Полк Каліноўскага
34.5K subscribers
1.23K photos
446 videos
580 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
БАЯВОЕ ЗЛАЖВАННЕ

Батальён "Літвін" Палка Каліноўскага скончыў баявое злажванне і ў поўным складзе знаходзіцца на выкананні баявых задач на ўсходзе Украіны.
Сачыце далей за нашымі навінамі!

Жыве Беларусь!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"ПОСТРІЛ!"

Падраздзяленне БПЛА ім.Мікіты Крыўцова Палка Каліноўскага не толькі можа ажыццяўляць разведку пазіцый ворага, але і самастойна знішчаць акупантаў!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
❗️ЗБІРАЕМ НА ТРАЛ: ПАТРЭБНА ВАША ДАПАМОГА❗️

У медслужбы Палка Каліноўскага з'явілася тэхніка для эвакуацыі. Ёсць як колавая, так і гусенічная бронітэхніка. Без добрага трала яна не патрапіць на перадавую!
🎯 Мэта: 935000 грыўняў

Збор тут: https://send.monobank.ua/jar/ANXiNRUkd7
Калі вы жадаеце пераслаць грошы на PayPal*, то можаце дасылаць іх Аляксандру: Balaganoffff@gmail.com
Усю суму ён пералічыць нам!

💳 Картка: 5375 4112 0824 2250

Дапамажыце нам сустрэць сезон бруду цалкам падрыхтаванымі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️УВАГА❗️

Папярэдняе відэа апублікавана памылкова! Баі за Клешчэеўку яшчэ працягваюцца!
Прыносім прабачэнні ўсім, хто раней за гадзіну "адзначыў" поўнае вызваленне населенага пункта.
Пра поўнае вызваленне чакаем пацверджанне ад Генштаба.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МАРГАРЫТА ЛЯЎЧУК НА ПАДВАЛЕ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА

На гэтым тыдні госцем нашага падвала стала вядомая беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук. Аднак мы ўпэўненыя, што вы ведаеце яе не толькі па выкананні Арый Моцарта.

З новага выпуску вы даведаецеся:
▪️ Чаму Маргарыта кажа, што любіць прапагандыста Азаронка?
▪️ Якой бачыць будучыню культуры Беларусі?
▪️ І навошта яна хоча перафарбаваць аўтазакі ў ружовы колер?

Пра гэта і многае іншае ў новым інтэрв'ю на YouTube!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Праца баявых падраздзяленняў Палка
▪️ Праца медыцынскай роты Палка
▪️ Інфармацыя аб параненых байцах

Глядзець на YouTube

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзень нацыянальнага сцяга Беларусі

Полк Каліноўскага віншуе ўсіх беларусаў са святам!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння на мяжы з Рэспублікай Беларусь Полк імя Кастуся Каліноўскага правёў акцыю, якая прысвечана Дню Нацыянальнага сцяга

Прадстаўнікі Палка разам з валанцёрамі запусцілі ў неба вялізны сцяг памерам 5 на 10 метраў. Сцяг паляцеў у напрамку Беларусі.
Акцыя са сцягам заклікана нагадаць грамадзянам, што рана ці позна гэты сцяг залунае па ўсей нашай краіне — па вольнай Беларусі!

Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прывітанне ад ваяроў батальёна "Літвін" Палка Каліноўскага!

Барацьба працягваецца!

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook
Полк Каліноўскага афіцыйна паведамляе: цалкам АДНОЎЛЕНЫ набор рэкрутаў ва ўсе нашыя падраздзяленні!

Падрабязнасці об часовым спыненні рэкрутынгу нададзім праз некаторы час у нашых навінах.

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На Беларусі
Па вёсках ідуць пагалоскі —
З’явіўся Кастусь Каліноўскі.
Чаму так назвалі хлапца — невядома,
Ці, можа, што ў світцы ён шэрай знаёмай?
Ці, можа, што мае блакітныя вочы?
Ці, можа, што тайна з’яўляецца ўночы,
Што мужны ён з твару,
Што ворагам — кара:
Як прыйдзе, успыхнуць у катаў пажары
І ляжа, пабітая ўпокат пачвара.
А покуль збяруць акупанты пагоню -
Далёка замчаць Каліноўскага коні...

На відэа праца ваяроў Палка Каліноўскага пад Бахмутам.

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Часаў Яр, Бахмуцкі раён, Данецкая вобласць.

Праца Медроты Палка Каліноўскага ў баявых умовах на стабілізацыйным пункце медыцынскай службы.
У сувязі з параненнем і моцным балявым сіндромам параненага, пад кантролем апарата УЗД, праводзіцца блакада нервовых канчаткаў агульнага галёначнага нерва левай нагі, а гэтак жа інфузійная тэрапія для аднаўлення аб'ёма цыркулявалай крыві.

Дзякуючы намаганням нашых медыкаў, жыццю параненага на гэты момант нічога не пагражае.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Аднаўленне рэкрутынгу ў Полк
▪️ Праца падраздзяленняў Палка
▪️ Вынікі тыдня

❗️НАГАДАЕМ: зараз штотыднёвыя выпускі навін Палка Каліноўскага выходзяць на нашым другім YouTube канале. Падпісвайцеся, бо там таксама будзе з'яўляцца цікавы кантэнт!

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм
@Rezbat_bot - бот для ўступлення ў рэзерв
https://bel.army/recruits/ - інфармацыя рэкрутам

Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
https://bel.army/support/

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite

🌐Навіны на іншых мовах:
PL | UA | RU

#прэс_рэліз
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Полк Каліноўскага пашыраецца❗️

Мы аб'яўляем аб стварэнні новага батальёна "Western", які становіцца ў шэрагі Палка Каліноўскага!

У батальён ужо увайшлі афіцэры краін НАТА і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Афганістане. Усе яны да прыбыцця ва Украіну служылі ў прафесійных узброеных сілах розных дзяржаў, якія ўваходзяць у паўночнаатлантычны альянс. Нашыя замежныя пабрацімы цалкам падзяляюць права ўкраінскага і беларускага народаў на свабоду і дэмакратыю. Яны гатовыя дапамагаць нам, каб разам дасягнуць перамогі!

Падрабязней пра новы батальён "Western" на нашым сайце: bel.army/western

Калі вы маеце досвед службы ў прафесійным войску — далучайцеся да новага батальёна: westernbattalion.com

Або вы можаце скарыстацца нашым новым чат-ботам, зробленным для батальёна "Western": t.me/belarmy_bot