Полк Каліноўскага
31.8K subscribers
1.28K photos
480 videos
606 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Download Telegram
Буууум❗️

Вынік працы сапёраў Палка Каліноўскага за адзін дзень!

У выніку расейскай агрэсіі па ступені забруджанасці тэрыторыі выбуховымі прыладамі Украіна зараз з'яўляецца ці не самым небяспечным месцам на планеце.
Нашы сапёры штодня сутыкаюцца з супрацьтанкавымі мінамі ТМ-62, ТМ-83, супрацьпяхотнымі мінамі ПМН, з «мінамі-пасткамі» і аскепкавымі мінамі накіраванага дзеяння.
Але трапляюцца і цуды сапёрнай справы! На адным з фота так званы «ПІРОГ» - гэта супрацьтанкавая міна з сейсмічным датчыкам, пад скрыняй - "міна-пастка" МЛ-8, а пад ёй - супрацьпяхотная міна Мон-200.
Усе міны паспяхова “зняты”. А значыць украінская зямля становіцца чысцейшай не толькі ад «оркаў», але і ад выбухоўкі, якую яны прынеслі на мірную зямлю.
Відэа падрыву гэтых самых мін выкладзем у найбліжэйшым часе!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзень Волі

Вось ужо 105 год беларусы адзначаюць абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Гэта вялікае свята для ўсіх беларусаў па ўсім свеце, а для нас яшчэ і знакавае. Менавіта 25 сакавіка ў Кіеве, пад кананаду расейскіх войскаў, тады яшчэ батальён Каліноўскага прыняў свой першы зарок на вернасць Беларусі і беларускаму народу. А праз год мы ўжо атрымалі ўзнагароды з рук Рады БНР – першыя баявыя ўзнагароды за стагоддзі! Мы з гонарам лічым сябе спадкаемцамі тых, хто больш за сто гадоў таму, пад акупацыяй, заявіў пра незалежную Беларусь. Заявіў аб тым, што беларусы могуць і павінны мець сваю дзяржаву...
Аднак не ўсе з гэтым згодны. Нас спрабавалі і спрабуюць сцерці з зямлі. Спрабуюць сцерці нашу беларускасць, спрабуюць сцерці нацыю, спрабуюць сцерці волю, спрабуюць сцерці гонар нашага народа. Спрабуюць гэта зараз. За стагоддзі мы праходзілі войны, катаванні, выгнанні, расстрэлы і голад. Але мы заўсёды працягваемся. Мы працягваемся ў песнях і творах нашых пісьменнікаў, у адкрыццях нашых навукоўцаў, у перамогах нашых спартсменаў, у працавітасці нашых людзей і ў мужнасці нашых ваяроў.
І што б ні было мы ідзем да нашай свабоды! Так, часам кошт нашай свабоды - гэта жыццё... Але мы гатовыя плаціць гэты кошт!

Пакуль мы жывем – Жыве Беларусь!
❗️ 25 березня білоруси по всьому світу відзначають День Волі
 
Для кожного громадянина Білорусі, який мріє про вільну національну державу, це свято має і завжди матиме особливий сенс.

💪 Утім білоруси не тільки мріють, але й діють: рівно рік тому, 25 березня 2022, бійці батальйону імені Кастуся Каліновського в атакованому російськими ракетами Києві склали присягу на вірність білоруському народові та стали виборювати свободу для своєї нації зі зброєю в руках.
 
☝️ Воля і українського, і білоруського народів під загрозою одного жорсткого та неадекватного ворога. Поразка московії на полі бою в Україні та подальший крах імперії зла дасть білорусам новий шанс на докорінні зміни у їхній країні.

🤝 Воля ― наша спільна цінність. Тож і здобута перемога над московитами буде спільною. Україна завжди буде поруч як надійний добрий друг і ввічливий сусід. Гуртом, кажуть, легше.
 
⚔️ За ваше і наше майбутнє ―  до бою!

З Днем Волі! Жыве Беларусь!

ГУР в інших соціальних мережах:

🔹Facebook 🔹YouTube 🔹 Viber 🔹Instagram 🔹Twitter 🔹 TikTok
Навіны Палка за тыдзень 🗓

▪️ Праца батальёнаў
▪️ Паспяховае выкананне задачы палкавым БПЛА
▪️ 105 год абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі

Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм


Кантакты для СМІ і іншых асоб:
@PressBelWar - тэлеграм-канал

ДАПАМАГЧЫ ПАЛКУ:
Перавод на карту (ў грыўнах):
5375414126301919 (Monobank)

Валанцёры:
@belbatv
@Froki327

YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |

#прэс_рэліз
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ядзерная зброя

Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук пра намер размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падзяка

Полк Каліноўскага дзякуе за дапамогу канал «ФЕЙГИН LIVE» і асабіста Марку Захаравічу, за тое, што адгукнуўся на просьбу аб дапамозе нашаму ваяру Аляксею з пазыўным «Псіхолаг» які збірае на пратэз.
Аляксей страціў нагу пры абароне Кіева. Вы таксама пажадаеце далучыцца да збору прайшоўшы па спасылцы:

https://zrzutka.pl/ncpf6z

Разам да перамогі!
Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Сапёр памыляецца толькі адзін раз"

Відэа напружанай і небяспечнай працы сапёраў Палка Каліноўскага. Штодня, кіламетр за кіламетрам, у тым ліку дзякуючы нашым ваярам, украінская зямля становіцца чысцей ад выбухоўкі, пакінутай расейскімі акупантамі.

Глядзіце да канца, там кадры падрыву выбухоўкі!
Вайна вачыма мінамётчыкаў і разліку СПГ Палка Каліноўскага
Мірная Буча

На павароце з Ворзеля на Бучу будзе адноўлены самы вялікі ў грамадстве Сцяг Украіны і ўстаноўлены памятныя знакі - сімвалы падзякі падраздзяленням, якія гераічна супрацьстаялі акупантам.
На месцы скрыжавання Варшаўскай трасы і дарог на Бучу і Ворзель, 3 сакавіка 2022 года, абаронцы Бучы далі бой расейцам на бронетэхніцы.
Ім супрацьстаялі мы – ваяры Палка Каліноўскага, узвод добраахвотнікаў з "Азова" і дэсантнікі 80-й брыгады.

Цяпер ідзе падрыхтоўка да гадавіны вызвалення Бучы і адкрыцця абноўленай плошчы на ўездзе ў Ворзель. Сцяг і мемарыял стануць упрыгожаннем паселішча.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!