БУСт. Білорусько-Український спостерігач
1.09K subscribers
2.27K photos
332 videos
1 file
2.81K links
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини
⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України.

Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором.

Автори:
✏️Євген Магда
✏️Євген Мочалов
Download Telegram
Forwarded from Белсат
🔄 Мацкевіч прапануе перанесці выбары ў КР і цалкам яе перазапусціць

Ён лічыць, што цяпер выбары недастаткова падрыхтаваныя, а сама Рада пакуль не засвоіла нават базавыя функцыі прадстаўнічага органу.

Мацкевіч падкрэслівае: справа не ў пошуку вінаватых, а ў прызнанні памылак і гатовасці іх выпраўляць. Ён прапануе не толькі адмяніць квоты і скараціць склад Рады, але і правесці шырокую асветніцкую кампанію, каб людзі разумелі ролю прадстаўнічай улады ў прынцыпе.

Акрамя таго, прагучала ідэя стварыць рэгіянальныя выбарчыя камісіі ў краінах з вялікімі дыяспарамі і абвясціць збор сродкаў на працу КР. 👇

📌 Чаму Мацкевіч лічыць гэта неабходным і якія яшчэ крокі прапануе — чытайце ў поўным матэрыяле

📍Чытаць з Беларусі
👍10
Палітолаг: «Называць сябе палітычнай партыяй і не ісці на дэмакратычныя выбары – гэта нонсэнс»

Кіраўнік Інстытуту даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі, палітолаг Вадзім Мажэйка ў эфіры Malanka Media разважае пра тое, чаму прапаганда намагаецца сарваць выбары ў КР, чаму некаторыя дэмакратычныя палітыкі байкатуюць выбары, чаму менавіта зараз усплыў кейс з Анжалікай Мельнікавай і як чальцы КР уплываюць на рэальную сітуацыю ў Беларусі.

Ключавыя цытаты з эфіру:

Пра байкот выбараў вядомымі палітыкамі

— Мне падаецца нонсэнсам для палітычных партый і суб'ектаў (і тых, хто на гэта прэтэндуе) няўдзел у дэмакратычных выбарах. Адна справа, калі выбары недэмакратычныя — у Беларусі, Расіі ці Іране — там зразумелы розны падыход. Але калі выбары дэмакратычныя, і наконт іх дэмакратычнасці ніхто не спрачаецца, то мне хутчэй дзіўна: калі нехта называе сябе палітычнай партыяй, але ў выбарах не ўдзельнічае — у чым тады іх партыйнасць?

Чаму рэжым баіцца КР

— Любая аўтарытарная ўлада вельмі баіцца альтэрнатыўных структур. Тым больш структур дэмакратычных, выбіраемых і прадстаўнічых. Для любога аўтарытарнага рэжыму фарміраванне такіх органаў — гэта заўсёды пагроза. Каардынацыйная Рада ўжо чацвёртага склікання фарміравалася па розных сістэмах, праз шмат што прайшла, і той жа кейс са знікненнем Мельнікавай, дзе дагэтуль многае не ясна, паказвае: КР існуе і гэта дастаткова ўстойлівая структура.

Чаму ў прапаганды атрымоўваецца ўплываць на беларусаў

— Для рэжыму Лукашэнкі і КДБ крайне важная задача — усяляк дыскрэдытаваць Каардынацыйную Раду: «Усё гэта бессэнсоўна, там усе шпіёны і правакатары, нікуды не ідзіце, нічога ў іх не атрымаецца…» Гэта вельмі зразумелая палітычная задача, я б на месцы адміністрацыі Лукашэнкі менавіта так яе і ставіў сваім ідэолагам. Добра, што мы, разумныя людзі, гэта разумеем і прагаворваем. Але было б наіўна лічыць, што гэтыя намаганні застануцца зусім безвыніковымі. Стварэнне патоку палітычнага бруду, правакацый і запалохвання таксама можа быць цалкам паспяховым.

Пра значэнне выбараў для палітычнага ўплыву

— Многія палітыкі апошнім часам любяць спасылацца на тое, што за імі мільёны беларусаў: «яны ўсе насамрэч за мяне, проста не могуць гучна пра гэта сказаць». Дык вось, у гэтых палітыкаў ёсць магчымасць прывесці свае тысячы і мільёны на выбары ў Каардынацыйную Раду. Атрымлівай большасць і ўплывай на тое, як вызначаецца пазіцыя КР і як гучыць голас беларусаў. На мой погляд, кожны палітык, які спачатку не ўдзельнічае ў выбарах, а потым прэтэндуе на падтрымку большасці — гэта проста пустое балабольства.

Эфір цалкам па спасылцы.
👍5🤮21
Камісія па выбарах у Каардынацыйную раду скончыла прыём заяваў ад патэнцыйных дэлегатаў. На месцы ў КР чацвёртага склікання прэтэндуюць 175 чалавек, размеркаваныя па дзевяці спісах.

За апошнія дні сакавіка ў гонку ўключыўся яшчэ 61 кандыдат з трох спісаў. У той жа час, некаторыя ўдзеньнікі КР трэцяга склікання заявілі пра свой няўдзел у выбарах. Гэта, напрыклад, Блок Пракоп’ева — Ягорава і фракцыя “Наша справа”.

Таксама ў выбарах у чацвёрты склад Каардынацыйнай рады вырашыла не ўдзельнічаць партыя "Разам", над арганізацыяй якой працуюць прыхільнікі Віктара Бабарыкі.

Выбары пройдуць цягам трэцяга тыдня траўня 2026 года.
👍3
Выбары ў Каардынацыйную Раду IV склікання: вынікі прыёму заявак

31 сакавіка афіцыйна завяршыўся этап падачы дакументаў. Выбарчая камісія падвяла папярэднія вынікі: атрыманы заяўкі ад 9 выбарчых спісаў.

Агулам на 80 месцаў у КР прэтэндуюць 175 кандыдатаў і кандыдатак. Гэта значыць, што конкурс складае больш за 2 чалавекі на месца.

Ужо зарэгістраваныя спісы:

«Еўрапейскі выбар» — 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).

«ЗАКОН і Правапарадак» — 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).

Спісы, якія праходзяць верыфікацыю:

Зараз Выбарчая камісія праводзіць праверку дакументаў наступных аб’яднанняў:

Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 38 чал. (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).

Рух «Воля» — 28 чал. (лідар — Мікіта Забуга).

«Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 22 чал. (лідар — Мікалай Казлоў).

«Ваш Голас» — 20 чал. (лідар — Андрэй Колас). —

«Хватит Бояться!» — 13 чал. (лідарка — Таццяна Мартынава). —

«Наступ» — 13 чал. (лідарка — Лізавета Пракопчык).

Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 12 чал. (лідар — Юрась Зянковіч).

У кожнага зарэгістраванага спіса будзе магчымасць прэзентацыі сваіх праграмаў і камунікацыі з патэнцыйнымі выбаршчыкамі праз платформу «Тры сланы». Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, вы можаце бяспечна заходзіць на гэты сайт па гэтай спасылцы (пасля не забывайцеся чысціць гісторыю і закрываць укладкі).

Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.
👍2
Forwarded from ТелеФізер
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚀🇧🇾🩺 ДОКТОР ГЕОПОЛІТИЧНИХ НАУК ЛУКАШЕНКО😎 В ЧЕРЗІ ДО ТЕРАПЕВТА РОЗКУСИВ ПЛАНИ ТРАМПА
У Мінську сьогодні велике свято — відкривали нову поліклініку. А де стрічки та білі халати, там і головний експерт з усіх питань — Олександр Лукашенко. Цього разу під роздачу потрапив Дональд Трамп, чию політику диктатор вирішив «препарувати» прямо перед пацієнтами.
📍 Що надіагностував Лукашенко Білому дому:
Нафта замість прав людини
: Лукашенко заявив, що Трамп нарешті «оголив» справжнє обличчя США. Мовляв, вся ця демократія — лише ширма, а насправді Вашингтону потрібна тільки нафта, заради якої вони готові «закидати ракетами» кого завгодно.
Ми не такі: Диктатор запевнив, що Білорусь так свою політику будувати не може (ну, звісно, нафти ж немає, доводиться будувати на картоплі😁). За його словами, американські еліти заробляють мільярди на крові, а він — будує поліклініки.
Реформи за 24 години: Лукашенко видав черговий перл: каже, якщо народ захоче реформ «як у них», він їх організує рівно за добу, бо вже «навчився і вміє». Щоправда, судячи з тону, ці реформи білорусам навряд чи сподобаються.
Своя «демократія»: Права людини в розумінні Лукашенка — це можливість «прийти в сучасну поліклініку і отримати копійку, щоб прогодувати сім’ю». А зайві думки про свободу — це вже від лукавого (чи то пак, від Трампа).

Ми бачимо черговий сеанс самозаспокоєння. Лукашенко знову використовує образ «страшного Заходу», щоб на тлі війни в Ірані виглядати «миролюбним господарником». Традиційна тактика: поки в світі літають ракети, він відкриває реєстратури і лякає людей «реформами», натякаючи, що краще сидіти тихо з «копійкою» в кишені, ніж шукати правду там, де Трамп шукає нафту. 🕒🇧🇾🤡💊⚖️
Ефір триває📺
🤮4😁2
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка загадаў рыхтавацца да вайны. Якой і з кім?

«Мы рыхтуемся да вайны», так заявіў дыктатар падчас нарады з вайскоўцамі. Узурпатар рассакрэціў планы Крамля па эскалацыі вайны ў рэгіёне ці гэта аперацыя КДБ па запалохванні Лукашэнкі? Што стаіць за ваяўнічай рыторыкай у сапраўднасці?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў праграме «Прасвет» абмяркоўваюць Сяргей Пеляса, Зміцер Міцкевіч і Аляксандр Казак. 👈
👍2
Вчіть слова, сябри та сябровки;-)
🤮14🤬2
Forwarded from Наша Ніва
Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі

«І Лукашэнка тут ні пры чым». 

https://nashaniva.com/392090

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392090
💯3🤡1
На пасаду намесніцы прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы прызначаная Анастасія «Север» Махамет

Намесніцай прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай прызначаная ветэран вайны ва Украіне і медык Анастасія «Север» Махамет. Яна будзе займацца кірункам працы з дабраахвотнікамі і іх сем'ямі.

Кандыдатуру намесніцы узгадніла кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская ў адпаведнасці з зацверджанай працэдурай.

«Кірунак працы з дабраахвотнікамі вельмі важны для нашага прадстаўніцтва і ўсяго Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў цэлым. І я вельмі рада, што ім зоймецца Анастасія, якая мае адпаведны досвед і ўцягнутасць у тэму», — адзначыла Вольга Зазулінская.


Анастасія «Север» Махамет паходзіць з Івацэвічаў, мае медычную адукацыю і досвед працы медыкам. Удзельніца мірных пратэстаў 2020–2021 гг. З'яўляецца адным з заснавальнікаў незалежнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У канцы 2021 года была вымушана пакінуць краіну, не скончыўшы інтэрнатуру.

Пасля пачатку поўнамаштабней агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны ў 2022 годзе далучылася да палка імя Кастуся Каліноўскага, займала пасаду камандзіра медыцынскай роты, забяспечвала арганізацыю медыцынскай дапамогі і эвакуацыю параненых у зоне баявых дзеянняў. У 2025 годзе завяршыла вайсковую службу па стане здароўя, мае статус ветэрана, баявыя ўзнагароды.

Завочна асуджаная ў Беларусі па палітычных матывах да 18 гадоў пазбаўлення волі.


@CabinetBelarus
👍8🙏21🔥1
Алесь Бяляцкі распавёў у інтэрв'ю БАЖ пра сваё бачанне місіі незалежных медыя ў выгнанні.

Падрабязнасці


без впн

———————————
❗️ Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» (дэдлайн — 3 траўня)
2👍1🙏1