Беларусы ў Вiльнi
515 subscribers
1.05K photos
132 videos
6 files
993 links
Рабі пільна — і тут будзе Вільня!

🗂 Карысныя рэсурсы: https://t.me/belarusVLN/29192
👥 Суполка: https://t.me/belarusVLN

📲 Сувязь з намі: @Rho_Echo_7
Download Telegram
Беларусы ў Вiльнi pinned «❤️‍🔥 Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка! 24 сакавіка 🔴 12:00-13:30 – Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі 🔴 13:30 - 18:00 – Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня: рэгістрацыя пасажыраў і кіроўцаў тут 🔴 14:00-16:00 — Прэзентацыя карты…»
☺️ Запрашаем беларусаў у пятніцу 22 сакавіка на адкрыцце помніка паўстанцам 1863-64гг.
🇧🇾🇱🇻🇱🇹🇵🇱🇺🇦

Літоўскія каталікі, пры польскай падтрымцы, прымеркавалі адкрыцьцё помніка паўстанцам 1863-1864 г.г. на тэрыторыі францішканскага кляштару да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага, Зыгмунда Серакоўскага і йіхніх паплечнікаў.

У праграме:
11:00 – асвячэньне помніка
11:15 – Сьвятая Імша
12:00 – пачастунак, вогнішчы, паўстанцкія сьпевы.

Праект “Ушанаваньне Памяці Студзеньскага Паўстаньня ў Вільні” быў дафінансаваны фундацыяй “Polska Fundacja Narodowa”.

📆 22 сакавіка | пт
📍 Pranciškonų g.1A, Vilnius
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 Каманда Splyvem прапануе прыняць удзел у святочным🔥 сплаве, з бел-чырвона-белымі сцягамі, па раце Neris!
🥂Адсвяткуем Дзень Волі разам.

📆 Калі? А 12:00, нядзеля 24.03.
📍 Дзе? Збор каля Белага мосту; Фініш — на пляжы Šaltūnų paplūdimys
🫠 Можна застацца і зладзіць пікнік

Сплаў безкаштоўны, але просім мець 5 эўра на чалавека, для пакрыцця транспартных выдаткаў, і арганізацыі гарачай кавы, гарбаты, прысмакаў на фініш.

Для запісу на ўдзел у святочным сплаве звяртайцеся па тэлефонах:

📱+37068351081, Алег
📱 +37060815886, Андрэй

Або папярэдне звязвайцеся з намі праз сацыяльныя сеткі:
✈️У Тэлеграме: t.me/splyvem
📷У Інстаграме: instagram.com/splyvem

#реклама
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў

Рабі свет лепшым праз сацыяльныя праекты на Стартап-школе беларускіх сацыяльных праектаў! Гэты курс разлічаны для маладых людзей, якія хочуць атрымаць неабходныя веды і навыкі для запуску паспяховага сацыяльнага бізнэсу.

🗓️ 23 красавіка — 4 чэрвеня ў Вільні і анлайн.

Падчас стартап-школы ты:

👉 паслухаеш карысныя лекцыі,
👉 папрацуеш на майстар-класах,
👉 паўдзельнічаеш у ментарскіх сесіях,
👉 выступіш на Дэма дні — пітчы праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі.

Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты (да 6.000 EUR) і ментарскую падтрымку!

Азнаёміцца ​​з праграмай стартап-школы, ментарамі і FAQ можна на нашым сайце: https://school.imaguru.net/

Каб узяць удзел запоўні заяўку

Стартап-школа пройдзе ў межах праекту Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
😘 Сябры, надыходзяць вельмі насычаныя падзеямі сакавіцкія дні, у гэтыя выходныя будзе шмат цікавых беларускіх імпрэзаў. А мы запрашаем Вас на шпацыры "Віленскія адрасы дзеячоў БНР", прысьвечаныя 106-м угодкам абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі

23 сакавіка (субота), а 13:00 — ладзім такі шпацыр са Студэнцкім саюзам ЕГУ.

25 сакавіка, а 12:00 — гэты ж самы шпацыр будзем паўтараць ў сьвяточны панядзелак.

🙃 Давайце разам пашпацыруем па сакавіцкай Вільні, наведаем віленскія адрасы бацькоў-заснавальнікаў БНР. Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. Пра гэта, і шмат пра што іншае вы даведаецеся падчас шпацыру.

⌛️ Працягласьць каля 2 гадзінаў.
📍 Месца сустрэчы паведамляецца пасьля рэгістрацыі
💸 Шпацыр бескаштоўны, данаты для вядоўцы вітаюцца

Пытаньні і рэгістрацыі на вандроўкі праз тэлеграм:
🚀 t.me/liusterkavilnia
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Klub "Licviny"
"Шлях дадому": Выстава ў Доме нацыянальных меншасцяў

🗓️ 25 сакавіка а 14:30

Запрашаем паглядзець на вобразы беларускіх добраахвотнікаў, якія стаялі ў складзе літоўскай арміі 1918-1923 гг. і іншых беларускіх герояў, якія аддалі сваё сэрца за савецкім часам і за абарону Украіны з 2014 года.

❤️‍🩹Дапамагчы клубу
❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
⚪️•Інстаграм
🔴•Фэйсбук
⚪️•Тэлеграм LT

🌐 https://www.licviny.lt
😘 Сябры, з днём народзінаў Францішка Багушэвіча!

Прапануем вам у суботу 30 сакавіка далучыцца да вандроўкі па Віленшчыне, прысьвечанай заснавальніку найноўшай беларускай літаратуры, чый запавет для беларусаў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!» актуальны і да сёньня.

Днямі спаўняецца 184 гады зь дня ягонага нараджэньня. А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту.

🗺 Маршрут вандроўкі: Вільня - Немеж - Барэйкаўшчына - Рукойні - Савічуны - Сьвіраны - Меднікі - Вільня.

Выезд з Вільні а 9:30 раніцы, вяртаньне недзе а 16:00
🚌 Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі

Пытаньні і рэгістрацыя на вандроўку праз тэлеграм:
🚀 t.me/liusterkavilnia

Далучайцеся!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25 САКАВІКА || Фотавыстава прысвечаная аршанскаму месцу Сталінскіх рэпрэсій

Выстава прысвечана аднаму з месцаў масавых расстрэлаў у Беларусі ў часы сталінскіх рэпрэсій.

У 1982 годзе падчас будаўніцтва чыгункі ва ўрочышчы Кабылякі ў Аршанскім раёне выяўленыя чалавечыя парэшткі. Спецыяльна створаная Дзяржаўная камісія прызнала: гэта ахвяры масавых расстрэлаў НКУС у 1930-я гады. У пачатку 1990-х па патрабаванні аршанцаў улады пачалі ствараць тут мемарыял і ўсталявалі велізарны прыродны валун. Так Кабыляцкая гара разам з Курапатамі стала адным з вядомых месцаў масавых злачынстваў савецкай улады ў Беларусі.

Выстава адкрыецца 25 сакавіка і будзе экспанавацца да 12 траўня. На афіцыйным адкрыцці выступяць удзельнікі аршанскай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы», кіраўніцтва літоўскага «Музея акупацыі і барацьбы за свабоду» і прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету. Пасля афіцыйнай часткі адбудзецца экскурсія па выставе.

🗓️ 25 сакавіка ў 16:00
👉 Tuskulėnai manor
(Žirmūnų g. 1F)
✌️ Шаноўнае спадарства 🇧🇾
Хацелася б павіншаваць вас з сённяшнім святам, пазычыць нечага, адсвяткаваць разам з усёй краінай; сказаць, што народ наш будзе вольны і краіна пазбавіцца ад гнёту тыраніі, што ўсё будзе добра і хутка мы зможам павярнуцца да дому.

Але шчыра кажучы, ані натхнення, ані жадання — няма.

Хадзіць у аднім маршы. Чуць усё тыя ж самыя лёзунгі. Тую ж самую музыку. Слухаць тыя ж самыя рэчы з трыбуны. Наведваць нейкія культурныя выставы, імпрэзы і сустрэчы. Аніякага, бо ўсё падаецца пустым і недарэчным — бо якой волі?

Сёння маё сэрца ў самоце крычыць пра згвалтаваных суайчыннікаў. Пра знішчаныя лёсы. Пра загінулых герояў. Пра забітых дзяцей. Пра замардаваных акупантамі. Пра жорсткія вурокі гісторыі. Пра крыўду, люць і помсту. Пра памылкі. Пра немач.

Слухаць Караткевіча на сучасны лад, паглынуцца ў думкі, ізноў адшуківаць слупы ўласнай волі. Ціхая рэфлексія.


Жыве Беларусь🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
СУСЕДСКІ ФЭСТ ПІСАНAК!☀️

Адзначаеце вы Вялікдзень ці не, а ён паўсюль: у горадзе, у крамах, у кавярнях. То давайце дададзім і нашай эстэтыкі ў гэтую падзею!

Прыходзьце да нас на фэст, дзе мы:
🐣 размалюем яйкі ў цудоўнай мінімалістычнай беларускай традыцыі
🐣 дададзім колеру ў жыццясцвярджальнай украінскай
🐣 распішам маргучай у таямнічай традыцыі Літвы
🐇 пашукаем разам з дзецьмі велікодныя скарбы ў скверыку
🐇 .пагутарым разам з рознымі экспертамі на розных мовах пра старажытныя і хрысціянскія традыцыі
🕺💃Ды заспяваем й патанчым у нашых традыцыях, каб назапасіць добры настрой!

Чакаем вас на нашым фэсце ўрачыстасці дабрыні і надзеі, створанай разам! 🐣
📆 КАЛІ: 31 сакавіка а 12.30
📍 ДЗЕ: Музей Івана Луцкевіча [Vilniaus, 20]
✔️ ЯК: калі ласка, зарэгіструйцеся на майстар-класы, колькасць месцаў абмежавана
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Двары Вільні
Кінакіна - гэта сайт, а таксама тэлеграм канал з фільмамі на беларускай мове.

Сёння у вольным доступе з'явілася прыкладанне Кінакіпы для тэлевізараў з Android TV OS.

Інструкцыя:
https://kinakipa.site/AndroidTV

Прыемных праглядаў!
🔈 Праграма Professional Fellows Program (PFP) для маладых беларускіх лідэраў(-к): паспейце падаць заяўку да 30 красавіка ўключна

🎓 Калі вы:
🟢 маладыя лідары(-кі);
🟢 занятыя ў сферы інавацый і прадпрымальніцтва;
🟢 знаходзіцеся ва ўзросце 25-35 гадоў;
🟢 маеце грамадзянства Беларусі;
🟢 добра валодаеце ангельскай мовай;
🟢 маеце як мінімум два гады адпаведнага досведу працы і працаўладкаваныя ў цяперашні час;
🟢праяўляеце лідэрскія якасці і навыкі супрацоўніцтва,

➡️ то для вас адкрываецца выдатная магчымасць прайсці пяці-шасцітыднёвую стажыроўку ў амерыканскіх🇺🇸 арганізацыях цягам траўня-чэрвеня 2025 года.

Больш падрабязную інфармацыю і спасылку на анкету вы знойдзеце тут: https://www.belarus.americancouncils.org/pfp-blr
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎶Музычная капэла "Гоман" запрашае новых удзельнікаў ды ўдзельніц🎶

Мы — малады калектыў, заснаваны ў Вільні прафесійнымі дырыжорамі Мікалаем і Вольгай Семянчукамі. За плячыма ў нас ужо некалькі удалых выступаў, наперадзе шэраг планаў. Калі вы любіце спевы, любіце беларускую музыку і падзяляеце нашыя ідэалы, то далучайцеся! Запрашаем аматараў і аматарак, прафесійных вакалістаў і вакалістак, музыкаў- інструменталістаў ды інструменталістак для сумеснага музіцыравання і выступаў.

Нашыя заняткі адбываюцца два разы на тыдзень у цэнтры горада:
🟢панядзелак 18:45-19:45
🟢субота 11:00-12:00

📱 Кантакты для сувязі:
Telegram
Instargam
Facebook
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎶Запрашаем вас на канцэрт гурта «Вячоркі!»

Гурт «Вячоркі» — гэта малады акустычны праект, асноўнай ідэяй якога з'яўляецца калейдаскапічнасць творчасці, сумяшчэнне розных жанраў і стыляў. На канцэрце вы пачуеце беларускамоўныя адаптацыі хітоў Альбано і Раміна Пауэр, Джо Дасэна, групы «Акварыум» і многіх іншых. А таксама непаўторны аўтарскі матэрыял!

Такім чынам:
📆 30 сакавіка
18:30
📍 Vilniaus G.20

Уваход вольны. Данаты вітаюцца. Чакаем вас!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💖Всем привет, меня зовут Александра и я хочу вдохновить, таких же девушек, как и я в эту субботу получить классные эмоции в Вильнюсе💖

Любите творить и ищете что-то новенькое, что ещё не пробовали? Хотите провести время в кругу близких по духу людей?
Тогда это информация и встреча для вас!


Мы проведем творческий мастер-класс совместно с талантиливой беларуской, которая приедет к нам из Варшавы.

Вас ждет:
❤️ настоящая магия самовыражения c @10motifs;
❤️ мы будем использовать разные материалы и техники — вы сможете создать любое изделие: от трендовой подвески на сумку до жемчужного чокера с акцентом;
❤️ ваши авторские сердечные украшения @ju_ewelry.

👍 Если захотелось, напишите мне в личные сообщения или в инстаграм @10motifs.

❣️ Мастер-класс пройдёт в нашем шоуруме 10 Motifs:
📍 Totoriu g. 21 | Вильнюс
📆 30марта | суббота

Две группы:
с 13:00 до 15:00
с 17:00 до 19:00

Благодарю за внимание и желаю всем, красивых и солнечных выходных!

#реклама
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сустрэча з бацькамі беларускіх школьнікаў Літвы: пра што ішла гаворка?

Святлана Ціханоўская сустрэлася з групай бацькоў беларускіх школьнікаў, якія выступілі з ініцыятывай стварэння новых пачатковых класаў з беларускай мовай навучання ў Вільні. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова і дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава. Падчас размовы была абмеркаваная неабходнасць праграмаў інтэграцыі для беларускіх дзетак у Літве, курсы літоўскай мовы для настаўнікаў і стварэнне падручнікаў на беларускай мове.

У прыватнасці, бацькі звярнуліся да беларускай лідаркі з заклікам падтрымаць намаганні па адкрыцці новых пачатковых класаў у Скарынаўскай гімназіі. Гэтая ўстанова – сёння адзіная школа ў Літве, дзе навучанне адбываецца на беларускай мове. Пры гэтым дзеці вывучаюць і літоўскую, і іншыя замежныя мовы.

За апошнія тры гады беларуская дыяспара ў Вільні значна павялічылася. Адпаведна, вырас і попыт на навучанне на беларускай мове. Гімназія Францыска Скарыны не можа прыняць усіх ахвотных, і дзяцей перанакіроўваюць у іншыя, як правіла – рускамоўныя школы.

Бацькі адзначылі, што перамовы з мэрыяй Вільні ўжо пачаліся – і падкрэслілі: станоўчае вырашэнне пытання дазволіць дзецям не толькі вучыцца на роднай мове, але і забяспечыць ім эфектыўную інтэграцыю ў літоўскае грамадства. Таксама ініцыятыва дасць магчымасць беларускім школьнікам атрымаць высакаякасную адукацыю і выхаванне, заснаваныя на дэмакратычных еўрапейскіх каштоўнасцях.

Аднак улады горада не могуць дакладна ацаніць попыт на беларускамоўнае навучанне, і таму мы звяртаемся да бацькоў беларускамоўных дзетак: вы можаце падаць свае заяўкі праз афіцыйны сайт гарадскіх уладаў. Як гэта зрабіць, можна дазнацца па спасылцы.
Чалавек знайшоўся, дзякуй усім, хто адгукнуўся.
Аляксандру зычым моцы і дасылаем прамяні падтрымцы 👍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Клуб Ойра
🌱 Прывітанне, спадарства 🌱

4 красавіка клуб "Ойра" запрашае ўсіх ахвотных да танцавальнай вечарыны 🎉

Вас чакаюць танцы пад дуду, а таксама спецыяльныя госці з медывальнай праграмай

Прыносьце ласункі, таксама будзем піць гарбату і каву ☕️


19.00 - 21.00
🗓 4 красавіка
🏠 Raugyklos 25

😊 Уваход: donation

PS: Не забудзьце, калі ласка, зменны абутак, які не пакідае слядоў на падлозе 😉
Forwarded from Klub "Licviny"
Сёння дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы.

У гэты дзень у 1918 годзе было апублікаванае прэсавае паведамленьне, якое абвяшчала беларускую мову дзяржаўнай мовай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Гэта быў значны крок на шляху да мацавання і развіцця беларускай мовы і культуры, які адлюстроўваў імкненне беларускага народа да самавызначэньня і павагі сваёй унікальнай спадчыны.

Skaityti lietuviškai ČIA

❤️‍🩹Дапамагчы клубу
❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
⚪️•Інстаграм
🔴•Фэйсбук
⚪️•Тэлеграм LT

🌐 https://www.licviny.lt
👉 Legalize Belarus запрашае на Школу гуманнай наркапалітыкі!

📚 Школа ад Legalize Belarus — гэта адукацыйная і актывісцкая праграма, якая яднае беларусаў і беларусак для вывучэння сучаснага стану наркапалітыкі і змены яе ў лепшы бок.

У рамках праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з рознымі аспектамі наркапалітыкі, пачынаючы ад асноўных паняццяў у сферы псіхаактыўных рэчываў і іх уплыву на арганізм чалавека да аналізу адвакацыйных стратэгій і міжнароднай сістэмы рэгулявання ПАР.

Падрабязней пра школу можна прачытаць на сайце Legalize Belarus.

🧭 Дзе? Калі?
📆 9–13 траўня. Літва🇱🇹
🔥 Дэдлайн падачы: 6 красавіка

🚀 Для каго гэта праграма?
На школу могуць падаць заяўку беларускія актывісты:кі, журналісты:кі, лекары:кі, юрысты:кі і ўсе тыя, хто хоча ўнесці свой уклад у прасоўванне гуманнай наркапалітыкі ў Беларусі.

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць адбірацца на падставе матывацыйных лістоў, якія можна пакінуць у форме-заяўцы.

Далучайцеся!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM