БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
Вчора з території Білорусі до України залетіла повітряна куля, яка виявилася ретранслятором для російських дронів, заявив речник ДПСУ Демченко.

За його словами, це засіб для посилення сигналу повітряних засобів ураження, які РФ використовує під час обстрілів.

Демченко додав, що наразі навпроти Чернігівської області скупчення військ РФ не спостерігається. Водночас у ДПСУ не виключають подальших провокацій з боку Білорусі.
🤬7
Рыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — Шаціліна

Ва ўкраінскім грамадстве адбываюцца павольныя зрухі ў стаўленні да беларусаў, беларускіх дэмакратычных сіл, заявіла “Позірку” кіраўніца Місіі дэмсіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна на палях V Канферэнцыі беларусаў свету.

Яна спадзяецца, што для дзяржаўных органаў Украіны візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў стане выразным сігналам ад Офіса прэзідэнта краіны да таго, каб “працаваць з дэмакратычным беларускім рухам”.

Гэта, на думку палітыка, паскорыць “легалізацыйныя, міграцыйныя, трудавыя, вайсковыя” працэсы ў рабочых групах, стане штуршком для “механізмаў, якія зараз знаходзяцца ў вельмі-вельмі павольным стане”.

Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Позірк
👍10😁1
Forwarded from Наша Ніва
«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут расказаў пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

https://nashaniva.com/394356

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394356
👍2
Forwarded from Наша Ніва
Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў

Адным з галоўных вынікаў удзелу Святланы Ціханоўскай у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване стала дамоўленасць пра яе візіт ва Украіну, распавёў @zerkalo_io дыпламатычны дарадца лідаркі дэмсіл Дзяніс Кучынскі. 

https://nashaniva.com/394543

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394543
👍10😁1🙏1
V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — коратка пра вынікі ў лічбах

1–2 траўня ў Варшаве прайшла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На працягу двух дзён беларусы і беларускі з розных краінаў абмяркоўвалі супольныя выклікі, дзяліліся досведам і шукалі практычныя рашэнні для дыяспары. 

Дзякуй усім, хто далучыўся да канферэнцыі, прыехаў у Варшаву, удзельнічаў у дыскусіях, дзяліўся досведам і дапамагаў рабіць гэтую сустрэчу карыснай!
👍4😁3🤮2🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Важна❗️Выбары ў Каардынацыйную Раду: пакрокавая інструкцыя галасавання
👍6
Білорусь: в Мінську не дозволили ходу «Безсмертного полку»

Як передає білоруська служба Радіо Свобода, дозвіл на проведення не дав виконком Мінська. Минулого року марш також не був дозволений у столиці Білорусі. Численні спроби зареєструвати в країні організацію «Безсмертний полк» також не мали успіху.

Водночас марш було дозволено у Вітебську – він відбудеться в рамках акції «Білорусь пам’ятає».

ℹ️Акція «Безсмертний полк» розпочалася в Росії у 2012 році як громадська ініціатива. Пізніше Кремль адаптував її для пропагандистських цілей.

❤️Радіо Свобода. Підписуйтесь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
Forwarded from Белсат
⚡️ Беларускіх спартоўцаў вяртаюць у міжнародныя спаборніцтвы. Расейцаў — не

Міжнародны алімпійскі камітэт больш не раіць абмяжоўваць удзел беларускіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах – уключна з камандамі.

Фактычна гэта значыць: папярэднія рэкамендацыі, якія абмяжоўвалі беларусаў пасля 2022 года, цяпер скасаваныя. Міжнародныя федэрацыі самі могуць вырашаць, дапускаць іх ці не.

Адпаведнае рашэнне было прынятае выканаўчым камітэтам сёння. Абмежаванні для расейцаў застаюцца ў сіле.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

📌 Чытаць з Беларусі
🤬7👍1🤔1
Навошта патрэбная Каардынацыйная рада. Расказваем пра яе напярэдадні чарговых выбараўhttps://smarturl.click/20QqW

11 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду, якая выконвае функцыі альтэрнатыўнага беларускага парлямэнту.

Аднак першапачаткова Каардынацыйная рада не была выбарнай і мела іншыя функцыі.

Расказваем, як разьвіваўся орган, вакол якога цяпер так шмат самых разнастайных спрэчак. Як яна стваралася і чым займаецца зараз.
👍6😁1
Каментары распрацоўшчыка платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйны савет Паўла Лібера і спікера КР Арцёма Брухана адносна публікацый у СМІ пра кампанію SumSub, якая будзе займацца верыфікацыяй выбарцаў.

Павел Лібер:

«Для выбару правайдара наша каманда шукала сертыфікаваных лідараў рынку, якія пры гэтым адпавядалі б стандарту GDPR.

Кампанія SumSub двойчы запар прызнавалася Gartner лідарам у напрамку KYC, мае больш за 4 тысячы кліентаў і валодае неабходнымі сертыфікатамі бяспекі, што азначае — праходзіць рэгулярныя незалежныя аўдыты.

Сярод кліентаў кампаніі — Vodafone, Duolingo, TransferGo і іншыя. Безумоўна, кампанія актыўна працуе з крыптабіржамі і індустрыяй iGaming, таму што KYC-сэрвісы заўсёды былі запатрабаваныя ў гэтых сферах.

Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лондане. Заснавальнікі сапраўды нарадзіліся ў Расіі, але цяпер з’яўляюцца грамадзянамі Ізраіля. На дадзены момант наша каманда дадаткова правярае любую магчымую сувязь гэтых людзей з расійскімі дзяржаўнымі структурамі.

Да 2021 года кампанія выкарыстоўвала расійскае праграмнае забеспячэнне Smart Engines для распазнавання выяў. Пры гэтым SumSub сцвярджае, што софт выкарыстоўваўся лакальна (on-premise), а дадзеныя захоўваліся на серверах AWS у Германіі, што пацвярджаецца аўдытамі і палітыкамі захоўвання дадзеных.

Пасля пачатку вайны ва Украіне кампанія адмовілася працаваць з Расіяй і Беларуссю і публічна пацвердзіла адмову ад выкарыстання расійскага софту.

Таксама з кампаніяй былі звязаныя два інцыдэнты. Адзін датычыўся ўцечкі з унутранай сістэмы падтрымкі і не закранаў пашпартныя дадзеныя кліентаў. Другі быў звязаны з дзеяннямі партнёра, які выклаў ключ доступу ў адкрыты доступ.

Наша каманда працягвае дадатковую праверку ўсёй інфармацыі, уключаючы гісторыю заснавальнікаў кампаніі».

Арцём Брухан:

«Мы цалкам давяраем прафесіяналізму Паўла Лібера і яго выбару падрадчыкаў для забеспячэння бяспекі дадзеных выбарцаў.

Ёсць разуменне таго, што выбары ў Каардынацыйную Раду з’яўляюцца мэтай розных атак — ад кібератак да інфармацыйных кампаній. Важна абапірацца на факты, а не на эмоцыі і інтэрпрэтацыі.

Я ўпэўнены, што выбары ў Каардынацыйную Раду адбудуцца, а зрыў гэтага дэмакратычнага працэсу выгадны толькі тым, хто выступае супраць дэмакратычнай будучыні Беларусі.

Мы разумелі, што магчымыя правакацыі, але ўпэўнены, што беларускае грамадства здольнае адрозніваць інфармацыйныя ўкіды ад фактаў».
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду

Ніжэй вы знойдзеце відэа- і тэкставую інструкцыю па галасаванні.

1. Выбіраем платформу Скарыстайцеся мабільнай праграмай або вэб-сайтам (апошні варыянт рэкамендаваны для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі).

2. Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.

3. Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».

Важнае ўдакладненне: Калі вы абралі мабільную праграму, сістэма можа прапанаваць вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў праграму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.

Спасылка на вэб-сайт для галасавання:

https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html

Спасылка на мыбільную версію будзе апублікавана непасрэдна на пачатку выбараў.

Выбары пачнуцца 22.00 па беларускім часе!

Дзякуй за ўдзел! Гэта важна.
👍4
Афіцыйная заява Выбарчай камісіі КР па выніках разгляду супрацоўніцтва з KYC-правайдэрам Sumsub

Тэхнічная каманда пад кіраўніцтвам Паўла Лібера сумесна з прадстаўніцай Выбарчай камісіі Аленай Прыходзька правяла дадатковую ацэнку рызык, звязаных з выкарыстаннем KYC-правайдэра Sumsub, у сувязі з нядаўнімі грамадскімі абмеркаваннямі і публікацыямі ў СМІ.

У межах гэтай праверкі каманда вывучыла публічна даступную інфармацыю, афіцыйныя заявы кампаніі, яе практыкі ў галіне бяспекі і камплаенса, а таксама дадатковыя тлумачэнні, прадстаўленыя Sumsub. Па выніках ацэнкі не было выяўлена фактаў або абставін, якія патрабуюць спынення ці прыпынення супрацоўніцтва з кампаніяй.

Sumsub — міжнародны правайдэр рашэнняў для верыфікацыі карыстальнікаў, які працуе з тысячамі кліентаў па ўсім свеце ў рэгуляваных галінах бізнесу. Кампанія выконвае міжнародныя стандарты абароны звестак і інфармацыйнай бяспекі, уключаючы патрабаванні GDPR, а таксама рэгулярна праходзіць незалежныя аўдыты ў галіне інфармацыйнай бяспекі і нарматыўнай адпаведнасці.

На падставе вынікаў праведзенай ацэнкі прынята рашэнне аб правядзенні галасавання ў раней усталяваныя тэрміны — з 11 па 17 траўня 2026 года.
👍7