Рух Беларускай Салідарнасці belsolidarity.com
198 subscribers
229 photos
17 videos
153 links
Галоўныя навіны пра нашыя падзеі і мерапрыемствы.

Тут клапацяцца пра вашае самапачуцце і не перагрузяць інфармацыяй 🙌
Нашыя кантакты тут: www.belsolidarity.com
Download Telegram
Запрашаем на майстар-клас па танцах з Міяй Міткевіч!

(P.S. усіх удзельніц і ўдзельнікаў напрыканцы МК чакае падарунак ад Міі🤫)

Мія Міткевіч - выдатная педагог-харэограф, якая працуе ў наступных напрамках:

- Бальныя танцы (еўрапейская і Лацінаамерыканская праграмы),
- Джаз мадэрн, стэп і дыска,
- Класічная і народная харэаграфіі.

На майстар-класе будзе балрум, джаз і дыска.

Запрашаем прыходзіць усіх жадаючых! І тых, хто мае пэўны досвед, і тых, хто яго не мае. Усё, што вам трэба - гэта зручны абутак і адзенне.

Час: 22.08 а 18:00
Месца: Прастора, Варшава, Hoża 41
Уваход за данат па рэгістрацыі.
4👍4
Запрашаем на майстар-клас па музыкальна-гукавой імправізацыі з Дар'яй Новік!

Гэты івэнт для ўсіх, хто калісьці марыў спяваць,але не было часу ці магчымасцяў, а таксама для тых, хто хоча паспрабаваць штосьці новае.

Галоўная задача МК - паказаць людзям, што спяваць, імправізаваць і рабіць нешта творчае можна ў любым узросце, з любой вакальнай падрыхтоўкай (нават без яе) і гэта можа быць вельмі лёгка, без напругі і прыгожа!

Калі? 15 жніўня а 18:30
Дзе? Warszawa, Hoża 41
Уваход за данат па рэгістрацыі!

Усіх чакаем ❤️
3👍3
💃Чаму варта прыйсці на майстар-клас па танцах з Міяй Міткевіч?

Мія Міткевіч - выдатная сертыфікаваная педагог-харэограф

А яшчэ Мія мае шмат пазітыўных водгукаў! Запрашаем прыходзіць за пазітыўным настроем 🔥

На майстар-класе будзе балрум, джаз і дыска.

Запрашаем прыходзіць усіх жадаючых! І тых, хто мае пэўны досвед, і тых, хто яго не мае. Усё, што вам трэба - гэта зручны абутак і адзенне.

Час: 22.08 а 18:00
Месца: Прастора, Варшава, Hoża 41
Уваход за данат па рэгістрацыі.
👍31
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гукавая медытацыя з Дар’яй Новік 🤍

Выдатныя практыкі і цёплыя размовы!

А мы працягваем праводзіць мерапрыемствы ўдзельнікаў акселератара з Валярынай Куставай.

Ужо ў чацвер, 22 жніўня, адбудзецца майстар-клас па танцах з Міяй Міткевіч 💃

А ў суботу, 31 жніўня, першы Беларускі Фестываль Моды і Прыгажосці “Апранай сваё” 🔥

Запрашаем!
3
Запрашаем на беларускі бранч!

Вас чакае смачная ежа, жывая музыка і прыемная кампанія!

Калі? 24.08 з 12:00 да 16:00.
Дзе? На Прасторы па адрасе Hoża 41
Данат: 100 зл.

Алеся падрыхтуе гарачыя і халодныя закускі, дэсэрты са смакам дзяцінства, асвяжальныя напоі, а кожны госць атрымае падарунак!

Рэгістрацыя па спасылцы ❤️
🔥5
👗Запрашаем вас на Беларускі фестываль моды і прыгажосці “Апранай сваё”!

Гэта свята для беларусаў і беларусак Польшчы, якія хочуць на цэлы дзень пагрузіцца ў атмасферу моды, прыгажосці і стылю.

У рамках мерапрыемства пройдзе
маркет, лекцыі і майстар-класы, паказ ад беларускіх дызайнераў, розыгрыш прызоў і падарункаў і шмат іншага!

За дадатковую плату вы зможаце наведаць практычныя майстар-класы па фэйс-фітнесу, па макіяжы для сябе, па стварэнні тэкстыльных шэдэўраў, а таксама майстар-клас для дзетак - "Друк ілюстрацый у тэхніцы лінагравюры на цішотцы"

Форма папярэдняй рэгістрацыі і запісаў на майстар-класы.

🔗Падрабязней пра праграму і ўдзедьнікаў - на сайце падзеі

31.08 а 10:00 па адрасе Hoża 41

Мы вас чакаем!❤️
👍2🔥2
Апранай сваё” ўжо ў наступную суботу 😍

Дзелімся з вамі праграмай, а таксама запрашаем прайсці рэгістрацыю па спасылцы!

👗Беларускі фестываль моды і прыгажосці - гэта свята для беларусаў і беларусак Польшчы, якія хочуць на цэлы дзень пагрузіцца ў атмасферу моды, прыгажосці і стылю.

У рамках мерапрыемства пройдзе маркет, лекцыі і майстар-класы, паказ ад беларускіх дызайнераў, розыгрыш прызоў і падарункаў і шмат іншага!

За дадатковую плату вы зможаце наведаць практычныя майстар-класы па фэйс-фітнесу, па макіяжы для сябе, па стварэнні тэкстыльных шэдэўраў, а таксама майстар-клас для дзетак - “Друк ілюстрацый у тэхніцы лінагравюры на цішотцы”

Мы вас чакаем!❤️

🔗Падрабязней пра праграму і ўдзедьнікаў - на сайце падзеі

31.08 а 10:00 па адрасе Hoża 41
6👍1
Ужо ў гэтую суботу адбудзецца Беларускі фестываль моды і прыгажосці “Апранай сваё”!

Вас
чакаюць маркет, лекцыі і майстар-класы, паказ ад беларускіх дызайнераў, розыгрыш прызоў і падарункаў і шмат іншага!

За дадатковую плату можна наведаць практычныя майстар-класы па фэйс-фітнесу, па макіяжы для сябе, па стварэнні тэкстыльных шэдэўраў, а таксама майстар-клас для дзетак - "Друк ілюстрацый у тэхніцы лінагравюры на цішотцы"

Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба запоўніць Форму папярэдняй рэгістрацыі і запісаў на майстар-класы.

Мы вас чакаем!❤️
51
"Прастора Вашай Ініцыятывы" шукае офіс-мэнэджар_ку!

Прастора - беларуская івэнт-пляцоўка ў цэнтры Варшавы! Маем некалькі ўтульных памяшканняў, дзе ладзім маленькія і вялікія мерапрыемствы: лекцыі, заняткі для дзяцей і дарослых, дыскусіі, працоўныя сустрэчы, канферэнцыі, вебінары, фестывалі, музыкальныя і творчыя вечары і шмат іншага!

У сваю каманду мы шукаем творчую і адказную асобу на пазіцыю офіс-мэнэджар_кі!

Што для нас важна?
- уменне самастойна планаваць і каардынаваць працу
- добрае валоданне беларускай мовай
- магчымасць весці простую камунікацыю па польску
- жаданне развівацца ў івэнт-мэнэджмэнце і ладзіць файныя імпрэзы
- афлайн прысутнасць на офісе

Абавязкі:
- узаемадзеянне з кліентамі і камандай
- пошук новых кліентаў і арганізатараў
- кантроль і справаздачнасць
- заангажаванасць у арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў
- сачыць за чысцінёй і парадкам

Што мы прапануем?
- заробак ад 2000 злотых (далей - усё залежыць ад вас!)
- частковую занятасць і афіцыйнае працаўладкаванне
- дапамогу і падтрымку ў вашых ідэях

Ідэальна падыходзіць для:
- тых, хто жыве ў Варшаве (бо нам важна, каб вы прысутнічалі на офісе)
- працуе анлайн ці мае завочную вучобу і ўмее сумяшчаць

Матывацыйны ліст і cv дасылайце на пошту office@belsolidarity.com

(Калі ласка, пішыце “Oфіс-мэнэджар_ка” у тэме ліста)
5
Адбыўся першы беларускі фестываль моды і прыгажосці 🤍

Дзякуй IFC за давер, а таксама ўсім далучыўшымся!

На Прасторы былі лекцыі, майстар-класы, маркет, паказ і прэзентацыя каналу!
❤‍🔥61
Вакансія smm-спецыяліст_кі/капірайтар_кі
📍Варшава

Дзе: Рух Беларускай Салідарнасці

Што для нас важна:
- хуткасць і гнуткасць
- жаданне развівацца
- тайм-мэнэджмэнт
- добрае валоданне беларускай мовай
- навыкі капірайтынгу
- разуменне сацсетак і іх алгарытмаў
- вітаецца валоданне працай у фігме (дызайн пастоў)

Абавязкі:
- вядзенне сацсетак (інстаграм, фейсбук, тэлеграм-канал)
- напісанне тэкстаў (капірайты і арыгінальныя)
- аналіз трэндаў
- прасоўванне нашых актыўнасцяў

Што мы прапануем:
- дамоўны заробак (залежыць ад аб’ёму працы)
- гібрыдная праца (ёсць атмасферны офіс у цэнтры Варшавы, праводзім афлайн планёркі і цім-білдынг)
- частковая занятасць і афіцыйнае працаўладкаванне
- дапамогу і падтрымку ў вашых ідэях
- дапамогу з дызайнам, запісам рылсаў і мантажом
- удзел у цікавых праектах, магчымасць росту

Запрашаем дасылаць СV, партфоліа і караценькі матывацыйны ліст на пошту office@belsolidarity.com да 16.09

(Калі ласка, пішыце „SMM“ у тэме ліста)
👍5
Запрашаем на шахматны турнір!

Сустракаемся на Прасторы 6 кастрычніка, дзеці пачынаюць а 14:00, дарослыя - а 16:30.

Колькасць людзей абмежавана, патрэбна рэгістрацыя. Пішыце нам у дырэкт ці тэлеграм (@RBS_PRASTORA)!

Адбудзецца шахматны турнір з 7 тураў, асобна для дзяцей і дарослых.

За ўдзел трэба ўнесці ўзнос 50 злотых, а напрыканцы пераможцы атрымаюць прызы!

Мэта турніру - стварэнне кам’юніці 🔥

Як патрапіць на Прастору? Глядзіце ў замацаваным пасце!
👍5
Together with the non-profit organization By The People For The People, we're working to support children in Ukraine who've been impacted by the war. Recently, we established a safe space for 70 kids evacuated from the front lines. See our impact here.

Now, we're supporting a critical project to evacuate injured individuals safely. Your help is urgently needed.

Donate using this link.

Any remaining funds will be allocated directly to expand our Children's Support Project, supporting 120 children.

Every single donation makes a real difference.

Thank you so much for your generosity and support!
👍3