Полк Каліноўскага
32.3K subscribers
1.28K photos
477 videos
601 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
❗️ДА ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ І ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ❗️
Рыхтуецца стрым 24-гадзіннага марафону з Нью Ёрку на вяслярным трэнажоры Concept2.
Прымаць удзел будзе беларус з Ліды — Лявон Анацка.

Мэта: дабрачынны збор сродкаў беларускім ваярам палку імя Кастуся Каліноўскага і ўсталяванне сусветнага рэкорду ў катэгорыі 60 + у лёгкай вазе!

Паглядзець анлайн-трансляцыю будзе магчыма на спецыяльным YouTube-канале!

Падтрымать фінансава ваяроў палка імя K.Каліноускага:
kalinouski.org
gofund.me/46fb2268
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзень незалежнасці Беларусі!

25 жніўня 1991 года Беларусь афіцыйна аб'явіла сябе незалежнай дзяржавай!
Мы - беларусы, змаглі скінуць з сябе кайданы камуністычнага рэжыму і вызваліцца з «турмы народаў». Аднак, больш чым праз 30 гадоў, мы зноў знаходзімся пад унутранай акупацыяй рэжыму Лукашэнкі і знешняй акупацыяй Крамля. Але мы робім усё магчымае, каб аднавіць нашу незалежнасць! Беларускі народ варты свабоды!
Са святам сябры!
На відэа ваяры батальёна «Літвін» а таксама ваяры узвода цяжкага ўзбраення батальёна «Волат» Палка Каліноўскага.
Жыве Беларусь і жыць будзе вечна!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У дзень, калі была абвешчана незалежнасць Беларусі, ваяры Палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды.
Медалі ад ГУР МО Украіны атрымалі некалькі дзясяткаў ваяроў з усіх баявых падраздзяленняў Палка Каліноўскага.
У такі ўрачысты дзень для беларусаў Украіна адзначыла добраахвотнікаў за іх дасягненні на шляху вызвалення Украіны. І мы упэўнены, што пасля перамогі над агульным ворагам гэты шлях працягнецца ў Беларусі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
ДЗМІТРЫЙ ТАНКОВІЧ НА ПАДВАЛЕ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА

Да нас на падвал завітаў Дзмітрый Танковіч — вядомы беларускі гумарыст і тэлевядоўца, які пераехаў ва Украіну 17 гадоў таму. З новага выпуску вы даведаецеся:
▪️ У чым розніца паміж беларускім і ўкраінскім тэлебачаннем
▪️ Якія ёсць стэрэатыпы ва ўкраінцаў пра Беларусь і беларусаў
▪️Што б Дзмітрый зрабіў з усімі помнікамі Леніну ў Беларусі і колькі разоў паабяцаў пачаць размаўляць па-беларуску?

Пра гэта і многае іншае ў новым інтэрв'ю на Youtube!

А яшчэ мы разыграем фірмовую цішотку Палка Каліноўскага з афтографам Дзмітрыя! Жадаеце яе атрымаць? Удзельнічайце ў конкурсе на лепшы каментар: падрабязнасці ў апісанні да відэа.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Праца падраздзяленняў Палка
▪️ У Палку адзначылі гадавіну дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі
▪️ Ваяры атрымалі ўзнагароды ад ГУР МО Украіны

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar


YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
❗️ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА АБВЯШЧАЕ НАБОР У МЕХАНІЗАВАНАЕ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ❗️

Патрабаванні да кандыдатаў:
▪️ узрост ад 18 да 59 гадоў;
▪️ досвед вайсковай службы на баявой і спецыялізаванай тэхніцы;
▪️ веды ў галіне тэхнічнай эксплуатацыі і кіравання буйнагабарытных транспартных сродкаў.

Умовы:
▫️ кантракт з ЗСУ;
▫️ навучанне на базе Палка Каліноўскага з магчымасцю наступнага павышэння кваліфікацыі;
▫️магчымасць засвоіць мадэрнізаваныя тыпы айчыннай і замежнай бронетэхнікі.

Пішыце ў бот @BelarusAndUkraineBot з паметкай #TЭX
Яны пішуць гісторыю. Яны гонар Беларусі і беларускай нацыі. Яны абралі шлях годнасці і гонару. Яны свядома пайшлі на гэтую вайну, каб абараніць нас і ўвесь свет ад варварскай арды.
Мы будзем памятаць і шанаваць іх подзвіг. Мы працягнем іхнюю справу і давядзем яе да канца. Мы адпомсцім за кожнага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗣"Вораг адмовіўся здацца і быў ліквідаваны"

Баец Палка Каліноўскага "Дэн" з батальёна "Волат" распавядае пра сваю баявую працу ў штурмавым падраздзяленні. У новым выпуску праекту "Беларускі Фронт" ад першай асобы пакажам, як выглядаюць аперацыі ў гарадской забудове і лясной мясцовасці.

Поўную версію глядзіце на нашым канале YouTube!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️ЗБІРАЕМ НА ТРАЛ: ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА❗️

У медслужбы Палка Каліноўскага з'явілася тэхніка для эвакуацыі. Ёсць як колавая, так і гусенічная бронітэхніка. Без добрага трала яна не патрапіць на перадавую!
🎯 Мэта: 935000 грыўняў

Збор тут: https://send.monobank.ua/jar/ANXiNRUkd7

💳 Картка: 5375 4112 0824 2250

Дапамажыце нам сустрэць сезон бруду цалкам падрыхтаванымі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Наш сябар Аляксандр BalaganOFF хоча дапамагчы нам у зборы на трал для медслужбы. Трал нам вельмі патрэбен, бо наперадзе восень і зіма.
Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal*, то можаце дасылаць іх Аляксандру: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

Дзякуй за падтрымку, добрых людзей больш!

*Нажаль мы самі не можам карыстацца сістэмай PayPal з-за фінансавай палітыкі кампаніі. Любыя нашыя рахункі імгненна блакуюцца.
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Праца падраздзяленняў Палка
▪️ Працягваем набор спецыялістаў для працы з тэхнікай
▪️ Трывае збор на трал для гусенічнай тэхнікі медэвакуацыі Палка

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar


YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
🦝 Так, гэта янот. Так, яго клічуць Бармалейка. 🦝

Шчыра кажучы, мы вельмі чакалі моманту, калі зможам паказаць вам гэты матэрыял. Бо Бармалейку ў Палку Каліноўскага вельмі і вельмі любяць!
Без лішніх слоў: інтэрв'ю з гаспадаром незвычайнага звера. А, галоўнае, шмат фатаздымкаў!

Усе падрабязнасці ў нашым Instagram.
❗️Полк Каліноўскага афіцыйна паведамляе: цалкам прыпыняецца набор рэкрутаў ва ўсе нашыя падраздзяленні.
👍ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ

У дзень Ваеннай Разведкі Украіны ваяры Палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Чацвёра ваяроў адзначаны ордэнам "За мужнасць" 3 ступені!

"Украіна ганарыцца кожным салдатам ГУР, усімі героямі нашай разведкі!
Мы ганарымся кожнай вашай аперацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія сапраўды яго аслабляюць.
Большая частка вашай баявой і разведвальнай працы зараз не можа абмяркоўвацца адкрыта. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемент гэтай вашай працы!"
— адзначыў прэзідэнт Украіны.

Полк Каліноўскага віншуе ўсіх сваіх пабрацімаў з прафесійным святам! Наперадзе нас чакаюць новыя перамогі!

Слава Украіне і Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM