Полк Каліноўскага
31.6K subscribers
1.28K photos
480 videos
606 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Download Telegram
Сцягі прыспушчаны, прысутныя ўсталі на калена перад героем, гучаць стрэлы ў неба тройчы. Так мы сёння развіталіся з пабрацімам, загінуўшым за вольны беларускі народ.

Мы не гаворым "правялі ў апошні шлях". Мы гаворым "ён назаўжды ў шыхце".

Героі не паміраюць! Жыве!
Кожны ваяр - гэта частка свабоднай Беларусі. Таму мы так глыбока перажываем страту кожнага.

Пад час развітання жыхары ўкраінскага горада ўставалі на калені ў знак пашаны герою. Для нас ён назаўжды ў шыхце. Героі не паміраюць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лісічанск. 26 чэрвеня 2022 года. Расійская бранятэхніка спрабуе адрэзаць апошні шлях для адступлення ЗСУ з горада. На яе шляху даюць бой ваяры Палка імя Каліноўскага.

Тады Полк пацярпеў найбольшыя страты за ўсю гісторыю вайны.

Загінулі: Іван "Брэст" Марчук, камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага Васіль "Атам" Грудовік, баец батальёна "Волат" Вадзім "Папік" Шатроў, баец батальёна "Волат" Васіль "Сябро" Парфянкоў, баец батальёна "Волат"

Лёс невядомы:
Сяргей "Клешч" Дзёгцеў, баец батальёна "Волат" Ян "Тромблі" Дзюрбейка, баец батальёна "Волат"

Памяць аб пабрацімах вядзе нас наперад. Беларусь будзе вольнай.

На відэа - камандзір батальёна "Волат" Іван "Брэст" Марчук пад час задачы у Севераданецку за 15 дзён да ракавога бою.
«Народны дрон» знішчае ворага!
Спецыяльна для тых, хто пералічыў грошы на 100 FPV, падраздзяленне ім. Мікіты Крыўцова распачалі наглядную справаздачу. Цяпер вы амаль у рэальным часе можаце назіраць, як расце карысць ад вашай падтрымкі Палка. Дзякуй, што з намі!

Нагадаем, што трывае збор на Валькірыю для БПЛА ім Мікіты Крыўцова.

На польскі рахунак: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com
BTC: bc1q4sfslntndhkc2plh2j8nvazxv2p6r38yhvuecu
Tether USD: 0xF40A2f6E87d397553d639DE7D7F5FD519a57E719
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Справаздача - гэта добра, але яшчэ цікавей гэта бачыць на ўласныя вочы. Мінус бліндаж з асвабадзіцелямі.
У Беларусі часткова вызвалілі палітвязняў – што далей?

Праз закрытасць і непразрыстасць рэжыму незразумела, што менавіта сталася нагодай для «адлігі»: ціск з боку Польшчы і Кітая, падрыхтоўка да дыялогу з Трампам ці прызначэнне Наталлі Пяткевіч кіраўніцай адміністрацыі «прэзідэнта».

Таксама незразумела, будзе гэта разавай акцыяй, ці стане тэндэнцыяй. У любым выпадку зараз – гэта гульня рэжыму ў якой беларусы не ўдзельнічаюць. Каб уплываць на працэсы трэба стаць субʼектам, а не абʼектам. А для гэтага патрэбна моц, зброя і арганізаванасць.

Далучайся да палка Каліноўскага і пішы гісторыю разам з намі. Пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні і пакуль Беларусь не вызваліцца з-пад прыгону маскавітаў.
Ва Ўкраіне з'явіцца чарговая вуліца ў гонар беларускіх добраахвотнікаў. А менавіта - у гонар Міраслава Лазоўскага.
З такой прапановай Полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю. Аднак мы нават не чакалі, што рашэньне прымуць так хутка.

Міраслаў Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў "Белага легіёна" ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатарам беларускай культуры. Ваяваў у складзе палка Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.

Нагадаем, днямі ў Чарнігаве ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму. Яна ўстаноўлена на вуліцы Кастуся Каліноўскага на доме, у які трапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расійскага ўварвання на поўнач Украіны.

Полк Каліноўскага дзякуе ўкраінскаму народу за памяць аб ваярах, якія палеглі за вашу і нашу свабоду.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Фота: Міраслаў "Мыш" Лазоўскі. Бахмут. 2022 г.