БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
На пасаду намесніцы прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы прызначаная Анастасія «Север» Махамет

Намесніцай прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай прызначаная ветэран вайны ва Украіне і медык Анастасія «Север» Махамет. Яна будзе займацца кірункам працы з дабраахвотнікамі і іх сем'ямі.

Кандыдатуру намесніцы узгадніла кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская ў адпаведнасці з зацверджанай працэдурай.

«Кірунак працы з дабраахвотнікамі вельмі важны для нашага прадстаўніцтва і ўсяго Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў цэлым. І я вельмі рада, што ім зоймецца Анастасія, якая мае адпаведны досвед і ўцягнутасць у тэму», — адзначыла Вольга Зазулінская.


Анастасія «Север» Махамет паходзіць з Івацэвічаў, мае медычную адукацыю і досвед працы медыкам. Удзельніца мірных пратэстаў 2020–2021 гг. З'яўляецца адным з заснавальнікаў незалежнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У канцы 2021 года была вымушана пакінуць краіну, не скончыўшы інтэрнатуру.

Пасля пачатку поўнамаштабней агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны ў 2022 годзе далучылася да палка імя Кастуся Каліноўскага, займала пасаду камандзіра медыцынскай роты, забяспечвала арганізацыю медыцынскай дапамогі і эвакуацыю параненых у зоне баявых дзеянняў. У 2025 годзе завяршыла вайсковую службу па стане здароўя, мае статус ветэрана, баявыя ўзнагароды.

Завочна асуджаная ў Беларусі па палітычных матывах да 18 гадоў пазбаўлення волі.


@CabinetBelarus
👍8🙏21🔥1
Алесь Бяляцкі распавёў у інтэрв'ю БАЖ пра сваё бачанне місіі незалежных медыя ў выгнанні.

Падрабязнасці


без впн

———————————
❗️ Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» (дэдлайн — 3 траўня)
2👍1🙏1
Forwarded from Наша Ніва
Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання

Цэнтр новых ідэй правёў апытанне сярод беларускай моладзі і пацікавіўся, сярод іншага, ці яны хочуць эміграваць і якія краіны лічаць лепшымі для пераезду.

https://nashaniva.com/392406

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392406
👍2
Лукашэнку ўсё роўна на КР? Дэмакратыя і 6723 выбаршчыкаў? Ну як без Бабарыкі!? Вялікі адказ скептыкам пра КР

Рэдакцыя «Белсата» выпусціла грунтоўны матэрыял у фармаце FAQ з дэталёвым разборам таго, як насамрэч уладкавана КР, хто на што ўплывае, ці баіцца Лукашэнка беларускага протапарламента, у чым рэальныя вынікі працы КР і ці мае права структура з галасаваннем у 6723 чалавекі называць сябе дэмакратычна абранай?

Унутры артыкула:

Механіка прыняцця рашэнняў: ці ёсць у КР дыктат асобных лідараў?

Рэальны ўплыў: што змяняецца ад працы Рады ў 2026 годзе?

Празрыстасць: як арганізавана камунікацыя і хто нясе адказнасць за вынікі?

Меркаванні: што гавораць вядомыя палітыкі пра свой няўдзел у КР.

Гэта артыкул для тых, хто хоча бачыць поўную карціну і разумець, як працуюць дэмакратычныя інстытуты ва ўмовах выгнання.

Варта пачытаць матэрыял цалкам па спасылцы.
👍3🤮1
Forwarded from Белсат
💬 «Гэта хутчэй падобна на спробы намацаць дыскусійную пляцоўку»

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў мяркуе, што рэальная дзейнасць Каардынацыйнай Рады істотна разыходзіцца з тымі ўяўленнямі пра яе, якія закладваліся першапачаткова.

Пры гэтым эксперт не адмаўляе неабходнасць існавання КР у прынцыпе. Бо яна можа рэпрэзентаваць інтарэсы прынамсі тых беларусаў, якія жывуць за мяжою і нязгодныя з цяперашнім палітычным рэжымам на радзіме.

✍️ Чытайце больш на нашым сайце
Пераходзьце па гэтай спасылцы, калі вы ў Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Підписуйтеся на мій YouTube-канал @ЄвгенМагда - там обов'язково будуть розмови про Білорусь

https://www.youtube.com/watch?v=Z0HrUICIUmM
4👍3
Украінскі пераклад рамана «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча трапіў у шорт-ліст прэміі House of Europe Award

Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча апынуўся сярод шасці найлепшых перакладных выданняў года ва Украіне. Беларуская антыўтопія прэтэндуе на перамогу разам з творам нобелеўскага лаўрэата 2025 года Ласла Краснагоркаі.

Украінскі пераклад знакавага рамана Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі», які пабачыў свет у выдавецтве «Стылас», афіцыйна ўключаны ў кароткі спіс прэстыжнай літаратурнай узнагароды House of Europe Award.

Арганізатары прэміі апісваюць «Дзяцей Аліндаркі» як «адначасова казку, палітычную прытчу і трагікамічную дыстопію пра імперыю, што силоміць забірае родную мову з вуснаў дзяцей». Гэты поспех стаў магчымым дзякуючы працы перакладчыцкага тандэма — украінскіх паэтаў Лэсіка Панасюка і Дарыны Гладун.

Чытаць на сайце або без VPN.
👍9
По-сусідськи
🤬5👍4😁32