Кампутарныя гульні без малюнкаў
55 subscribers
1 file
21 links
Канал прысвечаны кампутарным тэкставым гульням на беларускай мове. Старонка праекта тут: https://reabilitacija.gomelsvet.by/by/игры-для-незрячих-на-белорусском-язык/
Download Telegram
#творчая_кухня
Праз некалькі дзён стартуе зімняя алімпіяда квэстаў ЗОК-2026. Заяўку на ўдзел ужо зрабіў. Гульня ў мяне, як звычайна, на беларускай і рускай мовах, так што спакойна можа ўдзельнічаць. Пакуль тое, пакуль старт не грымнуў, працягваю прычэсваць і прыгладжваць гульню. Дакладней, рускую версію. Ну і беларускую версію буду паціху падцягваць да актуальнага стану. Вы не паверыце - заўсёды знаходзіцца што паправіць у кодзе. А сёння быў прыдатны настрой, то я ўзяўся за нажніцы, каб прарадзіць празмерна кучаравыя тэксты. Жанр такі - своеасаблівы, як хоку ў паэзіі. Празмернасцяў не любіць. Ну альбо гэта я, гуляючы ў ІЛ хачу, каб кожнае слова было на сваім месцы.
Пятнаццатага чысла ўжо выпушчу гульню на волю.
#зімняя_алімпіяда_квэстаў_2026
❤2👍1
А ці не замуціць нам гонку-пераслед па маёй гульні? Каб падварушыць тутэйшую аўдыторыю.
У дзень старту дам спасылку на гульню. І хто першы дойдзе да фіналу са скрыншотам апошняга экрана, той атрымае ад мяне 10 заслужаных рублёў на мабільны тэлефон. Маю на ўвазе беларускіх аператараў. Пераможцу з-за мяжы дам шчырае гарачае дзякуй.
Парсер - няпростая забава.
Натыкайце пад гэтым допісам рэакцый, каб было зразумела, як вы да гэтага ставіцеся.
#зімняя_алімпіяда_квэстаў_2026
❤3
Добрага снежнага панядзелка ўсім! Я зноў за кампутарам. Перш-наперш віншую ўсіх з Днём закаханых, што быў нядаўна!
У якасці падарунка прапаную згуляць у невялічкую гульню-паштоўку. Недзе ў годзе 2014-2015 я напісаў яе для сваёй жонкі. І гэтая гульня па сёняшні дзень у яе самая любімая.
Час праходжання ніяк не больш за 5 хвілін.
Назва: Журавіны для журавушкі
Аўтар: Veresk
Жанр: мініяцюра, галаваломка
Апісанне: Вы журавель — птах паважны і сямейны. Надавайце кухталёў каршуну, пазбірайце жончыны каралі, упалюйце жабак на вячэру.
Спасылка ў наступным паведамленні. А то нешта не атрымліваецца зрабіць клікабельную спасылку.
#urq
❤1
Сігнальная бутэлька шампанскага ўчора апоўначы стрэліла ў фортку! Сядзелі да ночы ў групавым чаціку іфні і з хваляваннем назіралі, як арганізатар Enola чацвёркамі аб'яўляе прынятыя на конкурс гульні (былі і дыскваліфікаваныя па тых ці іншых прычынах). Далібог, мы сустракалі гэтыя чацвёркі, як лыжнікаў-біятланістаў на стартавай пляцоўцы. Адзін з аўтараў, Васіль Тарасенка за некалькі хвілін да апоўначы сказаў, што чакае яе, як Новага года. Цалкам згодны з ім.
З сённяшняга дня распачаўся самы вясёлы і азартны этап: праходжанне гульняў і галасаванне. Ён будзе доўжыцца да сакавіка.
Цяпер і я маю права апублікаваць гульню. Ну нарэшце! Скончыў яе яшчэ перад новым годам. Заляжалася. Але не дарма ляжала. Увесь гэты час я яе паляпшаў. Так што вось. Сустракайце чарговую маю парсерку.
Ну і але, вашыя 3 рэакцыі на папярэдні пост я лічу за згоду на правядзенне гонкі пераследу. Запусціце гульню па спасылцы ніжэй і пастаўце вашу кемлівасць супраць маіх хітрыкаў. Жадаю вам атрымаць задавальненне!
#зімняя_алімпіяда_квэстаў_2026
Назва гульні: "Дождж месяцовы ізноў завітаў у мой сад…"
Аўтар: Uladzimir
Апісанне: Сапраўдны творца ў парыве натхнення здольны на неверагодныя рэчы! Аляксандра аздабляе сямейнае гняздо так, каб птушка натхнення жыла ў ім заўсёды.
Жанр: квэст, класічны квэст з хаджэннем па пакоях і пошукам рэчаў.
Час праходжання … прыблізна 45 хвілін (заўвага: для дасведчаных гульцоў, якія руку на парсеры набілі). Ну альбо я з часам праходжання памыліўся. Напішыце ў каментарах, за колькі вы яе прайшлі.
Гульня даступная на беларускай і рускай мовах.
Запусціць "Дождж месяцовы…" анлайн
Па спасылцы вышэй браўзерная версія гульні. Само сабой, яе можна запусціць, хоць на ПК, хоць на андроідзе, хоць на айфоне. А па спасылцы ніжэй - партабельная праграма-прайгравальнік для Windows.
Спампаваць прайгравальнік з калекцыяй беларускіх гульняў
#зімняя_алімпіяда_квэстаў_2026
Усім цёплае сакавіцкае прывітанне!
Хачу нагадаць вам пра гульню, якую посціў сюды летась, перад новым годам, але зараз яна акурат дарэчы, калі ў паветры вясновыя пахі і апошнія рэшткі лёду на ходніках хрубасцяць пад падэшвамі, як цукеркі-манпансье.
#metaparser
Яшчэ адна гульня пра мастака, які ўмее пераходзіць ва ўласныя карціны. Якому жывапісцу не хацелася ступіць з майстэрні проста ў лес, які зазыўна зелянее на падрамніку мальберта, ці на бераг возера, ці на ўскраек нівы? 
У вас ёсць такая магчымасць. Вы не толькі зможаце зрабіць гэта але і здзейсніць маленькі цуд для адной дзяўчыны. 
Гульня двухмоўная. Загрузіўшы гульню ў акно браўзера трэба набраць у поле рэдагавання 1 альбо 2, каб выбраць патрэбную мову. 
назва: Фарбы сакавіка 
аўтар: Uladzimir 
гуляць анлайн
❤2
Да 30 сакавіка застаюцца лічаныя дні, завяршаецца этап галасавання ў конкурсе "ЗОК-2026". Актыўныя гульцы ўжо папраходзілі гульні, папавыстаўлялі ацэнкі для намінацыі народнага галасавання. Некаторыя члены каманды журы скончылі працу, а нагрузка на іх сёлета немалая: 31 гульня удзельнічае і яшчэ 6 па-за конкурсам. У хуткім часе пра ўсё даведаемся.
Гулялі і ў мой "дождж месяцовы". Накідалі мне поўную панамку каментары з заўвагамі і прапановамі. Дзякуючы пільнасці гульцоў гульня за гэты час прайшла некалькі абнаўленняў, і зараз ужо версія 1.9. Гэтую версію можна спампаваць на сайце ЗОК і на сайце INSTEAD.
На родным "Брайлі зіхоткіх вокнаў", у анлайн-калекцыі пакуль вісіць старая версія, бо мой ноутбук ужо месяц ляжыць у рамонце. Мяняюць крышку. У час апошняга галалёду мне собілася паслізнуцца на пераходзе і паляжаць на заплечніку з ноутам. Пашкодзіў матрыцу. У хуткім часе абяцаюць вярнуць. Чакаю не дачакаюся. Тады і залью 1.9 на сервер.
А пакуль тое, вось вам спасылка на конкурсную старонку гульні. Там можна пачытаць дасціпныя заўвагі гульцоў.
https://zok.cx/game/3433/
#зімняя_алімпіяда_квэстаў_2026
❤2
Учора ў тэлеграм-суполцы ["иф чат (чистилище)"](https://t.me/ifiction_group) правялі хвалюючае тэкставае мерапрыемства, на якім арганізатар Enola аб'явіла вынікі ЗОК-2026 і пераможцаў.
[Вось тут пачатак мерапрыемства. ](https://t.me/ifiction_group/142474) Цікавае чытво само па сабе.
Па выніках галасавання гульцоў мой "дождж месяцовы" заняў 6 месца. Журы далі яму 7 месца.
Пакуль сядзеў і чытаў чат, то выявіў 4 каштоўнасці: цікава, але своеасаблівым гонарам лічыцца, калі займаеш пачэснае апошняе месца. Такі суцяшальны маральны бонус аўтару. Мне ён не дастаўся. Месцы аб'яўляліся, пачынаючы з апошніх. Удзельнікі пачынаюць варушыцца і хвалявацца пры набліжэнні да топ-10, наступная каштоўнасць - трапіць у топ-5 і, урэшце, у тройку пераможцаў.
З улікам гэтага - траплянне ў топ-10 можна лічыць вельмі неблагім вынікам.
І яшчэ вельмі важлівым здабыткам удзелу ў гэтым творчым конкурсе з'яўляецца, вядома ж, камунікаванне з удзельнікамі ў чаце, процьма каментароў ад гульцоў проста ў чаце ці на сайце ЗОК з заўвагамі і прапановамі да гульні. Некаторыя гульцы-чытачы былі настолькі пільнымі, што маё шанаванне. Здымаю Капялюш. Я кажу пра George Ku і Леаніда Жураўлёва. Яны мне ў выніку так здорава дапамаглі, што іх проста нельга было не згадаць у падзяках напрыканцы гульні, на апошнім экране.
Я падаў на конкурс гульню ў версіі 1.1. Думаў, што файна атрымалася і болей нічога зрабіць нельга. Ага-ага. тройчы. Гульцы насыпалі столькі ў панамку, што зараз ужо версія 1.9. І буду яшчэ паляпшаць.
А тут яшчэ журы рэцэнзій накідалі. Дзякаваць богу, гэта абавязковая ўмова конкурсу, так што яшчэ адзін бонус да ўдзелу: зваротная сувязь ад вельмі дасведчаных у жанры людзей.
Шчыра дзякую Enole за цудоўную арганізацыю конкурсу. Вельмі карэктная і дасведчаная спадарыня. Прыемна было камунікаваць і ў прываце і ў агульным чаце. Такіх бы арганізатараў ды паболей.
Але, мусіць, гэта вельмі эгаістычна. Бо, як дасціпна выказаўся адзін з удзельнікаў, арганізатарства і судзейства, гэта пекла для майстроў, якія перасталі пісаць гульні. Таму хочацца пажадаць членам судзейскай каманды найперш поспехаў у справах і на працы, каб яны не заміналі займацца сапраўдным, шчодрай музы і нязгаснага творчага запалу, каб клавішы дыміліся і квесты пісаліся самі сабой.
#зімняя_алімпіяда_квэстаў_2026
❤4👍1
Апублікавалі нарэшце вынікі ЗОК. На старонцы змешчаны спіс удзельнікаў, паказаны занятыя месцы і заробленыя балы. Назвы гульняў і імёны аўтараў клікабельныя. Клікнуў на сваё імя і апынуўся вось у гэтым самым чаціку. Ну а клік на гульню вядзе на яе конкурсную старонку з каментарамі гульцоў.
#зімняя_алімпіяда_квэстаў_2026
❤2👍2
IFHub club
Результаты и победители ЗОК 2026

29 марта прошла церемония награждения победителей конкурса «Зимняя Олимпиада Квестов 2026».

В составе жюри участвовали: Ajenta , Виталий Блинов , Aleks Versus , Fireton , Kadena , Silencio .

Жюри выставляло оценки по пяти шкалам от 1 до 10, таким образом, каждая игра могла набрать до 300 баллов.
Читать дальше

http://spline-online.ru/cgi-bin/url?url=642
❤1
Выпадкова натрапіў у тэлеграме на бота, які прапанаваў мне прайсці тэст па біяграфіі Янкі Купалы. Ведаеце, і я-такі з задавальненнем яго прайшоў. І зразумеў, што гэтая віктарына - таксама тэкставая гульня. Так што ў скарбонку яе. Дзялюся. Хаця б тут.
https://t.me/Kupalovka_bot
❤4
З пачатка чэрвеня працую над парсерным сімулятарам рамантычнага спаткання. Да гэтай пары ў маіх гульнях не было дэталёва прапрацаваных негульнявых персанажаў. Тут мы будзем бавіць час з дзяўчынай, таму код дзяўчыны займае палову не такога і малога кода.
Мадэль гульні цалкам гатовая. Зрабіў літаратурныя апісанні для аб'ектаў навакольнага асяроддзя. Зараз на чарзе літаратурныя тэксты для дыялогаў і знешнясці дзяўчыны. Мусіць гэта зойме месяц-два.
А там яшчэ трэба зрабіць рускамоўную лакаль.
Колькі часу зойме ўся гэтая распрацоўка - бог ведае. Уліп у яе цалкам нечакана, як гэта зазвычай бывае ў творчасці.
Хачу выставіць гэтую гульню на ЗОК-2027, таму пакажу вам гульню ў лютым
🔥3❤1
Мусіць тыдні два таптаўся на месцы, прастойваў: час ад часу аб'ём працы пужае. Ну а пасля зноў бяруся за лыжку і падступаюся да гары. 😊

Пішу дыялогі. 6 ужо зрабіў. Застаецца 2 дыялогі і вазьмуся за апісанні дзяўчыны.
І тады ўжо можна будзе паказваць бэта-тэстэрам беларускую версію.
У мяне ёсць двое тэстэраў. Хто-небудзь яшчэ хоча далучыцца? Калі будзе ахвота - пішыце ў каментар. Спішамся.
❤4
Скончыў-такі распрацоўку сімулятара спаткання. Аддаў на бэта-тэст адной спадарыні, дай ёй Бог здаровейка за тое, што яна з тэкставымі гульнямі знаецца і беларускую мову разумее. Бо ў асноўным усе мае тэсціроўшчыкі толькі рускую ведаюць, а гэта азначае, што трэба для тэставання і рускую лакалізацыю зрабіць. Потым усе заўвагі сабраць, памылкі выправіць. і ўнесці ўсе змены сінхронна ў абедзьве лакалізацыі.
А так пазбіраю ўсіх блох у беларускай лакалі, а потым са спакойнай душой зраблю іншую лакаль і гатова. Можна паціраць лапкі і чакаць лютага і ЗОК-2027.

А ці ёсць сярод вас асілкі з дзьвюма кампетэнцыямі? Бо тэсціроўшчыкаў мала не бывае. 😉
❤4
🎲 Редактор параграфаў — новая вэб-праграма для стварэння кніг-гульняў
Гэта аднафайлавае вэб-прыкладанне. Адкрыў у браўзеры і працуеш — без усталёўкі, без рэгістрацыі, без інтэрнэту.
Мовы праграмы:

беларуская, руская, украінская, англійская.

Поўная даступнасць для невідушчых аўтараў. Праграма тэставалася са скрынрыдэрам NVDA — сам ёю карыстаюся штодня.

Што можна рабіць:

✏️ Пачаць новы праект проста ў праграме або загрузіць раней створаны і працягнуць працу.

✏️ У спецыяльнай табліцы пераходаў з дапамогай фільтрацыі знайсці параграфы без выхаду, параграфы без уваходных спасылак ці яшчэ ненапісаныя пустыя параграфы.

✏️ На ляту рабіць закладкі і нататкі для няскончаных месцаў — і адной кнопкай знаходзіць іх потым.

✏️ Перамяшаць параграфы адной кнопкай — ці перамешваць некалькі разоў, пакуль вынік не задаволіць.

✏️ Запусціць гульню ў асобным акне проста падчас распрацоўкі, каб паглядзець, як выглядае бягучы вынік.

✏️ Захаваць няскончаны праект у HTML ці markdown.txt, каб потым вярнуцца да працы.

📄 Афіцыйная старонка праграмы на IFWiki

📦 Спампаваць архіў з праграмай

Пішыце, што думаеце — асабліва цікава, што скажуць тыя, хто піша кнігі-гульні.
#рэдактар_параграфаў
👍1
🎲 Редактор параграфов — новая веб-программа для создания книг-игр

Это одностраничное веб-приложение. Открыл в браузере и работаешь — без установки, без регистрации, без интернета.

Языки программы:

белорусский, русский, украинский, английский.

Полная доступность для незрячих авторов. Программа тестировалась с экранным диктором NVDA — сам ею пользуюсь ежедневно.

Что можно делать:

✏️ Начать новый проект прямо в программе или загрузить ранее созданный и продолжить работу.

✏️ В специальной таблице переходов с помощью фильтрации найти параграфы без выхода, параграфы без входящих ссылок или ещё ненаписанные пустые параграфы.

✏️ На лету делать закладки и заметки для незаконченных мест — и одной кнопкой находить их потом.

✏️ Перемешивать параграфы одной кнопкой — или перемешивать несколько раз, пока результат не удовлетворит.

✏️ Запустить игру в отдельном окне прямо во время разработки, чтобы посмотреть, как выглядит текущий результат.

✏️ Сохранить незаконченный проект в HTML или markdown.txt, чтобы потом вернуться к работе.

📄 Официальная страница программы на IFWiki

📦 Скачать архив с программой

Пишите, что думаете — особенно интересно, что скажут те, кто пишет книги-игры.
#рэдактар_параграфаў
👍3
📜 Канвертар "Кірыла" — новая вэб-праграма для стварэння менюшных тэкставых квэстаў пры дапамозе адной толькі кірылічнай раскладкі
Гэта аднафайлавае вэб-прыкладанне. Адкрыў у браўзеры і працуеш — без усталёўкі, без рэгістрацыі, без інтэрнэту.
Мовы праграмы:

беларуская, руская.

Поўная даступнасць для невідушчых аўтараў. Праграма тэставалася са скрынрыдэрам NVDA — сам ёю карыстаюся штодня.

Што можна рабіць:
✏ Азнаёміцца з даведачнымі і дэманстрацыйнымі матэрыяламі. (каб разабрацца з сінтаксісам і напісаць простую гульню, спатрэбіцца не больш за дзьве хвіліны! :-) )

✏ Пісаць гульню пры дапамозе каманд, што ўяўляюць сабой скарочаныя формы зразумелых слоў вашай роднай мовы.

✏️ Пачаць новы праект проста ў праграме або загрузіць раней створаны і працягнуць працу.

✏️ Перад генерацыяй гульні папярэдне выбраць мову інтэрфейсу, тэму афармлення і паводзінаў скрынрыдэра.


✏️ На ляту канвертаваць код у html-каб паглядзець, як гульня працуе.

✏️ Захаваць праект у гульнявы HTML ці txt з кодам гульні, каб потым вярнуцца да працы.

📄 Афіцыйная старонка праграмы на IFWiki

📦 Спампаваць архіў з праграмай

Пішыце, што думаеце — асабліва цікава, што скажуць тыя, хто піша тэкставыя квэсты. Ці зручны сінтаксіс, ці хутка атрымалася напісаць уласную гульню?.
#кірыла
❤4👍1
📜 Конвертер "Кирилл" — новая веб-программа для создания менюшных текстовых квестов при помощи одной только кириллической раскладки
Это однофайловое веб-приложение. Открыл в браузере и работаешь — без установки, без регистрации, без интернета.
Языки программы:

белорусский, русский.

Полная доступность для незрячих авторов. Программа тестировалась со скринридером NVDA — сам ею пользуюсь ежедневно.

Что можно делать:
✏ Познакомиться со справочными и демонстрационными материалами. (чтобы разобраться с синтаксисом и написать простую игру, потребуется не больше двух минут! :-) )

✏ Писать игру при помощи команд, представляющих собой сокращённые формы понятных слов вашего родного языка.

✏️ Начать новый проект прямо в программе или загрузить ранее созданный и продолжить работу.

✏️ Перед генерацией игры предварительно выбрать язык интерфейса, тему оформления и поведение скринридера.

✏️ На лету конвертировать код в html, чтобы посмотреть, как игра работает.

✏️ Сохранить проект в играбельный HTML или txt с кодом игры, чтобы потом вернуться к работе.

📄 Официальная страница программы на IFWiki

📦 Скачать архив с программой

Пишите, что думаете — особенно интересно, что скажут те, кто пишет текстовые квесты. Удобен ли синтаксис, быстро ли получилось написать собственную игру?
#кірыла
❤2👍2
Вярнуўся да працы над парсернай гульнёй па матывах Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". Пачаў яе ў траўні 2024 года, калі нічога яшчэ не ўмеў. Меркаваў па ходзе справы навучыцца.
Потым адклаў яе і напісаў некалькі невялікіх гульняў. Будзем лічыць, што набіваў на іх руку.
У суполцы бэта-тэстэраў мяне патармасілі, вярнулі на грэшную зямлю, да асноўнага праекта. Дзякуй ім. Бэта-тэстары патрэбны ў тым ліку і для таго, каб аўтар сумеўся і цягнуў аглоблі далей.
Крокі Малога Чалавека загучалі ў пустым калідоры другога паверху. Дабраўся-ткі да кашмарыка. Варта сябе павіншаваць.
У 24-м я меркаваў, што зраблю гульню гады за два. Хм, дарогавідавочна будзе куды даўжэйшай. :-)
#творчая_кухня