БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
Плохая новость для Лукашенко из Гааги: в Беларусь вывозили похищенных украинских детей

Несколько дней назад Европол совместно с Нидерландами провели операцию по розыску детей, насильственно депортированных из Украины.

Оказалось, что их перевозили также в Беларусь. А это очень серьезное обвинение — именно по этому факту Международным уголовным судом объявлено обвинение Владимиру Путину.

Что это означает для Лукашенко, рассказывает политический обозреватель Александр Фридман. Видео доступно на YouTube, аудио — на Spotify и Apple Podcasts, текст — на Patreon.

YouTube | Spotify | Apple Podcasts | Patreon | Telegram | Facebook | Instagram | Threads | TikTok | X (Twitter) | Buy Me A Coffee
👍12🔥1
Особисто познайомитися?

А крила у нього є? Чи пропелер???
🤡51🤬1
У Парламентскай асамблеі Рады Еўропы сёння, 23 красавіка, адбыўся сайд-івэнт
«Як працуе “Рускі свет”: ідэалогія і практыкі гібрыднай агрэсіі супраць Еўропы».

Мерапрыемства падрыхтавала Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў у ПАРЭ, сфармаваная з членаў Каардынацыйнай Рады.

Адбылася сапраўдная дыскусія, арыентаваная на пошук рашэнняў. Галоўная мэта — даць дэлегатам ПАРЭ разуменне пагроз, якія сыходзяць ад “рускага міру”: як ён працуе і якія інструменты выкарыстоўвае. Спосабы барацьбы з гэтай з’явай абмяркоўваліся асобна.

Галоўны дакладчык — Павел Церашковіч, член Дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі. У сваёй прамове ён засяродзіў увагу не толькі на гісторыі пытання і асноўных ідэолагах “рускага міру”, але і на сродках яго распаўсюджвання. На канкрэтных прыкладах было паказана, як гэтая ідэалогія сёння працуе ў Беларусі.

— Беларуская мова сёння — мова свабоды, дэмакратыі і супраціву, — адзначыў Церашковіч. — Мы размаўляем з рэжымам на розных мовах.

— Жыве Беларусь! — завяршыў свой каментар пасля выступу Церашковіча спадар Густаў Гётберг, член шведскай дэлегацыі, першы намеснік старшыні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека.

Спадарыня Яўгенія Краўчук, член пастаяннай дэлегацыі Украіны ў ПАРЭ (АЛДЭ), старшыня падкамітэта па СМІ і інфармацыйным грамадстве, распавяла пра асаблівасці “рускага міру” ва Украіне. Яна адзначыла ролю рускай мовы як інструмента ўплыву, а таксама РПЦ як канала распаўсюджвання гэтай ідэалогіі.

Доктар Адам Боднар, член пастаяннай дэлегацыі Польшчы ў ПАРЭ (ЕНП/ХД), сенатар, засяродзіў свой выступ на шляхах дэстабілізацыі ў Польшчы: сітуацыі на мяжы, міграцыйным крызісе, шпіянажы і сабатажы. Паводле яго, гэтыя дзеянні накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне і стварэнне атмасферы страху. Асобна ён адзначыў шырокае выкарыстанне дэзінфармацыі і псеўданавуковых тэорый.

Важныя каментары таксама прагучалі ад Паўла Латушкі і Валера Мацкевіча.

— Мы разумеем стратэгію ЕС і краін-суседак Беларусі — Польшчы, Літвы, Латвіі, якія інвестуюць значныя сродкі ў будаўніцтва абарончых збудаванняў і павышэнне абароназдольнасці. Аднак, на маю думку, неабходна двухпланавая стратэгія. Важна значна больш інвеставаць у супрацьдзеянне “рускаму міру” ўнутры беларускага грамадства, бо менавіта яно можа стаць гарантам бяспекі для суседзяў, — адзначыў Павел Латушка.

Валер Мацкевіч, кіраўнік фракцыі “Еўрапейскі выбар”, засяродзіў увагу на візавым пытанні для беларусаў:

— Сёння гэта не пытанне камфорту. Гэта пытанне магчымасці бачыць сваіх блізкіх, захоўваць сувязь з грамадствам і падтрымліваць альтэрнатыўныя погляды. Зніжэнне мабільнасці стварае небяспечны парадокс: людзі, якія падтрымліваюць дэмакратыю і Еўропу, выступаюць супраць расійскай агрэсіі, маюць менш доступу да Еўропы. Гэта ўжо пытанне бяспекі самой Еўропы, бо барацьба ідзе не толькі за тэрыторыю, але і за грамадскую думку.

Сёння на палях ПАРЭ прагучала не проста аналітыка, а спроба сфармуляваць канкрэтны адказ на сучасныя пагрозы.
👍52
Сустрэча з лідарам спісу «Ваш голас» Андрэем Коласам ва Уроцлаве

У суботу, 25 красавіка, адбудзецца сустрэча з Андрэем Коласам — лідарам спісу «Ваш Голас!» на выбарах у Каардынацыйную Раду.

Андрэй Колас — гісторык і культурны антраполаг.

Падчас сустрэчы абмяркуем:

— выбары ў Каардынацыйную Раду — навошта яны патрэбныя;

— асноўныя праблемы беларускай дыяспары;

— магчымыя шляхі іх вырашэння.

Гэта добрая магчымасць даведацца больш пра пазіцыю кандыдата, задаць пытанні і прыняць удзел у адкрытай размове.

Прыходзьце, каб абмеркаваць важныя пытанні разам.

25 красавіка (субота) | 18:00
📍 Tadeusza Kościuszki 35 A.
👍5
Улады вызвалілі Анджэя Пачобута і яшчэ чатырох чалавек. Палякі аддалі рэжыму пяць затрыманых.

"Тое, што адбываецца, з'яўляецца кульмінацыяй складанага і працяглага перамоўнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам выведкі Польшчы, які ажыццяўляўся па прамым даручэнні прэзідэнта Беларусі", — паведаміла дзяржагенцтва БелТА.
🙏4👍1🤡1
Forwarded from Наша Ніва
Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі заявіў, што цяпер абмяркоўваецца магчымы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Злучаныя Штаты. Паводле яго слоў, такая паездка магла б стаць добрым крокам для развіцця адносін паміж краінамі.

https://nashaniva.com/393995

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393995
😁2🤔2👍1🤬1🤡1
Обновления по делу Анжелики Мельниковой

За последний год в Минске было оформлено 2 квартиры на имя Анжелики Мельниковой. В сотрудничестве с изданием "Зеркало" Киберпартизаны проверили сведения о бывших владельцах этого жилья. Получили интересную информацию.

📕 Читайте на нашем сайте. (из Беларуси с VPN ⚠️)
Без VPN - по ссылке.

📣 В связи с тем, что все чаще появляются новости о местонахождении Мельниковой в Минске, напоминаем, что вы можете анонимно сообщать нам об этом на почту cyberpartisans@protonmail.com или через Телеграм бот @cpartisans_bot.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬3🤮1
Украіна ўвяла санкцыі супраць сыноў Лукашэнкі і заводаў, якія працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс. У гэты санкцыйны пакет увайшлі 16 грамадзян Беларусі і 11 юрыдычных асоб.

Пад санкцыі трапілі прадпрыемствы, якія выпускаюць артылерыйскія снарады для расійскіх войскаў. Сярод іх — "Ольса", мінскі завод "Тэрмапласт", "Кавальскі завод цяжкіх штамповак". Таксама ў "чорны спіс" увайшлі Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "ВК-9", дзе вырабляюць упакоўку для снарадаў, і "Нафтахімдыягностыка", дзе выпрабоўваюць боепрыпасы.

Санкцыі ўведзеныя супраць Віцебскага завода электравымяральных прыбораў, які пастаўляе абсталяванне для рамонту і мадэрнізацыі расійскай бранятанкавай тэхнікі, і "Радыётэхнікі", якая вырабляе кампаненты для вайсковай тэхнікі акупантаў. Акрамя таго, Украіна ўвяла санкцыі супраць завода, які рамантуе расійскія самалёты сямейства "Ту", "Як" і "Іл".
👍61
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Спецслужбы Лукашэнкі актывізаваліся перад выбарамі ў Каардынацыйную раду, мяркуе паліталагіня і кандыдатка на пасаду ў КР Аліна Харысава.

Глядзець эфір цалкам: https://youtube.com/live/uGXPIk_R2dU
👍3
Зяленскі заявіў пра “даволі спецыфічную актыўнасць” Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць рэагаваць

Што хаваецца за “спецыфічнай актыўнасцю”, зафіксаванай 1 траўня, украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не патлумачыў.

“Уважліва ўсё фіксуем, усё кантралюем. <…> Украіна гатовая абараняць сваіх людзей, свой суверэнітэт, і кожны павінны гэта разумець, каго спрабуюць уцягнуць у якую-небудзь агрэсіўную актыўнасць супраць Украіны“, — заявіў Зяленскі.


“Паводле цяперашняга стану, з таго боку магчымыя хіба што дробныя правакацыі, якія будуць каштаваць даражэй менавіта беларускаму боку”, — падкрэсліў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка.


Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Офіс прэзідэнта Украіны
🤔3👍1😁1🤡1