Полк Каліноўскага
32.3K subscribers
1.28K photos
476 videos
601 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
Яны пішуць гісторыю. Яны гонар Беларусі і беларускай нацыі. Яны абралі шлях годнасці і гонару. Яны свядома пайшлі на гэтую вайну, каб абараніць нас і ўвесь свет ад варварскай арды.
Мы будзем памятаць і шанаваць іх подзвіг. Мы працягнем іхнюю справу і давядзем яе да канца. Мы адпомсцім за кожнага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗣"Вораг адмовіўся здацца і быў ліквідаваны"

Баец Палка Каліноўскага "Дэн" з батальёна "Волат" распавядае пра сваю баявую працу ў штурмавым падраздзяленні. У новым выпуску праекту "Беларускі Фронт" ад першай асобы пакажам, як выглядаюць аперацыі ў гарадской забудове і лясной мясцовасці.

Поўную версію глядзіце на нашым канале YouTube!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️ЗБІРАЕМ НА ТРАЛ: ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА❗️

У медслужбы Палка Каліноўскага з'явілася тэхніка для эвакуацыі. Ёсць як колавая, так і гусенічная бронітэхніка. Без добрага трала яна не патрапіць на перадавую!
🎯 Мэта: 935000 грыўняў

Збор тут: https://send.monobank.ua/jar/ANXiNRUkd7

💳 Картка: 5375 4112 0824 2250

Дапамажыце нам сустрэць сезон бруду цалкам падрыхтаванымі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Наш сябар Аляксандр BalaganOFF хоча дапамагчы нам у зборы на трал для медслужбы. Трал нам вельмі патрэбен, бо наперадзе восень і зіма.
Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal*, то можаце дасылаць іх Аляксандру: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

Дзякуй за падтрымку, добрых людзей больш!

*Нажаль мы самі не можам карыстацца сістэмай PayPal з-за фінансавай палітыкі кампаніі. Любыя нашыя рахункі імгненна блакуюцца.
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Праца падраздзяленняў Палка
▪️ Працягваем набор спецыялістаў для працы з тэхнікай
▪️ Трывае збор на трал для гусенічнай тэхнікі медэвакуацыі Палка

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar


YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
🦝 Так, гэта янот. Так, яго клічуць Бармалейка. 🦝

Шчыра кажучы, мы вельмі чакалі моманту, калі зможам паказаць вам гэты матэрыял. Бо Бармалейку ў Палку Каліноўскага вельмі і вельмі любяць!
Без лішніх слоў: інтэрв'ю з гаспадаром незвычайнага звера. А, галоўнае, шмат фатаздымкаў!

Усе падрабязнасці ў нашым Instagram.
❗️Полк Каліноўскага афіцыйна паведамляе: цалкам прыпыняецца набор рэкрутаў ва ўсе нашыя падраздзяленні.
👍ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ

У дзень Ваеннай Разведкі Украіны ваяры Палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Чацвёра ваяроў адзначаны ордэнам "За мужнасць" 3 ступені!

"Украіна ганарыцца кожным салдатам ГУР, усімі героямі нашай разведкі!
Мы ганарымся кожнай вашай аперацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія сапраўды яго аслабляюць.
Большая частка вашай баявой і разведвальнай працы зараз не можа абмяркоўвацца адкрыта. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемент гэтай вашай працы!"
— адзначыў прэзідэнт Украіны.

Полк Каліноўскага віншуе ўсіх сваіх пабрацімаў з прафесійным святам! Наперадзе нас чакаюць новыя перамогі!

Слава Украіне і Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ

8 верасня 2023-га года ва ўкраінскай святыні, Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, ля надмагільнага помніка князю Канстанціну Астрожскаму, адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Орша 1514. Плячом да пляча — перамагаем». Украінцы, беларусы, літоўцы і палякі разам адсвяткавалі яскравую перамогу над спрадвечным ворагам – Масковіяй.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел байцы і актыўныя сябры Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, вайскоўцы 30-й АМБр ім. Канстанціна Астрожскага, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Літоўскай Рэспублікі ва Украіне, прадстаўнікі Амбасады Рэспублікі Польшча, ваенныя капеланы, беларускі і ўкраінскі актыў горада Кіева, гісторыкі, мастакі, святары Праваслаўнай Царквы Украіны.
Мерапрыемства ўключала: малебен за перамогу Украіны, кароткую гісторыка-мастацкую імпрэзу, урачыстую частку з адкрыццём барэльефа князю Астрожскаму на сцяне Кафедральнага сабора, ушанаванне беларускіх добраахвотнікаў.

Ворша — гэта супольная перамога.

Аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ўзначаліў вялікі гетман — князь Канстанцін Астрожскі. Яго войска складалася з украінскай, беларускай, літоўскай, польскай кавалерыі, артылерыі, пяхоты і іншых родаў войскаў.

Ваяры Палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ў дзень вялікай падзеі нашай агульнай гісторыі.
Так сама, ваяры, якія зараз знаходзяцца на фронце, павіншавалі ўсіх са святам.

Сёння беларускія добраахвотнікі ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага і з іншых фармаванняў, як і ў часы Астрожскага, ваююць поплеч з украінцамі па ўсім фронце. Зараз за перамогу Украіны, потым за свабоду Беларусі!
Увага❗️

Абноўлены сайт Палка Каліноўскага❗️

https://bel.army/

Тут вы знойдзеце нашы навіны, аб'явы аб падрыхтоўцы мерапрыемстваў з нашым удзелам і нашы рэквізіты.

Жыве Беларусь!
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Навіны Палка Каліноўскага будуць выходзіць на асобным ютуб-канале
▪️ Праца падраздзяленняў Палка
▪️ Ваяры Палка атрымалі ўзнагароды з рук Уладзіміра Зяленскага
▪️ Урачыстае мерапрыемства з нагоды гадавіны перамогі ў бітве пад Воршай
▪️ Праца сайта Палка адноўлена на новым адрасе https://bel.army
▪️ Спыненне рэкруцінгу

Глядзець на YouTube

@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз