Полк Каліноўскага
31.7K subscribers
1.28K photos
480 videos
606 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Download Telegram
КАЙ

Баец батальёна “Волат” Палка Каліноўскага. Мінамётчык, кіроўца. З’ехаў з Беларусі каб пайсці на вайну і абараняць Украіну. У Палку з верасня 2022-га года.

Поўнае інтерв’ю чытайце ў нашым інстаграме
"У добрага кулямёта няма ні пералёту, ні недалёту"

За хвіліну да таго, як на галовы акупантаў пасыпаўся свінцовы дождж.
Бахмуцкі напрамак.
Батальён "Волат".

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Метр за метрам ідзе вызваленне ўкраінскай зямлі ад акупантаў. Паглядзіце, якія горы смецця і бруду пакідаюць пасля сябе "оркі" і ў якіх умовах працягваюць змаганне нашыя ваяры.
Глядзець з гукам.
У хуткім часе чакайце цікавы матэрыял пра працу баявых падраздзяленняў.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Пачатак студзеня 2023-га. Бахмут.

Я з прэс-службай Палка прагульваюсь па Бахмуту з мэтай паказаць горад падчас вядзення баявых дзеянняў. Прыехалі ў цэнтр. Здымаемся каля надпісу "Смерць русне". Побач з намі спыняюцца два ЗСУ-шніка і кажуць, што метрах у 300-ах наперад прылётам расейскай міны забіла бабку. Вырашылі пад'ехаць: мо не забіла, мо паранена і патрэбна дапамога. Пад'ехалі. Уперадзе, метрах у 70-ці, ляжыць цела. Побач з намі ля дарогі стаіць жанчына гадоў 35-ці з вялікім сабакам. Махае рукамі, просіць дапамогі. Сабака сеў і сядзіць. Нікуды не хоча ісці. Мы адразу не зразумелі, што справа ў сабацы. Думалі, мо каго параніла і жанчына нас падзывае. Спыніліся ля яе і пачулі:
— Дапамажыце завесці сабаку ва ўніверсітэт — ісці не хоча!
Зразумеўшы, што справа ў сабацы, я пайшоў да цела, што ляжала на зямлі.Гэта была бабуля гадоў каля 80-ці. Яна ляжала тварам уверх. Рукі былі складзены на жываце. Бачна было, што бабка ў маладосці была вельмі прыгожая. Акуратна апранутая, з памадай на губах, яна ляжала на асфальце, не падаваючы прыкметаў жыцця. Грудзі не ўздымаліся ад дыхання, пальцы рук былі пажаўцелыя.
Тая жанчына з сабакам сказала нам, што бабку забіла яшчэ раніцай. Я вярнуўся да машыны. Сталі разварочвацца. І ў гэты момант жанчына з сабакам спыніла тры машыны ЗСУ, што праязджалі міма. Тыя спыніліся, утварыўшы пробку на дарозе, якая перыядычна абстрэльвалася. Жанчына ўсіх прасіла падвезці сабаку ў будынак і паскардзілася на нас, што мы ёй адмовілі. Мы фактычна застралі, стаўшы поперак дарогі. Тады я выйшаў з машыны, падышоў да жанчыны і на эмоцыях сказаў:
— Зараз я застрэлю вашага сабаку, каб вы менш за яго клапаціліся!
Жанчына трохі супакоілася. Аўто раз'ехаліся і мы, нарэшце, змаглі развярнуцца і паехалі далей. Дзіўнае ўражанне ў мяне выклікаў гэты кантраст: забітая бабка і алкагалічка, якая ў 70 метрах ад цела спрабавала зрушыць з месца непаслухмянага сабаку. Людзі прывыкаюць да смерці на вайне. Адносяцца да яе па-іншаму, не так, як у мірным жыцці. Смерць становіцца нечым звычайным.

#дзённік_каліноўца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 УВАГА

Першы дзень аўкцыёну ў Краме Палка Каліноўскага

Сёння а 12 гадзіне будзе выстаўлены першы лот. На аўцыёне будуць прадстаўлены цішоткі, якіх ніколі не было ў продажы.
Не прапусціце першы і магчыма астатні аўкцыён Крамы Палка Каліноўскага!

Усе падрабязнасці на інстаграм-старонцы Крамы.

Грошы, якія зарабляе Крама, ідуць на дапамогу параненым у баях ваярам.
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Праца падраздзяленняў Палка
▪️ Трэнаванні батальёна "WESTERN"
▪️ Працягваецца рэкрутынг у Полк

❗️НАГАДАЕМ: зараз штотыднёвыя выпускі навін Палка Каліноўскага выходзяць на нашым другім YouTube канале. Падпісвайцеся, бо там таксама будзе з'яўляцца цікавы кантэнт!

Глядзець на YouTube

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зварот ваяра батальёна "Western" Палка Каліноўскага датычна падзеяў у Ізраілі

Сёння Полк Каліноўскага разам з народам Ізраіля, бо мы як ніхто ведаем, што значыць змагацца за волю і само права на існаванне нацыі і дзяржаўнасці.

Полк Каліноўскага выказвае сваю гатоўнасць, пры неабходнасці, накіраваць групу нашых дасведчанных байцоў розных нацыянальнасцей для дапамогі ваярам ЦАХАЛ.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Віва Ізраіль!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Навіны Палка за тыдзень 🗓

Мінулы тыдзень быў даволі насычаны на падзеі. Глядзіце ў штотыднёвым выпуску навін:

▪️Поспехі Палка на фронце
▪️Навіны ад саміх байцоў з нуля
▪️Байцы аднавілі помнік Міхасю Жызнеўскаму ў Кіеве
▪️Акцыя "За аднаўленне мемарыяла загінуўшым беларусам"
❗️НАГАДАЕМ: зараз штотыднёвыя выпускі навін Палка Каліноўскага выходзяць на нашым другім YouTube канале. Падпісвайцеся, бо там таксама будзе з'яўляцца цікавы кантэнт!

Глядзець на YouTube

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
Падрыхтоўка ваяроў батальёна "Western"

Баявое зладжванне асабовага складу з'яўляецца адной з частак падрыхтоўкі ваяроў. Навык працы групай, разуменне адзін аднаго па позірку, размеркаванне дзеянняў паміж сабой - усё гэта надае ўпэўненасці і дазваляе працаваць як мага эфектыўней. Нават самым дасведчаным заўжды патрэбна ўдасканальванне сваіх ведаў. Асабліва ў сучаснай вайне.

Падрабязней пра новы батальён "Western" на нашым сайце: bel.army/western

Калі вы маеце досвед службы ў прафесійным войску — далучайцеся да новага батальёна: westernbattalion.com

Або вы можаце скарыстацца нашым новым чат-ботам, зробленным для батальёна "Western": t.me/belarmy_bot
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэта самая тыповая задача мінамётнага разліка. Такія нашыя хлопцы выконваюць дзень за днём. Але гэтым разам вы можаце пабачыць усё ад першая асобы!

Ваяры батальёна «Літвін» Палка Каліноўскага сумесна з 3-й АШБр абстрэльваюць варожыя пазіцыі на Бахмуцкім накірунку.
Камера знаходзіцца на шлеме байца, які усталёўвае выбухавік на 120-мм мінах і падносіць іх зараджаючаму.
Усе падрабязнасці даведаецеся з гэтага відэа!
Навіны Палка за тыдзень 🗓

Мінулы тыдзень быў даволі насычаны на падзеі. Глядзіце ў штотыднёвым выпуску навін:

▪️Навіны ад саміх байцоў з нуля
▪️Знішчэнне тэхнікі ворага Палкавым БПЛА імя Мікіты Крыўцова
▪️Франтавыя навіны батальёна “Літвін”

❗️НАГАДАЕМ: зараз штотыднёвыя выпускі навін Палка Каліноўскага выходзяць на нашым другім YouTube канале. Падпісвайцеся, бо там таксама будзе з'яўляцца цікавы кантэнт!

Глядзець на YouTube

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы жадаем падзяліцца з вамі цікавай навіной, якая паходзіць ад сэрцаў украінскіх дзяцей! Нашы юныя сябры з Белай Царквы ініцыявалі і правялі самастойны аналіз гісторыі Беларусі, нашага палку і Беларускай Народнай Рэспублікі.

Падтрымка ад нашых сяброў з Украіны асабліва важлівая. Гэта дакладна тое, што ўмацоўвае нашае братэрства і робіць нашу місію яшчэ больш магутнай.

Мы дзякуем нашым юным патрыётам з Украіны за іх сапраўднае сяброўства і падтрымку, і за тое, што яны вучаць іншых і вучацца самі. Гэта прыгажосць і надзея на будучыню!

Мы прапануем вам паглядзець відэа, дзякуючы якому вы адчуеце душэўную цеплыню і надзею на лепшы свет.🌟

Разам мы мацней! 🤝
Сябры! Дзякуючы вашай падтрымцы мы сабралі ўжо больш за 70% сумы, неабходнай для набыцця трала для нашай медыцынскай службы! Давайце націснем на педаль газу, бо большую частку гэтай дарогі мы ўжо праехалі!

Нагадаем: у верасні Полк Каліноўскага распачаў збор сродкаў на трал. У медслужбы Палка Каліноўскага з'явілася тэхніка для эвакуацыі: ёсць як колавая, так і гусенічная бронітэхніка. Без добрага трала яна не патрапіць на перадавую!

🎯 Засталося: 211.000 грыўняў

Збор тут: https://send.monobank.ua/jar/ANXiNRUkd7
Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal, то можаце дасылаць іх Аляксандру Балаганаву: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

💳 Картка: 5375 4112 0824 2250
Баец Палка Кастуся Каліноўскага Кай, завяршыў сваё лячэнне санаторна-куротнай рэабілітацыяй у Букавелі. Кай ужо павярнуўся ў шыхт і да выканання баявых задач.
Зычым яму, каб кулі яго міналі, і ніякае ліха не перашкаджала далей крочыць да нашай агульнай Перамогі!

@kalinoucy
@belwarriors