Forwarded from Каардынацыйная Рада
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зараз у беларусаў застаўся адзін інструмент уплыву — выбары ў Каардынацыйную Раду
Гэта не проста фармальная структура, а пляцоўка, праз якую ажыццяўляецца ціск на рэжым і падымаюцца пытанні вызвалення палітвязняў. І менавіта дзякуючы гэтай працы з’яўляюцца вызваленні, перамовы і рэальныя вынікі. Таму ўдзел у выбарах — гэта не пра палітыку дзеля палітыкі, а пра рэальны ўплыў на лёсы людзей.
І нагадаем, што галасаванне пройдзе з 11 па 17 траўня, і гэта шанец сапраўды паўплываць на тое, што будзе далей.

🙏5👍1💯1
Forwarded from Каардынацыйная Рада
«Першая думка — рады, што жывая»: Арцём Брухан пра магчымае знаходжанне Анжалікі Мельнікавай у Беларусі
Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан у эфіры «Белсата» разважае, чаму звесткі пра былую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву з’явіліся менавіта зараз. Ён адказвае на пытанні, чаму сябры КР не шукалі зніклую калегу, што з грашыма, якія прапалі разам з ёй, і які статус Анжалікі зараз у Польшчы.
Ключавыя цытаты з эфіру:
Пра першае ўражанне:
– Калі гэта праўда, што Анжаліка знаходзіцца ў Беларусі і жывая-здаровая, я магу сказаць, што мы радыя, што яна жывая, што з ёй усё ў парадку, што яна здаровая. Гэта першыя думкі, якія мне прыйшлі ў галаву, калі я прачытаў гэтую навіну.
Чаму чальцы КР не шукалі Анжаліку:
– Сябры Каардынацыйнай Рады не займаюцца журналісцкімі расследаваннямі. Зразумела, што мы спрабавалі ў свой час выйсці на сувязь з мужам Анжалікі Мельнікавай, з яе блізкімі, роднымі, але гэтага не атрымалася. Калі гэта зараз атрымалася ў журналістаў, то вельмі добра, бо яны займаюцца той працай, якой і павінны займацца. Я лічу: добра, калі ёсць людзі, якія разумеюць, як гэта лепш зрабіць, каб не было ніякіх рызыкаў для людзей, у тым ліку для бацькі Анжалікі Мельнікавай.
Пра юрыдычны статус у Польшчы:
– Яна праходзіць як пацярпелая ў справе па артыкуле 189 Крымінальнага кодэкса Польшчы — незаконнае ўтрыманне чалавека. Гэта апошнія афіцыйныя навіны, іншых дадзеных у мяне няма.
Пра сапраўднасць фота
— Я тут не эксперт, тут хутчэй журналісты-расследавальнікі і спецыялісты могуць даваць нейкія ацэнкі. Зразумела, што яна падобная, але што тычыцца тэхналогій, штучнага інтэлекту і іншых рэчаў — мне тут складана каментаваць. Але адзінае, што магу пацвердзіць: каманда Народнага Антыкрызіснага Упраўлення перадала дадзеныя скрыншоты ў адпаведныя польскія органы, каб яны даследавалі гэта больш сістэмна.
Эфір цалкам па спасылцы.

YouTube
Справа Мельнікавай: бацька хлусіць? Архівы КДБ, паездкі да сяброў Крамля. Што адбываецца? / БРУХАН
Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан – пра новыя падзеі ў справе знікнення былой спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай: прызнанні бацькі, архівы КДБ і паездкі ў прыязныя Крамлю краіны.
00:00 Пра заявы бацькі Мельнікавай "Нашай ніве"
00:50 Пра сапраўднасць…

👍2🤮2❤1🤔1
Сьогодні у Києві пройде Регіональний Безпековий Форум "Шлях до волі", на якому учасники з Білорусі та України говоритимуть про долю та волю наших народів
👍9❤1🔥1🙏1
Forwarded from Наша Ніва
Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША расказаў, што размаўляў з Лукашэнкам наконт адмовы таго прыехаць на пасяджэнне Рады міру, піша @reformby.
https://nashaniva.com/391225
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391225

👍3😁1🤔1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
«Жыве Беларусь!», — прэзыдэнт Украіны павіншаваў па-беларуску з Днём Волі → https://smarturl.click/vd368
Ён пажадаў беларускаму народу волі падзякаваў беларусам, якія бароняць Украіну ад расейскай агрэсіі.
«Сёньня дзень, які ведае кожны беларус, — Дзень Волі. І гэта дзень народа, які яшчэ мусіць выпакутаваць і здабыць для сябе сапраўдную незалежнасьць і рэальную бясьпеку. Беларусь прайшла няпростыя павароты гісторыі, і тое, што ўвагі Эўропы для Беларусі не хапіла ў ключавыя моманты, — гэта факт. Але Беларусь нельга губляць. І дакладна ня варта пакідаць па-за ўвагай народ Беларусі.
Тое, што Лукашэнка абраў менавіта гэты дзень для паездкі ў Пхеньян — далей ад свайго народа і бліжэй да сваёй мары пра пажыцьцёвую сямейную ўладу, — вельмі красамоўна сьведчыць пра ягоныя намеры», — напісаў Зяленскі.
Ён пажадаў беларускаму народу волі падзякаваў беларусам, якія бароняць Украіну ад расейскай агрэсіі.
❤20👍7🙏2
Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень Волі ў Львове!
Момант падняцця нацыянальнага беларускага сцяга ў Львове.
Гэты сцяг сваімі рукамі пашыла жонка беларускага нацыянальнага героя, Народнага героя Украіны Дзмітра Рубашэўскага (пазыўны «Ганс»), які аддаў ва Украіне сваё жыццё за нашу і вашу свабоду.
Жыве Беларусь!

❤23👍3
Forwarded from Каардынацыйная Рада
«Чытайце Палажэнне аб выбарах». Выбарчая камісія адправіла чарговы спіс на дапрацоўку
Учора на адрас Выбарчай камісіі паступіла заяўка на рэгістрацыю спіса «Закон і Правапарадак». Папярэдняя праверка выявіла, што спіс не адпавядае нормам гендарных квотаў, таму пакуль ён не зарэгістраваны. Выбарчая камісія накіравала лідару спіса Сяргею Макару запыт на выпраўленне хібаў цягам двух дзён, да 27 сакавіка ўключна.
Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька настойліва парэкамендавала ўдзельнікам выбараў уважліва чытаць Палажэнне аб выбарах, з якім яны пагаджаюцца ў момант запаўнення формы:
— То-бок, спачатку яны пагаджаюцца з выкананнем Палажэння, а значыць правілаў выбараў, а потым усплываюць такія рэчы, што спісы не адпавядаюць гэтым правілам. І ад камісіі патрабуюць, каб яна ішла ці то на парушэнне, ці то я не ведаю на што, — падкрэсліла Старшыня камісіі. — Таму калі людзі ўсё ж такі прэтэндуюць на сваё месца ў протапарламенце — Каардынацыйнай Радзе — то першы неабходны крок, які яны павінны выканаць — вывучыць Палажэнне аб выбарах і падаваць дакументы ў належным выглядзе, які адпавядае патрабаванням палажэння.
Вытрымка з Палажэння аб выбарах пра гендарныя квоты: 3.2.4. забяспечваюць гендарную квоту ў сваіх спісах на ўзроўні не менш за 40% асобаў менш прадстаўленага полу ад агульнай колькасці чальцоў спіса, прычым у кожнай пяцёрцы кандыдатаў павінна быць не менш за дзве асобы менш прадстаўленага полу, з магчымасцю зніжэння квоты да 20% (у кожнай пяцёрцы кандыдатаў павінна быць не менш за адну асобу менш прадстаўленага полу) рашэннем Камісіі для тых выбарчых суб'ектаў, якія аргументавана не могуць выканаць квоту ў 40% (арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія арганізацыі беларускіх добраахвотнікаў і іншыя падобныя арганізацыі).
Перыяд збору заявак ад выбарчых суб’ектаў пройдзе да 31 сакавіка.
Усе дакументы, якія рэгулююць выбары, даступныя ў спецыяльным раздзеле на сайце КР.
Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.
Кантакт для пытанняў і скаргаў: office@radavoting.com

👍4
Ще трохи про Анжеліку без янголів
https://belsat.eu/92282164/bylaya-afitserka-abv-pra-melnikavy?fbclid=IwdGRjcAQyAVhjbGNrBDIA4WV4dG4DYWVtAjExAHNydGMGYXBwX2lkDDM1MDY4NTUzMTcyOAABHiBw2U-ElHXUh3YjZ1neYPF8t6QE-d94B2uqOtyM7pwBCRhRCWEQGGIbezfg_aem_HYJwkUEfnMO_nNo9k9kMgA

belsat.eu
«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка АБВ – пра тое, што Анжаліка Мельнікава знайшлася
Яна была трэцяй асобай у іерархіі беларускай апазіцыі, калі год таму знікла. Цяпер Анжаліка Мельнікава знайшлася ў Менску. Гэта дазваляе меркаваць, што ўвесь гэты час яна супрацоўнічала з...
🤔5
Про "Шлях до волі" з перших уст
https://zahidfront.com.ua/news/Forum-SHlyax-do-Voli-chi-gotova-Ukrayina-do-novoyi-politiki-shhodo-Bilorusi.html

Західний Фронт
Форум Шлях до Волі: чи готова Україна до нової політики щодо Білорусі
25 березня цього року, у День Волі Білорусі, у Києві відбувся Регіональний безпековий форум «Шлях до Волі», який об’єднав українських та міжнародних політичних діячів, експертів, представників білоруських демократичних сил і добровольчого руху. Учасники заходу…
🤔4👍2🤮1🙏1
https://belsat.eu/92332868/tsi-magchymy-silavy-stsenar-zmeny-ulady-u-belarusi?fbclid=IwdGRjcAQ0iFBjbGNrBDSGq2V4dG4DYWVtAjExAHNydGMGYXBwX2lkDDM1MDY4NTUzMTcyOAABHtgdES5vTH8nXxrG-P84tvDs-PDWZ9wEp_9AGq34v0gct6nMVravu_UUXNXZ_aem_iGOb6AxoPDwvdWWtm5S8ig
Про "Шлях до волі" в ефірі Belsat
Про "Шлях до волі" в ефірі Belsat
belsat.eu
Чаму палітыка Украіны датычна Беларусі пачала мяняцца і ці магчымы сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі?
У Кіеве адбываецца гістарычны пералом. Мяняецца стратэгія палітычнага кіраўніцтва Украіны ў дачыненні Беларусі. 25 сакавіка ў Кіеве адбыўся форум «Шлях да волі», у якім узяў удзел...
👍3
Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ
Сёння, у чацвёртую гадавіну вызвалення Ірпеня ад расійскіх захопнікаў, беларускі нацыянальны герой Зміцер Мар’янавіч Апанасовіч (пазыўны «Тэрор») пасмяротна ўдастоены звання Ганаровага грамадзяніна горада Ірпень.
Честь і гонар!
Слава Герою!
Честь і гонар!
Слава Герою!
❤6🙏3👍1
Суспільне детально про шпигунку Лукашенка
Її варто поміняти на Дениса Івашина - хоч якась користь буде

Суспільне | Новини
"Людина зі стажем". Історія білоруської журналістки, яку заарештували в Києві за підозрою у шпигунстві на користь КДБ
Правоохоронці затримали українську журналістку з Білорусі Інну Кардаш: її підозрюють у співпраці з КДБ Білорусі. Вона свою вину заперечує. Суспільне розповідає більше про минуле Кардаш та про хід суду — Суспільне Новини
👍6💯1