Генпракуратура прабралася ўжо і ў дзіцячыя садкі і вучыць дзяцей патрыятызму. З дазволу Міністэрства адукацыі і бацькоў🤯
«Воспитательно-патриотическое мероприятие «Письмо о Беларуси» прайшло ў дзіцячым садзе ў Баранавічах.
Мясцовая раёнка піша, што «такие мероприятия по гражданско-патриотическому воспитанию прививают детям чувство патриотизма, любви и гордости за нашу Родину, формируют национальное самосознание, рассказывают об истории и традициях белорусского народа».
У сад прыйшла старшы памочнік пракурора Баранавіцкай міжраённай пракуратуры Аксана Кірэйчык. Яна расказала дашкольнікам аб сваёй прафесіі(цікава, як цяпер прадстаўнікі прафесіяў, якія сябе зганьбілі, распавядаюць пра сябе дзецям?) , аб правах чалавека (спадзяёмся, яна ведае хаця б тэорыю) . А таксама пракур расказвала пра Вялікую Айчынную вайну.
За апошні час сілавікі вельмі актыўна ўдзельнічаюць у «выхаванні» дзяцей, наведваюць навучальныя ўстановы ці арганізоўваюць экскурсіі да сябе. Цяпер вось і дзіцячыя садкі.
Крыніца: раённая газета
❓Як лічыце, якія ж сапраўдныя мэты актывізацыі сілавікоў у школах і садках?
❓І ці могуць бацькі неяк паўплываць на сітуацыю?
«Воспитательно-патриотическое мероприятие «Письмо о Беларуси» прайшло ў дзіцячым садзе ў Баранавічах.
Мясцовая раёнка піша, што «такие мероприятия по гражданско-патриотическому воспитанию прививают детям чувство патриотизма, любви и гордости за нашу Родину, формируют национальное самосознание, рассказывают об истории и традициях белорусского народа».
У сад прыйшла старшы памочнік пракурора Баранавіцкай міжраённай пракуратуры Аксана Кірэйчык. Яна расказала дашкольнікам аб сваёй прафесіі
За апошні час сілавікі вельмі актыўна ўдзельнічаюць у «выхаванні» дзяцей, наведваюць навучальныя ўстановы ці арганізоўваюць экскурсіі да сябе. Цяпер вось і дзіцячыя садкі.
Крыніца: раённая газета
❓Як лічыце, якія ж сапраўдныя мэты актывізацыі сілавікоў у школах і садках?
❓І ці могуць бацькі неяк паўплываць на сітуацыю?
🤬95🤡19😢5🤯2🥰1
Фотапараўнанне. Паглядзіце, на Менск 100 год таму і цяпер
Гэта Гадзіннікава вежа езуіцкага комплексу, якую разабралі ў 1950-я гг.
Цяпер на гэтым месцы французскае пасольства на плошчы Свабоды ў Менску.
Крыніца: @kufar_starazytnasc

😢63🤬12🥰2🤣1
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:
🔸Мілітарысцкія заявы Шойгу і Хрэніна на сумеснай калегіі.
🔸Кацярына Андрэева адзначае дзень народзінаў за кратамі.
🔸Павел Усаў у студыі «Белсат» абмяркуе «новае грамадства ў Беларусі».
🔸«Дзяды» – пагаворым пра традыцыі з фалькларысткай.
youtu.be/bHBFrz7n9kw

YouTube
Зарэцкая пакідае Кабінет менш як праз 2 месяцы / Студыя
Галоўныя навіны 2 лістапада абмяркоўваем з экспертамі і гасцямі ў "Студыі Белсат":
00:00 Анонс
02:11 Мілітарысцкія заявы Шайгу і Хрэніна абмяркуем з Юрыем Дракахрустам і Рыгорам Ніжнікавым
17:27 Зарэцкая не вытрымала ў Кабінеце. Размова з Валерам Кавалеўскім…

🙏27😁3🤬2😢1🤣1
❗️У Берасці затрымалі вядомага святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева
Перад пачаткам службы прыкладна ў 18.00 па беларускім часе ў царкву прыехалі сілавікі і затрымалі айца Ігара.
Па нашай інфармацыі, сілавікі дагэтуль у царкве.
У дні пратэстаў Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў з дзяўчатамі і жанчынамі ў ланцугах салідарнасці, суцяшаў іх і маліўся разам з імі.
У інтэрв'ю «Салідарнасці» святар казаў, што «уся гэтая хлусня, фальсіфікацыі – гэта вайна супраць Бога. А пасля ўсіх гэтых арыштаў кандыдатаў і звычайных грамадзян, яшчэ перад выбарамі, я прыняў рашэнне пазначыць сваю грамадзянскую пазіцыю».
У адным з інтэрвʼю айцец Ігар расказаў, што ў 2020 годзе патрабаваў ад старшыні гарвыканкаму пайсці ў СІЗА і вызваліць затрыманых падчас пратэстаў.
«І Аляксандр Рагачук насамрэч пайшоў. Не нагамі, але ён пайшоў фактычна. Адправіўшыся ў свой кабінет, ён пачаў тэлефанаваць у Менск, кіраўнікам сілавых структур, каб развязаць пытанне з затрыманымі. Калі я пераканаўся, што старшыня займаецца гэтым пытаннем, пайшоў да ізалятару разам з іншымі пратэстоўцамі. Мы былі там да трох гадзін ночы, пакуль не выпусцілі апошніх затрыманых».
Больш падрабязнай інфармацыі пра затрыманне Ігара Кандрацьева пакуль няма.
Крыніца: @belsat

🤬122😢18🙏4
Белсат
😬Аказваецца, часам звальняюць нават прапагандыстаў У Расеі прапагандысцкі канал RT спыніў супрацоўніцтва з сумнавядомым Антонам Красоўскім праз ягоны прызыў тапіць украінскіх дзяцей. Нават Маргарыта Сіманьян сказала, што «высказывание Антона Красовского…
Сіманьян адтаяла — Красоўскі, які заклікаў жорстка забіваць украінскіх дзяцей, вярнуўся ў эфір RT
Вядоўца Антон Красоўскі заклікаў «тапіць» і «спальваць» дзяцей ва Украіне.
Пасля гэтай заявы ў галоўнай на RT здарыўся паказальны прыступ прыстойнасці і яна адхіліла ад працы Красоўскага са словамі «я останавливаю наше сотрудничество, поскольку ни я, ни остальной коллектив RT не можем позволить, чтобы мелькнула даже мысль о том, что кто-то из нас способен разделять подобную дичь».
🧐 Мы палічылі: Красоўскі не быў у эфіры RT 9 дзён.
Сёння на канале дакументальных фільмаў RT выйшла праграма «Спорт. Россия: XXI век» з Красоўскім.
🤔 Верагодна, выпуск быў зняты раней за заявы Красоўскага, але пакуль Сіманьян нічога не каментавала.
Крыніца: RT

🤬67🤡36🌚4🥴3🤯1
❗️ «Наша Ніва»: 44 супрацоўніка Акадэміі Навук былі затрыманыя
Частка затрыманых адпушчана, мінімум 5 ці 6 чалавек – на Акрэсціна.
Выданню гэта паведамілі калегі затрыманых.
Вядома, што затрыманні прайшлі ў Інстытуце біяарганічнай хіміі навукова-прамысловага цэнтру «ХімФармСінтэз», у фізіка-тэхнічным інстытуце, у прэзідыуме НАН, у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
У інстытуце філасофіі ў супрацоўнікаў правяралі тэлефоны: глядзелі фота і тэлеграм.
Вядома, што ў адным інстытуце сілавікі размаўлялі адзін на адзін з супрацоўнікамі ў кабінеце дырэктара, некаторым прапаноўвалі супрацу з сілавікамі.
«Наша Ніва» піша, што затрыманні могуць звязаныя з тэлеграм-чатам «Навукоўцы супраць гвалту», які прызналі «экстрэмісцкім».
Крыніца: «Наша Ніва»
❗️Калі вам нешта вядома пра гэтыя затрыманні, пішыце нам у бот @BelsatBot

🤬113🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Апрача шуфляды і Шчучыншчыны ў тэст для гасцей з Усходу можна спакойна дадаваць слова «лемантар». Ведаеце, што яно значыць?
Калі не, трымайце кароткае відэа☝🏼 з праграмы «Мова нанова».
Цалкам выданне праграмы можна паглядзець на нашым ютуб-канале «Белсат Life»

😍66❤19🤬1
Белсат
❗️У Берасці затрымалі вядомага святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева Перад пачаткам службы прыкладна ў 18.00 па беларускім часе ў царкву прыехалі сілавікі і затрымалі айца Ігара. Па нашай інфармацыі, сілавікі дагэтуль у царкве. У дні пратэстаў…
❗️ Таксама ў Берасці затрыманы рэдактар газеты Царква Ігар Бараноўскі
«Царква» – беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газета, якая асвятляе жыццё грэка-каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі і ў іншых краінах свету.

🤬115❤2🙏1
😬 Хвілінка цікавай інфармацыі пра міністра інфармацыі Пярцова
Сёння ён заявіў дзіўнае:
«Наша страна такова, что сын простых родителей, учителя и инженера, может стать министром. У нас нет клановости, где только представители одной семьи, одной фамилии, одного рода, окончившие только определенный университет, могут кем-то стать».
Але цікава, што сам міністр, як тое кажуць, выбіўся ў людзі і стаў дырэктарам прадстаўніцтва тэлеканалу «Мір» у Беларусі пасля таго, як ажаніўся з дачкой Аляксандра Радзькова. А Радзькоў, калі вы ўжо забыліся, хто гэта, – былы міністр адукацыі, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і старшыні «Белай Русі».
Заўважыў ГУРНЕВІЧ

🤡165😁18🍌4🔥3🤬3
Хронікі рэпрэсій у Беларусі за 2 лістапада
🔲 У Берасці затрымалі святара Ігара Кандрацьева і рэдактара газеты Царква Ігара Бараноўскага
🔲 «Наша Ніва»: затрыманыя 44 супрацоўніка Акадэміі Навук
🔲 Затрымалі трох выкладчыкаў Еўрапеўскага гуманітарнага ўніверсітэту
🔲 З палітвязня і палітыка Мікалая Статкевіча працягваюць здзекавацца ў калоніі, яго зноў змясцілі ў ШЫЗА
🔲 Фігурант «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі» Дзмітрый Сасноўскі заявіў пра катаванні і ціск. Ён адзіны з 5 абвінавачаных, хто не прызнаў віну
🔲 Палітзняволенаму берасцейцу Арцёму Тарасюку ўзмацнілі пакаранне і перавялі з «хіміі» у папраўчую калонію. Дзе цяпер палітвязень адбывае тэрмін, невядома
🔲 У Асіповічах затрымалі мужчыну і жанчыну за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы
🔲 ГУБАЗіК затрымаў гарадзенскага дзяржслужбоўцу Алега Салу. Яго прымусілі «каяцца» у тым, што ён галасаваў за Ціханоўскую
🔲 Падкаст «Эканоміка з Чалым» стаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у РБ
🔲 У Менску з-за ролікаў «пратэснай скіраванасці» у TikTok затрымалі Кацярыну Нікіценка, асуджаную на «хатнюю хімію»
🔲 Паводле папярэдняй інфармацыі, старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава затрымана паводле арт. 19.11 КаАП – распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
🔲 За ўдзел у пратэстах затрыманы 24-гадовы Віктар Гурко
🔲 Гісторыку і гарадзенскаму актывісту Паўлу Мажэйку, імаверна, працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю яшчэ на 2 месяцы
🔲 Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца затрыманая ў панядзелак менская настаўніца Алена Цымбаліст
🔲 За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў 25-гадовага Дзяніса Пішчалу і 24-гадовую Ілону Зайцаву
🔲 Керамістку Наталлю Карнееву асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсных маршах. Наталлю затрымалі 19 жніўня

🤬65😢6🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дрэнная навіна для пуцінскіх ракетаў і беспілотнікаў🙃
Паглядзіце, якую крутую зброю супраць Расеі хутка атрымае Украіна! Спойлер: іх пакуль няма нават у буйных краінах Еўропы.
Знаёмцеся – NASAMS і IRIS-T SL!

🔥126🥰3😢2
Белсат
☝️Таццяна Зарэцкая сышла з Аб'яднанага кабінету Ціханоўскай менш як праз два месяцы пасля пачатку працы ў ім Таццяна – заснавальніца кампаніі Laava Tech, якая займаецца разумным асвятленнем для хатняй гаспадаркі. Яна ўваходзіла ў спіс Forbes «30 да 30». У…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Гэта інфармацыя фэйкавая, яна не мае ніякіх падставаў»
Валер Кавалеўскі пракаментаваў дзіўнае расследаванне наконт нібыта махлярства Таццяны Зарэцкай
На думку прадстаўніка Пераходнага кабінету, сайт з фэйкавым расследаваннем быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі, якую разгарнулі супраць дзяўчыны.
Цалкам інтэр'ю глядзіце тут: youtu.be/bHBFrz7n9kw?t=1308

💯61🤔9🤣5❤2😁1🤯1😢1
Белсат
Сіманьян адтаяла — Красоўскі, які заклікаў жорстка забіваць украінскіх дзяцей, вярнуўся ў эфір RT Вядоўца Антон Красоўскі заклікаў «тапіць» і «спальваць» дзяцей ва Украіне. Пасля гэтай заявы ў галоўнай на RT здарыўся паказальны прыступ прыстойнасці і яна…
🤸🏼♂️ Працягваем радавацца. Красоўскага не вярнулі на RT
Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграме.
«Друзья, никто никого никуда не вернул. Это была давно снятая программа. Не переживайте, всё у меня плохо. Продолжайте радоваться».
Крыніца: тэлеграм-канал Красоўскага

🎉88😁39🥱1
💥 #main Галоўнае за 2 лістапада
🔳 Сёння дзень народзінаў у Каці Андрэевай – ёй 29
🔳 Збожжавая здзелка аднавілася, з украінскіх партоў могуць выходзіць караблі
🔳 Таццяна Зарэцкая сышла з Аб'яднанага кабінету Ціханоўскай менш як праз два месяцы пасля пачатку працы ў ім
🔳 Падатак на кватэры ў 2023 годзе можа вырасці «нязначна». На 10%
🔳 Спартовы партал Tribuna.com цяпер мае беларускамоўную версію
🔳 У цэнтры Менску збіраюцца паставіць помнік «адзінству беларускага народу»
🔳 Расейскі міністр Шайгу заявіў, што НАТА павялічыла колькасць вайскоўцаў ля межаў Расеі ў 2,5 разы (да 30 тыс чалавек). А НАТА гэтага і не хавае
🔳 Брытанская юрыдычная кампанія падае ў суд на ПВК Вагнэра
🔳 Латвія падоўжыла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю да 10 лютага 2023 года
🔳 Польшча пачала будаваць агароджу на мяжы з Калінінградскай вобласцю РФ
🔳 Паўночная Карэя сёння зноў запускала ракеты ў заходнім і паўднёвым кірунках
🔳 З Расеі сыходзяць яшчэ некалькі брэндаў, у тым ліку (магчыма) лікёры Jagermeister
🔳 Сіманьян адтаяла – Красоўскі, які заклікаў жорстка забіваць украінскіх дзяцей, вярнуўся ў эфір RT

💯23🤔2🤬2
📸 Добрага дня, сябры! Пакуль мы спалі, у Брытаніі на аўкцыён выставілі рэдкія фота з Лізаветай II
Калекцыянер Арыман Дэнсі выставіў на продаж калекцыю фатаграфій і дакументаў памерлай каралевы Лізаветы II, калі яна праходзіла службу падчас Другой сусветнай вайны.
На аўкцыён таксама выставілі часовае пасведчанне кіроўцы, якое Лізавеце II выдалі падчас службы.
Крыніца: thetimes

🔥52❤11
☝️ Байдэн пра прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе: «Яны будуць там доўгі час»
НАТА прыняло рашэнне аб узмацненні ўсходняга флангу на фоне нападу Расеі на Украіну ў лютым гэтага года. Дадатковыя Амерыканскія падраздзяленні былі перакінутыя ў Польшчу, Румынію, іншыя краіны. Таксама іншыя краіны НАТА размясцілі на ўсходнім флангу дадатковыя часткі і ўзбраенне. Прынятыя рашэнні аб умацаванні ваеннай інфраструктуры ў рэгіёне.
Крыніца: whitehouse

👏88🔥11🤡3🤔2❤1