БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
Рыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — Шаціліна

Ва ўкраінскім грамадстве адбываюцца павольныя зрухі ў стаўленні да беларусаў, беларускіх дэмакратычных сіл, заявіла “Позірку” кіраўніца Місіі дэмсіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна на палях V Канферэнцыі беларусаў свету.

Яна спадзяецца, што для дзяржаўных органаў Украіны візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў стане выразным сігналам ад Офіса прэзідэнта краіны да таго, каб “працаваць з дэмакратычным беларускім рухам”.

Гэта, на думку палітыка, паскорыць “легалізацыйныя, міграцыйныя, трудавыя, вайсковыя” працэсы ў рабочых групах, стане штуршком для “механізмаў, якія зараз знаходзяцца ў вельмі-вельмі павольным стане”.

Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Позірк
👍10😁1
Forwarded from Наша Ніва
«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут расказаў пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

https://nashaniva.com/394356

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394356
👍2
Forwarded from Наша Ніва
Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў

Адным з галоўных вынікаў удзелу Святланы Ціханоўскай у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване стала дамоўленасць пра яе візіт ва Украіну, распавёў @zerkalo_io дыпламатычны дарадца лідаркі дэмсіл Дзяніс Кучынскі. 

https://nashaniva.com/394543

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394543
👍10😁1🙏1
V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — коратка пра вынікі ў лічбах

1–2 траўня ў Варшаве прайшла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На працягу двух дзён беларусы і беларускі з розных краінаў абмяркоўвалі супольныя выклікі, дзяліліся досведам і шукалі практычныя рашэнні для дыяспары. 

Дзякуй усім, хто далучыўся да канферэнцыі, прыехаў у Варшаву, удзельнічаў у дыскусіях, дзяліўся досведам і дапамагаў рабіць гэтую сустрэчу карыснай!
👍4😁3🤮2🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Важна❗️Выбары ў Каардынацыйную Раду: пакрокавая інструкцыя галасавання
👍6
Білорусь: в Мінську не дозволили ходу «Безсмертного полку»

Як передає білоруська служба Радіо Свобода, дозвіл на проведення не дав виконком Мінська. Минулого року марш також не був дозволений у столиці Білорусі. Численні спроби зареєструвати в країні організацію «Безсмертний полк» також не мали успіху.

Водночас марш було дозволено у Вітебську – він відбудеться в рамках акції «Білорусь пам’ятає».

ℹ️Акція «Безсмертний полк» розпочалася в Росії у 2012 році як громадська ініціатива. Пізніше Кремль адаптував її для пропагандистських цілей.

❤️Радіо Свобода. Підписуйтесь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
Forwarded from Белсат
⚡️ Беларускіх спартоўцаў вяртаюць у міжнародныя спаборніцтвы. Расейцаў — не

Міжнародны алімпійскі камітэт больш не раіць абмяжоўваць удзел беларускіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах – уключна з камандамі.

Фактычна гэта значыць: папярэднія рэкамендацыі, якія абмяжоўвалі беларусаў пасля 2022 года, цяпер скасаваныя. Міжнародныя федэрацыі самі могуць вырашаць, дапускаць іх ці не.

Адпаведнае рашэнне было прынятае выканаўчым камітэтам сёння. Абмежаванні для расейцаў застаюцца ў сіле.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

📌 Чытаць з Беларусі
🤬7👍1🤔1
Навошта патрэбная Каардынацыйная рада. Расказваем пра яе напярэдадні чарговых выбараўhttps://smarturl.click/20QqW

11 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду, якая выконвае функцыі альтэрнатыўнага беларускага парлямэнту.

Аднак першапачаткова Каардынацыйная рада не была выбарнай і мела іншыя функцыі.

Расказваем, як разьвіваўся орган, вакол якога цяпер так шмат самых разнастайных спрэчак. Як яна стваралася і чым займаецца зараз.
👍6😁1
Каментары распрацоўшчыка платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйны савет Паўла Лібера і спікера КР Арцёма Брухана адносна публікацый у СМІ пра кампанію SumSub, якая будзе займацца верыфікацыяй выбарцаў.

Павел Лібер:

«Для выбару правайдара наша каманда шукала сертыфікаваных лідараў рынку, якія пры гэтым адпавядалі б стандарту GDPR.

Кампанія SumSub двойчы запар прызнавалася Gartner лідарам у напрамку KYC, мае больш за 4 тысячы кліентаў і валодае неабходнымі сертыфікатамі бяспекі, што азначае — праходзіць рэгулярныя незалежныя аўдыты.

Сярод кліентаў кампаніі — Vodafone, Duolingo, TransferGo і іншыя. Безумоўна, кампанія актыўна працуе з крыптабіржамі і індустрыяй iGaming, таму што KYC-сэрвісы заўсёды былі запатрабаваныя ў гэтых сферах.

Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лондане. Заснавальнікі сапраўды нарадзіліся ў Расіі, але цяпер з’яўляюцца грамадзянамі Ізраіля. На дадзены момант наша каманда дадаткова правярае любую магчымую сувязь гэтых людзей з расійскімі дзяржаўнымі структурамі.

Да 2021 года кампанія выкарыстоўвала расійскае праграмнае забеспячэнне Smart Engines для распазнавання выяў. Пры гэтым SumSub сцвярджае, што софт выкарыстоўваўся лакальна (on-premise), а дадзеныя захоўваліся на серверах AWS у Германіі, што пацвярджаецца аўдытамі і палітыкамі захоўвання дадзеных.

Пасля пачатку вайны ва Украіне кампанія адмовілася працаваць з Расіяй і Беларуссю і публічна пацвердзіла адмову ад выкарыстання расійскага софту.

Таксама з кампаніяй былі звязаныя два інцыдэнты. Адзін датычыўся ўцечкі з унутранай сістэмы падтрымкі і не закранаў пашпартныя дадзеныя кліентаў. Другі быў звязаны з дзеяннямі партнёра, які выклаў ключ доступу ў адкрыты доступ.

Наша каманда працягвае дадатковую праверку ўсёй інфармацыі, уключаючы гісторыю заснавальнікаў кампаніі».

Арцём Брухан:

«Мы цалкам давяраем прафесіяналізму Паўла Лібера і яго выбару падрадчыкаў для забеспячэння бяспекі дадзеных выбарцаў.

Ёсць разуменне таго, што выбары ў Каардынацыйную Раду з’яўляюцца мэтай розных атак — ад кібератак да інфармацыйных кампаній. Важна абапірацца на факты, а не на эмоцыі і інтэрпрэтацыі.

Я ўпэўнены, што выбары ў Каардынацыйную Раду адбудуцца, а зрыў гэтага дэмакратычнага працэсу выгадны толькі тым, хто выступае супраць дэмакратычнай будучыні Беларусі.

Мы разумелі, што магчымыя правакацыі, але ўпэўнены, што беларускае грамадства здольнае адрозніваць інфармацыйныя ўкіды ад фактаў».
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду

Ніжэй вы знойдзеце відэа- і тэкставую інструкцыю па галасаванні.

1. Выбіраем платформу Скарыстайцеся мабільнай праграмай або вэб-сайтам (апошні варыянт рэкамендаваны для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі).

2. Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.

3. Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».

Важнае ўдакладненне: Калі вы абралі мабільную праграму, сістэма можа прапанаваць вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў праграму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.

Спасылка на вэб-сайт для галасавання:

https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html

Спасылка на мыбільную версію будзе апублікавана непасрэдна на пачатку выбараў.

Выбары пачнуцца 22.00 па беларускім часе!

Дзякуй за ўдзел! Гэта важна.
👍4
Афіцыйная заява Выбарчай камісіі КР па выніках разгляду супрацоўніцтва з KYC-правайдэрам Sumsub

Тэхнічная каманда пад кіраўніцтвам Паўла Лібера сумесна з прадстаўніцай Выбарчай камісіі Аленай Прыходзька правяла дадатковую ацэнку рызык, звязаных з выкарыстаннем KYC-правайдэра Sumsub, у сувязі з нядаўнімі грамадскімі абмеркаваннямі і публікацыямі ў СМІ.

У межах гэтай праверкі каманда вывучыла публічна даступную інфармацыю, афіцыйныя заявы кампаніі, яе практыкі ў галіне бяспекі і камплаенса, а таксама дадатковыя тлумачэнні, прадстаўленыя Sumsub. Па выніках ацэнкі не было выяўлена фактаў або абставін, якія патрабуюць спынення ці прыпынення супрацоўніцтва з кампаніяй.

Sumsub — міжнародны правайдэр рашэнняў для верыфікацыі карыстальнікаў, які працуе з тысячамі кліентаў па ўсім свеце ў рэгуляваных галінах бізнесу. Кампанія выконвае міжнародныя стандарты абароны звестак і інфармацыйнай бяспекі, уключаючы патрабаванні GDPR, а таксама рэгулярна праходзіць незалежныя аўдыты ў галіне інфармацыйнай бяспекі і нарматыўнай адпаведнасці.

На падставе вынікаў праведзенай ацэнкі прынята рашэнне аб правядзенні галасавання ў раней усталяваныя тэрміны — з 11 па 17 траўня 2026 года.
👍7
Старт галасавання дадзены: першыя 23 галасы ўжо ў сістэме!

Сёння а 12:00 па Мінску Выбарчая камісія абвясціла старт галасавання. Нягледзячы на маштабныя кіберзагрозы, платформа запушчана і прымае выбаршчыкаў.

Стан платформы на гэты момант

«На дадзены момант платформа для галасавання цалкам пратэставаная, гатовая і бяспечная. Яна здольная працаваць ва ўмовах перманентнага DDoS-ціску, які працягваецца і зараз», — заявіла старшыня камісіі Алена Прыходзька.


Чаму быў перанесены старт?

Перанос пачатку галасавання быў выкліканы неабходнасцю ўзмацніць бяспеку:
Кібервайна: З пачатку траўня платформа «Тры сланы» знаходзіцца пад беспрэцэдэнтнай атакай (мільярды запытаў).

Тэхнічны манеўр: Каманда Паўла Лібера тэрмінова змяніла серверы апрацоўкі інфармацыі з воблачных на фізічныя. Гэта запатрабавала поўнай пераправеркі архітэктуры.

Пікавая нагрузка: Учора а 22:00 зафіксавана новая хваля: 1,9 млрд запытаў на «Тры Сланы» і 1,3 млрд — на платформу для галасавання.
Усю ноч каманда тэхнічных спецыялістаў і Выбарчая камісія праводзілі дадатковыя тэсты, каб гарантаваць бяспеку кожнага голасу.

Што далей?

У сувязі з тэхнічнай затрымкай Выбарчая камісія будзе рэкамендаваць Каардынацыйнай Радзе працягнуць тэрміны галасавання, каб кожны беларус паспеў зрабіць свой выбар.

Падрабязную інструкцыю аб тым, як прагаласаваць праз мабільную аплікацыю чытайце ў нашым наступным пасце.

Кантактная пошта Выбарчай камісіі для сувязі і скаргаў: office@radavoting.com
👍4