Белсат
19.4K subscribers
63.8K photos
20.1K videos
38 files
49.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
На твары Рамана Пратасевіча з апублікаванага відэа заўважныя сінякі
Бацька Рамана Пратасевіча пра відэа з сынам: «У яго зламаны нос, уся левая частка твару ў пудры»

«Гэта не ягоныя словы, не ягоная інтанацыя. Ён паводзіць сябе нервова», – сказаў спадар Дзмітрый у інтэрв'ю Reuters.

Крыніца: Reuters
Рэнэ Фазэль патрабаваў у мэра Рыгі зняць БЧБ-сцяг

У адказ Марціньш Стакіс зняў сцяг Міжнароднай федэрацыі хакею.

Крыніца: Twitter
Белсат
Рэнэ Фазэль патрабаваў у мэра Рыгі зняць БЧБ-сцяг У адказ Марціньш Стакіс зняў сцяг Міжнароднай федэрацыі хакею. Крыніца: Twitter
🔥А вось і моцны адказ мэра Рыгі на заяву Рэнэ Фазэля:

«Прэзідэнт IIHF патрабуе, каб ў Рызе павесілі ранейшыя сцягі замест беларускіх сцягоў свабоды. У адваротным выпадку ён патрабуе зняць сцягі IIHF. Кожны павінен абраць, на якім ён баку: на баку народу, які прагне свабоды, або на баку крывавага дыктатара. На просьбу Фазэля здымем сцягі IIHF».🤍❤️🤍

Крыніца: Mārtiņš Staķis (Twitter)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жорсткае ДТЗ адбылося ў Менску на мосце паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай

Паводле інфармацыі ДАІ, а 5:35 раніцы экіпаж заўважыў на праспекце Ford Focus з адчыненымі падчас руху дзвярыма. Кіроўцу падалі сігнал аб спыненні, аднак замест гэтага ён стаў уцякаць.

Скончылася ўсё тым, што аўтамабіль занесла на мосце і ён перакуліўся.

Крыніца: @gaiminsk
❗️Самалёты іспанскай авіякампаніі Iberia таксама будуць пазбягаць паветранай прасторы Беларусі

Крыніца: @rian_ru
☝️ Расейская генпракуратура заяўляе, што гатовая абараняць затрыманую на лайнеры Ryanair дзяўчыну Рамана Пратасевіча Сафію Сапегу, калі будуць парушацца ейныя правы.

Крыніца: @rian_ru
Сёння ў судзе Глыбоцкага раёну адбыўся суд над журналістам Змітром Лупачам

Суддзя Андрэй Тарасевіч цягам 14 хвілін разгледзеў справу, у якой журналіста абвінавачвалі ў выстаўленні на YouTube сюжэту пра «адукаванасць» беларускай міліцыі. Лупач атрымаў штраф 30 базавых (870 рублёў).

Таксама сёння а 14:30 Змітра Лупача будуць судзіць і ў судзе Браслаўскага раёну. Гэтым разам за размяшчэнне на YouTube сюжэту пра псіхіятрычную больніцу ў Слабодцы.

Крыніца: @belsat
☝️Амбасада Беларусі ва Украіне назвала пастанову ўкраінскага боку спыніць авіязлучэнне з Беларуссю «абсурднай» і заявіла, што пацярпяць праз гэта ў першую чаргу ўкраінцы

Крыніца: @tass_agency
❗️Маці Рамана Пратасевіча пасля прагляду відэа сказала, што ейнага сына збівалі:

«Рома вельмі моцна збіты. Я выдатна ведаю свайго сына. У яго паламаны нос. Я не хірург, але мы моцна прыбліжалі відэа, перагародка ссунутая, відаць чарнату на ёй. Таксама выбітыя зубы, калі прыглядзецца. Вывернуты клык, скрыўлены, а за ім дзірка. Сінякі замазаныя грымам. Твар перакошаны, шчака апала».

Таксама, яна ўпэўненая, што з яго выбіваюць прызнанні.

Падрабязней тут: https://3beltv.eu/news/25-05-2021-matsi-ramana-pratasevicha-vyglyadae-shto-yamu-palamali-nos-i-vybili-zuby/
Ала Касабуцкая сталася першаю беларускаю жанчынаю, якая скарыла найвышэйшую гару Зямлі – Эвэрэст!

Гэта адбылося 23 траўня. На здымку відаць, што ў Алы з сабою наш нацыянальны сцяг ⚪️🔴⚪️

Крыніца: Facebook
Зянон Пазняк: «Амерыка ўцерлася. Утрэцца і Еўропа»

Лідар беларускай апазіцыі 90-х гадоў у сваім допісе прыгадаў выпадак са збіццём над Беларуссю амерыканскага паветранага шара. Ён не верыць у рашучыя дзеянні Еўропы і мяркуе, што «толькі беларусы могуць расквітацца з бандытам»

Крыніца: Facebook
☝️Прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту, авіяцыйныя ўлады ЕЗ і ЗША запрошаныя ў Беларусь для вывучэння сітуацыі з лайнерам Ryanair

Крыніца: @tass_agency
❗️Цела памерлага за кратамі палітвязня Вітольда Ашурка аддалі сваякам

Пра смерць Вітольда Ашурка стала вядома яшчэ ў пятніцу, але цела аддалі толькі днём у аўторак. Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала «Белсату», што ў Вітольда «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, відаць толькі рот».

Сваякі пастанавілі не рабіць дадатковых экспертызаў, бо не давяраюць магчымым вынікам і не хочуць зацягваць пахаванне.

Пахаванне плануюць зладзіць заўтра, 26 траўня, у Бярозаўцы. Развітанне адбудзецца ў Доме быту (вул. Навагрудская, 8) з 9-й да 13-й гадзіны, а 14:00 пачнецца імша ў касцёле Спаслання Святога духа.

Крыніца: @belsat
Вось так выглядае маршрут грузавога самалёту авіякампаніі ULS, які ляціць з Кіева да Вільні

Лайнер ювелірна абыйшоў Беларусь па самых ейных межах у раёнах Берасця і Горадні.

Крыніца: Flightradar
Белсат
☝️Паводле нашай інфармацыі, Валянціна – мужа сястры вядоўцы Арыны Маліноўскай – адпусцілі Крыніца: @belsat
Audio
❗️Валянціна Кучарэнку – мужа сястры нашай вядоўцы Арыны Маліноўскай – працягваюць трымаць у закладніках лукашэнкаўскія ўлады

Мы публікуем запіс размовы, якая адбылася сёння паміж Валянцінам ды Арынаю. З яе вынікае, што Валянціна не хочуць адпускаць, пакуль Арына не з'явіцца ў Беларусі

Крыніца: @belsat
🇫🇷Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выступае за тое, каб запрасіць беларускіх апазіцыйных палітыкаў на саміт G7 у Вялікабрытанію. Ён адбудзецца ў чэрвені

Крыніца: AFP (Twitter)