У Дзень Незалежнасці бераставічане далучыліся да акцыі “Жадаю роднай Беларусі”.У Дзень Незалежнасці жыхары і госці пасёлка прынялі удзел у акцыі “Жадаю роднай Беларусі”, арганізаванай раённым камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і раённай арганізацыяй Беларускага саюза жанчын. На сцяне аўтографаў бераставічане пакідалі свае пажаданні роднай краіне, выказвалі словы падзякі і віншаванні з нагоды свята.▶️ http://www.beresta.by/u-dzen-nezalezhnasci-berastavichane-daluchylisja-da-akcyi-zhadaju-rodnaj-belarusi/
“Табе, Беларусь, прысвячаецца!”На сцэне летняга амфітэатра ў Вялікай Бераставіцы адбыўся святочны канцэрт.Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбыўся на сцэне летняга амфітэатра ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.Песенныя нумары, напоўненыя любоўю да роднай зямлі і яе працавітага народа, прагучалі ў выкананні творчых калектываў і салістаў Бераставіччыны. Выступілі народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы, ансамль “Верацейцы” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац, работнікі ўстаноў культуры і ўдзельнікі аматарскай творчасці раёна.▶️ http://www.beresta.by/tabe-belarus-prysvjachaecca-na-scjene-letnjaga-amfitjeatra-vjalikaj-berastavicy-adby-sja-svjatochny-kancjert/
Бераставічане далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам!”Неад’емным атрыбутам святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, з’яўляецца акцыя “Спяём гімн разам!”.
Акцыя “Спяём гімн разам!” стала традыцыяй суверэннай Беларусі, якая аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, напаўняе пачуццём гонару за сваю дзяржаву і народ.Прадстаўнікі раённай улады, а таксама жыхары і госці Бераставіччыны далучыліся да рэспубліканскай акцыі.Моладзь гарпасёлка вынесла на пляцоўку перад сцэнай вялікае палатно Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь. ▶️ http://www.beresta.by/berastavichane-daluchylisja-da-rjespublikanskaj-akcyi-spjajom-gimn-razam/