Полк Каліноўскага
31K subscribers
1.28K photos
480 videos
607 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Зачыстка памяшкання

Відэа трэніроўкі па зачыстцы памяшкання батальёнам "Літвін" Палка Каліноўскага.
Паміж баявымі задачамі нашы ваяры не губляюць часу і павялічваюць сваё майстэрства.
Далучайся да наймацнейшых!

ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Войска, у якога на два чалавека тры судзімасці, ніколі не пераможа войска ў якога на два чалавека тры вышэйшыя адукацыі.
У гэтай вайне ні ў кога нават няма сумневаў хто ёсць хто.
На здымку вольны час ваяроў Палка Каліноўскага.
Пасля ўдараў па Польшчы, як ніколі становіцца зразумелым і актуальным лозунг “За нашу і вашу свабоду!” Ужо зразумела, што трэба спыняць агрэсара менавіта ва Украіне, ці ён абавязкова пойдзе далей.

На фота абломкі кацапскага «Урагана», якія ўпалі прама на пазіцыі хлопцаў з Палка Каліноўскага.
Я жывы!

На пазіцыях шмат праблем. Пастаянныя абстрэлы, зімой холад, адсутнасць сну. Мякка скажам, некамфортна. Але ёсць яшчэ адна важная праблема. Як здабыць інтэрнэт? У зоне баявых дзеянняў гэта практычна немагчыма. Вы спытаеце навошта? Вось навошта табе тамака на вайне інтэрнэт? Мэмчыкі паглядзець? Відосікі? Ды проста напісаць блізкім - я жывы.
Цяпер свет - гэта той, які здымаецца на камеры, айфоны, рэгістратары, камеры назірання. Цяперашняя вайна як на далоні. Блізкія і родныя кожны дзень бачаць новыя кадры баёў, кадры зверстваў акупантаў, бамбардзіровак гарадоў і пакуты людзей. Кожны дзень за цябе хвалююцца.
Дык вось на пазіцыях на ўсходзе Украіны, якія мы працяглы час утрымлівалі, падлавіць інэт можна было толькі ў адной кропцы. Трэба было вяртацца на базу, і там, на даху аднаго з баракаў, ледзь прабівалася адна палосачка. Мы пісалі аднаму з пабрацімаў каму адправіць вестку, што ўсё ў парадку і ён лез наверх. Адпраўляў усім. Адказу не чакалі. Галоўнае паведаміць аб сабе, пазбавіць хоць не надоўга родных ад хвалявання.
Гэты барак разбамбіла.
На доўгі час мы засталіся без сувязі. Але знаходлівасць зрабіла сваю справу. Прама ў акопах адзін з пабрацімаў, проста дзеля жарту прывязаў тэлефон да доўгай палкі і падняў угару. Мы ўсе дружна паржалі, але калі ён шчаслівы сказаў што паведамленне адправілася на працягу дня да гэтай палкі быў прывязаны тэлефон кожнага. Нашы блізкія, дзякуючы такому першабытнаму спосабу, зноў змаглі атрымліваць шчаслівыя вестачкі.
У якім бы месцы мы не знаходзіліся, мы заўсёды шукаем магчымасць даць аб сабе ведаць.
Калі зараз вы ў бяспецы і ў коле родных - шануйце гэты час!

#Дзённік_каліноўца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔪 "Яна ў мяне была ў баю, на ёй два маскаля" ☠️☠️

Моцны расповед ваяра з пазыўным Ваўкалак пра бой, у якім ён забіў двух ворагаў і сам быў паранены. Сумарна нашыя байцы знішчылі тады 4 оркаў.

Прапануем паглядзець відэа з байцом батальёна “Волат” Палка Каліноўскага.

З такімі хлопцамі абавязкова пераможам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Цяпло ў Палку

У любым калектыве важная атмасфера паміж людзьмі. На вайне ўсё агаляецца, нервы нацягнуты як канат, эмоцыі на піку. Нашы ваяры імкнуцца ствараць цёплую аўру зносін: падтрымліваюць адзін аднаго ў любых сітуацыях і на пазіцыях і ў моманты адпачынку. Гэта гуртуе нашых хлопцаў, большасць з якіх ужо не толькі пабрацімы, але і блізкія сябры.
Там, дзе пабывала нага руZZкага салдата.

"Трава", порна-часопісы, савецкія іржавыя каскі, бінты 1962 года, "сучасная" расейска-севецкая медыцына і многа іншага засталося пасля акупантаў у вызваленай вёсцы на Херсоншчыне.

У чарговы раз мы ўбачылі сапраўдны твар руZZкага свету. Твар, па якім білі і будзем біць разам з украінскім войскам, каб падобная мярзота сышла на заўсёды з украінскай зямлі!
Спыненае жыццё

Яшчэ нядаўна ў гэтых кватэрах гучаў дзіцячы смех, нехта слухаў музыку і глядзеў тэлевізар, нехта рыхтаваў вячэру і чакаў у госці сваіх родных, хутчэй за ўсё, гэты нехта часам скандаліў, як гэта бывае проста так, з-за дробязі , потым мірыўся і працягваў кахаць…
Тут ішло сапраўднае жыццё і ў адзін момант спынілася.
Гэтае жыццё растапталі брудным імперска-савецкім ботам. Проста так. Без мэты. Без нагоды.

Мы выстаім і вернем у гэтыя дамы шчасце.

Twitter | YouTube | TikTok | Instagram | Krama | Facebook |
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Буслы знішчаюць ворага 💥

У Палку Каліноўскага з'явілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова, якое ўжо ўступіла ў гульню!
Хлопцы праводзяць выведку, карэкціроўку агню і бамбардзіроўку варожых пазіцый і тэхнікі.

У дадзеным баі, падраздзяленне вылічыла танкі акупантаў, дала каардынаты артылерыі і скарэктавала агонь, дзякуючы чаму было знішчана два танкі.
Яшчэ два танкі ворага, палкавое падраздзяленне БПЛА Крыўцова разбамбіла сваімі сіламі!
Усяго за бой было знішчана 30 адзінак пяхоты акупантаў.
На відэа перахоп перамоваў оркаў!

Падраздзяленне развіваецца і рыхтуецца да новых перамог!

Далучыцца да палкавога падраздзялення БПЛА можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot з паметкай #БПЛА_МК
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падтрымайце нас рэпостамі і лайкамі!

Гэта вельмі важна і дапамагае большай колькасці людзей даведацца пра мэты і дзеянні Палка Каліноўскага. Гэта ўносіць смуту ў шэрагі ворага, які разумее, што нас падтрымліваюць усё больш і больш беларусаў, а значыць час расплаты за ўчыненыя злачынствы рэжымам блізкі.

Афіцыйныя сацыяльныя сеткі Палка:
Instagram - фотаздымкі, якіх няма больш нідзе
Facebook
TikTok- звычайнае жыццё нашага Палка
Twitter - about the regiment
Youtube - відэа на розныя тэмы
Крама - мерч Палка

Разам пераможам!
Дзень годнасці і свабоды

Сёння 21 лістапада Украіна адзначае пачатак двух рэвалюцый «Аранжавай рэвалюцыі» і «Рэвалюцыі годнасці».
Беларусы заўсёды падтрымлівалі Украіну ў адстойванні дэмакратыі і правоў грамадзяніна, аднак менавіта «Рэвалюцыя годнасці» моцным болем адгукаецца ў нашых сэрцах. Менавіта ў тыя дні аддаў сваё жыццё наш герой, першы загінуўшы беларус Міхаіл Жызнеўскі.
Гэта першая ахвяра беларускага народа ў найноўшай гісторыі. Беларусы і зараз змагаюцца на баку Украіны, таму што мы падзяляем жаданне і права народа жыць без дыктатуры і прыгнёту імперскага суседа як ва Украіне, так і ў Беларусі.

Мы віншуем Вас сябры! Мы будзем з вамі змагацца да поўнай перамогі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Магутны божа" на перадавой

Беларускія добраахвотнікі змагаюцца ва Украіне, каб у Беларусь ніколі не прыйшла падобная вайна, знішчэнні і разбурэнні, якія вы ўбачыце ў гэтым відэа.
Ня толькі малітвай, але са зброяй у руках нашыя ваяры робяць усё магчымае для гэтага.
Духоўны гімн беларусаў спявае проста ў акопе добраахвотнік Палка Каліноўскага.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Агляд ПЗРК "ІГЛА" - расейска-савецкі пераносны зенітна-ракетны комплекс, прызначаны для паражэння нізка лятаючых верталётаў і самалётаў.
Ваяры Палка Каліноўскага эфектыўна бароняць украінскае неба ад расейскіх птушачак, якія крыху пераблыталі, дзе скончваюцца межы оркастана.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

#наша_зброя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень памяці ахвяр галадамораў.

Галадамор 1932-1933 гадоў - акт генацыду ўкраінскага народа, арганізаваны кіраўніцтвам СССР шляхам стварэння штучнага масавага голаду. Калі на працягу 1932 года голадам былі забітыя сотні тысяч чалавек, то ў 1933 гаду лік ішоў на мільёны.

На працягу дзесяцігоддзяў масавае забойства людзей голадам не толькі наўмысна замоўчвалася савецкай уладай, але і ўвогуле забаранялася пра яго дзе-небудзь успамінаць.
Цяпер пра галадамор ва Украіне кажуць, і ён прызнаны міжнароднай супольнасцю як акт генацыду.

Па словах сучасных гісторыкаў у 1930-я гады ад галадамору, па тых жа прычынах што і ва Украіне, на тэрыторыі Беларусі памерла да 500 тысяч людзей!

Аднак з-за палітыкі дзейнай аўтарытарнай, прарасейскай улады гэты перыяд застаецца малавывучаным. Спадкаемцы чэкістаў не раскрываюць архівы і не дазваляюць беларусам ведаць сваю гісторыю, ведаць пра злачынствы саветаў, а галоўнае - не дазваляюць ушанаваць памяць загінуўшых жахлівай смерцю продкаў.