацыі, уключаючы гісторыю заснавальнікаў кампаніі».

Арцём Брухан:

«Мы цалкам давяраем прафесіяналізму Паўла Лібера і яго выбару падрадчыкаў для забеспячэння бяспекі дадзеных выбарцаў.

Ёсць разуменне таго, што выбары ў Каардынацыйную Раду з’яўляюцца мэтай розных атак — ад кібератак да інфармацыйных кампаній. Важна абапірацца на факты, а не на эмоцыі і інтэрпрэтацыі.

Я ўпэўнены, што выбары ў Каардынацыйную Раду адбудуцца, а зрыў гэтага дэмакратычнага працэсу выгадны толькі тым, хто выступае супраць дэмакратычнай будучыні Беларусі.

Мы разумелі, што магчымыя правакацыі, але ўпэўнены, што беларускае грамадства здольнае адрозніваць інфармацыйныя ўкіды ад фактаў».
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду

Ніжэй вы знойдзеце відэа- і тэкставую інструкцыю па галасаванні.

1. Выбіраем платформу Скарыстайцеся мабільнай праграмай або вэб-сайтам (апошні варыянт рэкамендаваны для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі).

2. Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.

3. Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».

Важнае ўдакладненне: Калі вы абралі мабільную праграму, сістэма можа прапанаваць вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў праграму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.

Спасылка на вэб-сайт для галасавання:

https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html

Спасылка на мыбільную версію будзе апублікавана непасрэдна на пачатку выбараў.

Выбары пачнуцца 22.00 па беларускім часе!

Дзякуй за ўдзел! Гэта важна.
👍4
Афіцыйная заява Выбарчай камісіі КР па выніках разгляду супрацоўніцтва з KYC-правайдэрам Sumsub

Тэхнічная каманда пад кіраўніцтвам Паўла Лібера сумесна з прадстаўніцай Выбарчай камісіі Аленай Прыходзька правяла дадатковую ацэнку рызык, звязаных з выкарыстаннем KYC-правайдэра Sumsub, у сувязі з нядаўнімі грамадскімі абмеркаваннямі і публікацыямі ў СМІ.

У межах гэтай праверкі каманда вывучыла публічна даступную інфармацыю, афіцыйныя заявы кампаніі, яе практыкі ў галіне бяспекі і камплаенса, а таксама дадатковыя тлумачэнні, прадстаўленыя Sumsub. Па выніках ацэнкі не было выяўлена фактаў або абставін, якія патрабуюць спынення ці прыпынення супрацоўніцтва з кампаніяй.

Sumsub — міжнародны правайдэр рашэнняў для верыфікацыі карыстальнікаў, які працуе з тысячамі кліентаў па ўсім свеце ў рэгуляваных галінах бізнесу. Кампанія выконвае міжнародныя стандарты абароны звестак і інфармацыйнай бяспекі, уключаючы патрабаванні GDPR, а таксама рэгулярна праходзіць незалежныя аўдыты ў галіне інфармацыйнай бяспекі і нарматыўнай адпаведнасці.

На падставе вынікаў праведзенай ацэнкі прынята рашэнне аб правядзенні галасавання ў раней усталяваныя тэрміны — з 11 па 17 траўня 2026 года.
👍7
Старт галасавання дадзены: першыя 23 галасы ўжо ў сістэме!

Сёння а 12:00 па Мінску Выбарчая камісія абвясціла старт галасавання. Нягледзячы на маштабныя кіберзагрозы, платформа запушчана і прымае выбаршчыкаў.

Стан платформы на гэты момант

«На дадзены момант платформа для галасавання цалкам пратэставаная, гатовая і бяспечная. Яна здольная працаваць ва ўмовах перманентнага DDoS-ціску, які працягваецца і зараз», — заявіла старшыня камісіі Алена Прыходзька.


Чаму быў перанесены старт?

Перанос пачатку галасавання быў выкліканы неабходнасцю ўзмацніць бяспеку:
Кібервайна: З пачатку траўня платформа «Тры сланы» знаходзіцца пад беспрэцэдэнтнай атакай (мільярды запытаў).

Тэхнічны манеўр: Каманда Паўла Лібера тэрмінова змяніла серверы апрацоўкі інфармацыі з воблачных на фізічныя. Гэта запатрабавала поўнай пераправеркі архітэктуры.

Пікавая нагрузка: Учора а 22:00 зафіксавана новая хваля: 1,9 млрд запытаў на «Тры Сланы» і 1,3 млрд — на платформу для галасавання.
Усю ноч каманда тэхнічных спецыялістаў і Выбарчая камісія праводзілі дадатковыя тэсты, каб гарантаваць бяспеку кожнага голасу.

Што далей?

У сувязі з тэхнічнай затрымкай Выбарчая камісія будзе рэкамендаваць Каардынацыйнай Радзе працягнуць тэрміны галасавання, каб кожны беларус паспеў зрабіць свой выбар.

Падрабязную інструкцыю аб тым, як прагаласаваць праз мабільную аплікацыю чытайце ў нашым наступным пасце.

Кантактная пошта Выбарчай камісіі для сувязі і скаргаў: office@radavoting.com
👍4
Як я галасаваў на выбарах у КР 4-га склікання. Асабісты досвед

Журналіст @euroradio узяў удзел у галасаванні і апісаў гэты працэс.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/yak-ya-galasavau-na-vybarakh-u-kr-4-ga-sklikannya-asabisty-dosved

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
👍4
Forwarded from Наша Ніва
«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны»

Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам абароны Віктарам Хрэніным анансаваў кадравыя змены ў войску.

https://nashaniva.com/395054

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395054
🤬3
Таццяна створила реабілітаційний центр "Ланка", який допоміг десяткам захисників України
10👍2
Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад ейнага імя

Рэдактарка тэлеканала «Белсат» напісала ў Facebook, што невядомыя пачалі рассылаць ад ейнага імя паведамленні з просьбай купляць Apple gift cards і перасылаць коды.

«Гэта махлярства. Прычым даволі прымітыўнае: "службовы ліст" напісаны па-польску з памылкамі і дасланы са скрынкі на inbox. ru.»


Падрабязнасці

без впн
———————————
Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)
🤬2
Адказваем на частыя пытанні пра працэс галасавання

1. Сайт для галасавання ляжыць. Пакуль галасаванне спынена?

Не, галасаванне працягваецца.
Важна: Калі вы ў Беларусі ці плануеце туды ездзіць з вашым мабільным тэлефонам, то лепш пачакайце, пакуль сайт вернецца да працы.

Калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі і сайт не адкрываецца, рэкамендуем прагаласаваць праз мабільную аплікацыю SVAE Peera:

Для Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
Для iOS (праз TestFlight): https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk

2. Адкуль лічба 16 (15 дзён)? Ужо працягнулі тэрмін для галасавання?

Не, афіцыйна тэрмін галасавання яшчэ не працягнуты. Гэтая лічба тэхнічна падцягваецца з блокчэйну — незалежнай лічбавай сеткі, дзе фіксуюцца галасы. Сервер прыкладання звяртаецца да гэтай сеткі, каб атрымаць дакладныя і правераныя даныя.
Такі перыяд зарэзерваваны ў сістэме загадзя як тэхнічная страхоўка на выпадак, калі галасаванне спатрэбіцца падоўжыць.

3. Пры ўсталяванні iOS-версіі TestFlight патрабуе код усталявання

Каб вырашыць гэтую праблему, трэба цалкам выгрузіць TestFlight з памяці тэлефона (закрыць праграму) і адкрыць спасылку на ўсталяванне нанова. Код уводзіць не трэба — праграма павінна запусціцца па спасылцы.

4. На мабільным браўзеры не працуе галасаванне праз пашпарт Новай Беларусі

Калі вы сутыкнуліся з тэхнічнымі складанасцямі ў мабільным браўзеры, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-версію з камп'ютара або ноўтбука.

5. Што за аплікацыя SVAE Peera? Ці ёсць у яе служба падтрымкі?

Так, гэта афіцыйная платформа для галасавання. Падрабязней даведацца пра яе працу, а таксама звярнуцца па падтрымку можна праз сайт: https://svaepeera.com/
👍31
Алена Прыходзька: DDoS-атакі на сайт для галасаваньня ў Каардынацыйную раду ўжо каштавалі іх арганізатарам сотні тысяч эўра: https://smarturl.click/j7d3Z

«DDoS-атакі і на плятформу для галасаваньня і на сайт „Тры сланы“ няспынныя. Яны ідуць хвалямі. За ўчора на плятформу для галасаваньня было больш за 600 мільёнаў запытаў. Гэта калі браць шырокую хвалю. На пачатку галасаваньня мы перажылі атаку ў 1,3 мільярды запытаў»


Для параўнаньня, падчас першай выбарчай кампаніі ў 2024 колькасьць запытаў тады не перавысіла 30 мільёнаў.

Але аддаць свой голас усё ж магчыма нават у такіх умовах.
🙏5🤬1🤮1
Forwarded from Наша Ніва
Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся разам у нямецкім Аахене ўпершыню з 2020 года

Знакамітае трыа бярэ ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных уручэнню прэміі Карла Вялікага, як лаўрэаткі прэміі 2022 года.

Тады на ўручэнні замест Калеснікавай прысутнічала яе сястра Таццяна Хоміч. Прэмію Калеснікавай асабіста ўручылі пасля вызвалення, у сакавіку 2026 года.
👍2🤮2🙏2
Forwarded from Наша Ніва
Украіна прызначыла спецпрадстаўніка па супрацоўніцтве з Беларуссю

Гэта дырэктар Праграмы расійскіх і беларускіх даследаванняў Рады знешняй палітыкі «Украінская прызма» Яраслаў Чарнагор.

https://nashaniva.com/395297

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395297
👍7😁1
Зеленський каже, що Росія переконує Білорусь відкрити новий фронт

Знаємо, що відбулись додаткові контакти між росіянами та Александром Лукашенком, які мають на меті переконати його долучитись до нових російських агресивних операцій. Зокрема, Росія розглядає плани операцій за напрямками на південь та на північ від території Білорусі – або проти Чернігівсько-Київського напрямку в Україні, або проти однієї з країн НАТО – саме з території Білорусі

– зазначив президент України Володимир Зеленський.

Він додав, що Україна володіє деталями розмови між Росією та Білоруссю, та буде захищати себе і своїх людей.

Український президент повідомив, що "доручив Силам оборони та безпеки України посилити відповідний напрямок і представити план нашого реагування, який буде розглянутий та затверджений на ставці".

Докладніше у новині:
https://www.eurointegration.com.ua/news/2026/05/15/7237670/

Підписуйтеся на Telegram головного медіа про Європу
🤬5