Белсат
21K subscribers
60.8K photos
18.9K videos
38 files
46.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸 Аб’яднаны Пераходны Кабінет патрабуе вываду расейскіх войскаў з Беларусі. Валерый Сахашчык адмаўляецца ад расейскага грамадзянства

🔸Як ідзе мабілізацыя ў Расеі і ці закране яна Беларусь, а таксама як зацягнецца вайна тлумачыць вайсковы эксперт Сяргей Грабскі

🔸Чаму Пуцін паставіў усё на вайну супраць Украіны ды чаго чакаць далей, распавядае гісторыка і палітолаг Аляксандр Фрыдман

🔸Просьбы аб эвакуацыі да BYSOL павялічыліся ў 7 разоў. Андрэй Стрыжак тлумачыць каму дапамагае фонд

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://youtu.be/u3gO0jiurbs
🤷 Жанчыны плачуць і хрысцяць мабілізаваных хлопцаў. Атмасфера каля ваенкаматаў

Учора ўвечары 25-гадовы студэнт Зміцер атрымаў позву. Сёння прыйшоў у ваенкамат і даведаўся, што яго адразу збіраюцца адправіць на «зборы». Нават не паспеў развітацца з мамай.

📌Тым часам у Бураціі вырашылі мабілізаваць мужчыну, які памёр 2 гады таму.

«Яны спачатку не паверылі, што ён мёртвы, але потым папрасілі прабачэння», – паведаміла сястра мужчыны

📌У адным з прызыўных пунктаў у Стаўрапольскім краі вайсковец кажа аб тым, што мабілізаваныя будуць ахоўваць адміністрацыйныя будынкі і інфраструктуру, а на перадавую патрапяць тыя, «каму пашанцуе».

💁 Пры гэтым наўпрост кажа: «Гэта вайна». Усё ж можна ў Расеі называць вайну вайной?

📌 А каля ваенкаматаў у Дагестане асабліва гарачая атмасфера. Працаўніца прызыўнога пункту сварыцца з мужчынамі:

- Твой дзед ваяваў, каб ты жыў...
- Тады вайна была, а цяпер не, гэта палітыка.
- Паслухай жанчыну, мужчына!

Крыніца: @ostorozhno_novosti, baza
⁉️Ці правядзе Лукашэнка мабілізацыю ў Беларусі?

Сотні тысячаў партызанаў плану «Перамога», беларускія жаўнеры ва Украіне, якія ідуць на Менск, а можа здрада сілавікоў не дае спаць спакойна Аляксандру Лукашэнку?

Каментуюць палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі і Каміль Клысіньскі, эксперт у пытаннях Беларусі ў варшаўскім Цэнтры ўсходніх даследаванняў ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️СБУ апублікавала ўнікальныя кадры абмену ваеннапалоннымі

«Усе знаходзяцца ў абсалютна розным стане... Ёсць людзі, якіх вельмі жорстка катаванні. На жаль, працэнт такіх асоб сярод тых, каго мы вярнулі, даволі вялікі», – сказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў, гаворачы аб стане байцоў, якіх учора вызвалілі з палону.

«Гэта, без перабольшання, гістарычны момант. Мы хочам паказаць унікальныя кадры таго, як менавіта адбываўся абмен, самыя першыя і шчырыя эмоцыі ўкраінскіх абаронцаў, якія ведалі, што не будуць забытыя і абавязкова вернуцца дадому.

І будзем змагацца, пакуль не вызвалім усіх, хто яшчэ ў палоне, і не адваюем апошні кавалак нашай зямлі!»
, – гаворыцца ў паведамленні СБУ

Крыніца: СБУ
Партызанскі супраціў на акупаваных Расеяй тэрыторыях напярэдадні «рэферэндуму»

З акупаваных тэрыторыяў пастаянна ідуць навіны аб партызанскай актыўнасці: ад раскідвання ўлётак і развешвання сцягоў да дыверсіяў на чыгунцы, падрыву штабоў і забойства калабарантаў. Дзейнасць украінскіх партызанаў цалкам сакрэтная.

Хто такія ўкраінскія партызаны?
Ці ёсць сэнс і магчымасць зрываць «рэферэндумы»?

«Белсат» спытаў экспертаў. Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤦🏻Уладзімір Макей выступіў на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН на тэму «Падтрыманне міру і бяспекі ва Украіне»

Кіраўнік беларускага МЗС заклікаў да перамоваў дзеля заканчэння вайны. Макей заявіў, што ў вайне ва Украіне вінаватыя заходнія краіны, якія нібыта сістэмна ігнаравалі рызыкі бяспекі ў рэгіёне і адмаўляліся ўлічваць інтарэсы іншых краінаў.

Паводле яго, рэжым у Беларусі выступае за правядзенне перамоваў адносна канфлікту ва Украіне і гатовы іх правесці ў тым ліку на беларускай тэрыторыі.

Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN) ✔️
🇺🇦 Вайна ва Украіне. 211-ты дзень

Расея вызваліла 205 грамадзянаў Украіны, з іх 108 байцоў «Азова», у тым ліку пяць камандзіраў, і 10 замежнікаў. Украінскі бок вызваліў 55 палонных вайскоўцаў і Віктара Медзвядчука.

Пра галоўныя падзеі станам на вечар 22 верасня чытайце ў нашым аглядзе ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🔸Сілавікі затрымалі пісьменніка і настаўніка прыватнай менскай школы «Смарт Скул»

У «пакаянным» відэа, апублікаваным на адным з праўладных каналаў, затрыманы Дзмітрый Юртаеў кажа, што браў удзел у пратэстах, бо «хварэла сэрца за краіну».

На канале таксама апублікаваныя скрыншоты са старонкі пісьменніка ў Фэйсбуку. На адным з іх ён піша «ўблюдкі ў пагонах і без жывуць побач з вамі»

📌 Дзмітрый Юртаеў – дзіцячы пісьменнік і перакладчык, чалец Міжнароднага саюзу пісьменнікаў «Новый современник».

20 верасня Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі супраць кіраўніцы той жа прыватнай школы.

Паводле следства, 15 верасня ў Менску ў прыватнай школе «Смарт Скул» была траўмавана адна з вучаніц. У прэс-рэлізе гаворыцца, што дырэктар і супрацоўнікі школы «ўсяляк спрабавалі схаваць інцыдэнт, не забяспечылі бяспеку правядзення заняткаў і кантроль за паводзінамі выхаванцаў».

Заўважыла mediazona.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Яго зрабілі невыязным, наклалі столькі штрафаў, саджалі на содні – іншы ўжо б не вытрымаў і сышоў» – казала паплечніца палітвязня Ганна Красуліна

Аляксандр Кабанаў
за кратамі ўжо больш за два гады, яго затрымалі яшчэ 15 чэрвеня 2020 года, і прысудзілі тры гады зняволення па двух артыкулах крымінальнага кодэксу. Аляксандр сябра АГП, блогер і актывіст, удзельнічаў у пратэсных акцыях яшчэ калі гэта не было мэйнстрымам. Разам з Сяргеем Пятрухіным быў аўтарам youtube-каналу «Народны рэпарцёр» ды прэс-сакратаром ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Адзін з ініцыятараў «кармлення галубоў» у Берасці.

📩Напішыце палітвязню: Турма № 4. 212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99А
🔸Навіны рэпрэсій за 22 верасня:

▫️Вобшук у галаўным офісе рытэйлера «Востраў чысціні»

▫️Тры гады «хатняй хіміі» за вусныя абразы

▫️На рынку «Новы Лябяжы» пад Менскам сёння затрымлівалі гандляроў з небеларускім грамадзянствам

▫️Затрыманні на Гарадзеншчыне. Забралі не менш за 5 чалавек

▫️Шматдзетнага бацьку Паўла Ларына асудзілі да 1,5 года калоніі за каментары

▫️Насце Лойцы прысудзілі яшчэ 15 содняў

▫️Палітвязню Паўлу Кучынскаму зменшылі термін зняволення на 3 месяцы. Але дадалі штраф - 120 базавых

▫️Віцебскія ўлады ліквідавалі арганізацыю «Самакіраванне і грамадства»

▫️ГУБАЗіК затрымаў менчука Уладзіслава Бялова

▫️Папаўненне ў спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

▫️ГУБАЗіК затрымаў гомельскага інжынера-праграміста Мікіту Карпенку

▫️Яшчэ адзін прысуд у «справе Зельцэра» за каментарыі ў інтэрнеце

▫️Затрыманы 32-гадовы супрацоўнік кампаніі Artezio

▫️Затрыманы дырэктар праекту «Неизвестная узкоколейка» Арцём Склізкоў і пастар Антоній Бокун

📷 «Маланка Медыя» і «Вясна» Фотапраект «Звязаная нацыя»
💥#main Галоўнае за 22 верасня:

🔸У Магілёве жанчына напала на судовага прыстава, бо не хацела, каб той забраў маёмасць ейнага сына за пазыкі

🔸Пайшоў па сома, вярнуўся з мячом часоў ВКЛ. Звыш удалая рыбалка выйшла ў жыхара Полацку

🔸Лукашэнкаўскім сілавікам загадалі адсочваць расейцаў, якія хаваюцца ў Беларусі ад мабілізацыі

🔸У Менскім аэрапорце пачалі правяраць мужчын з расейскімі пашпартамі

🔸За содні колькасць заявак у канал эвакуацыі BYSOL вырасла ў сем разоў

🔸Валерый Сахашчык запусціў працэдуру адмовы ад пашпарту РФ

🔸У сакрэтным пункце ўказа Пуціна гаворыцца пра намер мабілізаваць мільён чалавек

🔸Украінская кампанія працягвае падчас вайны завозіць у сваю краіну прадукцыю МТЗ

🔸Прэм'ер-міністр Венгрыі заявіў, што санкцыі ЕЗ супраць Расеі павінны быць адменены

🔸Міністры замежных спраў ЕЗ дамовіліся распрацаваць яшчэ адзін пакет санкцый супраць Расеі і павялічыць пастаўкі зброі ва Украіну

🔸 Моцны начны землятрус адбыўся ноччу ў Мексіцы. Другі за тыдзень
Расейскія войскі нанеслі ўдары па 45 населеных пунктах Украіны

Паводле аператыўнай зводкі Генеральнага штабу ЗСУ, у мінулыя суткі расейскія войскі абстрэльвалі ўкраінскія пазіцыі па ўсёй лініі судакранання. Ад удараў пацярпелі больш за 45 украінскіх населеных пунктаў. Найбольшую актыўнасць яны праявілі на на поўначы Данецкай вобласці.

За мінулыя суткі расейскія войскі нанеслі 4 ракетныя і 27 авіяўдараў, больш за 75 абстрэлаў з сістэм рэактыўнага залпу ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў на тэрыторыі Украіны.

Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Крыніца: Генеральний штаб ЗСУ
Сёння а 8:00 на акупаваных тэрыторыях Украіны пачаўся «рэферэндум» аб далучэнні да Расеі.

Пра гэта заявіў у відэазвароце так званы кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін.

🤡Таксама ён сказаў, што «Цалкам упэўнены ў станоўчым рэзультаце».

«Галасаванне» на псеўдарэферэндумах працягнецца да 27 верасня.

Крыніца: відэазварот Дзяніса Пушыліна
👆«Мотолько помоги» паведамляе, што гендырэктар «Вострава чысціні» быў затрыманы.

Паводле інфармацыі «Мотолько помоги» генеральнага дырэктара «Вострава чысціні» Віктара Рамука разам з жонкай Аксанай Рамук затрымалі ўчора ў менскім аэрапорце.

Раней паведамлялася па вобшук у галоўным офісе «Вострава чысціні».

Крыніца: @motolkohelp
Белсат
Сёння а 8:00 на акупаваных тэрыторыях Украіны пачаўся «рэферэндум» аб далучэнні да Расеі. Пра гэта заявіў у відэазвароце так званы кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін. 🤡Таксама ён сказаў, што «Цалкам упэўнены ў станоўчым рэзультаце». «Галасаванне» на псеўдарэферэндумах…
🔻У акупаваным Мелітопалі прагрымеў магутны выбух

Паводле ўкраінскага мэра гораду Івана Фёдарава, ён быў чутны ў розных раёнах Мелітопаля.

Сёння ў горадзе адбываецца «рэферэндум», на якім пастаўлена пытанне пра далучэнне Запарожскай вобласці да РФ.

Крыніца: @ivan_fedorov_melitopol