Беларусы ў Вiльнi
497 subscribers
958 photos
116 videos
6 files
914 links
Рабі пільна — і тут будзе Вільня!

🗂 Карысныя рэсурсы: https://t.me/belarusVLN/29192
👥 Суполка: https://t.me/belarusVLN

📲 Сувязь з намі: @Rho_Echo_7
Download Telegram
​​🏋🏼 Паслугі трэнера трэнажорнай залы
Дапамагу скарэктаваць камфортна сілкаванне і прыйсці да пастаўленых мэт. Свая методыка трэнаваньняў і матывацыі. Шаную ваш час, здароўе, камфорт на трэнераваннях і пастаўленыя заданьні. Не разпавядаю казкі пра дыеты, "напампаваць азадак" і хуткім дасягненні кожнага выніку. Вучу любіць сябе, спорт і сваё здароўе 😉.

Прапаную наступныя паслугі трэнаваньняў:
👟 Функцыйныя
👟 Сілавыя
👟 Кардыё
👟 Пліяметрыка
👟 Кросфіт
👟 Стрэтчынг
👟 МФР
🧘🏼 Трэнер-рэабілітолаг: функцыйная дыягностыка, аднаўленне пасля родаў, траўмаў і аперацый.

Кошт заняткаў у зале:
- Асабістыя — 15€/гдз.
- Спліт — 25€/гдз.
- Рэабілітацыя — 20€/45хв.

📍 Зала сеткі Gym+ па адрасе: Žemaitės g. 22, Vilnius
📲 Для запісу звяртацца ў тг: @Nigh_t_PhoenIX

#реклама
Forwarded from Двары Вільні
Спадарства, запрашаем на святкаванне Дня Волі!
26 сакавіка Беларусы Вільні запрашаюць на дыктоўку*, якую будзе чытаць Маляваныч, а таксама ладзяць адукацыйную гульню-квіз для тых, хто хоча пацешыцца і пашырыць свае веды пра гісторыю БНР. 

🎉 Пасля дыктоўкі будзе перапынак на каву. Далучайцеся і данасіце штосьці да агульнага стала.
Уваход вольны, каб удзельнічаць, рэгіструйцеся па спасылцы камандай ці асобна.
📍Будзем рады бачыць вас ўсіх у нядзелю а 16.00 у Беларускім Замку (N.Riovoniu, 10, Vilnius)

*дыктоўка для дарослых

З любоўю да краіны ад беларусаў з Двароў Вільні 🤍
​​Bridgio рады аб'явіць аб запуску hardware-хакатона «Rethinking Hardware 2.0», які пройдзе з 31 сакавіка па 2 красавіка 2023 года ў VILNIUS TECH LinkMenų fabrikas пры падтрымцы Promwad.

💡 Стварэнне інавацыйных і ўстойлівых рашэнняў у галіне энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі і разумных гарадоў.
💡 Атрымаеце экспертную падтрымку да, падчас і пасля хакатона.
💡 Прыцягнеце ўвагу патэнцыйных кліентаў / інвестараў або будучых членаў каманды.
Беларусы ў Вiльнi pinned «​​Bridgio рады аб'явіць аб запуску hardware-хакатона «Rethinking Hardware 2.0», які пройдзе з 31 сакавіка па 2 красавіка 2023 года ў VILNIUS TECH LinkMenų fabrikas пры падтрымцы Promwad. 💡 Стварэнне інавацыйных і ўстойлівых рашэнняў у галіне энергетыкі, транспарту…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
25 САКАВІКА | АДКРЫЦЦЁ ПОМНІКА КЛАЎДЗІЮ ДУЖ–ДУШЭЎСКАМУ Ў КАЎНАСЕ

Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніку Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадзкаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сыйшоў з жыцця і пахаваны ў Каунасе.

Дуж-Душэўскі быў аўтарам эскізу бел-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніку, прыўрочаная да святкавання 105-й гадавіны стварэння БНР, адбудзецца а 15 гадзіне 25 сакавіка ў Каунасе.

🗓 25 сакавіка а 15:00
📌 Пятрашунскія могілкі, Каўнас

* Калі вы не ведаеце як даехаць, арганізаваны аўтобус ад Лукішскай плошчы ў 13:00. Кошт паездкі на мерапрыемства і назад — 10 еўра. Колькасць месцаў абмежаваная. Для запісу пішыце ў бот @Licvinybot (з пазнакай «Дуж-Душэўскі»).
Якое вашае стаўленьне да праўкаў да законапраэкту пра ўсталяванне абмежавальных мер адносна вайсковай агрэсіі супраць Украіны XIVP-2496?
Anonymous Poll
3%
Станоўчае
90%
Адмоўнае
6%
Абыякава
⚠️ Шаноўнае спадарства!

У сувязі з актыўным абмеркаваньнем папраўкаў да закону аб абмежаваньнях у сувязі з ваеннай агрэсіяй ва Украіне XIVP-2496, мы хочам дапамагчы супольнасьці разабрацца, што ж прапануецца ўвесці і якія аргументы выкарыстоўваюцца. Каму і якія пагрозы нясе новы законапраэкт.

Публікуем кароткую вытрымку і даём спасылку на Закон, па якой вы можаце азнаёміцца з ім дэталёва:
• Вытрымка с закону
• Прапанаваныя праўкі
• Тэкст закона цалкам
• Галасы дэпутатаў па пасадах
• Дэпутаты, якія ўстрымаліся
• Сціслая навіна на літоўскай
• Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінету

Резюме: Агульна кажучы, ўсе гэтыя абмежаванні ўжо дзейнічаюць, іх замацоўваюць заканадаўча. А вось калі прымуць прапанаваныя папраўкі да Закона — гэта будзе ўдар па тых беларусах, якія жывуць у Літве 10 гадоў і больш і прынялі развязак стаць грамадзянамі Літоўскай Рэспублікі.

Шо можна зрабіць?
👉 Ужо зараз даслаць зварот да дэпутатаў па інструкцыі, дадаткова імэйлы дэпутатаў сейма можаце знайсці тут
👉 Пачаць збіраць ідэі й фарматы адстойваньня сваіх інтарэсаў у каментарах/адказах на гэты пост

📊 Таксама запрашаем адзначыць сваё стаўленьне ў апытальніку
Беларусы ў Вiльнi pinned «⚠️ Шаноўнае спадарства! У сувязі з актыўным абмеркаваньнем папраўкаў да закону аб абмежаваньнях у сувязі з ваеннай агрэсіяй ва Украіне XIVP-2496, мы хочам дапамагчы супольнасьці разабрацца, што ж прапануецца ўвесці і якія аргументы выкарыстоўваюцца. Каму…»
​​🚣🏻 Шаноўныя сябры!

25 сакавіка мы — каманда @splyvem — ладзім у Вільні першы ў сезоне "Сплаў Незалежнасці!"

Гэтым святочным сплавам мы распачынаем актыўны турыстычны сезон, і запрашаем Вас адзначыць нашае супольнае свята разам. 🔥👍

👉 Дэталі маршрута апублікаваныя тут 👈

Сплаў некамерцыйны, аднак ёсць пэўныя тэхнічныя выдаткі звязаныя з лагістыкай, дастаўкай байдарак на ваду і г.д. — таму ўдзел за сімвалічны ўнёсак 5€ з дарослага чалавека.

Вітаецца святочная форма адзення і адпаведны настрой 🤗, наяўнасць нацыянальных сцягоў Беларусі, Літвы. 👏
​​🦿ПРАТЭЗ ДЛЯ ПСІХОЛАГА
💸 Ахвяраваць 💸

Аляксей Назараў, пазыўны «Псіхолаг», калі страціў нагу ў баі з расейскімі агрэсарамі пад Кіевам, то не верыў што выжыве. Хлопец запісаў апошняе відэа, аднак яму пашчасціла. Ён вярнуўся на службу. Каб працягваць поўнавартасны выконваць свае абавязкі трэба сабраць каля 57 тысяч еўра на сучасны пратэз.

🛡Падтрымайма нашага ваяра! Герою Слава!
⚪️🔴⚪️ 25–26 САКАВІКА | АГУЛЬНАЯ ПРАГРАМА ДНЯ ВОЛІ

Мы сабралі ўсе мерапрыемствы прысвечаныя Дню Волі ў адным месцы: выбірайце тое, што вам даспадобы і да сустрэчы!

🔴 25 САКАВІКА 🔴

ВІЛЬНЮС:

▫️8:30
— Цырымонія ўзняцця сцяга Беларусі. 25 сакавіка ў 8:30 раніцы каля 2–га будынка Сейма (з боку ракі).

▫️10:45Наведванне могілак братоў Антона і Івана Луцкевічаў і капліцы на могілках Расу, дзе пахаваны беларускія паўстанцы 1863-1864 гг.
📍Могілкі Расу

▫️11:00 «Сплаў Незалежнасці» на байдарках. Больш інфармацыі.

▫️11:30 — Аўтапрабег з бела-чырвона-белымі сцягамі ад могілак Расу да Лукішскай плошчы
❗️Спасылка на запіс на аўтапрабег

▫️12:00Прагляд мультфільмаў на беларускай мове для дзяцей ў прасторы «hOme». Падрабязнасці тут.

▫️12:00—12:30Мітынг на Лукішскай плошчы
📍Лукішская плошча

▫️13:30—15:30Святочная праграма ад ЕГУ: міні–лекцыі пра беларускую ідэнтычнасць і іншае. Поўная інфармацыя.

▫️19:00—20:00Запальванне лампадак каля беларускай амбасады, хвіліна памяці загінулым у змаганні за Вольную Беларусь, мітынг-канцэрт і сумеснае спяванне гімна «Пагоня».
📍Амбасада Беларусі (Mindaugo g. 13)

❗️КАУНАС:

▫️15:00Урачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж–Душэўскаму ў Каўнасе. Таксама плануецца экскурсія. Поўная інфармацыя.

🔴 26 САКАВІКА 🔴

▫️ 16:30Паказ спектакля «Сны аб Беларусі». Патрэбна рэгістрацыя! Больш інфармацыі тут.

▫️ 14:00—18:00Святочная праграма ад музея ім. Івана Луцкевіча: экскурсія, лекцыя ад Сяргея Харэўскага, караоке.

▫️17:00Дыктоўка ад Маляваныча і гульня–квіз. Падрабазнасці.
Беларусы ў Вiльнi pinned «⚪️🔴⚪️ 25–26 САКАВІКА | АГУЛЬНАЯ ПРАГРАМА ДНЯ ВОЛІ Мы сабралі ўсе мерапрыемствы прысвечаныя Дню Волі ў адным месцы: выбірайце тое, што вам даспадобы і да сустрэчы! 🔴 25 САКАВІКА 🔴 ВІЛЬНЮС: ▫️8:30 — Цырымонія ўзняцця сцяга Беларусі. 25 сакавіка ў 8:30…»
Channel photo updated
Forwarded from Двары Вільні
Група беларусак і беларусаў з Вільні запусціла збор подпісаў на change org пра нядаўні нашумелы законапраект у Літве.

https://chng.it/tQqzJjn4qT

Яны ведаюць, што аднаго зварота не дастаткова, каб цалкам змяніць стаўленне заканадаўцаў, але магчыма гэты крок натхніць іншых беларусаў таксама спрабаваць адстойваць свае правы, долю і годнасць.

Таму, калі ласка, падпішыце петыцыю - зрабіце свой унёсак у нашу агульную справу

Другое слуханне адбудзецца 28га сакавіка...
​​💸👩‍💻👨‍💻 Упершыню ў жыцці вызначыце самі, на што пойдуць вашыя падаткі

«Новая Беларусь» запускае пілотны праект па лічбавым самакіраванні. Менавіта людзі вырашаюць на што маюць ісці іхныя агульныя грошы.

Як гэта працуе?

Пілот проекта пройдзе ў Польшчы і Літве. Людзі, што жывуць тут, могуць самі запоўніць падатковую дэкларацыю і фундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасць.

Як далучыцца да праекту?

1️⃣Калі вы плаціце падаткі ў Польшчы ці ў Літве, то запаўняеце дэкларацыю самастойна і пералічваеце адсотак на дабрачыннасць у партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі». Аўтарызоўваецеся праз платформу «Новая Беларусь» і дасылаеце скрын запоўненай дэкларацыі.

2️⃣Атрымліваеце ліст з запрашэннем у закрытую суполку для фундатараў і фундатарак, дзе будзеце разам вырашаць, на што накіраваць агульныя грошы.

3️⃣Восенню вы прымаеце канчатковае супольнае рашэнне, куды пойдуць агульныя сродкі.

Інструкцыю па запаўненні дэкларацыі і іншыя падрабязнасці праекту можаце пабачыць на старонцы.
Беларусы ў Вiльнi pinned «​​💸👩‍💻👨‍💻 Упершыню ў жыцці вызначыце самі, на што пойдуць вашыя падаткі «Новая Беларусь» запускае пілотны праект па лічбавым самакіраванні. Менавіта людзі вырашаюць на што маюць ісці іхныя агульныя грошы. Як гэта працуе? Пілот проекта пройдзе ў Польшчы…»