Беларусы ў Вiльнi
509 subscribers
998 photos
119 videos
6 files
941 links
Рабі пільна — і тут будзе Вільня!

🗂 Карысныя рэсурсы: https://t.me/belarusVLN/29192
👥 Суполка: https://t.me/belarusVLN

📲 Сувязь з намі: @Rho_Echo_7
Download Telegram
❤️‍🔥 Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка!

24 сакавіка

🔴 12:00-13:30Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі

🔴 13:30 - 18:00Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня:

13:30-14:00 — збор аўто і пасажыраў на пл. В. Кудзіркі
— 14:00 — старт аўтапрабега
- 16:00 — наведванне магілы Дуж-Душэўскага
— 18:00 — вяртанне ў Вільню


🔴 19:00Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку (Naka, Антон Маслыка і Святлана Ярміліна і інш.).

25 сакавіка

🔴 9:00Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

🔴 10:00Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі.

🔴 16:00Круглы стол Рады БНР у Вільні з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау‌ і журналістаў. Рэгістрацыя

🔴 18:00Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы.

🔴 18:30Святочны марш, прысвечаны Дню Волі (старт з Лукішскай плошчы)

🔴 20:00Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.
👨‍🏫 Білінгвальны 1 клас у Вільні!

У школе Stembridge у 2024/2025 навучальным годзе адкрываецца набор у новы білінгвальны 1 клас па мадэлі team-teaching, калі нямоўныя прадметы вядуць два выкладчыкі на рускай і англійскай мовах 🧑🏻‍🏫

Вучні асвойваюць англійскую не толькі на ўроках, але і ў працэсе стасункаў, гульняў і непасрэдна са школьнага асяроддзя. Дзякуючы такому падыходу дзеці могуць вывучаць прадметы на англійскай і пры гэтым добра разумець іх змест. І, што важна, атрымліваць эмацыйную падтрымку і клопат на зразумелай ім мове.

Чаму гэта ўнікальная магчымасць для вашага дзіцяці?

Дзеці, якія навучаюцца ў білінгвальных класах, здольныя хутчэй і лягчэй запамінаць новую інфармацыю, а таксама лягчэй вырашаюць творчыя задачы.

Чалавек, які размаўляе на некалькіх мовах, хутчэй аддзяляе важную інфармацыю ад неістотнай, добра адаптуецца да рашэння праблем.

Упэўненнае валоданне другой мовай дапамагае арыентавацца ў розных культурах, развівае талерантнасць.

Прадметы па міжнароднай праграме Cambridge будуць даступнымі ўжо з першага класа пры любым узроўні валодання англійскай мовай.

💡 Школа Stembridge была заснавана ў Беларусі ў 2018 годзе з мэтай забяспечыць навучанне, арыентаванае на індывідуальныя патрэбнасці вучняў і развіццё навыкаў, якія будуць запатрабаваны ў будучыні. За час працы ў Беларусі мы змаглі адукаваць больш за 400 навучэнцаў, выкарыстаючы розныя фарматы навучання ў школе, уключаючы традыцыйнае вочнае навучанне, індывідуальныя планы і анлайн-навучанне.

З 2021 года школа працуе ў Вільні і стварае ўнікальную атмасферу для развіцця кожнага дзіцяці, што пацвярджаюць водгукі бацькоў. Школа адыгрывае важную ролю супольнасці, якая садзейнічае захаванню роднай культуры для сем'яў, якія пераехалі з Беларусі, Украіны і Расіі. Мы забяспечваем мяккую адаптацыю для дзяцей, паступова пагружаючы іх у новае моўнае і адукацыйнае асяроддзе Літвы і Еўрапейскага саюза.

👉 Падрабязней пра білінгвальны клас і нашу школу на https://stembridge.lt/bilingual

#реклама
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📣 Беларускія бацькі Вільні!

Ад 1-га сакавіка стартаваў запіс у муніцыпальныя школы гораду.

Запісваем дзяцей усіх узростаў з пазнакай "беларуская мова", каб паказаць, што ёсць неабходнасць паўнавартаснай школы ў сваім будынку. Падаць заяўку можна на сайце ці асабіста ў будынку самакіравання Вільні.

Асаблівая ўвага бацькі пачатковай школы 1,2,3 класаў: папярэдне дамоўлена адчыніць паралелі ў Скарынаўцы пры наборы поўных класаў.

Маем сапраўдную магчымасць вучыцца разам і на беларускай мове!

📝 Запісаліся? То пазначцеся тут (для дадаковага ўліку, і каб ніхто не згубіўся).

Пытанні накіроўвайце Ініцыятыўнай групе беларускіх бацькоў ➡️ у асабістыя @Mrnnzk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚴‍♀️ Пракат ровараў у запаведнiку Grovių (да нас лёгка дабірацца!)магчыма дастаўка да пад'езда, офіса, у парк.

🛠 Рамонт ровараў
🔧Сязоннае абслугоўванне

🚌 Выезд да кліента.

Сувязь:
📱 +370 646-56-866
📷 instagram.com/bikerental.space

#реклама
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✌️ Публічны прагляд дакументальнага фільма «Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Ўкраіне» 🇧🇾🇺🇦🇱🇹
«Пакінуўшы сем'і і надзейны прытулак у Вільні, беларусы працягваюць змагацца за свабоду ва Украіне».

Аўтары запрашаюць на бясплатны прагляд фільма і дыскусію з яго героямі, а таксама з літоўскімі і беларускімі праваабаронцамі і актывістамі.

Як выглядае супраціў, якi icнуе ў Менску i iншых гарадах Беларусi, на полі бою ва Украіне і сярод беларускай дыяспары ў Літве, Польшчы і іншых краінах? Якой мы бачым будучыню літоўскай і беларускай суполак перад рыторыкай літвінізму і вайны?

У дыскусіі ўдзельнічаюць (Будзе дададзена):
Героі фільма:
Любоў Рабцэвіч — Беларуская актывiстка, якая жыве ў Літве
Аляксандр Клачко «Кусь» — Добраахвотнік, які ваяваў у палку імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне
Віціс Юрконіс — Дырэктар «Freedom House» у Літве
Вольга Зазулінская — Кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», каардынатар праграм дапамогі палітвязням, праваабаронца

📆 Дата: 18 сакавіка, панядзелак
📍 Месца: «Meno Avilys», A.Goštauto g.2, Vilnius
🔅 Праграма:
19:30: Паказ фільма (на беларускай/рускай мовах з літоўскімі субтытрамі)
20:30: Дыскусія

❗️Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌐 Онлайн–кемп: «Молодежь за устойчивое развитие»

Мы хотим, чтобы твой голос был услышан! В этом месяце мы запускаем SDG Camp, где будем говорить про:

1) образование
2) права человека
3) изменение климата
4) перспективы будущего. 

Мы проанализируем тренды, выявим возможности и проблемы, чтобы создать видение будущего Беларуси, которое будет представлено на Саммите будущего в 2024 году.

📍 Когда: начиная с 19 марта, каждый вторник и среду с 18:30 до 20:00 по Минскому времени
📍 Где: онлайн, с возможностью получения сертификата участия (если ты участвовал_а как минимум в 2 вебинарах и вносишь свой вклад в сессии)

Протоколы безопасности и ссылки на Zoom будут высланы каждый понедельник перед встречей.

Заявки принимаются до 15 марта, но ты можешь присоединиться в любой момент!

Зарегистрироваться!

Online Camp реализуется инициативой "Молодежь за устойчивое развитие" и Зеленой Сеткой, совместно с Goethe-Institut в рамках проекта Imagine Y и при финансовой поддержке Европейского союза.
💸 Як пачаць індывідуальную дзейнасць у Літве? 🇱🇹
Зразумелае тлумачэнне ад Алекса Пятрова.
Вэбінар у ZOOM адбудзецца 3 красавіка а 16:00.

На вэбінары мы разгледзім:
Вызначэнне індывідуальнай дзейнасці
Асновы працы з падаткамі
Важныя нюансы, якія варта ведаць
Практычныя аспекты бухгалтарскага ўліку

Гэта кансультацыя ідэальна падыдзе для тых, хто:
🔊 Плануе пачаць малы бізнес пасля пераезду
🔊 Ужо займаецца індывідуальнай дзейнасцю ў Літве
🔊 Пераехаў і хоча зарэгістравацца як самазаняты ці індывідуальны прадпрыемец
🔊 Атрымваў кансультацыі ў Падатковай і ў Содры, але ўсё яшчэ сутыкаецца з непаразуменнямі
🔊 Наведваў кансультацыі ў International House, але мае патрэбу ў сістэматызацыі інфармацыі
🔊 Даўно жыве ў Літве, але не мае выразнага разумення выглядаў індывідуальнай чыннасці і шукае зразумелае тлумачэнне.

🧑‍💻 Алекс Пятроў — бухгалтар і падатковы кансультант са шматгадовым досведам працы ў Літве. Ён правёў больш за 1000 гадзін кансультацый і дапамог больш 200 прадпрыемцам у вядзенні свайго бізнесу.

💸 Кошты:
Сёння апошні дзень — 20 эўра
✖️ С заўтрашняга дня — 35 еўра!

📝 Зарэгіструйцеся і даведайцеся больш па спасылцы: https://ivwebinar.aleksas.accountant/
*Вебінар будзе праходзіць на рускай мове

#реклама
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👨‍🏫 Праграма Fulbright TEA для беларускіх настаўнікаў(-ніц) і іншых спецыялістаў(-к) у галіне сярэдняй адукацыі: паспейце падаць заяўку да 14 красавіка уключна❗️

🌐Калі вы:

з'яўляецеся настаўнікам(-цай) ангельскай мовы, матэматыкі, прыродазнаўчых навук, замежнай мовы або грамадскіх навук на ўзроўні сярэдняй школы;
маеце досвед педагагічнай працы і займаецеся адукацыяй беларусаў(-к) школьнага ўзросту, як у Беларусі, так і ў іншых краінах;
маеце мінімум тры гады досведу выкладання на поўную стаўку на момант пачатку праграмы;
добра валодаеце вуснай і пісьмовай англійскай мовай;
маеце грамадзянства Беларусі,

то гэтая праграма для вас!

Fulbright TEA прапануе выдатную магчымасць прайсці шэсцітыднёвую стажыроўку на базе амерыканскага ўніверсітэта, якая дазволіць павысіць прафесійнае майстэрства і абмяняцца досведам з калегамі з ЗША.

🖥 Спасылка на анлайн-анкету і падрабязнасці тут ℹ️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏠Дарагія сябры суполцы!
Мяне завуць Юля і мы з сястрой Наталляй уладальніцы майстэрні HatkaWood. Усіх запрашаем да сабе на старонку ў майстэрню, дзе мы захоўваем успаміны аб родным мястах і ствараем драўляныя хаткі па вашых фота.

Хто сумуе па пабудаванаму дому сваімі рукамі, хто па хатке бабулі ў якой прайшло дзяцінства, а хто па дому дзе першыя крокі зрабіла дзіця. Пакінулі мы дом вымушана ці вырашылі паспрабаваць жыць ў новай краіне самі. Мы ўсе розныя, але ва ўсіх нас ёсць той самы дом, дзе жыве наша сэрца і нашы ўспаміны.

Для ўдзельнікаў суполцы мы прапануем зніжку 10🛍, кодавае слова «Сумую»

📱 Пішыце ў асабістыя✈️ці ў наш інстаграм📷

І хай кожны з нас не страціць карані і хутка пабачыць родны край!

#реклама
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Мы зноў збіраем ВСВ-сняданак у Вільні!
А тэма вызначылася неяк сама сабою, як вы разумееце 😀
#анонс #ВСВЛітва

Запрашаем пазнаёміцца з Андрэем Руданавым, стратэгічным бізнес-кансультантам (24 гады практыкі). Андрэй вядзе практыку ў складзе адвакацкай канторы DMSP, уваходзіць у парады ўпраўлення некалькіх арганізацый і аб'яднанняў, як эксперт і кансультант.

Мы плануем кароткі выступ нашага госця, дзе ён падзеліцца сваім бачаннем тэмы, а далей — разбор вашых пытанняў і сітуацый.

📆 26 сакавіка (аўторак)
10:00-12:00 (пачатак рэгістрацыі а 9:30)
📍 ULUB soUlcLUB

💸 Умовы ўдзелу: аплата сняданку (20 еўра)
Рэгістрацыя тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🔥 Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка!

24 сакавіка

🔴 12:00-13:30Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі

🔴 13:30 - 18:00Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня: рэгістрацыя пасажыраў і кіроўцаў тут

🔴 14:00-16:00Прэзентацыя карты БНР «Шляхамi БНР» у Карчма 1863

🔴 17:00-19:00Канцэрт Андруся Такінданга і Яўгена Курыльчыка + міні-кірмаш з нацсымболікай у Музеі ім. Луцкевіча

🔴 19:00Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку (Naka, Антон Маслыка і Святлана Ярміліна і інш.).

25 сакавіка

🔴 9:00Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

🔴 10:00Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі. Рэгістрацыя тут

🔴 12:00Экскурсія-шпацыр  «Віленскія адрасы дзеячоў БНР». Рэгістрацыя

🔴 16:00Круглы стол Рады БНР у Вільні з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау‌ і журналістаў. Рэгістрацыя

🔴 18:00Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы.

🔴 18:30Святочны марш, прысвечаны Дню Волі (старт з Лукішскай плошчы)

🔴 19:15Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.
Беларусы ў Вiльнi pinned «❤️‍🔥 Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка! 24 сакавіка 🔴 12:00-13:30 – Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі 🔴 13:30 - 18:00 – Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня: рэгістрацыя пасажыраў і кіроўцаў тут 🔴 14:00-16:00 — Прэзентацыя карты…»
☺️ Запрашаем беларусаў у пятніцу 22 сакавіка на адкрыцце помніка паўстанцам 1863-64гг.
🇧🇾🇱🇻🇱🇹🇵🇱🇺🇦

Літоўскія каталікі, пры польскай падтрымцы, прымеркавалі адкрыцьцё помніка паўстанцам 1863-1864 г.г. на тэрыторыі францішканскага кляштару да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага, Зыгмунда Серакоўскага і йіхніх паплечнікаў.

У праграме:
11:00 – асвячэньне помніка
11:15 – Сьвятая Імша
12:00 – пачастунак, вогнішчы, паўстанцкія сьпевы.

Праект “Ушанаваньне Памяці Студзеньскага Паўстаньня ў Вільні” быў дафінансаваны фундацыяй “Polska Fundacja Narodowa”.

📆 22 сакавіка | пт
📍 Pranciškonų g.1A, Vilnius
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 Каманда Splyvem прапануе прыняць удзел у святочным🔥 сплаве, з бел-чырвона-белымі сцягамі, па раце Neris!
🥂Адсвяткуем Дзень Волі разам.

📆 Калі? А 12:00, нядзеля 24.03.
📍 Дзе? Збор каля Белага мосту; Фініш — на пляжы Šaltūnų paplūdimys
🫠 Можна застацца і зладзіць пікнік

Сплаў безкаштоўны, але просім мець 5 эўра на чалавека, для пакрыцця транспартных выдаткаў, і арганізацыі гарачай кавы, гарбаты, прысмакаў на фініш.

Для запісу на ўдзел у святочным сплаве звяртайцеся па тэлефонах:

📱+37068351081, Алег
📱 +37060815886, Андрэй

Або папярэдне звязвайцеся з намі праз сацыяльныя сеткі:
✈️У Тэлеграме: t.me/splyvem
📷У Інстаграме: instagram.com/splyvem

#реклама
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў

Рабі свет лепшым праз сацыяльныя праекты на Стартап-школе беларускіх сацыяльных праектаў! Гэты курс разлічаны для маладых людзей, якія хочуць атрымаць неабходныя веды і навыкі для запуску паспяховага сацыяльнага бізнэсу.

🗓️ 23 красавіка — 4 чэрвеня ў Вільні і анлайн.

Падчас стартап-школы ты:

👉 паслухаеш карысныя лекцыі,
👉 папрацуеш на майстар-класах,
👉 паўдзельнічаеш у ментарскіх сесіях,
👉 выступіш на Дэма дні — пітчы праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі.

Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты (да 6.000 EUR) і ментарскую падтрымку!

Азнаёміцца ​​з праграмай стартап-школы, ментарамі і FAQ можна на нашым сайце: https://school.imaguru.net/

Каб узяць удзел запоўні заяўку

Стартап-школа пройдзе ў межах праекту Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
😘 Сябры, надыходзяць вельмі насычаныя падзеямі сакавіцкія дні, у гэтыя выходныя будзе шмат цікавых беларускіх імпрэзаў. А мы запрашаем Вас на шпацыры "Віленскія адрасы дзеячоў БНР", прысьвечаныя 106-м угодкам абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі

23 сакавіка (субота), а 13:00 — ладзім такі шпацыр са Студэнцкім саюзам ЕГУ.

25 сакавіка, а 12:00 — гэты ж самы шпацыр будзем паўтараць ў сьвяточны панядзелак.

🙃 Давайце разам пашпацыруем па сакавіцкай Вільні, наведаем віленскія адрасы бацькоў-заснавальнікаў БНР. Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. Пра гэта, і шмат пра што іншае вы даведаецеся падчас шпацыру.

⌛️ Працягласьць каля 2 гадзінаў.
📍 Месца сустрэчы паведамляецца пасьля рэгістрацыі
💸 Шпацыр бескаштоўны, данаты для вядоўцы вітаюцца

Пытаньні і рэгістрацыі на вандроўкі праз тэлеграм:
🚀 t.me/liusterkavilnia
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Klub "Licviny"
"Шлях дадому": Выстава ў Доме нацыянальных меншасцяў

🗓️ 25 сакавіка а 14:30

Запрашаем паглядзець на вобразы беларускіх добраахвотнікаў, якія стаялі ў складзе літоўскай арміі 1918-1923 гг. і іншых беларускіх герояў, якія аддалі сваё сэрца за савецкім часам і за абарону Украіны з 2014 года.

❤️‍🩹Дапамагчы клубу
❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
⚪️•Інстаграм
🔴•Фэйсбук
⚪️•Тэлеграм LT

🌐 https://www.licviny.lt